Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№12.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
100.35 Кб
Скачать

4. Марфалагічныя асблівасці афіцыйна-справавога стылю

  1. Іменны характар мовы, які абумоўлены ўжываннем вялікай колькасці назоўнікаў

  2. Актыўнае выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў, якія надаюць выказванню стрымана-строгую, «халодную» танальнасць: уніфікацыя, утрыманне, узгадненне, захоўванне, устанаўленне, зацвярджэнне, размеркаванне.

  3. Аддзеяслоўныя назоўнікі на -нне-,-ццё, з прэфіксам -не-, -ня-: выкананне, павелічэнне, развіццё, недагляд, нявыплата, недапрацоўка і інш.

  4. Шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: дырэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, камісія і пад.

  5. Наяўнасць назоўнікаў-назваў асоб з суфіксамі –чык-, -шчык-, -ік-, -ык-: адказчык, заказчык, скупшчык, давернік, усынаўляльнік, даўжнік, карыстальнік.

  6. Частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні дзеяння, якое неабходна выконваць, што падкрэслівае канстатаванаць дакументаў (Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць (=павінны несці) адказнасць на падставе актаў заканадаўства).

  7. Безасабовы характар мовы, што выяўляецца ў адсутнасці дзеясловаў 1-й і 2-й асобы, распаўсюджанасці дзеясловаў у неазначальнай форме:

Кожны мае права самастойна вызначаць свае адносіны да рэлігіі, адзінаасобна ці сумесна з іншымі спавядаць любую рэлігію ці не спавядаць ніякай, выражаць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі.

  1. Шырокае выкарыстанне дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў.

  2. Распаўсюджанае ўжыванне, большае чым у іншых стылях, субстантываваных дзеепрыметнікаў: падсудны, паднаглядны, абвінавачаны, падначалены, затрыманы.

  3. Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняў: шэсць супрацоўнікаў, 10 кліентаў.

  4. Замест дзеясловаў ужыванне сінанімічных спалучэнняў назоўніка з дзеясловам: дапамагчы – аказаць дапамогу, праверыць – правесці праверку, адрамантаваць – выканаць рамонт.

  5. Напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі: Было забракавана 25 машын; парадкавыя лічэбнікі даюцца з абавязковым склонавым канчаткам: выраб 3-га гатунку.

  6. Наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі: у выніку таго што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, разам з тым, з мэтай, пры дапамозе, згодна з, у святле і інш.

5. Сінтаксічныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

  1. Галоўным прынцыпам канструявання сказаў з’яўляецца прамы парадак слоў, г.зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне – перад азначаным словам, акалічнасць спосабу дзеяння – перад дзеясловам-выказнікам, прамое дапаўненне – пасля слова, да якога яно адносіцца.

  2. Сінтаксіс характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, «халоднасцю». Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя.

  3. Характэрна ўжыванне стандартных складаных сінтаксічных канструкцый, клішэ. Пры неабходнасці выкарыстоўваюцца надрукаваныя бланкі і пэўныя формы, якія даюцца ў спецыяльных даведніках.

  4. Звычайна ў дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі са значэннем неабходнасці дзеяння (даручыць старасту групы, неабходна павысіць, дазволіць студэнтам), а таксама залежныя звароты тыпу: кандыдатам у дэпутаты вылучаны; даклад быў выслуханы. Асабовыя канструкцыі ўжываюцца толькі ў пэўных сітуацыях. Напрыклад, у даручэнні, распісцы пасля займенніка «я» неабходна назваць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца пражывання. Пасля замены ў дзелавых тэкстах аднаго наймення прадмета або асобы другім на гэта спецыяльна ўказваецца: Кавалёў Мікалай Іванавіч, які ў далейшым называецца субпадрадчык...

  5. Сказы характарызуюцца наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых членаў, пабочных і ўстаўных канструкцый:

Студэнцкі савет інтэрната павінен выражаць і адстойваць інтарэсы студэнтаў, кансалідаваць студэнцкі калектыў і ствараць у ім спрыяльнае маральна-псіхалагічнае асяроддзе, арганізоўваць дзейнасць па рашэнню надзённых пытанняў жыцця і быту студэнтаў. (Канцэпцыя і праграма развіцця Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта на 2005-2010гг.).

  1. Істотная перавага складаных сказаў над простымі, асабліва складаназалежных сказаў з даданымі ўмовы.

Акрамя адзначаных вышэй, афіцыйна-дзелавому стылю ўласцівы і такія асаблівасці, як рубрыкацыя і наяўнасць рэквізітаў. Рубрыкацыя – гэта дзяленне тэксту на састаўныя часткі, графічнае аддзяленне адной часткі ад другой пры дапамозе абзацаў, пунктаў, раздзелаў, глаў, параграфаў. Рубрыкацыя дазваляе падрабязна класіфакаваць афіцыйна-дзелавы тэкст, што спрыяе яго дакладнасці.

Рэквізіты з’яўляюцца пастаяннымі элементамі дзелавых папер: назва дакумента, указанне адрасата і аўтара, выклад сутнасці справы, дата, подпіс аўтара. Рубрыкацыя і рэквізіты – гэта знешняе выражэнне кампазіцыйнай завершанасці тэксту, агульнай формы дакумента.

ІІІ. ЛІТАРАТУРА ДЛЯ САМАПАДРЫХТОЎКІ:

  1. Беларуская мова: энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча; рэдкал. Б.І. Сачанка (гал. рэд.). – Мінск: БелЭН, 1994. – 655 с.

  2. Красней В.П. Грані слова: факультатыўны курс “Лексіка і фразеалогія беларускай мовы”: вучэбны дапаможнік. – 3-е выд., дапрац. – Мінск: Народная асвета, 1996. – 272 с.

  3. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямашка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

  4. Семянькова Г.К. Функцыянальная стылістыка беларускай мовы: вучэбны дапаможнік / Г.К. Семянькова. – Віцебск: Выдавецтва УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2005. – 42 с.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]