Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная (2).doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
144.9 Кб
Скачать

1.2. Найменні асобы паводле фізічнага стану

1.2.1. Найменні асобы паводле фізічнага стану

Трэба адзначыць, што ў межах гэтай лексічна-семантычнай групы будуць аналізавацца толькі лексемы, значэнне якіх непасрэдна датычыць здароўя і фізічнай моцы чалавека і ўтрымлівае адпаведныя семы: ‘моцны’ або ‘слабы’, ‘здаровы’ або ‘хваравіты’. Назвы асобы паводле канстытуцыі цела будуць аналізавацца ў іншым раздзеле, бо згаданыя характарыстыкі не заўсёды спалучаюцца ў адной асобе, часта яны нават супрацьстаяць: напрыклад, тоўсты чалавек рэдка вызначаецца моцным здароўем. Менавіта таму абсяг аналізаванай тут лексікі будзе значна меншы ў параўнанні з падобнымі доследамі ў дачыненні да іншых гаворак (напрыклад, у дачыненні да мёрскіх гаворак, якія даследаваў М.Крыўко [65]).

1.2.1.1. Назвы фізічна моцнага, здаровага чалавека

і фізічна слабога, хваравітага чалавека

Найбольш агульнае значэнне – ‘здаровы, моцны, дужы чалавек’ – уласцівае наступным словам: здаравіня' (здараве'ня), крампу'лец, ушва'лак, во'гір зняв.. Аднак у гродзенскіх гаворках бытуе шэраг назваў, якім уласцівае дадатковае семантычнае адценне паводле розных адзнакаў. Лексемы карча'к, бушва'лак, бурва'лак (бурвэ'лак) маюць дадатковую характарыстыку паводле вонкавага выгляду: так кажуць на моцных, прысадзістых, камлюкаватых людзей. Некалькі адзінак характарызуюць здаровых, але гультаяватых асобаў; іх адмоўнае семантычнае адценне, зразумела, прадвызначыла і адмоўную эмацыйна-экспрэсіўную афарбоўку (такія словы адлюстроўваюць зняважлівыя, асуджальныя, непахвальныя адносіны да аб’екта гутаркі): няўло'мак, бі'мбус, стае'ннік, кані'ско, бугаі'ска (магіл. буга'й ‘вялікі гультай’,

тро'льскі буга'й ‘здаровы мужчына, які пазбягае фізічнай працы’). Асобныя назвы існуюць у гаворках для характарыстыкі дужай, здаровай жанчыны. Нягледзячы на тоеснасць дамінантных семаў, кожная назва мае свае адметныя дадатковыя семы, якія і вызначаюць спецыфіку яе дэфініцыі: бабзно' экспр. ‘тоўстая, здаравенная жанчына’, то'ўба зняв. ‘пра тоўстую, здаровую жанчыну’.

Некалькі сінанімічных шэрагаў можна вылучыць і сярод назваў слабых, хваравітых асобаў. Цікава, што калі семы ‘моцны’ і ‘здаровы’ амаль заўсёды сустракаюцца побач і абедзве з’яўляюцца дамінантнымі для большасці згаданых словаў, то семы ‘слабы’ і ‘хваравіты’ часта размяжоўваюцца. Напрыклад, паняцце ‘слабы, нядужы, бяссільны чалавек’ у гродзенскіх гаворках выражаецца назвамі слаба'к пагардл., слабі'зна зняв., смяцю'х зламоўн., харла'к, макля'к, вя'ліца, млю'га,а ў дачыненні да хваравітага чалавека выкарыстоўваюцца лексемы хвараве'ка (у аналізава-

ных гаворках зафіксаваная і ўзмацняльная форма хвараве'чына са

значэннем ‘слабая жанчына’), до'хлік, зды'хля, здыхля'к зняв., гніля'к зняв., харля'к, трухле'й. Слова лазар мае больш канкрэтнае значэнее – ‘чалавек, прыкуты хваробай да ложка’. Багаты шэраг разнастайных варыянтаў складаюць дэрываты ад асновы прыметніка здаровы. Акрамя ўжо згаданых здаравіня' і здараве'ня, гэта стаўб., шкл., глуск. здараве'ц (тур. здорове'ц), тур. здорове'нье, здоровіна', здоровя'га. Да іх трэба далучыць і здаравя'ка, здаравя'к, якія з паметай «размоўнае» падаюцца слоўнікамі беларускай літаратурнай мовы [134, с.239; 135, т.2, с.459] (стаўб. здараві'ло, тур. здорові'ло).

У беларускіх гаворках шмат роднасных утварэнняў з коранем – дох-(-дых): дзярж. здо'хліца, мёр. дъхля'ціна. Назвы здыхлі'на, здыхля'ціна, зды'хля, здыхля'к, здыхата' як улас-цівыя размоўнаму стылю і з эмацыйна-экспрэсіўнымі адзнакамі (пагардл., жарт.) фіксуюцца слоўнікамі літаратурнай мовы [134, с.240; 135, т.2, с.466-467]. Трэба адзначыць, што большасць дэрыватаў з коранем -дох-(-дых-) могуць ужывацца як у дачыненні да чалавека, так і да жывёлы. Відаць, можна сцвярджаць, што апошняя сфера выкарыстання нават больш распаўсюджаная, асабліва калі браць пад увагу першаснае значэнне некаторых з згаданых адзінак – здыхля'ціна ‘труп (мяса) здохлай жывёлы’, здыхата' ‘павальная гібель жывёлы; мор’.

