Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры Совр. бел. яз., Маршевская, 2016г. Спасибо Диане ЛОМК, 154 :з.doc
Скачиваний:
157
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
623.62 Кб
Скачать
  1. Назоўнікі першага скланення, іх канчаткі

Назоўнікі першага скланення з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак : вярбы, прамовы, пушчы, сястры, мяжы, лужы, плошчы; з асновай на мяккі зычны і г, к, х: зямлі, вышыні, хвалі, кухні, сям'і, рукі, страхі.

У давальным і месным склонах назоўнікі маюць аднолькавыя канчаткі -е, -і, -ы, -э. Канчатак ўласцівы назоўнікам з асновай на цвёрды зычны і на г, х, прычым цвёрды зычны чаргуецца з мяккім, а г, х – з з', с': сцяна – сцяне, на сцяне, парта – парце, у парце, дарога – дарозе, на дарозе, нага – назе, на назе, страха – страсе, на страсе. Канчатак маюць назоўнікі з мяккай асновай: зямля – зямлі, у зямлі, кухня – кухні, на кухні. Канчатак маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на к, які чаргуецца з ц: пушча – пушчы, у пушчы, сястра – сястры, у сястры, гутарка – гутарцы, у гутарцы, загартоўка – загартоўцы, пры загартоўцы; пад націскам – канчатак ; шчака – шчацэ, на шчацэ, рака – рацэ, у рацэ.

У вінавальным склоне назоўнікі ў залежнасці ад характару асновы маюць канчаткі -у, -ю: вярбу, пушчу, зямлю, сям'ю, вышыню.

У творным склоне назоўнікі з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны маюць пад націскам канчатак -ой(-ою) (так званыя варыянтныя канчаткі): вярбой(-ою), стралой(-ою), сястрой(-ою), не пад націскам -ай(-аю): прамовай(-аю), плошчай(-аю), лужай(-аю); з асновай на мяккі зычны пад націскам -ёй(-ёю): зямлёй(-ёю), вышынёй(-ёю), дабрынёй(ёю), не пад націскам -яй(-яю): хваляй(-яю), кухняй(-яю), пёсняй(-яю).

Назоўнікі агульнага роду з канчаткам -а(-я), якія абазначаюць асоб жаночага полу, скланяюцца па тыпе першага скланення: непаседа, ціхоня – непаседы, ціхоні; непаседзе, ціхоні; непаседу, ціхоню; непаседай, ціхоняй; аб непаседзе, пры ціхоні.

Асабовыя імёны, геаграфічныя назвы з канчаткам -а(-я) скланяюцца, як агульныя назоўнікі першага скланення. Прозвішчы на -а(-я), якія належаць асобам жаночага полу, скланяюцца, як назоўнікі першага скланення: Паўлючэнка Таня, Паўлючэнкі Тані, Паўлючэнцы Тані, Паўлючэнку Таню, Паўлючэнкай Таняй, пры Паўлючэнцы Тані.

  1. Назоўнікі другога скланення, іх канчаткі

Назоўнікі мужчынскага роду ў залежнасці ад лексічнага значэння ў родным склоне маюць канчаткі -а(-я) або -у(-ю). Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:

асоб, жывых істот: брата, сябра, студэнта, мядзведзя, шчупака,

камара (канчатак маюць таксама назоўнікі тапелец, нябожчык, мярцвяк); канкрэтныя прадметы: аўтобуса, агурка, медаля, сшытка, алоўка; арганізацыі, прадпрыемствы, установы: саюза, завода, камітэта,

ліцэя; спартыўныя гульні, віды спорту, танцы: хакея, тэніса, вальса; населеныя пункты, геаграфічныя назвы: пасёлка, горада, Лунінца,

Лоева; адзінкі вымярэння, адрэзкі часу: вольта, градуса, грама, рубля,

дня; навуковыя тэрміны: ромба, косінуса, дзеяслова, прэфікса, (але: склону).

Канчатак -у(-ю) характэрны для назоўнікаў, што абазначаюць:

зборныя прадметы: бярэзніку, хмызняку, алешніку, натоўпу, кале-

ктыву; рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы: цукру, пяску, снегу, чаю,

соку, шакаладу, клею, ёду, кіслароду, цэзію, стронцыю (але: хлеба, аўса); з'явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, галалёду, агню, тайфу-

ну; прасторавыя паняцці: лугу, краю, шляху, усходу, небасхілу, нізу, ве-

рху; абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: густу, розуму, спакою,

болю; грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: сацыялізму, дарві-

нізму, матэрыялізму, фармалізму, сіянізму.

