Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

УМК - Інтэгр.мод. Гісторыя

.pdf
Скачиваний:
50
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
2.04 Mб
Скачать

не прызнаў савецкую ўладу на тэрыторыі Беларусі, рашэннем СНК Заходняй вобласці і фронту (які адмоўна ставіўся да пытання аб дзяржаўнасці Беларусі) з'езд быў распушчаны, а ў ноч з 17 на 18 снежня былі праведзены арышты некаторых членаў прэзідыума і шэрагу дэлегатаў.

18 лютага 1918 г. германскае камандаванне аддало загад сваім войскам пачаць наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Пад пагрозай захопа Мінска нямецкімі войскамі кіраўніцтва Аблвыкамзаха і СНК Заходняй вобласці, штаб Заходняга фронтуў ноч на 19 лютага вымушаны былі спешна эвакуіравацца ў Смаленск.

У гэтых умовах Выканаўчы камітэт (Выканкам) Рады Усебеларускага з'езда зрабіў спробу ўзяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г.ѐн звярнуўся да беларускага народа з 1-й Устаўной граматай, у якой заявіў аб неад'емным праве беларускага народа на поўнае самавызначэнне, а сябе абвясціў часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязаўся склікаць Усебеларускі ўстаноўчы з’езд. У якасці часовага выканаўча-распараджальнага органа з прадстаўнікоў сацыялістычных партый (БСГ, сацыялістаў-рэвалюцыянераў і інш.) быў сфарміраваны

Народны сакратарыят Беларусі на чале з Я. Варонкам.Аднак ва ўмовах нямецкай акупацыі рэальнай улады Народны Сакратарыят не атрымаў і працягваў сваѐ існаванне толькі фармальна. У той жа дзень у Мінск увайшлі германскія войскі.

3 сакавіка 1918 г. у Брэсце быў заключаны мір паміж бальшавікамі і Германіяй. Інтарэсы Беларусі не былі прыняты пад увагу ніводным з бакоў. Па патрабаванню савецкай дэлегацыі, немцы ўзялі на сябе абавязак не прызнаваць новыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі былой Расійскай імперыі.

9 сакавіка 1918 г. на пашыранам пасяджэнні выканкама Усебеларускага з'езда была прынята 2-я Устаўная грамата, ў якой Беларусь была абвешчана Народнай Рэспублікай (БНР). Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ І. Серада. На тэрыторыі рэспублікі Устаўной граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, пацвярждалася адмена прыватнай уласнасці на зямлю, якая бясплатна перадавалася тым, хто яе апрацоўваў, устанаўліваўся 8-гадзінны рабочы дзень.

25 сакавіка 1918 г.была прынята 3-я Устаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і вызначалася тэрыторыя рэспублікі. У склад БНР былі ўключаны Магілѐўская,

71

Мінская, Віцебская губерні, а таксама беларускія часткі Віленскай, Гродзенскай, Смаленскай, Чарнігаўскай і іншых губерняў.

Але Германія не прызнавала БНР. Не дапамагла тэлеграма Рады БНР германскаму імператару Вільгельму II, у якой выказвалася ўдзячнасць за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнѐту і анархіі. Ініцыятыва пасылкі тэлеграмы зыходзіла ад Р. Скірмунта. На гэты шлях Раду падштурхоўваў прыклад Літвы, Украіны і Польшчы. Тэлеграма выклікала хвалю пратэсту ў палітычных партыях і ў розных слаях насельніцтва. Палітычны крызіс напаткаў таксама і саму Раду, што прывяло да расколу БСГ. Пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Германіі Расія дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор і рушыла Чырвоную Армію на Захад. 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія ўвайшла ў Мінск. Большасць членаў Рады і ўрада БНР пакінулі сталіцу.

