Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

умк_Фiлiпенка_Гiсторыя навейшага часу_Ч

.1.pdf
Скачиваний:
13
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»

У. С. Філіпенка

ГІСТОРЫЯ НАВЕЙШАГА ЧАСУ

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя»

гiсторыка-фiлалагiчнага факультэта

У дзвюх частках

Частка 1

Наваполацк

ПДУ

2012

УДК 94(4/7)"19"(075.8) ББК 63.3(4/8)я73

Ф53

Рэкамендавана да выдання метадычнай камісіяй гісторыка-філалагічнага факультэта ў якасці вучэбна-метадычнага комплекса

(пратакол № 6 ад 30.06.2011)

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

д-р гіст. навук, праф., загадчык цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага перыяду ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» В. М. ЛЯЎКО; канд. гіст. навук, дац. каф. айчыннай і ўсеагульнай гісторыі

УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» А. В. СУМКО

Філіпенка, У. С.

Ф53 Гісторыя навейшага часу : вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя». У 2 ч. Ч. 1 / У. С. Філіпенка. – Наваполацк : ПДУ, 2012. – 268 с.

ISBN 978-985-531-302-2.

Змяшчае канспект лекцый па гісторыі навейшага часу перыяду 1918 – 1945 гг., тэматыку практычных заняткаў, спіс літаратуры для асноўнага і дадатковага вывучэння, тэматыку кантрольных работ для студэнтаў-завочнікаў, прыкладныя пытанні для іспыту, праграму курса гісторыі навейшага часу.

Прызначаны для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя» гісторыкафілалагічнага факультэта.

ISBN 978-985-531-302-2 (Ч.1)

УДК 94(4/7)"19" (075.8)

ISBN 978-985-531-301-5

БК 63.3(4/8)я73

 

© Філіпенка У. С., 2012

 

© УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», 2012

2

УВОДЗІНЫ

«Гісторыя навейшага часу» – вучэбная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі з 1918 г. і да нашых дзён. Курс навейшай гісторыі з’яўляецца адным з базавых у агульнанавуковым цыкле дысцыплін вучэбнага плану па спецыяльнасці «Гісторыя». Ён ахоплівае не толькі гісторыю асобных краін двух кантынентаў, але раскрывае цэласную карціну гістарычнага працэсу ў яго адзінстве і супярэчнасцях ад заканчэння Першай сусветнай вайны да пачатку ХХІ ст. Маштабнасць

іінтэнсіўнасць сучасных сацыяльна-эканамічных, грамадска-палітычных, міжнародных і культурна-духоўных працэсаў, далейшае паглыбленне інтэграцыі ў іх Рэспублікі Беларусь, яе грамадзян і грамадства ў цэлым абумоўлівае асаблівую актуальнасць вывучэння гісторыі навейшага часу. Фарміраванне навуковых уяўленняў пра сацыяльна-палітычную гісторыю Еўропы і Паўночнай Амерыкі былі ў мінулым і застаюцца на сучасным этапе адной з найбольш складаных праблем вышэйшай гістарычнай адукацыі.

Увучэбна-метадычным комплексе «Гісторыя навейшага часу» разглядаюцца асноўныя пытанні гісторыі краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў 1918 – 2010- х гг. Да сённяшняга дня па праблемах курса назапашаны каласальны гістарычны матэрыял. Праблемай з’яўляецца недастатковасць даступных на беларускай і рускай мове крыніц, манаграфічнай літаратуры, перыядычных выданняў, прысвечаных навейшай гісторыі. Яшчэ больш істотная адсутнасць на дадзены момант падручніку для вышэйшых навучальных устаноў па навейшай гісторыі заходняй цывілізацыі, няма адпаведнай хрэстаматыі, існуе відавочны недахоп метадычных публікацый. У педагагічнай практыцы, асабліва ў невялікіх правінцыяльных ВНУ, выкарыстоўваюцца пераважна расійскія і старыя савецкія падручнікі, якасць

ізмест якіх зачастую не дацягвае да сучаснага ўзроўню навуковых ведаў па праблемах навейшай гісторыі і не адпавядае праграмам, зацверджаным Міністэрствам Адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Прапанаваны вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) закліканы ў пэўнай ступені ліквідаваць існуючы ў навучальнай літаратуры прабел. Ён зарыентаваны як на забеспячэнне непасрэднага вучэбнага працэсу студэнтаў дзённага і завочнага навучання УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», гэтак

іна спрыянне самастойнай рабоце студэнтаў.

Метадалагічны падмурак ВМК склалі элементы цывілізацыйнага, фармацыйнага і культуралагічнага падыходаў да вывучэння сусветна-гістарычнага працэсу. Ён змяшчае праграму курса гісторыі навейшага часу, спіс асноўнай і

3

дадатковай літаратуры па курсу, прыкладныя экзаменацыйныя пытанні, тэматыку кантрольных работ для студэнтаў-завочнікаў, лекцыйны курс па ўсіх тэмах праграмы і тэматыку семінарскіх заняткаў па курсу.

Галоўная мэта дадзенага ВМК, як і ўсяго курса – даць студэнтам-гіс- торыкам трывалыя веды пра гісторыю Заходняй цывілізацыі ў ХХ – ХХІ стст., неабходныя для фарміравання ў іх пачуцця адказнасці за будучае сваёй краіны і сусветнай супольнасці, а таксама для іх навуковай і педагагічнай дзейнасці па спецыяльнасці «Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін». У яго задачы ўваходзіць:

садзейнічаць трываламу ўсведамленню значэння і месца гісторыі Заходняй цывілізацыі азначанага перыяду ў сусветна-гістарычным працэсе;

паглыбіць веды пра асноўныя накірункі, тэндэнцыі і перспектывы развіцця Захаду ў эпоху навейшага часу,

выявіць агульныя заканамернасці і логіку трансфармацыі індустрыяльнага грамадства і пераўтварэнне яго ў інфармацыйнае;

раскрыць стадыяльную і рэгіянальную спецыфіку сацыяльна-эка- намічных, грамадска- і міжнародна-палітычных падзей і працэсаў;

паспрыяць развіццю гістарычнага мыслення ды інтэлектуальных здольнасцяў студэнтаў, фарміраванню сацыяльна-асобасных, акадэмічных

іпрафесійных кампетэнцый;

выпрацаваць практычныя ўменні і навыкі, неабходныя для арыентацыі ў складаных падзеях і працэсах сучаснасці.

ПРАГРАМА КУРСА ГІСТОРЫІ НАВЕЙШАГА ЧАСУ

РАЗДЗЕЛ І. ГІСТОРЫЯ НАВЕЙШАГА ЧАСУ, 1918 – 1945 гг.

Тэма 1. Прадмет, задачы і праблемы курса гісторыі навейшага часу

Шматварыянтнасць інтэрпрэтацыі зместу навейшай гісторыі. Праблема спалучэння розных метадалагічных падыходаў – цывілізацыйнага, фармацыйнага, культуралагічнага ды інш. Перыядызацыя і галоўныя праблемы навейшай гісторыі.

Тэма 2. Міжнародныя адносіны ў першыя гады пасля заканчэння Першай сусветнай вайны (1918 – 1922 гг.)

Крушэнне імперый у Расіі, Аўстра-Венгрыі, Германіі, Турцыі. Парыжская мірная канферэнцыя. Версальская сістэма і яе супярэчнасці. Урэгуляванне адносін на Далёкім Усходзе і ў зоне Ціхага акіяна. Вашынгтонская канферэнцыя. Праблемы і супярэчнасці сістэмы пасляваеннага ўрэгулявання.

