Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
дыпломная (2).doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
144.9 Кб
Скачать

1.1.3. Назвы дарослых маладых асобаў

1.1.1.1. Назвы дарослай дзяўчыны. Агульныя нейтральныя назвы дарослай дзяўчыны ў гаворках Гродзеншчыны – дзе'ўчына (акцэнталагічны варыянт літаратурнага дзяўчы'на), дзе'ўка, дзяўча'та мн., дзяўкі' мн. Шырокім распаўсюджаннем у гаворках усёй Беларусі вызначаецца лексема дзе'ўка. Як сведчаць даследаванні, яна выкарыстоўваецца беларусамі найчасцей, хаця нарматыўнымі даведнікамі падаецца з паметай «размоўнае» [134, с.177; 135, т.2,с.170]. У адрозненне ад рускіх гаворак, на Беларусі назва дзе'ўка стылістычна нейтральная, адмоўная канатацыя ёй, як правіла, не ўласцівая; параўн. руск. дыял. де'вка, якое ўжываецца ў дачыненні да асобы ніжэйшага саслоўя [40, т.1, с.508]. У гродзенскіх гаворках слова дзе'ўка мае і іншыя значэнні з дадатковымі адценнямі: ‘дзяўчына, да якой заляцаецца хлопец’ і ‘незамужняя немаладых год дзяўчына, халасцячка’.

Паняцце ‘дзяўчына’ ў гродзенскіх гаворках адлюстроўвае і назва пане'нка – дэрыват ад пан, якое ўваходзіць у склад лексікі заходнеславянскага арэалу (паводле ЭСБМ, ст. – бел. панъ паходзіць з ст. – польск. pan [151, т.8, с.146 – 147]). Гэту назву дзяўчыны крыніцы падаюць без якіх-небудзь эмацыйна-экспрэсіўных адзнакаў; некаторыя слоўнікі адносяць яе да пасіўнай (застарэлай) лексікі [113, т.3, с.389].

1.1.1.2. Назвы дарослага хлопца. Для назвы дарослага хлопца ў гро-дзенскіх гаворках ёсць шэраг сінонімаў – хло'пец (хло'пяц), хлапе'ц, дзяцю'к, ма'лец, маладзі'к, кавале'р. Аналізуючы слова хло'пец у рускай мове, М.Фасмер тлумачыць яго як пазычанне з польскай мовы [138, т.4, с.245]. Беларускае хло'пец некаторыя даследчыкі таксама лічаць фанетычным

паланізмам [128, с.206]. На нашу думку, гэту лексему можна лічыць

беларуска-польскай ізалексай, на што паказвае яе замацаванасць у літаратурнай мове і шырокае распаўсюджанне ў гаворках. Этымалагічна яна звязана са словам хало'п (з прасл. *хоlpъ). Існуе шмат версій наконт першакрыніцы згаданай адзінкі, аднак ні адну з іх нельга прызнаць дастаткова дакладнай [138, т. 4, с.257]. Назва дзяцю'к вядомая ў гаворках Гродзеншчыны з двума значэннямі: ‘хлопец, юнак’ і ‘кавалер, стары халасцяк’. У іншых гаворках Беларусі гэта слова сустракаецца з наступнай семантыкай: касцюк., краснап. ‘здаровы хлопец’, глуск. кобр. ‘падлетак’,

брэсц. ‘дзіця (хлопчык)’. У І.Насовіча бачым і дзецю'къ ‘працаўнік’ [97, с.133]. Бытуюць павелічальна-ўзмацняльныя формы з фармантам -юрн-о – дзіцюрно' і дзядзюрно' (у апошняй назіраем азванчэнне ц’).

1.1.4. Назвы асобаў сталага ўзросту

Для назвы жанчыны – асобы, супрацьлеглай паводле полу мужчыну, – у гаворках Гродзеншчыны выкарыстоўваюцца наступныя словы: людзі'на (лю'-

дзіна, людзі'нка), ба'ба (бабі'на, бабзно'), маладзі'ца (маладзі'чка), маладу'ха. Значэнне ‘жанчына’ для лексемы людзі'на і яе варыянтаў – не першаснае. Яно развілося на базе больш шырокага ‘чалавек’ (ад лю'дзі з суфіксам адзінкавасці –ін-), з якім і сёння бытуе ў некаторых беларускіх, а таксама ўкраінскіх і рускіх гаворках (параўн. укр. людина ‘чалавек’, руск. людина пагардл. ‘тс’). Згаданыя назвы маюць агульны характар, астатнія – ужыва-

юцца ў дачыненні да жанчыны пэўнага ўзросту. Так, маладую замужнюю жанчыну называюць маладзі'цай, маладзі'чкай, маладу'хай. Як адзначае К.Панюціч, у некаторых гаворках (ушацкіх, віцебскіх, магілёўскіх) назіраецца размежаванне значэнняў гэтых словаў: маладу'ха ‘маладая замужняя жанчына’, маладзі'ца ‘жанчына сярэдніх гадоў’ [103, с.74]. Назоўнік маладу'ха сустракаецца і са значэннем ‘маладая, нявеста’. ТСБМ адзінкі маладзі'ца і маладу'ха адносіць да розных стыляў мовы: першае – стылістычна нейтральнае, другое – размоўнае [135, т.3, с.90-91].

Ба'бай могуць назваць любую жанчыну, але найчасцей так кажуць на замужнюю, немаладую (пасля 40 гадоў) жанчыну, прычым зазвычай пры гэтым не выказваецца якіх-небудзь негатыўных адносінаў. Першасная семантыка – ‘маці бацькі ці маці’ – паслужыла асновай для ўзнікнення іншых значэнняў: ‘старая жанчына наогул’, разм. ‘жанчына наогул’, разм. ‘жонка’, разм. заст. ‘павітуха’, разм., іран. ‘пра цікаўнага, балбатлівага або нерашучага мужчыну’ [135, т.1, с.318]. З яскравай экспрэсіяй выкарыстоўваюцца павелічальна-ўзмацняльныя формы бабі'на і бабзно' ‘тоўстая здаравенная жанчына’.

Значна менш назваў існуе ў гаворках для выражэння паняцця ‘мужчына – асоба, супрацьлеглая паводле полу жанчыне’. Гэта агульнанароднае мужчы'на, якое лічыцца паўночнаславянскім утварэннем да муж ад прыметніка *m№ћьskъ + суфікс -іn-a [151, т.7, с.84], і мужчы'зна – кантамінаваная форма, што ўзнікла ў выніку лексічнай інтэрферэнцыі польск. mкћczyzna і бел. мужчы'на (параўн. у І.Насовіча мущи'зна ‘мужчына вялікага

росту’, дзе суфікс -изн-а – павелічальна-ўзмацняльны [97, с.295]). У гаворках бытуе эмацыйна-экспрэсіўная форма мужчы'ніско (мсц. мужчы'нішча ‘тс’).

Пра немаладога мужчыну, які не кідае звычак маладых, кажуць маладзя'н асудж.; параўн. з іншых гаворак маладзён ‘малады чалавек’, ‘жаніх’ [103, с.73].