У пачатку свайго ўтварэння БНР не знайшла падтрымкі шырокіх народных мас. Прычын таму многа. Яна была створана ў вельмі неспрыяльных умовах і існавала пад акупацыяй. Акупацыйны рэжым быў супраць нацыянальных імкненняў, нацыянальных органаў улады абвешчанай дзяржавы. І народам ѐн успрымаўся як варожы. У БНР адсутнічалі асобныя прыкметы дзяржаўнасці: ні суверэннай тэрыторыі (акупаваная немцамі), ні канстытуцыі, ні апарата прымусу, ні манаполіі на збор падаткаў, ні мясцовых органаў улады, ні судовай сістэмы. БНР так і не здолела стаць сапраўднай дзяржавай. У той жа час існаваў інстытут грамадзянства, дзяржаўная пячатка і сімволіка, сістэма адукацыі, выдаваліся паштовыя маркі. Былі абвешчаны межы тэрыторый, на якіх прадугледжвалася распаўсюдзіць суверэнітэт. Рабіліся спробы стварэння ўзброеных сіл.

Абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ ў пачатку XIX ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальнакультурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэта сведчанне таго, што беларускі нацыянальны рух у той час набыў такую моц і размах, што аказаўся здольным паспрабаваць здзейсніць жаданую ідэю. Гэта была першая спроба адрадзіць нацыянальную дзяржаўнасць на беларускай зямлі.

2. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.

Адразу пасля роспуску Усебеларускага з'езда пачалася падрыхтоўчая работа па стварэнню Беларускай савецкай рэспублікі. Ініцыятыву праявіў

Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) які быў створаны 31 студзеня

72

1918 г. пры Народным камісарыяце па справх нацыянальнасцей РСФСР. Кіраўнікі і супрацоўнікіБелнацкама (А. Чарвякоў, З. Жылуновіч, I. Пятровіч, Б. Тарашкевіч і інш.) выступалі за стварэнне нацыянальнай дзяржаўнасці ў яе савецкім варыянце і развіццѐ беларускай культуры. У гэтым Белнацкам падтрымлівалі члены беларускіх секцый РКП(б), якія існавалі ў 1918 г. ў розных гарадах Расіі (Петраград, Масква, Саратаў, Тамбоў, Казань і інш.) і на Беларусі. 21-23

снежня 1918 г. у Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б),

на якой было прынята рашэнне аб неабходнасці стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Аднак Аблвыканкамзах адхіліў прапанову Белнацкама, даўшы вобласці назву “Заходняя камуна”.

У снежні1918 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суверэннай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі.Беларусь (ССРБ).30-31 снежня 1918 г. у Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая аб'явіла сябе Першым з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Таксама на з'ездзе было прынято рашэнне аб тым, каб абвясціць ССРБ, вызначыўшы яе граніцы ў складзе Мінскай, Смаленскай, Магілѐўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў, а таксама асобных раѐнаў Віленскай, Ковенскай, Сувалкаўскай і Чарнігаўскай губерняў. 1 студзеня 1919 г.Часовы рабоча-

сялянскі ўрад па радыѐ абнародаваў Маніфест,які абвясціў абутварэнні ССРБ. 5 студзеня 1919 г. урад Савецкай Беларусі пераехаў са Смаленска ў Мінск, які стаў сталіцай ССРБ.

Аднак для ажыцяўлення беларускім народам свайго права на самавызначэнне палітычная і эканамічная сітуацыя была надзвычай неспрыяльнай. 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) па ініцыятыве У. І. Ленінапрыняў рашэнне аб выдзяленні з ССРБ Смаленскай, Віцебскай і Магілѐўскай губерняў і ўключэння іх у склад РСФСР. Мінскай і Гродзенскай губерням было прапанавана аб'яднацца з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. Гэта рашэнне было выклікана неабходнасцю ўтварэння буфернай дзяржавы паміж РСФСР і Польшчай, кіраўнікі якой пачалі ўзмоцненую падрыхтоўку да вайны з Савецкай Расіяй з мэтай аднаўлення Рэчы Паспалітай ў межах 1772 года.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, які адобрыў утварэнне ССРБ, зацвердзіў першую Канстытуцыю Савецкай Беларусі (1-я Канстытуцыя),