Як бачым, найбольшы працэнт складаюць словаўтваральныя варыянты назваў асобы, што абумоўлена рознымі прычынамі, сярод якіх П.Сцяцко адзначае вялікія словаўтваральныя магчымасці народнай мовы, узаемадзеянне розных дыялектаў з іх дэрывацыйнай спецыфікай, уплыў на гаворкі літаратурных моваў, імкненне носьбітаў мовы да вобразнасці і эмацыйнасці выказвання і некаторыя іншыя [1, с.40].

Адна з самых характэрных і яскравых асаблівасцяў назваў асобы паводле фізічнага стану – наяўнасць сярод іх шматлікіх метафарычных утварэнняў. Анімістычныя пераасэнсаванні складаюць найвялікшую групу ў межах усяго абсягу метафар, вядомых у беларускай мове, бо менавіта яны «адлюстроўваюць шырокія і шматбаковыя сувязі аб’ектыўнай рэчаіснасці з чалавечым быццём... большасці назвам уласцівы яркая вобразнасць, выразнасць, экспрэсіўнасць, ацэначнасць, а таксама шырокія асацыятыўныя сувязі з кампанентамі іншых тэматычных груп, якія не так называюць чалавека, як яго характарызуюць, вызначаюць, выражаюць да яго свае адносіны» [121, с.59]. У залежнасці ад крыніцы матывацыі сярод такіх на-

зваў-характарыстык у гаворках Гродзеншчыны можна вылучыць наступныя віды метафар:

  1. Заамарфізмы: во'гір, кані'ско ‘дужы, здаровы (часта гультаяваты) чалавек’ < ‘вялікі, сыты конь’; бугаі'ска ‘дужы гультаяваты чалавек’ < ‘вялікі бык’; смяцю'х ‘малы, нядужы чалавек’ < заал. ‘аўсянка’, ‘верабей’.

  2. Метафары, якія матывуюцца назвамі дрэва, яго частак: карча'к ‘дужы, каржакаваты чалавек’ < ‘корч, пень, вывернуты з зямлі’; макля'к ‘слабы чалавек’ < ‘намоклае ў рэчцы палена’.

  3. Некаторыя іншыя назвы: жаўця'к (жаўтля'к) ‘хваравіты чалавек з тварам жоўтага колеру’ < ‘стары насенны агурок’, ‘жоўты рачны пясок’; Назва зяле'пуха ‘хваравіты чалавек’, ‘кволае дзіцянё’, шырока распаўсюджаная на Гродзеншчыне, вядомая і многім іншым беларускім гаворкам. Першасным значэннем зазвычай лічыцца наступнае: ‘зялёныя, няспелыя плады’.

Ёсць назвы, якія ўзніклі ў выніку спецыфічных антрапамарфічных пераносаў – з чалавека і на чалавека. В.Старычонак адзначае, што «такія структуры займаюць прамежкавае становішча паміж анімістычнымі і антрапамарфічнымі пераасэнсаваннямі, знаходзячыся на іх стыку» [121, с.86]. Для гродзенскіх гаворак характэрныя наступныя найменні падобнага кшталту: паняня'тка ‘кволае дзіцянё’ < ‘дзіця паноў’; ла'зар ‘чалавек, прыкуты хваробай да ложка’ < Ла'зар ‘паводле Новага Запавету, пракажоны, якога вылечыў Ісус Хрыстос’.

Цікавасць выклікае лексема абме'нак ‘слабое, рахічнае дзіця’(у Прынёманскім краі). У іншых беларускіх і памежных гаворках не зафіксавана якога-небудзь падобнага ўтварэння, што наводзіла на думку пра

аказіянальны характар гэтай лексемы. І толькі У.Даль падае рускае дыялектнае обме'нок, обме'ныш (адпаведна ў архангельскіх і валагодскіх

гаворках) з шырокім значэннем ‘дзіця, падмененае пры нараджэнні, падкідак, бязродны, пазашлюбнае дзіця; неразумны, свавольнік, выродлівы’. Слова выкарыстоўваецца як лаянкавае.

Досыць «цьмянымі» паводле структурнай арганізацыі і пахо-

джання ўяўляюцца адзінкі харля'к ‘хваравіты чалавек’, хірлё спагадл. ‘хваравітае дзіця’. Можна дапусціць сувязь гэтых адзінак з ха'ркаць ‘кашляць’, лоеў. хі'ркаць ‘тс’, тур. хі'ркало ‘хворы, слабы чалавек’, касцюк. хі'ра ‘слабая, нездаровая’, руск. дыял. хи'рный, хи'рый ‘хворы’, але гук л/л’ застаецца незразумелым, калі толькі не бачыць пэўнай сувязі з хі'лы

‘слабы, хваравіты’, руск. дыял. харлу'к ‘густая макрота’, харло' ‘горла’. Роднасным да лексемы бу'рхля ‘слабы на здароўе, саслабелы чалавек’, відаць, трэба лічыць паст. бурхля'ч ‘пухір’, ‘друзлае, абвіслае цела’. Можна, такім чынам, меркаваць пра метафарычны характар назоўніка бу'рхля або пра ўтварэнне абодвух згаданых словаў (бу'рхля і бурхля'ч) ад нейкага прыметніка *бу'рхлы ‘друзлы, абвіслы, слабы і да т.п.’ Назва ціпцю'х у кнізе А.Цыхуна «Скарбы народнай мовы» падаецца з двума значэннямі: ‘1. Кволы, фізічна неразвіты чалавек. 2. Пампон’. Думаецца, першасным значэннем тут павінна быць ‘пампон’: анімістычныя метафары значна больш распаўсюджаныя ў беларускай мове, чым антрапамарфічныя. Аднак галоўную ролю тут, відавочна, найперш адыграла нават не семантычная, а гукавая матывацыя, якая пераважае сярод гукаперайманняў, словаў з паўтор-

нымі складамі, экспрэсіўных найменняў асобы [121, с.73].