Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№ 15.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
111.62 Кб
Скачать
  1. Маўленне як адзін са спосабаў камунікацыі

У працэсе вербальнай камунікацыі важную функцыю выконвае маўленне, паколькі маўленне выражае думку чалавека, г.зн. цесна звязана з працэсамі яго мышлення. Чалавек думае заўсёды, за выключэннем часу поўнага адпачынку і глыбокай стадыі сну. Акрамя таго, падчас маўлення думка не толькі фармулюецца, але і фарміруецца. Маўленне неаддзельнае ад думкі.

Сам працэс мышлення вучонымі яшчэ не спазнаны канчаткова. Даследчыкі лічаць, што мышленне вызначаецца паняццямі, у якіх абагульнены істотныя ўласцівасці з’яў. Паняцці абазначаюцца словамі. Мысліць – гэта значыць аперыраваць паняццямі. Для працэсаў мышлення неабходным з’яўляецца ведаць словы, якія абазначаюць гэтыя паняцці. Таму мышленне цесна звязана не толькі з маўленнем, але і з мовай, паколькі авалодванне моўнымі сродкамі (слоўнікавае багацце, граматычныя канструкцыі) – неабходная ўмова развіцця мышлення і паступовага ўскладнення пазнавальнай дзейнасці. Псіхолагі сцвярджаюць, што маўленне – гэта канал развіцця інтэлекту і чым раней будзе засвоена мова, тым лягчэй і паўней будуць засвойвацца веды.

Аднак паняцці маўлення і мышлення нятоесныя. З аднаго боку, мышленне – паняцце шырэйшае за маўленне, паколькі мышленне выкарыстоўвае не толькі мову і маўленне – ёсць маўленчае, практычнае і наглядна-вобразнае мышленне. З другога боку, у пэўных суадносінах маўленне больш шырокае паняцце за мышленне, паколькі маўленне перадае не толькі паняцці, але і эмоцыі. Акрамя таго, механізмы мышлення ўніверсальныя для ўсіх людзей незалежна ад іх нацыянальнасці і сацыяльнай прыналежнасці.

У сувязі з паняццем камунікацыі адрозніваюць дзве разнавіднасці маўлення: знешняе і ўнутранае маўленне. Унутранае маўленне – гэта слоўнае (моўнае) афармленне думкі без яе вуснага ці пісьмовага выказвання. Словы тут выкарыстоўваюцца па-за працэсам рэальнай камунікацыі. Нават з самой назвы зразумела, што працэс унутранага маўлення схаваны ад непасрэднага назірання, таму яшчэ не вывучаны. Лічыцца, што гэты працэс адбываецца вельмі хутка і само ўнутранае маўленне адрозніваецца ступенню моўнай аформленасці ў залежнасці ад умоў. Знешняе маўленне – гэта працэс маўленчай дзейнасці, які ўключае розныя механізмы кадзіравання і дэкадзіравання інфармацыі, гэта тое, што мы вымаўляем, чуем, пішам, чытаем. Маўленчая дзейнасць як адзін са спосабаў камунікацыі характарызуецца мэтанакіраванасцю і складаецца з некалькіх паслядоўных фаз:

  1. арыенціроўка;

  2. планаванне;

  3. рэалізацыя;

  4. кантроль.

Адпаведна гэтым фазам ажыццяўляецца кожнае маўленчае дзеянне. Зыходным момантам любой маўленчай дзейнасці з’яўляецца маўленчая сітуацыя – такі збег абставін, які пабуджае чалавека да маўленчай дзейнасці (напрыклад, да выказвання): неабходнасць адказаць на пытанне, зрабіць справаздачу, напісаць пісьмо, паразмаўляць з сябрам і г.д. У рэалізацыі маўленчай дзейнасці вылучаюцца наступныя этапы:

  1. падрыхтоўка выказвання: усведамленне матываў, патрабаванняў, мэтаў, прагназаванне вынікаў выказвання на аснове папярэдняга вопыту і ўліку абставін. Калі чалавек развіты ў плане маўлення, для яго характэрныя больш хуткія рэакцыі на ўзроўні падсвядомасці. Усе гэтыя рэакцыі завяршаюцца стварэннем унутранага плана выказвання, якія можа мець розную ступень абагульненасці ці канкрэтнасці. Поспех залежыць ад ведання мовы, сфарміраванасці маўленчых навыкаў і ўменняў;

  2. канструяванне выказвання: выбар слоў, размяшчэнне іх у патрэбнай паслядоўнасці і граматычнае афармленне – усё гэта адбываецца ва ўнутраным плане. Гэты этап амаль не вывучаны, паколькі незразумелыя механізмы акрэсленых працэсаў. На думку вучоных, выбар слоў у памяці ажыццяўляецца метадам проб і памылак, шляхам адкідвання слоў, якія недасткова выражаюць будучы змест, а словы ў памяці чалавека захоўваюцца не разрозненна, яны сістэматызаваны ў выглядзе тэматычных блокаў, што паскарае і аблягчае выбар патрэбнага слова. Пры гэтым словы, якія выкарыстоўваліся не адзін раз, з’яўляюцца як бы “пазначанымі”, таму прасочваецца тэндэнцыя іх паўторнага ўжывання. Таксама пэўную ролю адыгрываюць асацыяцыі, якія ўтвараюцца на аснове папярэдняга воопыту і захоўваюцца ў памяці;

  3. пераход да знешняга маўлення: гукавое (вуснае) ці графічнае (пісьмовае) афармленне выказвання. Гэты этап самы адказны, паколькі ён вызначае адмоўны ці станоўчы вынік выказвання. Калі пераход ад унутранага маўлення да знешняга па нейкіх прычынах парушаны, то такое маўленне дрэнна ўспрымаецца, здаецца няпоўным, цяжкаўспрымальным.