герб і сцяг рэспублікі, прыняў рашэнне аб устанаўленні федэратыўных сувязей з РСФСР і пастанову аб аб'яднанні савецкіх сацыялістычных

73

рэспублік Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву.27 лютага 1919 г. у Вільні адбылося аб'яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Рэспублік, на якім было прынято рашэнне аб стварэнні Літоўска-

БеларускайСавецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЛітБел ССР) са сталіцай ў Вільні. Яна была ўтворана як буферная дзяржава, тэрыторяя якой выкарыстоўвалася для адмежавання РСФСР ад Польшчы. Аб'яднаны ЦВК ЛітБел ССР узначаліў К.Г. Цыхоўскі, а Рабочы-Сялянскі ўрад. – В.С. Міцкявічус-Капсукас. У склад ЛітБел ССР увайшлі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з насельніцтвам каля 6 млн. чалавек.

У лістападзе 1918 г. была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было падрыхтавана. У снежні 1918 г. Пачалася Польска-савецкая вайна 1919-1920гг. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў. Урад ЛітБел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвѐрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам), не здолеў арганізаваць абарону. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна.

На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. ЛітБел перастала існаваць.

31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята Дэкларацыя, якая абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У выніку адбылося другое абвяшчэнне рэспублікі на тэрыторыі Беларусі. У жніўні

1920 г. польская армія здолела перайсці ў наступленне пад Варшавай і зноў заняць значную частку Беларусі. У кастрычніку 1920г. у Рызе быў падпісаны дагавор з Польшчай аб перамір'і.

18 сакавіка 1921 г.паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым 4-мільѐнным насельніцтвам. Усходняя частка Беларусі апынулася ў складзе Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь і Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі.

74

3. Грамадска-палітычнае жыццѐ БССР.

Удзел БССР ва ўтварэннi СССР.Яшчэ ў гады грамадзянскай вайныбыло заключана пагадненне – дагавор аб ваенна-палітычным саюзе савецкіх рэспублік ад 1 чэрвеня 1919 г. Пасля заканчэння вайны паўстала пытанне аб новых формах аб’яднаня савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. І. В. Сталін выступіў з ідэяй аўтанамізацыі, паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі абвясціць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад на правах культурна-нацыянальных аўтаномій. У.І. Ленін прапанаваў ідэю федэрацыі, у адпаведнасці з якой усе савецкія рэспублікі аб’ядноўваюцца на раўнапраўнай аснове.

14-18 снежня 1922 года адбыўся IV Усебеларускі з'езд Саветаў, які выказаўся за аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзіную саюзную дзяржаву. Для ўдзелу ў I з'езде Саветаў Саюза ССР дэлегаты Усебеларускага з'езда выбралі дэлегацыю на чале са Старшынѐй ЦВК і СНК ССРБ А.Р. Чарвяковым. 30 снежня 1922 г. у Маскве адкрыўся I з'езд Саветаў Саюза ССР, на якім была прынята Дэкларацыя і Дагавор абутварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР) у складзе РСФСР, УССР,

БССР і ЗСФСР. Ад БССР у абраны з'ездам Цэнтральны выканаўчы камітэт

СССР увайшло 7 прадстаўнікоў, а А.Р. Чарвякоў стаў адным з старшынь ЦВК СССР. Пасля стварэння СССР за беларускай дзяржавай замацавалася назва БССР.

Узбуйненнi тэрыторыi БССР.У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦВК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два паветы: Гомельскі і Рэчыцкі.У 1927 г. тэрыторыя БССР склала 125 950 км2 з насельніцтвам каля 5 млн чалавек.

