- •Агульнаадукацыйная сфера
- •Мова і соцыум Паняцце мовы. Гіпотэзы паходжання мовы. Сацыяльная прырода мовы
- •Мова і мысленне
- •Мова і маўленне. Тыпы маўлення
- •Тыпы маўлення (тэкстаў)
- •Функцыі мовы ў грамадстве
- •Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •Мова як знакавая сістэма
- •Структура мовы і навукі пра яе
- •Гісторыя і сучасны стан
- •Мовы беларускага народа
- •Нацыянальная мова як крыніца
- •Духоўнай і інтэлектуальнай культуры народа
- •Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •Індаеўрапейская моўная сям’я
- •Важнейшыя фанетычныя рысы беларускай мовы
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму.
- •Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная,
- •Лексічная, марфалагічная, сінтаксічная)
- •Фанетычная інтэрферэнцыя
- •Акцэнтная інтэрферэнцыя
- •Лексічная інтэрферэнцыя
- •Марфалагічная інтэрферэнцыя
- •Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •Навучальна-прафесійная сфера
- •Лексікалогія і лексікаграфія Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Лексічнае значэнне слова
- •Лексіка паводле значэння. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова
- •Мнагазначнасць слова
- •Амонімы і паронімы
- •Сінонімы
- •Антонімы
- •Лексіка паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Запазычаная лексіка
- •Спрадвечна беларуская лексіка
- •Прыклады слоў агульнаславянскага паходжання
- •Прыклады ўсходнеславянскіх слоў
- •Прыклады ўласнабеларускіх слоў
- •Запазычаная лексіка
- •Лексіка паводле актыўнасці ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка (устарэлыя і новыя словы)
- •Лексіка паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (спецыяльныя тэрміны і прафесіяналізмы, жаргонныя і дыялектныя словы)
- •Лексікаграфія. Асноўныя тыпы слоўнікаў
- •Асаблівасці навуковага стылю мовы Паняцце стылістыкі. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •Мова навукі і яе асаблівасці
- •Лексічныя асаблівасці
- •Фразеалагічныя асаблівасці
- •Марфалагічныя асаблівасці
- •Сінтаксічныя асаблівасці
- •Беларуская навуковая тэрміналогія
- •Тэрмін, тэрміналогія, тэрмінасістэма.
- •Месца тэрміналогіі
- •Ў лексічнай сістэме беларускай мовы
- •Спецыфіка тэрмінаў
- •Лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •Сфера афіцыйна-справавых зносін
- •Мова афіцыйных папер
- •Уздзеянне рускай мовы на беларускую ў сферы справаводства
- •Тыпалогія і правілы афармлення справавой дакументацыі Тыпалогія афіцыйна-справавой дакументацыі
- •Узорныя формы стандартных дакументаў
- •Моўнае афармленне некаторых агульных дакументаў
- •Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне
- •Неафіцыйная карэспандэнцыя
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
- •Змест Агульнаадукацыйная сфера
- •Навучальна-прафесійная сфера
- •Сфера афіцыйна-справавых зносін
- •Тэарэтычныя матэрыялы да курса "беларуская мова (прафесійная лексіка)"
- •246653, Г. Гомель, вул. Кірава, 34
Антонімы
Антонімы (грэч. anti – супраць і onyma – імя) – гэта пары слоў адной часціны мовы з процілеглымі значэннямі: назоўнікі радасць – смутак, святло – цемра; прыметнікі гарачы – халодны, дзікі – свойскі; дзеясловы гарэць – гаснуць, уцякаць – даганяць; прыслоўі позна – рана, там – тут; прыназоўнікі над – пад. Супрацьпастаўленыя ў значэннях, такія лексічныя адзінкі складаюць антанімічную пару.
Антанімічнасць слоў заўсёды ўстанаўліваецца ў кантэксце, у канкрэт-ным выпадку ўжывання. Бо:
да аднаго слова можна падабраць некалькі антонімаў, сінанімічных паміж сабою: радасны – сумны, журботны, тужлівы, нярадасны;
мнагазначныя словы могуць утвараць некалькі антанімічных пар: кароткі – доўгі (сук), кароткі – высокі (чалавек), кароткі – шматслоўны (выклад думак), кароткі – поўны (прыметнік);
антонімы могуць быць кантэкстуальнымі (аўтарскімі): І ў сэрцах заўважаю лёд. А ў добрых зрэнках бляск гарачы, і нават душы навылёт часамі вострым зрокам бачу. (С. Грахоўскі)
Супрацьлеглыя значэнні могуць развіцца і ў адным мнагазначным слове: пэўны – 'акрэслены' і 'неакрэслены', напэўна – 'мабыць' і 'абавязкова', прагледзець – 'бегла пазнаёміцца' і 'не звярнуць увагі'.
Не маюць антонімаў словы з канкрэтным прадметным значэннем (сшы-так, дзверы, рука, галава, шафа, стол), уласныя імёны, лічэбнікі, часціцы, злучнікі і выклічнікі, акрамя таго – вузкаспецыяльныя тэрміны (галаграфія, генезіс, семіётыка, марфема, лазер).
Лексіка паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка. Запазычаная лексіка
Лексічны склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў і ў працэсе моўнай практыкі няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Гэта абумоўлена тым, што кожная мова імкнецца да таго, каб сістэма яе адзінак як мага больш поўна і дакладна адлюстроўвала сістэ-му паняццяў і з'яў рэчаіснасці (гл. 2-е пытанне тэмы 2).
У лексіцы беларускай мовы выразна вылучаюцца два асноўныя напрамкі яе развіцця: прамы і шлях запазычання. Для першага характэрна раз-віццё і ўдасканаленне спрадвечнага лексічнага пласта, для другога – папаў-ненне лексічнай сістэмы словамі з іншых моў. Адпаведна ў лексіцы бела-рускай мовы вылучаюцца словы спрадвечныя і іншамоўныя.
Лексіка беларускай мовы | ||||
Спрадвечна беларуская лексіка |
Запазычаная лексіка | |||
Агульна-славянскія словы |
Усходне-славянскія словы |
Уласна-беларускія словы |
са славянскіх моў |
з неславянскіх моў |
Спрадвечна беларуская лексіка
Асноўным пластом лексічнай сістэмы беларускай мовы на ўсіх этапах яе развіцця з’яўляецца спрадвечна беларуская лексіка (існуе даўно, спрадве-ку, дасталася ў спадчыну), якая вызначае самабытнасць мовы.
У склад спрадвечнай лексікі ўваходзяць:
агульнаславянская лексіка;
усходнеславянская лексіка;
уласнабеларуская лексіка.
Агульнаславянскія словы – гэта словы, якімі карысталіся славяне ўжо ў III тысячагоддзі да н. э. Праславянская мова праіснавала звыш трох тысяч год, і за гэты час папоўнілася многімі словамі, якія ўваходзяць у лек-січны склад сучасных славянскіх моў, у тым ліку і беларускай.