Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная (2).doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
144.9 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускай мовы

Дыпломная праца

Найменні семантыкі асобы у гаворках Гродзеншчыны

на аснове дыялектных слоўнікаў

Аўтар - Гой Вераніка Станіславаўна

Навуковы кіраўнік - беларускі мовазнавец,доктар філалагічных

навук,прафесар

Рэцэнзент -

Дыпломная праца,выкананая студэнткай В.С.Гой

на … старонках,да абароны дапушчана ………………. 2014 г.

Загадчык кафедры

беларускай мовы

Ж.С.Сіплівеня

Гродна, 2014

ЗМЕСТ

АБАЗНАЧЭННІ І СКАРАЧЭННІ………………………………………………… 4

УВОДЗІНЫ…………………………………………………………………………. 5

1. СЕМАНТЫКА ДЫЯЛЕКТНЫХ ЛЕКСЕМ

1.1

1.2

2. СТРУКТУРА АСАБОВЫХ НАЙМЕННЯЎ І СПОСАБЫ ІХ УТВАРЭННЯ

2.1

2.2

3.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

Уступ

Надзвычайным багаццем у слоўнікавым складзе амаль кожнай мовы і яе разнавіднасцяў вызначаецца абсяг лексікі, якая датычыць дзейнасці і характарыстыкі асобы. І гэта натуральна: менавіта чалавек з’яўляецца суб’ектам і аб’ектам разнастайных штодзённых дачыненняў. Значнае месца сярод словаў такога кшталту займаюць субстантывы.

Назоўнікі значэннем персанальнасці як аб’ект даследавання прыцягваюць увагу многіх навукоўцаў, што ў значнай ступені

тлумачыцца ўніверсальнасцю катэгорыі асобы. «Яе ўніверсальнасць

вынікае з камунікацыйнай і кагнітыўнай функцый мовы, якая адлю-

строўвае і абазначае ўсе характэрныя для рэальнага свету фак-

тычныя сувязі і адносіны» [116, с.19]. Найменні асобы – адзін з най-

больш прадукцыйных сродкаў мовы, што ўдзельнічае ў фармаванні

і папаўненні моўнай і канцэпцыйнай карціны свету.

Даследаванні асабовай лексікі ў беларускім мовазнаўстве

маюць шэраг кірункаў і вызначаюцца сваёй шматаспектнасцю. Адрозніваюцца даследаванні абсягам аналізаванай лексікі: адныя з іх прысвечаныя вывучэнню асобных тэматычных групаў асабовых найменняў, у іншых –такія адзінкі з’яўляюцца толькі часткай больш шырокага абсягу

словаў. У шэрагу працаў назіраецца таксама дыферэнцыяцыя па-

водле таго, лексіка якой разнавіднасці беларускай мовы – народна-дыялектнай ці літаратурнай – абраная за аб’ект даследавання.

Найчасцей згаданая катэгорыя разглядаецца ў дачыненні да бела-

рускай літаратурнай мовы, пэўнага этапу яе развіцця. Як дадатковы матэ-

рыял тут часам падаюцца і факты з народна-дыялектнай мовы.

Спецыяльнаму ж аналізу дыялектных намінацый асобы прысвеча-

ны, на жаль, толькі некаторыя навуковыя працы. Так, К.М.Панюціч

аналізавала асабовыя назвы ў гаворках Ушаччыны [103], эмацый-

на-ацэнкавыя асабовыя намінацыі з гаворак Мёрскага раёну дас-

ледаваў М.Н.Крыўко [65].

Дыялектныя адзінкі адзначанай катэгорыі падпадаюць пад рознага роду апісанне і аналіз як частка больш шырокага абсягу гутарковай лексікі. Так, значнае месца займаюць яны ў працах П.Сцяцко «Беларускае народнае словаўтварэнне» (1977) і «Народная лексіка і словаўтварэнне» (1972) . Пазычаныя назвы асобы шырока характарызуюцца ў працы А.Станкевіч «Лексіка іншамоўнага паходжання ў беларускіх народных гаворках» (1996). Вялікую ўвагу аддае шматзначным асабовым назоўнікам В.Старычонак у кнізе «Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў)» (1997).

