Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная (2).doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
144.9 Кб
Скачать

1.1.2. Назвы дзяцей пераходнага ўзросту

Значная колькасць лексемаў называе дзяцей пераходнага ўзросту. Большасць іх – стылістычна нейтральныя, многія могуць называць як хлопчыка, так і дзяўчынку-падлеткаў: падле'так, падро'стак, падро'стыч, падрасця'к, падрашчу'к, падшпа'рак жарт., іран., малале'тка, дэмінутыў падро'стачак.

Некаторыя назвы размяжоўваюць паняцці паводле полу: паўкавале'ра, падкавале'р, падхлапе'ц – так кажуць на падлетка мужчынскага полу, апошнія

дзве лексемы могуць называць і дарослага хлопца, юнака; паддзе'ўка, падляту'ха – найменні дзяўчынкі-падлетка. Паводле ЛАБНГ, у дачыненні да падлетка жаночага полу могуць выкарыстоўвацца амаль усе тыя формы з коранем дзеўч- (дзяўч-), дзев-, што і ў дачыненні да маленькай дзяўчынкі: дзяўчы'нка (дзе'ўчынка), дзяўчу'к, дзяўча', дзеўчаня' (дзеўчанё), дзе'вачка [68, к. №173]. З яскравай адмоўнай канатацыяй бытуе форма дзяўзно' пагардл. – утварэнне з эмацыйна-ацэнкавым фармантам -зн-о, як і бабзно', жонзно' і да т.п. (параўн. тур. дзеўзно' зняв. ‘дзяўчына’). Для назоўнікаў падле'так, падляту'ха, можна меркаваць пра неадназначную матывацыю, у залежнасці ад чаго трактаваць іх як суфіксавыя дэрываты (ад падлята'ць) або як конфіксавыя (ад лята'ць, лётаць). Не выключана і семантычная дэрывацыя, параўн. докш. падлётак ‘1. Птушаня, якое крыху лятае. 2. Жвавае дзіця дашкольнага, малодшага школьнага ўзросту’.

Назва падро'стак, відаць, ёсць беларуска-руская ізалекса, дэрыват ад падраста'ць або расці'; у адпаведнасці з трактоўкай У.Даля, які тлумачыць руск. подро'стень, подро'стыш, подро'сток як ‘хлопчык ці дзяўчынка або жывёла на падросце’, утваральнай асновай можна бачыць і назоўнік падро'ст [40, т.3, с.199]. Іншыя роднасныя формы – падро'стыч, падрасця'к, падрашчу'к, падро'стачак – утварэнні, што ўзніклі ў гаворках паводле існых

рэгіянальных словаўтваральных тыпаў і мадэляў.

Канфіксацыяй утвораны назоўнік падшпа'рак – ад шпа'рыць ‘рабіць што-небудзь з асобай сілай, энергіяй, імпэтам і пад.’ ( мсц. падшпы'рываць ‘падганяць, падахвочваць’). Прэфіксавымі дэрыватамі з’яўляюцца назоўнікі

падхлапе'ц (ад хлапе'ц), падкавале'р, паўкавале'ра (ад кавале'р), паддзе'ўка (ад дзе'ўка).

Значэнне ‘падлетак’ у гродзенскіх гаворках уласцівае і назоўніку бла'зян. З такой семантыкай назоўнік шырока вядомы ў беларускіх гаворках, а таксама ў іншых славянскіх мовах (польскай, рускай). Ён стаў утваральнай асновай для шэрагу варыянтаў і сінонімаў. Найбольш поўна абсяг роднасных утварэнняў адлюстроўвае «Слоўнік беларускай мовы» І.Насовіча: бла'зенъ, блазёнъ, блазню'къ, блазнючо'къ, блазнёнокъ, блазни'ца, блазно'вка, блазню'-

чка [97, с.26 – 27]. На аснове значэння ‘непаўналетні чалавек’ у выніку антрапамарфічнага пераносу ўзніклі новыя: 1) ‘малады чалавек несур’ёзных паводзінаў; той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх; свавольнік, гарэза’ (літар. бла'зан, бла'зен, блазню'к, блазню'чка разм. [135, т.1, с.382], тур. бла'зень); 2) ‘недасведчаны, нявопытны’ (глуск. бла'зен); 3) ‘неразумны, дурань’ (другім пасля ‘малалетні’ такое значэнне для словаў бла'зенъ, блаз-

ню'къ падае І.Насовіч).