Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по ист.Бел.txt..doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
339.97 Кб
Скачать

25*: Асветніцтва.

Асветніцтва і рамантызм - асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. Перыяд з канца XVIII па 10-я гг. XIX ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай эпохі сталі працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках. Яны лічылі, што прычына ўсіх пакут народа - невуцтваПрыкладна з 10-х гг. XIX ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку - рамантызму. У Заходняй Еўропе рамантызм узнік раней. Ён адлюстраваў расчараванне тымі вынікамі, якімі скончылася французская буржуазная рэвалюцыя канца XVIII ст. Пераўтварэнне гра-мадства шляхам, прапанаваным філосафамі, не прывяло да стварэння «Царства розуму» на Зямлі. У процівагу асветніцка-му рацыяналізму светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам Выяўленчае мастацтва. У выяўленчым мастацтве Беларусі канца XVIII -першай паловы XIX ст. наглядалася ўзаема-дзеянне дзвюх плыняў - класіцызму і рамантызму. Класіцызм быў афіцыйным стылем, якога прытрымлівалася Пецярбургская акадэмія мастацтваў

Класіцызм панаваў у архітэктуры Беларусі да сярэдзіны XIX ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажна-паркавым мастацтве.

30*Буржуазные реформы 1860-1880г.

Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў.19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.

Аднак гэтага было не дастаткова. Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку