Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanni_i_zadanni_da_praktychnykh_zanyatkaw_yurysty.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
140.29 Кб
Скачать

Пытанні і заданні да практычных заняткаў Тэма і. Мова і соцыум

  1. Што такое мова? Якія сферы жыцця яна ахоплівае?

  2. У чым выяўляецца сацыяльная прырода мовы?

  3. Чаму праблема паходжання мовы з’яўляецца цалкам гіпатэтычнай?

  4. Якія існуюць гіпотэзы паходжання мовы? У чым іх сутнасць?

  5. Якую ролю выконвае мова ў грамадстве?

  6. Назавіце функцыі мовы і ахарактарызуйце іх сутнасць.

  7. Як вы разумееце выраз старажытных грэкаў: “Загавары, каб я цябе ўбачыў”?

  8. Якія сродкі зносін, акрамя мовы, вы ведаеце?

  9. Колькі ўсяго існуе моў у свеце?

  10. Як класіфікуюцца мовы свету?

  11. Ахарактарызуйце месца беларускай мовы сярод іншых моў свету.

  12. Пазнаёмцеся з наступнымі выказваннямі пра мову. Прааналізуйце іх:

Жыць з людзьмі, сустракацца з імі штодня і не ведаць іх мовы – я лічу недастойным людской годнасці. Апрача таго, гэта значыла б прызнацца ў сваёй бяздарнасці. Ці цяжка вывучыць яшчэ адну мову! (У. Дубоўка).

Мова не толькі сродак зносін. Яна – душа народа, аснова яго культуры. Пакуль жыве мова, жыве народ. Выбіраць мову зносін – права асобнага чалавека. Але такога права пазбаўлены народ, бо страта нацыянальнай мовы вядзе да знікнення яго як самабытнай этнакультурнай супольнасці. Кожная мова – гэта неацэнны скарб, які разам з тым належыць не толькі аднаму народу, а ўсяму чалавецтву, духоўна ўзбагачаючы яго. (Беларуская мова: энцыклапедыя).

  1. Дакажыце на прыкладах неабходнасць дасканалага валодання мовай у афіцыйна-справавой дзейнасці юрыста.

  2. Падрыхтуйцеся да выразнага чытання вершаў, прысвечаных роднай мове.

Тэма 2: Асноўныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

  1. Якая падзея паўплывала на пашырэнне пісьменства ў нашым краі?

  2. Калі і кім была створана славянская азбука?

  3. Назавіце аственікаў, якім належыць вялікая роля ў станаўленні пісьменства на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў ХІІ ст.

  4. Назавіце помнікі пісьменства, створаныя на беларускіх землях у ХІ – ХІІІ стст.

  5. Калі і ў час праўлення якога князя беларуская мова ўпершыню становіцца афіцыйнай мовай канцылярыі і справаводства ў ВКЛ?

  6. Якую назву мела беларуская мова ў часы існавання ВКЛ? Пракаменціруйце свой адказ.

  7. Назавіце помнікі пісьменства на старажытнабеларускай мове.

  8. Што вы ведаеце пра пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян?

  9. Назавіце аўтара першай беларускай кнігі, надрукаванай на тэрыторыі Беларусі. Дзе гэта адбылося і калі?

  10. Назавіце лінгвістычныя працы, якія зрабілі вялікі ўклад ў развіццё старажытанага беларускага пісьменства.

  11. Якія гістарычныя падзеі прывялі да заняпаду старабеларускай мовы? Як гэта адбілася на духоўнай культуры Беларусі?

  12. Падрыхтуйце рэферат на тэму “Славутыя імёны ў гісторыі старажытнай Беларусі”.

  13. Назавіце творы, якія паклалі пачатак новай беларускай літаратурнай мовы.

  14. Хто з першых беларускіх пісьменнікаў ХІХ ст. загаварыў пра беларускую мову як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры?

  15. Пазнаёмцеся з прадмовай да зборніка Ф. Багушэвіча “Дудка беларуская” і выкажыце ўласнае стаўленне да прадмета гаворкі.

  16. Чаму царскі ўрад забараніў друкаваць кнігі на беларускай мове і калі гэта адбылося?

