Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Pytanni_da_ekzamenuKGBgistoryki_1

.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
44.54 Кб
Скачать

Пытанні да экзамену

па курсу “Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі”

для студэнтаў ІІ курса гістарычнага факультэта

(сецыяльнасць “гісторыя айчынная і ўсеагульная”)

  1. Вызначэнне гістарычнай крыніцы. Прадмет і задачы крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.

  2. Тыпы i віды крыніц па гісторыі Беларусі. Асноўныя публікацыі крыніц па гісторыі Беларусі.

  3. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза. Крыніцазнаўчая крытыка.

  4. Даследаванні крыніц па гісторыі Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Асноўныя публікацыі крыніц ХІХ – пачатку ХХ ст.

  5. Арганізацыя крыніцазнаўчых даследаванняў і публікацыі крыніц па гісторыі Беларусі ў 20 – 30 - я гг. ХХ ст..

  6. Публікацыі крыніц па гісторыі Беларусі ў 50 - 80-X гг. ХХ ст.

  7. Публікацыі гістарычных крыніц у 90-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.

  8. Агульная характарыстыка летапісаў як гістарычнай крыніцы. Этапы летапісання на Беларусі. Методыка аналізу летапісных помнікаў.

  9. Пачатак летапісання: “Аповесць мінулых гадоў”. Крыніцы і значэнне “Аповесці...” для вывучэння гісторыі Беларусі.

  10. Агульная характарыстыка развіцця беларуска-літоўскага летапісання. Класіфікацыя летапісаў.

  11. “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” як гістарычная крыніца.

  12. “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.” як гістарычная крыніца: гісторыя стварэння, крыніцы і склад.

  13. “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” як гістарычная крыніца, яго рэдакцыі.

  14. Хроніка Быхаўца” як гістарычная крыніца. Методыка аналізу легендарных частак летапісаў.

  15. Літаратурна-мастацкія і дакументальныя ўстаўкі ў складзе летапісаў ХV – ХVІ ст., прычыны іх з’яўлення.

  16. “Хроніка” Мацея Стрыйкоўскага. Крыніцы і значэнне хронікі для вывучэння гісторыі Беларусі.

  17. Асаблівасці летапісання XVII – ХVIIIст. ў Беларусі.

  18. “Баркалабаўскі летапіс” як гістарычная крыніца.

  19. “Магілёўская хроніка” Т. Сурты і Трубніцкіх як гістарычная крыніца.

  20. “Віцебскі летапіс” М. Панцырнага і Ст. Аверкі як гістарычная крыніца. Асаблівасці храналогіі і структуры тэкста.

  21. Асаблівасці агіяграфічнай літаратуры ХІІ – ХІV ст. як гістарычнай крыніцы

  22. “Жыццё Ефрасінні Полацкай” : крыніцазнаўчы аналіз.

  23. "Жыццё трох віленскіх пакутнікаў" : крыніцазнаўчы аналіз.

  24. Царкоўна-палемічная літаратуря ХІ – ХVІІІ ст.: асноўныя этапы развіцця і асаблівасці адлюстравання гістарычнай рэчаіснасці.

  25. "Ліст да Абуховіча" : крыніцазнаўчы аналіз.

  26. "Лісты" ("Отпісы") Ф.Кміты-Чарнобыльскага : крыніцазнаўчы аналіз.

  27. Арганізацыя і установы цэнзуры ў Расійскай імперыі і іх асаблівасці на тэрыторыі Беларусі ў XIX - пачатку XX ст.

  28. Арганізацыя і дзейнасць цэнзуры ў савецкі час. Галоўліт БССР.

  29. Агульная характарыстыка мемуараў як гістарычнай крыніцы. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры.

  30. Асноўныя помнікі мемуарнай літаратуры XVI – XVIII ст. як гістарычная крыніца і іх характарыстыка.

  31. "Гістарычныя запіскі" Ф.Еўлашоўскага : крыніцазнаўчы аналіз.

  32. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў XVI – XVIII ст. як крыніца па гісторыі Беларусі.

  33. Мемуарная літаратура як гістарычная крыніца ў XIX – ХХ ст. і асаблівасці яе вывучэння.

  34. Характарыстыка этапаў развіцця і асноўных відаў мемуараў навейшага часу. Асаблівасці крыніцазнаўчага аналіза.

  35. “Прамова Мялешкі”: крыніцазнаўчы аналіз.

  36. Перыядычны друк як гістарычная крыніца і этапы яго развіцця ў Беларусі. Праблемы крыніцазнаўчага вывучэння перыядычнага друку.

  37. Перыядычныя выданні на тэрыторыі Беларусі ў канцы ХVІІІ - пачатку ХХ ст.

  38. Перыядычны друк у савецкі час. Этапы развіцця і праблемы крыніцазнаўчага вывучэння

  39. Агульная характарыстыка заканадаўчых дакументаў як гістарычнай крыніцы. Матэрыялы заканадаўства зямель Pyci IX - XІІІ ст.

  40. Віды заканадаўчых дакументаў Вялікага княства літоўскага і Рэчы Паспалітай. Асноўныя публікацыі матэрыялаў заканадаўства

  41. Земскія прывілеі як гістарычная крыніца.

  42. Абласныя прывілеі як гістарычная крыніца, асаблівасці іх генезіса.

  43. Валасныя прывілеі як гістарычная крыніца

  44. Граматы гарадам (Магдэбургскія прывілеі) як гістарычная крыніца.

  45. Статут 1529 г. і яго крыніцазнаўчая характарыстыка.

  46. Статут 1566 г. і яго крыніцазнаўчая характарыстыка.

  47. Статут 1588 і яго крыніцазнаўчая характарыстыка.

  48. Канстытуцыі сеймаў Рэчы Паспалітай як гістарычная крыніца.

  49. Тыпы i віды заканадаўчых дакументаў канца XVIII - пачатку XX ст. Публікацыі матэрыялаў заканадаўства.

  50. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу, ix класіфікацыя. Асноўныя публікацыі матэрыялаў заканадаўства.

  51. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў, іх класіфікацыя і фармуляр.

  52. Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства, іх класіфікацыя і агульныя прынцыпы вывучэння.

  53. Дзяржаўнае справаводства Вялікага княства Літоўскага і віды дакументавання.

  54. “Літоўская Метрыка” як гістарычная крыніца.

  55. Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні канца XVI – першай паловы XIХ ст.: віды і асаблівасці адлюстравання інфармацыі.

  56. Ваенна-статыстычныя агляды губерняў як гістарычная крыніца. .

  57. Статыстычныя крыніцы па гісторыі Беларусі XIX - пачатку XX ст.

  58. Статыстычныя крыніцы па гісторыі Беларусі навейшага часу

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]