Народна-дыялектная мова як адна з разнавіднасцей нацыянальнай мовы заслугоўвае самай пільнай увагі даследчыкаў. Як падкрэсліваў А.М.Пяшкоўскі, “народныя дыялекты і гаворкі для лінгвіста складаюць галоўны аб’ект даследавання,які найбольш захапляе і найбольш раскрывае таямніцы моўнага жыцця” [1, с.3 ].

Апісанне асабовых субстантываў з гаворак Гродзеншчыны з’яўляецца актуальным і ў сувязі з надзённай праблемай беларускай дыялекталогіі – складаннем агульнабеларускага слоўніка-тэзаўруса дыялектнай лексікі. Вялікае значэнне вывучэнне персанальных найменняў мае для распрацовак у галіне кампутарнай лінгвістыкі, у прыватнасці, для стварэння адпаведных базаў дадзеных.

Матэрыялы даследавання могуць быць выкарыстаныя ў спецкурсах і спецсемінарах па лексікалогіі, словаўтварэнні, міжрэгіянальных і міжмоўных стасунках, карысныя яны будуць для студэнтаў падчас напісання імі кур-савых і дыпломных працаў, пры выкладанні курсу беларускай дыялекталогіі ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах

Крыніцамі даследавання сталі апублікаваныя дыялектныя слоўнікі і матэрыялы да іх, у якіх змяшчаецца лексіка гродзенскіх гаворак. Яны фіксуюць да 2500 назоўнікаў-назваў асобы. Як і ў іншых гаворках, асабовым субстантывам у гродзенскіх гаворках уласцівая складаная дыферэнцыяцыя паводле лексічна-семантычнай адзнакі.

Слоўнікавае спарадкаванне рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны ўжо мае сталыя традыцыі. За апошнія трыццаць гадоў сабрана шмат мясцовых слоў, якія сталі асновай некалькіх дыялектных слоўнікаў [ 2, с.3]

Мэта і задачы даследавання:

Асноўная мэта даследавання – выявіць асаблівасці наймення семантыкі

асобы ў гаворках Гродзеншчыны.

Для рэалізацыі мэты вырашаліся наступныя задачы:

- вызначыць семантыку субстантываў найменняў асобы па дыялектных

слоўніках;

- выявіць структуру асабовых найменняў і спосабы іх утварэння;

- суаднесці дыялектныя намінацыі асобы з лексічнай сістэмай

беларускай літаратурнай мовы.

Аб’ектам даследавання з’яўляюцца дыялекты Зэльвеншчыны, Прынёманскага краю і самой Гродзеншчыны.

Прадметам даследавання з’яўлюцца дыялектныя слоўнікі.

Структура і аб’ём працы: Дыпломная праца складаецца з уступу, з агульнай характарыстыкі працы, з трох раздзелаў, заканчэння, спіса літаратуры. Дыпломная ўтрымлівае ….. старонак( у тым ліку…старонак тэксту асноўнай часткі). Спіс выкарыстанай літаратуры ўключае … назвы. Пры напісанні дыпломнай працы я карысталася слоўнікамі Цыхуна А.П. “ Скарбы народнай мовы” [3] і Сцяцко П.У. “Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны”[4] і слоўнік пад рэдакцыяй М.А. Даніловіча і П.У.Сцяцко “Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны” [2],таму што ў іх слоўніках найбольш прадстаўлена дадзеная тэма. Лукашанец А.А. і Сцяцко П.У. у сваіх працах “Граматычныя аспекты беларускага словаўтварэння”[5] і “Беларускае народнае словаўтварэнне”[1] выдзелілі асаблівасці беларускага народнага словаўтварэння. Таксама я карысталася Энцыклапедыяй: “Беларуская мова”. Такія аўтары, П.У. Сцяцко, М.А.Даніловіч, Кавальчук А., Цыхун А.П. вывучалі дыялекты Гродзеншчыны; П.У.Сцяцко, - дыялекты Зэльвеншчыны; А.П.Цыхун, – дыялекты Прынёманскага краю.

Значнасць маёй працы заключаецца ў тым, што яе могуць выкарыстоўваць у якасці дапаможнага матэрыялу пры вывучэнні лексікалогіі ў ВНУ.

