Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры Совр. бел. яз., Маршевская, 2016г. Спасибо Диане ЛОМК, 154 :з.doc
Скачиваний:
157
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
623.62 Кб
Скачать
  1. Віды лінгвістычных слоўнікаў

Словы-тэрміны фіксуюцца ў слоўніках. Складаннем слоўнікаў займаецца лексікаграфія. Вылучаюць энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Энцыклапедычныя слоўнікі – даведачныя навуковыя выданні, якія даюць кароткія звесткі па асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры і мастацтва. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, з’явы, прадметы, падзеі. У такіх слоўніках няма граматычных і стылістычных характарыстык слова, няма прыкладаў у тэксце. Загаловачнымі словамі ў энцыклапедычных слоўніках з’яўляюцца назоўнікі або спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі і лічэбнікамі. Яны размяшчаюцца ў алфавітным парадку або паводле тэматычнага прынцыпу (па галінах ведаў). Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.Паводле характару інфармацыі энцыклапедычныя слоўнікі падзяляюцца на універсальныя, галіновыя, спецыяльныя і рэгіянальныя. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова, яго ўжыванне, паходжанне і г.д. Да лінгвістычных слоўнікаў адносяцца і тэрміналагічныя. Загаловачныя словы ў лінгвістычных слоўніках размяшчаюцца парознаму. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматычную, стылістычную, этымалагічную характарыстыкі, пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Ілюстрацыямі ў большасці лінгвістычных слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. двухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы або некалькіх іншых моў. Аднамоўныя слоўнікі характарызуюць словы адной мовы сродкамі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, слоўнікі сінонімаў і інш

  1. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, пашыраныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у вуснай і пісьмовай формах мовы. Яны зразумелыя ўсім людзям: дрэва. Побач з агульнаўжывальнымі сустракаюцца словы, якія распаўсюджаны толькі ў асобнай мясцовасці ці сярод людзей адной прафесіі або галіны навукі. Такія словы адносяцца да лексікі абмежаванага ўжывання. Яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.Дыялектная лексіка.Дыялектнымі (або дыялектызмамі) лічацца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй. Яны выкарыстоўваюцца ў паўночна-ўсходніх, паўднёва-заходніх і сярэднебеларускіх народных гаворках. Напрыклад: ясёнка ‘асенняе паліто’.Спецыяльная лексіка.Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі У разрад гэтай групы лексікі абмежаванага ўжывання ўваходзяць тэрміны і прафесійныя словы (прафесіяналізмы).Тэрміны– афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі, вытворчасці, культуры, мастацтва. Сукупнасць тэрмінаў, якімі карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, называюцьтэрміналогіяй. Існуюць медыцынская, юрыдычная, літаратуразнаўчая, сельскагаспадарчая і іншыя тэрміналогіі.

Тэрміны знаходзяць адлюстраванне ў спецыяльных тэрміна-лагічных даведніках і слоўніках; вузкаспецыяльныя даюцца са стылістычнымі паметамі (заал., тэхн. і інш.).Прафесіяналізмы – гэта словы, пашыраныя пераважна ў вуснай мове прадстаўнікоў пэўнай прафесіі або спецыяльнасці. Яны называюць адпаведныя прылады працы, дзеянні, з’явы і г. д. Напрыклад, у вуснай мове друкароў ужываюцца прафесіяналізмы барабан ‘частка друкарскай машыны’, вальцы ‘цыліндрычныя валкі ў друкарскай машыне’.Прафесіяналізмы знаходзяцца па-за межамі лексікі беларускай літаратурнай мовы; іх значэнні не ўключаны ў слоўнікі. Але прафесіяналізмы выкарыстоўваюцца пісьменнікамі і паэтамі для стварэння праўдзівага мастацкага кантэксту:

Жаргонную лексіку складаюць жаргоны выкарыстоўваюцца замест агульнаўжывальных пераважна ў вуснай мове злачынцаў, салдат, студэнтаў, вучняў і іншых груп людзей. Напрыклад: пахан, папаня ‘неафіцыйны лідар сярод турэмшчыкаў’. Жаргонныя словы робяць літаратурную мову незразумелай, непрыгожай, таму іх трэба пазбягаць. Аднак яны могуць уводзіцца пісьменнікам у мастацкі тэкст (кантэкст) для характарыстыкі дзеючых асоб або таго асяроддзя, у якім знаходзяцца героі: За вочы быў Мядз-ведзь. У вочы – Андрэй Андрэевіч.

  1. Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

  1. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

Спецыяльную лексіку складаюць словы, што ýжываюцца людзьмі пэýнай спецыяль-насці, прадстаýнікамі розных галін навукі. Спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміна-лагічную і прафесійную.

Прафесiяналiзмы - словы, якiя ýжываюцца ý мове прадстаýнiкоý вузкіх спецыяльнас-цей і прафесій.

Прафесiяналiзмы бытуюць галоýным чынам у вуснай, жывой гутарцы. Яны служаць назвамі прылад працы, дзеянняý, прадметаý, якія вядомы людзям той ці іншай прафесіі. Напрыклад, у вуснай мове пчаляроý вядомы такія прафесiяналiзмы: дымар, ляжак, пропа-ліс, раёýня; плытагоны і людзі, якія працуюць на лесапавале, ужываюць прафесiяналiзмы: апачына, галаýнік, гардзель, гартоль, лотачнік; у мове ганчароý ýжываюцца прафесіяна-лізмы: спадак (гатунак гліны); шамот (прымесь гліны).