Украсавіку 1927 г. была прынята Канстытуцыя БССР (2-я

Канстытуцыя), у якой былі замацаваны змены ў адміністрацыйнатэрытарыяльным падзеле рэспублікі ў выніку ўзбуйнення яе тэрыторыі, зацверджаны Дзяржаўныя герб і сцяг БССР. Такім чынам, у межах рэспублікі склаўся адзіны ў эканамічных, культурна-бытавых і нацыянальных адносінах раѐн, што садзейнічала эканамічнаму і культурнаму развіццюбеларускай нацыі.

Уміжваенны перыяд (1920-1930-я гг.) грамадска-палітычнае жыццѐ ў рэспубліцы, як і ва ўсѐй Савецкай краіне ў цэлым, было супярэчлівым, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, якія адбываліся ў тыя гады:

75

працоўны энтузіазм спалучаўся са страхам перад беззаконнем; імкненне будаваць сацыялізм і нястачы; звяртанне да народа і рост бюракратызму; ліквідацыя ўласніка ўвогуле; стварэнне глыбока ідэалагізаванага грамадства.

Ва ўмовах новай эканамічнайпалітыкі (нэпа) (да канца 1920-х гадоў) у

рэспубліцы назіраўся грамадска-палітычны пад’ѐм:

1) паўсюдна адзначаўся яркі аптымізм у поспеху сацыялістычнага будаўніцтва;

2)пашырылася кампетэнцыя Саветаў як органаў улады, актыўна ўцягваліся працоўныя ў працу мясцовых Саветаў;

3)палітычная амністыя 1923 года.

Уцэлым у сярэдзіне 1920-х гадоў у грамадска-палітычным жыцці

існавалі і змагаліся дзве тэндэнцыі – курс на дэмакратызацыю ва ўмовах НЭПу і прадаўжэнне курсу палітыкі ваеннага камунізму, тэндэнцыя манапалізацыі КПБ усяго палітычнага жыцця.

У1930-я гады паступова ўстанаўлівалася атмасфера ўсеагульнай падазронасці, адвольнае тлумачэнне законаў, паўсюдна з’яўляліся ―ворагі‖. Адбывалася метадычная і масіраваная апрацоўка грамадства, накіраваная на тое, каб выхаваць паслухмяных выканаўцаў, укараніць думку аб бязгрэшнасці і беспамылковасці вышэйшага кіраўніцтва краіны. У грамадстве былі створаны ўмовы, калі груба ігнараваліся правы чалавека.

Асноўнай прыкметайграмадска-палітычнага жыцця ў 1930-я гады з’ўлялася існаванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы, кантроль з боку КП(б)Б над грамадскім жыццѐм. У СССР усталяваўся культ асобы I.В. Сталіна, панавала сталінская тэорыя аб узмацненні класавай барацьбы па меры руху грамадства да сацыялізму, ужыванне палітычных рэпрэсій.

Змены ў розных формах жыцця савецкага грамадства былі замацаваны ў новых Канстытуцыях СССР (1936 г.) і БССР (1937 г. 3-й Канстытуцыі). У Канстытуцыі БССР намеціўся пераход да падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Вярхоўным органам улады ўпершыню абвяшчаўся Вярхоўны Савет БССР. Абвяшчаліся правы і свабоды грамадзян: права на працу, адпачынак, адукацыю, свабоду слова, друку, сходаў, мітынгаў; устанаўлівалісь абавязкі грамадзян: выконваць законы, абараняць краіну і г.д. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы (Вярхоўны, акруговыя, раѐнныя) павінны былі здзяйсняцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Але ў рэальным жыцці большасць канстытуцыйных нормаў

заставалася толькі на паперы. Сталінскае разуменне сацыялізму

76

разыходзілася з марксісцкім. Яго мэтай было нарошчванне магутнасці дзяржавы за кошт ушчамлення інтарэсаў большасці грамадзян, а не стварэнне эканамічных, палітычных і культурных перадумоў для свабоднага развіцця кожнага члена грамадства.

4. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі

Палітыка індустраялізацыі. На пачатку 20-х гадоў ХХ ст. кампартыя ўзяла курс на стварэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сацыялiзму,

пераўтварэнне СССР у эканамiчна-незалежную дзяржаву з магутным эканомiка-вытворчым, навукова-тэхнiчным i абарончым патэнцыялам. Сутнасць iндустрыалiзацii заключалася ў наступным: пераўтварыць СССР з краiны, якая ўвозiць машыны i абсталяванне, у краiну, якая выпускае машыны i абсталяванне. Дзеля таго аб’яўлялася пераважным развiццѐ цяжкай iндустрыi, г.зн. вытворчасці станкоў, машын, абсталявання.

На Беларусi мелiся iсвае асаблiвасцi, i свае цяжкасцi правядзення індустрыялізацыі. Яны былі абумоўлены: геапалiтычным становiшчам нашых зямель ў мiжваенны перыяд (прыгранічны рэгіѐн, адсюль немэтазгоднасць развiцця цяжкай прамысловасцi прадпрыемстваў ваеннапрамысловага комплексу); адсутнасцю разведаных радовiшчаў карысных выкапняў; арыентацыяй прамысловасцi на мясцовую сыравiну – першачарговым развiццѐм лѐгкай i харчовай прамысловасцi.

З улiкам гэтых асаблiвасцей у Беларусi быў ўзяты курс на неабходнае i хуткае развiццѐ галiн, якiя базiравалiся на перапрацоўцы мясцовай сыравiны: керамiчнай, шклянай, запалкавай, дрэваапрацоўчай, iльнопрадзiльнай, папяровай, гарбарнай, харчовай iiнш.

Асноўнай крынiцай правядзення індустрыялізацыі з’яўлялася сама прамысловасць праз скарачэнне выдаткаў, знiжэнне сабекошту прадукцыi, шырокай нацыяналiзацыi прамысловасцi, ўмацаванне дысцыплiны за кошт эканомiii павышэння рэнтабiльнасцi вытворчасцi. Важнай крынiцай атрымання сродкаў з’явiлiся таксама зберажэннi працоўных, падпiска на дзяржаўныя пазыкi.

У выніку правядзення індустрыялізацыі ў БССР у 1930-я гг. было пабудавана і рэканструявана каля 2 тыс. прамысловых прадпрыемстваў. Сярод найбольш буйных пабудаваных у гэты час, можна адзначыць такія, як швейная фабрыка ―Сцяг індустрыялізацыі‖ і панчошна-трыкатажная фабрыка ―КІМ‖ у Віцебску, Магілѐўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і

77

Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, Аршанскі ільнокамбінат, шэраг цеплавых і гідраэлектрастанцый.

Новая індустрыя вызначыла спецыялізацыю прамысловасці БССР у агульнасаюзным падзеле працы. Тут выраблялася ў асноўным фанера, запалакі, панчошна-трыкатажныя вырабы, торф, металарэзныя станкі. У структуры прамысловасці сталі пераважаць буйныя прадпрыемствы. Амаль усе дробныя прыватныя прадпрыемствы зачыніліся ў выніку непасільных падаткаў і адміністрацыйнага ціску, а таксама паскарэння працэсу ўрбанізацыі – перасялення насельніцтва з вѐскі ў горад. Такія гарады, як Мінск, Віцебск, Магілѐў, Гомель пераўтварыліся ў буйныя індустрыяльныя цэнтры.

У ходзе правядзення індустрыялізацыі была сфарміравана камандна-

адміністрацыйная сістэма кіравання эканомікай. Асноўнымі рысамі дадзенай сістэмы з’яўляюцца: манапольная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і вынікі працы; цэнтралізаванае размеркаванне ўсіх відаў рэсурсаў і прадукцыі; дырэктыўнае планаванне ўсіх відаў вытворчасці; іерархічная вертыкальная структура кіравання эканомікай; наяўнасць шматлікага бюракратычнага апарату, які распараджаўся дзяржаўнай уласнасцю і кадрамі; шырокае выкарыстанне прымусовых форм працы.