Раздзел 1 Семантыка дыялектных лексем

1.1Найменні асобы паводле ўзросту і полу

У гэты раздел уваходзяць агульныя назвы дзіцяці,падлетка,юнака,дзяўчыны, старых людзей,мужчыны,жанчыны, а таксама эмацыйна афарбаваныя назвы(гэта тыя назвы,якія цяжка аднесці да нейкай іншай лексіка-семантычнай групы) [6].

1.1.1 Назвы малалетніх дзяцей і дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту

1.1.1.1. Зборныя назвы дзяцейНайперш адзначым зборныя на-

зоўнікі, якім уласцівае значэнне ‘дзеці’. У гродзенскіх гаворках

бытуюць наступныя назвы: дзятва', дзяці'ска (дзе'ціска), бахур-

ня', блазната', жуда', слата'.

Дзятва' – найбольш пашыраная на тэрыторыі беларускіх га-

ворак нейтральная назва. Яе фіксуюць з паметай «размоўнае» нар-

матыўныя слоўнікі беларускай літаратурнай мовы [134, с.180; 135,

т.2, с.182]. Беларуская Граматыка таксама адзначае падобныя ўтварэнні (з фармантам -в-а) як уласцівыя гутарковаму стылю і непрадукцыйныя. Эты-

малагічна слова ўзыходзіць да індаеўрапейскай формы *dhe i‘карміць грудзямі, ссаць’ [138, т.1, с.516]. Сярод іншых зборных імёнаў, для якіх характэрнае выражэнне множнага ліку праз форму адзіночнага ліку, згадваў назоўнік дзятва' і Я.Карскі, адзначыўшы яго фіксацыю ў старажытных помніках ХVІ ст. [62, с.114].

Лексема дзяці'ска і яе акцэнталагічны варыянт дзе'ціска маюць выразнае канатацыйнае значэнне, выражанае фармантам -іск-а, які надае назве павелічальна-зняважлівае адценне, як і ў словах нядба'йліска, гультаі'ска і інш. Аднак у дачыненні да лексемы дзяці'ска (дзе'ціска) суфікс -іск- выконвае, відаць, не толькі эмацыйна-ацэнкавую функцыю, але з’яўляецца і паказальнікам катэгорыі зборнасці, як у бацві'ніска, картафлі'ска ‘бацвінне бульбы’. Традыцыйна гэты суфікс лічыцца пазычаным з заходнеславянскіх

моваў, у прыватнасці з польскай, дзе ён шырока выкарыстоўваецца.Польскамоўным уплывам тлумачыў наяўнасць яго ў старажытных помніках і жывой гутарковай мове Я.Карскі [62, с.31], такой думкі прытрымліваюцца і сучасныя навукоўцы А.Арашонкава, П.Сцяцко, А.Станкевіч і інш. [8, с.95; 128, с.207; 117, с.13].

Назва бахурня' – дэрыват ад баху'р з суфіксам зборнасці –н-я (як у словах салдатня', шафярня'). Такім утварэнням зазвычай уласцівая адмоўная эмацыйна-экспрэсіўная афарбоўка, радзей яны ўжываюцца з адценнем жартаўлівасці. Слова бахурня', відаць, якраз і ёсць рэдкі выпадак з адценнем жартаўлівасці,ужываецца яно ў дачыненні да дзяцей. П.Сцяцко адзначае прадукцыйнасць згаданага тыпу ў гродзенскіх гаворках [1, с.205], для літаратурнай мовы ён не характэрны [15, с.245]. У гаворках існуе шэраг роднасных утварэнняў з назвай бахурня' – баху'р (ба'хур, бахо'р), баху'рка (ба'хурка), бахураня', бахуро'к.

Назоўнік слата' (сло'та) і ў гутарковай, і ў літаратурнай мове фіксуецца як полісемант. Праўда, у гаворках яго семантычная структура значна больш развітая: астравецкае, ашмянскае, іўеўскае ‘сырое надвор’е з дажджом і снегам’, смаргоньскае, ‘імжа’, шчучынскае ‘гурт дзяцей’ [113, т.4, с.478 – 479]. Літаратурнаму сло'та ўласцівы два значэнні ‘1. Сырое надвор’е з дажджом і мокрым снегам// Вільгаць, макрэча. 2. Пра чалавека, які надакучае, прыстае’ [135, т.5(1), с.206-207]. Такім чынам, можна меркаваць,

што назва слата', якая ў гродзенскіх гаворках бытуе са зборным значэннем ‘гурт дзяцей’, ёсць антрапамарфічнае ўтварэнне з слата' ‘назола’, хаця і пераносы ‘насякомыя → дзеці’, ‘чарада птушак → дзеці’ пры пэўных варунках таксама мажлівыя. Як сведчаць лексікаграфічныя крыніцы, у некаторых раёнах (Іўеўскім, Шчучынскім, Гродзенскім) ужываюцца паралельна абодва акцэнталагічныя варыянты.

