Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Падоўжаныя зычныякр метбеляз

.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
22.03.2016
Размер:
21.76 Кб
Скачать

Падоўжаныя зычныя

Мэты: пазнаёміць вучняў з падоўжанымі зычнымі гукамі, з умовамі іх падаўжэння,з перадачай гэтых гукаў на пісьме;

Фарміраваць ў вучняў першапачатковыя ўменні правапісу з падоўжанымі зычнымі;

Развіваць фанематычны слых, мысленне, памяць.

Выхоўваць жаданне вучыцца, павагу да разумных людзей.

Абсталяванне : мультымедыйная прэзентацыя, раздатковы матэрыял.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

-Празвінеў школьны званок,

Пачынаем наш урок!

А дэвіз нашага шрока:

Навука не мучыць,

А жыць навучыць.(слайд 1)

  1. Праверка дамашняга задання.( Узаемаправерка)

-Пачнем наш урок з праверкі дамашняга задання. Абмяняйцеся сшыткамі з суседам і праверце дамашняе заданне.(слайд2)

( прышчэпка, бабка, рэпка, шапка, галубка, лапка, губка, жабка)

  1. Хвілінка чыстапісання (запіс на дошцы)

  2. Пастаноўка вучэбнай задачы ( падвядзенне вучняў да тэмы ўрока)

-Сёння мы на ўроку паглядзім, як абазначаюцца падоўжаныя зычныя на пісьме.

  1. Новая тэма

-Як вы лічыце,якая тэма нашага ўрока?

- Тэма нашага ўрока “Падоўжаныя зычныя”

-Правільна! Сёння мы працуем з падоўжанымі зычнымі. І пачнем знаёмства з імі з вымаўлення пар слоў. Я чытаю пары слоў,а вы паўтараеце за мной.

Жыць-жыццё, навокал- наваколле. Як вы лічыце,ў якіх словах ёсць падоўжаныя зычныя?

  • У словах “жыццё, наваколле” ёсць падоўжаныя зычныя.

  • Малайцы. Як перадаецца на пісьме падоўжаны зычны гук?

  • Падоўжаны зычны гук перадаецца на пісьме дзвюма літарамі.

  • Добра. Замацуем правільнае вымаўленны слоў з падоўжанымі зычнымі,вымаўляючы наступныя словы. Я зноў буду іх зачытваць,а вы паўтараць за мной.

  • Калоссе, насенне, збожжа, тлумачэнне, мяккі, галлё, крылле.

  • Добра.

  1. Праца з правілам (я чытаю правіла. Старонка 105.)

-Якія зычныя гукі могуць падаўжацца?

-Могуць падаўжацца наступныя зычныя гукі- [з‘], [с‘],[л‘],[н‘],[дз‘],[ж],[ч],[ц’],[ш].

  • Добра. Прачытайце правіла самастойна і адкажыце на пытанне “ як перадаецца на пісьме падаўжэнне зычных гукаў?”

  • Падаўжэнне зычных гукаў на пісьме перадаецца дзвюма літарамі.

  • Малайчыны!

  1. РМ гутарка на тэму “правілы дарожнага руху” з выкарыстаннем малюнка.(слайд 10)

-Разгледзьце малюнак. Раскажыце, як трэба пераходзіць дарогу?

-Трэба пераходзіць дарогу на зялёны колер пешаходнага святлафора.

-Вельмі добра. Аня, прачытай, калі ласка, верш. (слайд11)

-Дзякуй! Знайдзіце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі.

-Гэта словы “скрыжаванні, ноччу,уранні”

-Так, назавіце падоўжаныя зычныя гукі ў гэтых словах?

- У слове “ скрыжаванні” падоўжаны зычны гук [н‘], “ноччу”-[ч], “уранні”-[н‘].

-Правільна . запішыце гэтыя словы ў сшытак.

( у гэты час звяртаю ўвагу на правільную пасадку дзяцей пры пісьме)

  1. Фізкультхвілінка( слайд 12)

-Давайце адпачнем. Устаньце з-за парт і паўтарайце за мной.

Дарога не сцяжынка

Дарога не канава

Перш глядзі налева

Затым глядзі направа.

Ты налева павярніся

Сябру побач ўсміхніся.