Канчатак -у(-ю) уласцівы назоўнікам, што ўваходзяць у склад устойлівых выразаў: даць маху, ні роду ні плоду, звесці са свету, час ад часу, ні слыху ні дыху, носу не паказваць, не да смеху, не да твару, ні складу ні ладу, з першага погляду.

У залежнасці ад лексічнага значэння некаторыя назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне могуць мець канчаткі -а(-я) і -у(-ю): трэцяга лістапада (месяц) і пара лістападу (працэс, з'ява), абляцела лісце з ясеня (прадмет) і шафа з ясеню (матэрыял), смак ананаса (плод) і вырошчванне ананасу (расліна, зборнае значэнне), не было пропуска (дакумент) і без пропуску заняткаў (абстрактны назоўнік), беларускага народа (нацыя, насельніцтва рэспублікі) і шмат народу (зборны назоўнік), падысці да трамвайнага парка (месца стаянкі і рамонту, канкрэтны назоўнік) і рамонт трамвайнага парку (сукупнасць рухомага саставу, зборны назоўнік).

У давальным склоне назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак -у(-ю): брату, гораду, гароху, густу, кіслароду, цукру, соку, ветру, дажджу, краю, клею.

Адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду ў вінавальвым склоне супадаюць з родным і маюць канчатак -а(-я): брата, чалавека, сябра, студэнта, настаўніка, шчупака, мядзведзя, каня; неадушаўлёныя – з назоўным і маюць нулявы канчатак: інстытут, хлеб, гонар, цукар, недахоп, стыль.

У творным склоне назоўнікі мужчынскага роду з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны, а таксама з асновай на г, к, х пад націскам маюць канчатак -ом: арлом, будаўніком, мараком, цесляром, ланцугом, замком, нажом, сталом, не пад націскам – -ам: лёсам, пасёлкам, саюзам, смехам, поспехам, архітэктарам, з асновай на мяккі зычны пад націскам – -ём: вераб'ём, ласём, салаўём, рублём, ручаём, медалём, агнём, не пад націскам – -ем: героем, ценем, шчаўем, болем, воем.

У месным склоне назоўнікі мужчынскага роду могуць мець канчаткі -е, -і, -ы, -у(-ю). Канчатак маюць назоўнікі з цвёрдай асновай, а таксама з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з', с': стол – у стале, саюз – у саюзе, агарод – на агародзе, парог – на парозе, луг – у лузе, кажух – у кажусе. Назоўнікі з мяккай асновай маюць канчатак : цень – у цяні, пень – на пні, май – у маі, гай – у гаі; з асновай на зацвярдзелы : дождж – на дажджы, шалаш – у шалашы, гараж – у гаражы. Назоўнік двор у залежнасці ад лексічнага значэння ўжываецца або з канчаткам , або з канчаткам : На прасторным двары сабралася шмат людзей і На дварэ было ветрана. Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі з асновай на к і на г, х, якія не чаргуюцца з з', с': цвік – на цвіку, канчатак – у канчатку, подзвіг – аб подзвігу, доўг – у даўгу, сцяг – на сцягу, мех – у мяху, мох – на моху, рух – у руху, а таксама назоўнікі, што абазначаюць асобу чалавека: пры мастаку, студэнту, рэктару, настаўніку, госцю, кавалю. Некаторыя назоўнікі з цвёрдай асновай, што абазначаюць асобу чалавека, часам ужываюцца і з канчаткам (паводле граматыкі – назоўнікі з асновай на цвёрды зычны): пры сыне, аб аграноме, на Міхале.

Назоўнікі ніякага роду з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны, а таксама на г, к, х у родным склоне маюць канчатак : акна, дна, возера, сонца, іржышча; з асновай на мяккі зычны – : поля, полымя, семя, насення, галля.

У давальным склоне назоўнікі ніякага роду маюць адпаведна асновам канчатак -у(-ю): дну, акну, возеру, сонцу, іржышчу, вуху, рэху, полю, полымю.

Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў ніякага роду супадаюць з канчаткамі назоўнага склону: акно, возера, сонца, іржышча, рэха, вуха, полымя.

Творнаму склону назоўнікаў ніякага роду, як і назоўнікам мужчынскага роду, уласцівыя канчаткі -ом(-ам), -ём(-ем): дном, акном, возерам, сонцам, іржышчам, рэхам, галлём, полем.

У месным склоне для назоўнікаў ніякага роду ў залежнасці ад асновы, як і для назоўнікаў мужчынскага роду, характэрныя канчаткі -е, -і, -ы, -у: дно – на дне, акно – на акне, поле – у полі, мора – на моры, сонца – на сонцы, возера – у возеры, рэха – у рэху, ліха – аб ліху. Назоўнік малако ў месным склоне мае націскны канчатак : у малацэ.