1.1.1.2. Супольныя назвы малалетніх дзяцей. Найбольш агульныя

і нейтральныя паводле эмацыйна-экспрэсіўнай афарбоўкі лексемы дзіця', дзіцё, дзяцёнак, дзіця'к. Словы дзіця', дзіцё падаюць і тлумачальныя слоўнікі беларускай літаратурнай мовы. Аднак, у адрозненне ад літаратурных, дыялектныя адзінкі могуць ужывацца з граматычным значэннем усіх трох родаў: Дзе мая дзіця? Мой дзіця. Яе першае дзіцё. Дзіцё астаўся маленькі [113, т.2, с.56].

У гутарцы пра малое дзіця часта выкарыстоўваюцца субстантываваныя прыметнікі мало'е (-ы, –ая), мале'нькае (-і, –ая). У гродзенскіх гаворках багата назваў, якія характарызуюць дзіця паводле пэўнай прыметы ці дзеяння, маюць дадатковае семантычнае адценне, большасці з іх уласціва яскравая эмацыйна-экспрэсіўная афарбоўка. Вось гэтыя назвы.

Ля'ля – слова дзіцячай мовы, утворанае шляхам паўтарэння складоў, як і ба'ба, ма'ма, та'та і г.д. У гродзенскіх гаворках сустракаецца таксама і ля'ля ‘спешчанае дзіця’.

Куза'ка непаш. ‘пра малое дзіця’ – заамарфічнае ўтварэнне з куза'ка ‘насякомае’. Нарматыўныя слоўнікі з першасным значэннем падаюць назоўнікі казя'ўка, кузу'рка, якія маюць таксама пераноснае значэнне ‘пра нікчэмнага чалавека’, і – з паметай «абласное» – казю'лька, казю'рка [135, т.2, с.578].

Цікавай уяўляецца назва баху'р (бахо'р). У гаворках Гродзеншчыны яна ўжываецца з двума значэннямі, у залежнасці ад чаго можа мець палярныя эмацыйна-экспрэсіўныя адзнакі: ‘1. Пяшчотл. Пра малое дзіця’. 2. Зняв. Пазашлюбнае дзіця, байструк’. У абодвух значэннях назоўнік мае адпаведнік жаночага роду: баху'рка ‘маленькая дзяўчынка’, глыб. ба'хурка ‘пазашлюбнае дзіця (дзяўчынка)’. На малое дзіця паказваюць таксама бахураня' (утварыла-

ся на ўзор дзіцяня', кураня' і г.д.), а для выяўлення паняцця ‘байструк’ існуе і дэмінутыўная форма бахуро'к (параўн. у І.Насовіча: ба'хурокъ ‘1. Яўрэйскае дзіця, вучань. 2. Тоўсценькі хлопчык’ [97, с.17]). У значэнні ‘байструк’ лексема выкарыстоўваецца не толькі ў дачыненні да дзяцей, так могуць казаць і на кацянят, куранят. Этымалагічна беларускае слова баху'р узыходзіць праз польск. bachur ‘байструк’, bachor ‘капрызнік’ да ст. – яўр. Bвchыr (яўр. – ням. Bacher) ‘малады чалавек; настаўнік’ [151, т.1, с.335; 138, т.1, с.137]. Ба'ху'р – адно з нешматлікіх даўніх пазычанняў-гебраізмаў, яно прыйшло з мовы-крыніцы ў ХVІ ст. Пашырэнне семантыкі слова і шматлікія

роднасныя ўтварэнні сведчаць пра высокую ступень адаптацыі гэтай лексемы ў беларускіх народных гаворках.