Метады правядзення індустрыялізацыі прывялі да пагаршэння матэрыяльнага становішча працоўных. Выкарыстанне ―стаханаўскай сістэмы‖, фактычнае павелічэнне працоўнага дня, а таксама рост цэн і інфляцыя, садзейнічалі паніжэнню рэальнай заработнай платы прамысловых рабочых. У 1928-1935 гг. дзейнічала картачная сістэма на асноўныя тавары спажывання. Хуткая урбанізацыя абумовіла вострую жыллѐвую праблему.

Бюракратычная сістэма кіравання прадугледжвала рэпрэсіўныя санкцыі ў дачыненні кіраўнікоў прадпрыемстваў, інжынерна-тэхнічнага персаналу і рабочых за невыкананне планаў, фабрыкаванне карнымі органамі ―спраў‖ т.зв. ―шкоднікаў‖ і ―ворагаў народа‖. Так, атрымалі шырокае распаўсюджанне судовыя працэсы над ―шкоднікамі‖, яны былі ―знойдзены‖ ў Віцебскім чыгуначным дэпо, на фабрыцы ―Сцяг індустрыялізацыі‖, Гомельскім вагонарамонтным заводзе.

Да пачатку 1940-х гг. стала больш жорсткім працоўнае заканадаўства. У 1940 г. быў уведзены сямідзѐнны працоўны тыдзень. Адначасова забаранялася самавольна пакідаць прадпрыемствы і ўстановы; устанаўлівалася крымінальная адказнасць за спазненні на працу і парушэнні працоўнай дысцыпліны.

78

Такім чынам, на працягу 1930-х гг. у БССР адбывалася правядзенне паскоранай індустрыялізацыі, як і ў цэлым у СССР. У выніку яе БССР ператварылася ў індустрыяльна-аграрную рэспубліку; значна ўзрос аб’ѐм вытворчасці ў буйной прамысловасці. Была сфарміравана каманднаадміністрацыйная сістэма кіравання эканомікай. Разам з тым большая частка насельніцтва заставалася працаваць у сельскай гаспадарцы. Узровень развіцця прамысловай вытворчасці заставаўся значна ніжэйшым, чым у большасці еўрапейскіх краін. Захоўвалася адставанне ў эканамічным развіцці БССР ад прамыслова развітых рэгіѐнаў СССР.

Палітыка калектывізацыі. Савецкія дзяржава ажыццяўляла правядзенне паскоранай індустрыялізацыі пераважна за кошт рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі на знешніх рынках. У часы нэпа арганізоўваліся масавыя закупкі збожжа ў сялянства. Аднак хутка ўзніклі цяжкасці, прычынамі якіх з’яўляліся беднасць большасці сялянскіх гаспадарак і заніжаныя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Напрыканцы 1920-х гг., калі адбывалася згортванне нэпа, было прынята рашэнне аб правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Сутнасць яе заключалася ў ліквідацыі дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак і ўключэнні іх у склад буйных адзяржаўленых калектыўных і дзяржаўных гаспадарак – калгасаў. Стварэнне такіх гаспадарак адпавядала спецыфіцы камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай, якая сцвярджалася ў гэты час і дазваляла ўладам манапольна кантраляваць працэс вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі.

Непасрэднай перадумовай усеагульнай калектывізацыі стаў хлебанарыхтоўчы крызіс 1927-1928 гг., у выніку якога рэзка знізіўся экспарт збожжа. Рэакцыяй на крызіс з боку ўладаў стала правядзенне надзвычайных мер: гвалтоўная канфіскацыя збожжа ў сялян, крымінальныя пераследаванні ў адносінах да ўкрывальнікаў збожжа.