У мастацкай літаратуры прафесiйныя словы і выразы выкарыстоýваюцца для апісання роду заняткаý дзеючых асоб, стварэння моýнай характарыстыкі герояý твора:

Тэрмін - гэта слова або спалучэнне слоý, прынятае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяý і абазначэння спецыяльных прадметаý. У адрозненне ад іншых слоý-нятэрмінаý тэрмін увогуле адназначны, не можа быць сінанімічны іншым словам. Адназ-начнымі, напрыклад, з'яýляюцца мовазнаýчыя тэрміны: назоýнік, выказнік, дзеепрыслоýе, дзейнік; матэматычныя тэрміны: мнагачлен, плюс, тангенс, ромб, трохвугольнік.

Гаварыць аб адназначнасці тэрміна можна толькі ý межах дадзенай тэрміналогіі, у межах канкрэтнай навукі, таму што нярэдка мнагазначнае слова ý розных навуках можа мець зуcім розныя значэнні. (Напрыклад: корань у матэматыкі - велічыня, якая пры ýзвядзенні ý ступень дае пэýны лік; корань у біялогіі - падземная частка расліны, праз якую ýпітваюцца сокі з глебы; корань у лінгвістыцы - асноýная частка слова без прыставак і суфіксаý, якая заключае ý сабе агульнае лексічнае значэнне слоý аднаго словаýтваральнага гнязда.

У публіцыстычных творах прафесіяналізмы і тэрміны могуць выкарыстоўвацца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, як элемент стілізацыі твора.

  1. Спецыфіка лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі.

У аснове лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў (ці тэрміналагізацыі) ляжыць метафара – перанос значэння ў выніку прыпадабнення па форме, функцыі, становішчы. Напрыклад, пераасэнсаванне значэння слова кубак – 1) невялікая, звычайна з ручкай, фарфоравая гліняная ці іншая пасудзіна для піцця, 2) ваза з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўным спаборніцтве як прыз; слова барометр – 1) прылада для вымярэння атмасфернага ціску, 2) паказчык, які адлюстроўвае стан рынку, паказчык дзелавой актыўнасці . Параўнаем, таксама, уцёкі капіталаў, дрэва мэт, парасон цэн, нажніцы цэн, рай банкаўскі, партфель абмежаванняў, лячыць інфляцыю, уцёкі ад грошай, партфельная інвестыцыя, плавальны валютны курс, партфель актываў, інвестыцыйны клімат, жывы мяч, мёртвы вугал, утопліванне іграка, эластычныя ногі, чараўнік мяча, бетонная абарона, выключыць саперніка з гульні, зборная зорак і інш.

Перанос гатовага тэрміна з адной галіны навукі ў другую з поўным ці частковым яго пераасэнсаваннем і ператварэннем у міжгаліновы амонім атрымаў назву транстэрміналагізацыя .Напрыклад: лаўка – прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе нешырокай дошкі на слупках або ножках (лаўка для запасных, лаўка для штрафнікоў) і лаўка – невялікая гандлёвая ўстанова, невялікі магазін;бык – ‘самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай, бугай’ і бык – ‘удзельнік таргоў, які чакае павышэння цаны і іграе на павышэнне цаны на біржы’ .

Не ўсе лінгвісты пагаджаюцца з лексіка-семантычным спосабам словаўтварэння: абапіраючыся на той факт, што гэтым спосабам фармальна новыя словы не ўзнікаюць, яны адносяць яго да лексікалогіі, дзе разглядаюцца з’явы мнагазначнасці і аманіміі.

  1. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі).

Словаўтварэнне  раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і шляхі іх утварэння. Тэрмінам «словаўтварэнне» называюць і сам працэс утварэння новых слоў. Вылучаюць наступныя спосабы ўтварэння тэрмінаў: 1) лексіка-семантычны (тэрміналагізацыя). 2)сінтаксічны;3)суфіксальны;4)прэфіксальны (прыставачны);5)прэфіксальна-суфіксальны;6)аснова- і словаскладанне;7)абрэвіяцыя; 1) Лексіка-семантычны: у яго аснове ляжыць перанос значэння ў выніку прыпадабнення па форме, функцыі, становішчы: ячмень (бат.) і ячмень (медыц.). 2) Сінтаксічны спосаб - спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў – самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік+назоўнік, назоўнік+назоўнік і назоўнік+прыметнік+назоўнік: патэнцыяльная энергія, вільготнасць паветра. 3) Суфіксальны з'яўляецца вельмі пашыраным спосабам утварэння тэрмінаў: •ад уласных імён утвараюцца тэрміны пры дапамозе суфіксаў–ізм-, -ызм-, -эізм-, -янств-, -ўств-: дарвінізм, канфуцыянства• іт-, -ыт-: калумбіт;• ад агульных назоўнікаў утвараюцца тэрміны з дапамогай суфіксаў –нн-, -енн-, -к-, -ск, -н-: навядзенне, насычэнне, аўдытарскі, паверка 4) Прэфіксальны спосаб характарызуецца далучэннем прэфікса да цэлага слова: антыцыклон, суперфасфат. Сярод прэфіксаў можна вызначыць уласныя (без, проці, звыш, ва, за, ад) і іншамоўныя (экстра, супер, ультра) 5) Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння тэрмінаў характарызуецца далучэннем прэфікса і суфікса да ўтваральнай асновы адначасова: раскрытыкаваць. 6) Аснова- і словаскладанне – гэта спосаб, калі тэрміны ўтвараюцца ў выніку спалучэння як уласных, так і іншамоўных частак: аграфірма, відэатэрмінал 7) Абрэвіятурны спосаб – утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў: ТЭІ, ЭВМ і інш.