У гродзенскіх (ды і ў іншых беларускіх гаворках) для назвы малых хлопчыка і дзяўчынкі шырока выкарыстоўваюцца роднасныя ўтварэнні з коранем смарк- і яго морфамі. Як правіла, ім уласцівае адмоўнае канатацыйнае значэнне: смарка'ч, смэ'ргель груб., смэ'ргля груб., шма'ргля неадабр. Развіццё семантыкі гэтых словаў адбывалася, відаць, наступным чынам: ‘слізь у носе’ → ‘смаркаты чалавек; хто часта смаркаецца’ (з такім значэннем у гродзенскіх гаворках сустракаюцца варыянты смэ'ргля неадабр., смаргу'ля непахв., смаргуля' пагардл.) → ‘малое дзіця’. Апошняе стала асновай для яшчэ аднаго пераносу і ўзнікнення значэння ‘малады, нявопытны’ (гродз. смаргля'к зняв., пух. смарку'ль). Можна меркаваць і пра ўтварэнне гэтых словаў ад дзеяслова смаркаць (смэргаць). І.Насовіч падае сморка'чь, смор-

ка'чка, сморку'н, сморку'ння ‘малы, недарослы’, сморгу'нъ, сморгу'ння ‘смаркаты (-ая) хлопчык (дзяўчынка); непаседа’ [97, с.596]. Этымалагічна ўсе гэтыя лексемы, верагодна, узыходзяць да балцкіх першакрыніцаў, параўн. літ. snarglys ‘соплі’, smщrgla ‘смаркаты’[113, т.4, с.500, 509; т.5,

с.486.

Наступныя найменні – аддзеяслоўныя дэрываты. Яны характарызуюць дзіця паводле дзеяння, суб’ектам або аб’ектам якога яно з’яўляецца: завіня'тка – верагодна, утварылася на ўзор дзіця'тка ад завіну'ць ‘загарнуць у што-небудзь’, ашчапе'нец ‘пра малое дзіця, якое хапаецца рукамі за што-небудзь’ – ад ашчапі'ць ‘абхапіць рукамі, абняць’, дзяржу'н ‘гадавалае дзіця, якое прывыкла ўвесь час быць на руках’ – ад дзяржа'ць ‘трымаць’, сяду'н і ся-

дзя'к ‘дзіця, якое доўга не ходзіць’ – ад сядзе'ць, шты'бала ‘дзіця, якое толькі пачало хадзіць’ – ад шты'баць ‘спрабаваць хадзіць, няўмела хадзіць (пра дзяцей)’, ба'біч ‘дзіця, народжанае жанчынай, якая ўжо пачала ба'біць – прымаць дзяцей у час родаў’, смакту'н ‘грудное дзіця’ – ад смакта'ць ‘ссаць’, папсэ'ль іран. – ласк. ‘дзіця’– верагодна, утворана ад папсу'ць ‘сапсаваць’ па прадукцыйным у народнай і нерэгулярным у літаратурнай мове тыпе пры

дапамозе фарманта -ель(-эль), як і смэ'ргаць → смэрге'ль, ро'ўгаць → раўге'ль і інш.; параўн. аднакаранёвае руск. дыял. попсу'й ‘дрэнны майстар (шавец, абутнік)’ [138, т.3, с.328].

1.1.1.3. Назвы хлопчыкаў. Дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту мужчынскага полу на Гродзеншчыне называюць хлапча'к (хлапча'х), хлапчу'к, хло'пчык, выкарыстоўваюцца і памяншальна-ласкальныя формы хлапчаня', хлапчачо'к. Як сведчаць матэрыялы ЛАБНГ, найбольш распаўсюджанай назвай на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з’яўляецца слова хлапча'к [68, к. №171]. У дачыненні да маленькага хлопчыка часам могуць выкарыстоўвацца павелічальныя формы хлапчы'на, хлапчы'ско. Як правіла, яны сведчаць пра адмоўнае стаўленне да дзіцяці. Але найчасцей такія формы ўжываюцца, калі кажуць пра вялікага хлопца, у такім выпадку словы нярэдка набываюць дадатковае семантычнае адценне паводле фізічнага стану і стаўлення да працы – ‘здаровы, вялікі, гультаяваты хлопец’. У беларускіх гаворках бытуе шэраг роднасных формаў з рознымі канатацыйнымі адзнакамі: лоеў. хлап’я', глуск. хлапчаня'тка, мсц. хлапчы'шка, хлапчано'к,

хлапчуга'н, хлапчы'начка, хлапчуга'нчык.