Тупні праваю нагой раз,два,тры.

Рукі ўгору падымі

І папляскай раз, два,тры.

-Паўтарыце яшчэ раз.

9. Завучванне шапялявай скорагаворкі.( слайд 13)

-Прачытаце скорагаворку.

-Свінні совам семкі сушаць.

Прачытайце пра сябе, уголас, з ускарэннем уголас, хутка ўголас.

Хто жадае прачытаць скорагаворку вельмі хутка? Калі ласка,Аляксандра.

-Знайдзіце слова з падоўжанымі зычнымі.

- Гэта слова “ свінні”

-Малайчынка!

10. Індывідуальная праца па картках.

- А зараз я раздам вам карткі з заданнямі.у першым заданні вам патрэбна ўставіць літары, якія “ уцяклі”. Для выконвання гэтага задання карыстайцеся даведкай. А ў другім заданні патрэбна ў дужках закрэсліць непатрэбныя літары.

Зразумела? Выконвайце.

1.Прачытайце словы. Дапамажы словам знайсці літары, якій “уцяклі”. Карыстайся даведкай. Якія словы атрымаліся? Упішы прапушчаныя літары.

Ліче__е, га__ё, кры__е, падаро__а, су__а, жы__ё.

Даведка: н,л,ж,ц,ч.

2. Прачытай сказы. У дужках закрэслі непатрэбныя літары.

Вучні займаюцца лічэ(н,нн)ем і чыта(н,нн)ем. Зелянее лісце на го(л,лл)ях дрэў. Вяскоўцы засыпалі збо(ж,жж)а на насе(н,нн)е. У паднябе(с,сс)і звінела песня жаўрука.

( ўзаемаправерка па слайдзе 14)

11. Фізкультхвілінка для вачэй.(слайд15)

12. Работа ў парах.( складанне сказаў.(слайды 16-17))

-Разгледьзе малюнкі. Што на іх адлюстравана?

-Хлопчык слухае настаўніка.

-А на другім малюнку?

Вучань адказвае на пытанне.

-Добра. Я зараз раздам вам паштоўкі са словамі. Ваша задача скласці са слоў сказы.

-Справіліся з заданнем?

-Да.

-Якія сказы атрымаліся?

-Атрымаліся сказы:Рыгорка ўважліва слухае тлумачэнне настаўніка. Хлопчык адказаў на ўсе пытанні. Настаўніца паставіла Рыгорку добрую адзнаку.

А давайце з гэтых сказаў саставім тэкст. Як лічыце які будзе першы сказ?

-Першым сказам будзе- рыгорка ўважліва слухае тлумачэнне настаўніка.

- Так, а другі?

-Другі сказ-Хлопчык адказаў на ўсе пытанні.

-І апошні сказ?

-Апошні сказ- настаўніца паставіла Рыгорку добрую адзнаку.

-Так,вельмі добра. Давайце гэтыя сказы перанясем на дошку.

-Малайцы, вы справіліся і з гэтым заданнем. Запішыце гэты тэкст у сшыткі і падкрэсліце падоўжаныя зычныя гукі.

13. дамашняе заданне(слайд 18)

- Адкрыйце дзеннікі і запішыце дамашняе заданне- практ.230, правіла.

14. Вынік ўрока. Рэфлексія

- З якой тэмай мы сення пазнаёміліся?

- Мы сення пазнаеміліся с тэмай “падоўжаныя зычныя”

-Так,добра. Якія зычныя гукі могуць падаўжацца?

-Могуць падаўжацца наступныя зычныя гукі- [з‘], [с‘],[л‘],[н‘],[дз‘],[ж],[ч],[ц’],[ш].

-Малайцы. Прывядзіце прыклады слоў з падоўжанымі зычнымі.

-Насенне,жыцце, збожжа,крылле, мяккі,галле, лічэнне.

-Малайцы. А зараз я раздам вам па дзве кветкі-зялёную і чырвоную-калі вам было ўсе зразумела,вы не рабілі памылак- павешайце у нашу вазу зяленую кветку, а калі вам незразумелая тэма-чырвону.

(слоўнае ацэньванне працы вучняў)

-На гэтым наш урок завершаны. Дзякуй,за працу. Да пабачэння.