Пачатак усеагульнай калектывізацыі быў распачаты зімой 1929-30 гг.

Асобныя сялянскія гаспадаркі пры іх уключэнні ў калгасы ліквідаваліся; зямля, рабочая жывѐла і асноўныя прылады працы пераходзілі ва ўласнасць калгасаў. Фармальна гэта выглядала як аб’яднанне індывідуальных гаспадарак у калектыўныя, фактычна – як дзяржаўная канфіскацыя маѐмасці індывідуальных гаспадарак і пераўтварэнне сялян у пазбаўленых уласнасці сельскагаспадарчых рабочых буйных гаспадарак.

Сяляне, якія адмаўляліся ўваходзіць у калгасы, абкладаліся надзвычай высокімі падаткамі; для іх ствараліся неспрыяльныя ўмовы гаспадарання,

79

што прыводзіла да разарэння. Дадзены фактар, а таксама адміністрацыйны націск, небяспека рэпрэсій вымушалі сялян ўваходзіць у калгасы. Паралельна праводзілася т. зв. раскулачванне – прымусовая канфіскацыя маѐмасці сялян, якіх улады адносілі да ліку заможных і называлі ―кулакамі‖. На практыцы да ―кулакоў‖ залічвалі таксама тых сялян, якія супраціўляліся ўступленню ў калгасы. Сем’і раскулачаных сялян вывозілі ў паўночныя раѐны Расіі, на Урал, у Казахстан.

Усеагульная калектывізацыя прынесла наступныя вынікі:

-да 1939 г. было створана звыш 10 тыс. калгасаў, у якія было ўключана звыш 90% сялянскіх гаспадарак; у карыстанні калгасаў знаходзілася каля 96% пасяўных плошчаў;

-на працягу 1930-х гг. было раскулачана каля 10-15% сялянскіх гаспадарак; каля 600-700 тыс. чалавек было вывезена за межы БССР;

-былі ўведзены абавязковыя пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі з боку калгасаў па цэнах, ніжэйшых ў 10-12 разоў за рыначныя, у выніку чаго дзяржава атрымлівала значныя сродкі для паскоранай індустрыялізацыі;

-паскараецца працэс перасялення працоўных з вѐскі ў горад; былыя сяляне, якія не жадалі ўваходзіць у калгасы, папаўняюць шэрагі рабочага класа ў прамысловасці;

-некалькі паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі; цэнтрамі канцэнтрацыі новай тэхнікі становяцца дзяржаўныя машынна-трактарныя станцыі (МТС); аднак у цэлым тэхнічны ўзровень сельскай гаспадаркі заставаўся невысокі;

-узровень сельскагаспадарчай вытворчасці ў цэлым заставаўся на ўзроўні да правядзення калектывізацыі, а ў некаторых яе галінах нават назіраецца заняпад (гэта тлумачыцца цяжкім эканамічным становішчам калгасаў, адсутнасцю у калгаснікаў стымулаў да працы).

На працягу 1930-х гг. адбылася уніфікацыя ўнутранай структуры калгасаў. У калгасным карыстанні захоўваліся большая частка калектывізаванай зямельнай плошчы, працоўнай жывѐлы, асноўныя прылады працы. У карыстанні індывідуальных гаспадарак калгаснікаў заставаліся сядзібы з невялікімі зямельнымі надзеламі, частка жывѐлы, некаторыя прылады працы. Кіраўніцтва калгасаў прызначалася партыйнымі і дзяржаўнымі органамі ўлады і пільна кантралявалася з іх боку. Умовы працы калгаснікаў былі цяжкімі. Аплата працы была нізкай (у сярэднім у 3 разы ніжэй, чым у прамысловасці), у многіх калгасах яна мела натуральны або

паўнатуральны характар; адсутнічалі абмежаванні працоўнага дня,

80