Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№ 15.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
111.62 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі ўніверсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.

МетадычнЫя ўказанні для студэнтаў № 15

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта

Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Культура прафесійнага маўлення

75 хвілін

І. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ:

  1. Паняцце камунікацыі. Яе мэта, спецыфіка і значэнне для чалавека.

  2. Сродкі і сістэмы камунікацыі.

  3. Мова і маўленне.

  4. Функцыі маўлення.

  5. Камунікацыя і маўленне.

  6. Формы камунікацыі.

  7. Тыпы камунікацыі.

  8. Віды камунікацыі.

  9. Паняцце культуры маўлення і яго камунікатыўных якасцей.

  10. Культура маўлення і прафесійная этыка.

  11. Культура прафесійнага маўлення.

ІІ. МАТЭРЫЯЛ ДА САМАПАДРЫХТОЎКІ

  1. Паняцце камунікацыі, яе сродкаў і сістэм

Слова камунікацыя – адно са шматлікіх запазычаных слоў, якія на сённяшні дзень шырока выкарыстоўваюцца ў беларускай мове. Яно ўтворана ад лацінскага слова communico, што абазначае “раблю агульным, звязваю, уступаю ў зносіны”, таму найбольш блізкім да яго адпаведнікам у беларускай мове з’яўляецца слова зносіны. Ад слова камунікацыя ўтвораны такія словы, як камунікабельнасць (здольнасць да зносінаў, таварыскасць, гаварлівасць), камунікабельны (таварыскі, гаварлівы) чалавек, а таксама камунікатыўны (які адносіцца да камунікацыі; напрыклад, камунікатыўны тып выказвання).

Другое значэнне слова камунікацыя – шляхі сувязі транспарту, тэлефонная сувязь, сеткі падземнай камунальнай гаспадаркі. У гэтым сэнсе гавораць, напрыклад, пра падземныя, паветраныя і іншыя камунікацыі, пра сістэмы камунікацый. У нашым курсе тэрмін камунікацыя ужываецца ў першым значэнні, паколькі аб’ектам вывучэння з’яўляюцца менавіта зносіны паміж людзьмі. Узаемадзеянне паміж насякомымі, птушкамі, жывёламі, якія таксама маюць багатыя гукавыя і кенэтычныя сродкі абмену інфармацыяй, вучоныя называюць сумеснымі мэтанакіраванымі паводзінамі, накіраванымі на адаптацыю да асяродку, якія рэгулююцца сігналамі.

Спецыфіка ўзаемадзеяння (камунікацыя) людзей у працэсе іх жыццядзейнасці вызначаецца выкарыстаннем мовы, якая, з’яўляючыся найважнейшым сродкам чалавечых зносін, выконвае пазнавальную функцыю, выступае як інструмент мышлення. Дзякуючы гэтаму камунікацыя паміж людзьмі з’яўляецца і важнейшым механізмам станаўлення чалавека як сацыяльнай асобы, сродкам уплыву грамадства на асобу.

Галоўная мэта камунікацыі – абмен рознай інфармацыяй. Аднак зносіны і абмен інфармацыяй паміж людзьмі ажыццяўляецца не толькі з дапамогай мовы. Са старажытных часоў у грамадстве выкарыстоўваліся і дадатковыя сродкі зносін, многія з якіх існуюць і сёння. Напрыклад, у абарыгенаў Афрыкі выкарыстоўваецца мова барабанаў, свісту, гонга. На Усходзе распаўсюджана мова кветак, якую ў некаторых выпадках нельга выражаць словамі (напрыклад, ружа – сімвал кахання, астра – суму). Дарожныя знакі, сігналы святлафора, сігналізацыя сцяжкамі і інш. – усё гэта сродкі перадачы інфармацыі, якія дапаўняюць асноўны сродак зносін паміж людзьмі – мову. Таму ўсе сродкі перадачы інфармацыі ад чалавека да чалавека падзяляюцца на вербальныя і невербальныя. Вербальная камунікацыя – гэта зносіны пры дапамозе слоў, невербальная – гэта перадача інфармацыі з дапамогай розных няслоўных сімвалаў і знакаў (напрыклад, малюнкаў). Аднак невербальныя сродкі інфармацыі таксама неаднародныя. Сярод іх існуюць рэфлекторныя спосабы перадачы інфармацыі пра псіхафізічны стан чалавека, якія дрэнна кантралююцца ім – погляд, міміка, жэсты, рухі, поза. Іх часцей за ўсё называюць сродкамі невербальнай камунікацыі.

Спакон вякоў самай распаўсюджанай формай інфармацыі з’яўляецца вербальная (слоўная) форма ў выглядзе вуснага ці пісьмовага маўлення. Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы атрымалі назву камунікацыі, а сукупнасць усіх сродкаў, прызначаных для ажыццяўлення гэтых мэт называецца сістэмамі камунікацыі. Умоўна можна падзяліць усе сістэмы камунікацыі на дзве групы:

  1. сістэма масавай камунікацыі – радыё, тэлебачанне, друк і інш. і сістэма камунікацыі паміж асобамі (індывідамі) – тэлефон, тэлеграф, перапіска, гутаркі, экзамены і інш. Працэс інфармацыі і моўныя зносіны людзей адбываецца праз асноўная віды маўленчай дзейнасці – гаварэнне, слуханне, чытанне, пісьмо;

  2. тэхнічныя сродкі абмену інфармацыяй з’яўляюцца дапаможнымі да асноўных, бо служаць толькі дзеля павелічэння і пашырэння зоны дзеяння вербальных форм інфармацыі.