Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№12.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
100.35 Кб
Скачать

3. Лексічныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

  1. Шырока выкарыстоўваюцца спецыяльныя афіцыйныя словы і справавыя тэрміны (юрыдычныя, дыпламатычныя, ваенныя, бухгалтарскія, спартыўныя і г.д.). Юрыдычная тэрміналогія служыць для перадачы прававых катэгорый і паняццяў (права, дыскрэдытацыя, апеляцыя, юрысдыкцыя, правапарушэнне, затрыманне, цялесныя пашкоджанні). У афіцыйна-дзелавую тэрміналогію ўваходзіць лексіка, звязаная з вытворчай дзейнасцю прадпрыемстваў, арганізацый, асобных работнікаў (прадукцыйнасць, нарматыў, тарыф, сабекошт, прыбытак, дакументацыя, штаты). Асобна можна вылучыць назвы працэсаў, якія патрабуюць дакументальнага афармлення (выкананне, кіраванне, браніраванне, звальненне, фінансаванне, падпарадкаванне). Сустракаюцца спецыфічна бухгалтарскія тэрміны: каштарыс, рахунак. Увогуле тэрміналагізаванасць – адна з вызначальных рыс не толькі навуковага стылю, але і афіцыйна-справавой мовы. Справавыя тэрміны, не маючы эмацыянальнасці і вобразнасці, абстрагаваныя ад адзінкавага і выпадковага, тут маюць канструктыўнае значэнне, з’яўляюцца неабходнымі лексічнымі сродкамі.

  2. Выкарыстанне стандартных моўных штампаў. Да штампаў адносяцца, напрыклад, выразы прыняць да ўвагі, прыцягнуць да адказнасці, ставіць у віну, выконваць абавязкі, узяць пад кантроль, супрацьпраўныя дзеянні і нш.

  3. Адсутнасць экспрэсіўных моўных сродкаў (назоўнікі з па- мяншальна-ласкальнымі суфіксамі – крынічанька, мовачка і інш.), жаргонных і дыялектных слоў.

  4. Прысутнасць функцыянальна лексічных паўтораў, якія дапамагаюць пазбегнуць няправільных тлумачэнняў:

Устанаўленне, замена і перагляд нормаў працы ажыццяўляецца наймальнікам з удзелам прафсаюзаў. Аб устанаўленні, замене і пераглядзе нормаў працы работнікі павінны быць азнаёмлены не пазней чым за адзін месяц.

  1. Ужыванне спецыфічных афіцыйных слоў, не прынятых у іншых стылях: вышэйпамянёны, вышэйадзначаны, паскаральнасць, неліквіднасць і г.д. Да іх належаць таксама ўстойлівыя справавыя словазлучэнні: касацыйная скарга, акт непадпарадкавання, падпіска аб нявыездзе, мець значэнне, займаць пасаду і інш.

  2. Выкарыстанне назваў асоб па іх функцыі ў афіцыйна-справавых адносінах: арандатар, кватэранаймальнік, ісцец, сведка, падрадчык, усынавіцель, спажывец і інш.

  3. Выкарыстанне назваў дакументаў: загад, паведамленне, пратакол, інструкцыя, службовае пісьмо, даведка.

  4. Абазначэнне частак дакумента (парадак дня, дадатак), разнастайных дзеянняў асоб (прысутнічалі, слухалі), службовых працэдур па ўзгадненні і зацвярджэнні (загадваю, не пярэчу).

  5. Устойлівыя словазлучэнні (фразеалагізмы) у афіцыйным стылі пазбаўлены вобразнасці, эмацыянальнасці; тут адлюстроўваецца імкненне да стандартызацыі маўлення. Словазлучэнні часта выкарыстоўваюцца ў назвах дакументаў (пасведчанне аб нараджэнні, атэстат аб сярэдняй адукацыі, пасведчанне аб заключэнні шлюбу), у якасці стандартных канструкцый (у мэтах забеспячэння, на аснове вышэйпададзенага, адзначаны наступныя недахопы, заслухаўшы і абмеркаваўшы).

  6. Лексічную аснову афіцыйна-справавой мовы, як і навуковага стылю, складаюць нейтральныя агульнаўжывальныя лексічныя сродкі.

  7. Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.

  8. Дапускаецца выкарыстанне абрэвіятур, складанаскарочаных найменняў дзяржаўных устаноў, арганізацый, таварыстваў, партый, абумоўленае імкненнем да сцісласці: МА, УА, Мінфін, Мінюст, АТН, АДСС.

У пісьмовай форме афіцыйнага стылю нярэдка выкарыстоўваюцца шматлікія графічныя скарачэнні: нам. (намеснік), др. арк. (друкаваны аркуш), ф-ка (фабрыка). Пранікненне скарачэнняў у дзелавую дакументацыю тлумачыцца трыма прычынамі: імкненнем да эканоміі месца, высокай частотнасцю асобных слоў і словазлучэнняў і жаданнем пазбегнуць паўтарэнняў доўгіх назваў. Апрача таго, неабходна помніць, што дзелавыя пісьмы не павінны быць большымі за дзве-тры старонкі друкаванага тэксту. Графічныя скарачэнні бываюць агульнапрынятыя, якія не патрабуюць тлумачэння, і ўмоўныя, што сустракаюцца ў спецыяльнай літаратуры, напрыклад, у слоўніках, і становяцца зразумелымі толькі пры наяўнасці спісу скарочаных напісанняў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]