На хлопчыка, які сябруе з дзяўчынкамі, кажуць дзяўчу'р – дэрыват ад дзе'ўка (або дзяўча', дзяўчо') з суфіксам -ур. Гэтая лексема вядомая і іншым гаворкам Беларусі, дзе, у залежнасці ад сітуацыі, можа ўжывацца як у дачыненні да маленькага хлопчыка, так і да падлетка, і да дарослага хлопца, а таксама можа набываць дадатковае эмацыйна-экспрэсіўнае адценне: глуск. дзяўчу'р неадабр. ‘хлапчук, падлетак, які сябруе з дзяўчатамі’, дзевачу'р ‘тс’, брэсц.

дывочу'р, дывча'тнык ‘хлопец, які аддае перавагу таварыству дзяўчат’, тур. дзеўчу'р, дзеўчочу'р ‘малы хлопчык, які ходзіць яшчэ без штаноў або паводзіць сябе як дзяўчынка’.

1.1.1.4. Назвы дзяўчынак. З семантыкай ‘дзяўчынка – дзіця жаночага полу’ на Гродзеншчыне бытуюць назвы дзяўча', дзяўчу'к, памяншальна-ласкальныя формы дзе'вачка, дзяўча'тка (дзе'ўчатка) мн. Назоўнік дзяўча' ўтвораны пры дапамозе фарманта -ч-а ад дзе'ўка (у працэсе словаўтварэння фіналь -к-а адцінаецца), як і іншыя асабовыя назоўнікі, што абазначаюць недарослых дзяцей: хло'пец – хлапча', тата'рын – татарча' і да т.п. [1, с.199]. Слова дзяўча' можа ўжывацца таксама і ў дачыненні да дзяўчыны падлеткавага

ўзросту, СРЛГ падае яго з адмоўнай эмацыйна-экспрэсіўнай адзнакай – адценнем непахвальнасці. Апошняя семантычная характарыстыка – ‘дзяўчына-падлетак’ – уласцівая і варыянту дзяўчо', які з паметай «размоўнае» фіксуецца ў ТСБМ [135, т.2, с.182]. І.Насовіч адзначае дзевча' ‘дарослая дзяўчына’ [97, с.132]. Назоўнік дзяўча' ў розных крыніцах падаецца з розным значэннем граматычнай катэгорыі роду: у МСГВ гэта назоўнік жаночага роду (Яна яшчэ дзяўча, сілы мала), у СРЛГ – ніякага. Больш правільная, на нашу думку, апошняя фіксацыя, бо аналізаваная адзінка належыць да семантычнага класу словаў, што называюць маладых істотаў і

маюць граматычную катэгорыю ніякага роду, як і птушаня', ягня'.

Лексема дзяўчу'к, шырока распаўсюджаная на тэрыторыі гродзенскіх гаворак, сустракаецца таксама ў віцебскіх і тураўскіх гаворках. Як і папярэдні назоўнік, слова дзяўчу'к можа абазначаць дзяўчынку і дзіцячага, і падлеткавага ўзросту. А.Хромчанка, аналізуючы паўночнамастоўскія гаворкі, трактуе назоўнік жаночага роду дзяўчу'к як мясцовую інавацыю, што ўзнікла ў выніку экспансіі балцкага паводле паходжання словаўтваральнага суфікса -

ук, прадукцыйнага для назоўнікаў мужчынскага роду, на базе ўтварэнняў тыпу дзяўчо' ў сувязі са стратай у літоўскай мове формаў ніякага роду [141, с.44]. Улічваючы арэал бытавання адзначанага слова, наўрад ці варта трактаваць яго як з’яву мясцовую (паўночнамастоўскую). Даследуючы лексіку ўшацкіх гаворак, К.Панюціч заўважала, што «дыялектныя формы дзяўчу'к, мальчу'к узніклі, відаць, пад уплывам літаратурнага хлапчу'к – тая самая словаўтваральная мадэль» [103, с.67].

У беларускіх народных гаворках, акрамя згаданых, сустрака-

юцца іншыя дэмінутыўныя формы, што ўжываюцца ў дачыненні да

малой дзяўчынкі: мсц. дзе'вычка, дзяўчо'нычка, глуск. дзеўчаня',тдзеўчаня'тка.