  17. Калі была знята забарона з друкаванага беларускага слова?

  18. Якія перыядычныя выданні пачатку ХХ ст. вы ведаеце?

  19. Кім былі зроблены першыя спробы кадыфікаваць арфаграфічныя і граматычныя нормы беларускай мовы?

  20. З імёнамі якіх пісьменнікаў звязаны пачатак нацыянальнага адраджэння ХХ ст.?

  21. Пазнаёмцеся з прыказкамі і прымаўкамі, напісанымі паводле “Граматыкі” Б. Тарашкевіча. Вызначце характэрныя рысы беларускага правапісу, што існаваў да арфаграфічнай рэформы 1933 г.

Няма тае хаткі, каб ня было звадкі. Адвага не зьнявага. Ад цяплосьці не баляць косьці. Распусьціўся, як старэцкая пуга. На сваім сьметніку і певень сьмелы. Цярпеньнем і працай горы пераносяць. За баляваньнем ходзіць галадаваньне.

  1. Што ўключала ў сябе праграма беларусізацыі?

  2. Чым было выклікана правядзенне Акадэмічнай канферэнцыі 1926 г.? Якія пытанні яна разглядала?

  3. Якія змены ў правапісе былі ўведзены пастановай 1933 г.?

  4. Назавіце дакументы, паводле якія ўдакладняўся беларускі правапіс пасля 1933 г.

  5. Якія падзеі 80-90 гг. ХХ ст. абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы?

  6. Калі быў прыняты закон “Аб мовах у Беларускай ССР”? Назавіце яго асноўныя палажэнні.

  7. Параўнайце змест артыкулаў Канстытуцый БССР 1927, 1978 і Рэспублікі Беларусь 1994 г., у якіх разглядаецца права на адукацыю на беларускай мове.

  8. Выкажыце сваю пазіцыю да вынікаў майскага рэферэндыму 1995 г.

  9. Якія змены і ўдакладненні ўведзены ў беларускі правапіс з 1 верасня 2010 г.?

Тэма 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

  1. Пазначце, якія гукі вымаўляюцца на месцы падкрэсленых літар і спалучэнняў літар:

а) падчас, дзед, касьба, трубка, выкладчык, займаешся, нож, бярозка, падводчык. адцясніць, рыжскі. суражскі. чэшскі. просьба, кладка, на рэчцы, адцягваць. пражскі. агарод, дождж, стужка, у сутычцы. счарнець, на палічцы, на дошцы, адчысціць, луг, уздоўж, цётчын;

б) грамадскі, пераможца, барацьба, латышскі, подзвіг, магчымасць, бясшумна, без зямлі, мітуслівы, вакзал, краіна, горад, белавежскі, дыспетчар, бязлітасна, салдатчына, змагаешся, скептык, лагічна, адпусціць, газетчык, на дошцы, снег, людскі.

  1. Запішыце па-беларуску:

а) клиент, реакция, специальность, идеал, шпион, пенсионный, социолог, регион, реальность, аукцион, периодика, трио, периодичность, радиация, инициатор, материализм, район, аудиенция, диапазон, грандиозный, приоритет, иерархия, идеология, акционер;

б) авиация, археолог, Багратион, библиограф, грандиозный, диапазон, идеал, империализм, индустриальный, инициатор, иероглиф, коллекционер, майор, палеолит, патриотизм, период, радио, районирование, рационализм, реакция, стереотип, теория, феодализм, Эфиопия.

3. Устаўце патрэбныя літары:

а) канст...туцыя, д...крэт, ц...р...монія, д...сцыпліна, ст…крат, п...станова, прыг...вор, д...баты, пяцідз…сяты, карц…р, юрыспруд...нцыя, прав...знаўства, права...хоўны, права...баронца, камп...тэнцыя, сведч...нне, с…мнаццаць;

б) орд…н, с…нажаць, в…лікадз…ржаўны, вас…мнаццаць, ст…дзённы, лід…р, гангст…р, поч…рк, характ…рыстыка, камп’ют…р, шасцідз…сяты, інж…нер, ц…р…маніял, с…л…нін, прадз…д, ст…годдзе, фюр…р.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]