4

Тэма 3. Рабочы і дэмакратычны рух у міжваенны перыяд

Арганізацыйны раскол рабочага руху. Стварэнне Камуністычнага інтэрнацыяналу. Распрацоўка тактыкі адзінага рабочага фронту, яе сутнасць. Вынікі рэвалюцыйных падзей 1918 – 1923 гг. і Камінтэрн. Палітыка Камінтэрна ў перыяд стабілізацыі капіталізму, фарміраванне тактыкі «клас супраць класа». Дзейнасць Камінтэрна ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу. VII кангрэс Камінтэрна. Спробы кансалідацыі рабочага руху супраць фашызму і вайны. Актывізацыя сектанцкай палітыкі Камінтэрна напярэдадні Другой сусветнай вайны. Рэпрэсіі супраць дзеячаў Камінтэрна і кампартый. Сацыял-дэмакратыя пасля Першай сусветнай вайны. Аднаўленне дзейнасці ІІ Інтэрнацыяналу. Стварэнне ІІ ½Інтэрнацыяналу. Рабочы сацыялістычны інтэрнацыянал (РСІ), яго праграмныя ўстаноўкі. Сацыялдэмакратыя і фашызм: абарона парламентарызму і буржуазнай дэмакратыі, супрацоўніцтва з антыфашысцкай часткай буржуазіі. Адносіны да кампартый. РСІ напярэдадні вайны. Трацкізм як плынь міжнароднага рабочага руху. Стварэнне ІV Інтэрнацыяналу, яго мэта. Стан прафсаюзнага руху пасля Першай сусветнай вайны. Утварэнне Міжнароднай федэрацыі прафсаюзаў (Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў), Міжнароднай канфедэрацыі хрысціянскіх прафсаюзаў, Чырвонага інтэрнацыянала прафсаюзаў (Прафінтэрна). Ажыўленне анарха-сіндыкалізму ў рабочым руху. Утварэнне і дзейнасць маладзёжных міжнародных арганізацый.

Тэма 4. Германія ў 1918 – 1923 гг.

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Германіі. Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г. Заканчэнне рэвалюцыі, яе характар і значэнне. Станаўленне Веймарскай рэспублікі. Веймарская канстытуцыя. Версальскі мір. Перагрупоўка палітычных сіл. Путч Каппа – Лютвіца. Палітычная барацьба ў сярэдзіне 1920 – сярэдзіне 1921 гг. Германа-савецкія адносіны. Рапальскі дагавор. Рурскі канфлікт 1923 г. Далейшае паглыбленне эканамічнага крызісу. Восеньскія путчы 1923 г. Заканчэнне палітычнага крызісу 1923 г.

Тэма 5. Германія ў 1924 – 1932 гг.

Пачатак эры стабілізацыі. Роля замежнага капіталу ў эканоміцы краіны. «План Даўэса». Канцэнтрацыя і цэнтралізацыя банкаў і вытворчасці. Асаблівасці стабілізацыі капіталізму ў Германіі. Стабілізацыя буржуазнапарламенцкіх інстытутаў. Прэзідэнцкія выбары 1925 г. Паправенне ўрадавага курсу і рост сацыял-рэфармісцкіх настрояў. КПГ і СДПГ ва ўмовах стабілізацыі. Сутнасць сацыял-дэмакратычных тэорый «арганізаванага капіталізму» і «гаспадарчай дэмакратыі». Радыкалізацыі палітычнай лініі КПГ у 1928 г. Парламенцкія выбары 1928 г. Палітыка балансавання паміж

5

Захадам і Усходам. Умацаванне міжнародных пазіцый Германіі пасля Лакарнскай канферэнцыі. Веймарская рэспубліка напярэдадні эканамічнага крызісу. Германія ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу. Унутрыпалітычнае становішча Германіі напачатку крызісу. Парламенцкія выбары 1930 г. і палітыка ўраду Брунінга. Прэзідэнцкія выбары 1932 г. і іх вынікі. Ліпеньскія парламенцкія выбары 1932 г. Прыход да ўлады А. Гітлера.

Тэма 6. Германія ў час нацысцкай дыктатуры, 1933 – 1939 гг.

Мэта і задачы нацыстаў. Ліквідацыя дэмакратыі. Стварэнне механізма таталітарнай дыктатуры. Эканамічная палітыка нацыстаў. Сацыяльныя мерапрыемствы. Знешняя палітыка гітлераўскай Германіі. Курс на развязванне вайны.

Тэма 7. Вялікабрытанія ў 1918 – 1929 гг.

Эканамічнае становішча Вялікабрытаніі пасля Першай сусветнай вайны, аслабленне яе пазіцый у свеце. Пачатак крызісу каланіяльнай імперыі. Ірландскае пытанне. Змены ў расстаноўцы палітычных сіл. Выбары 1918 г. Палітыка ўрада Д. Лойд-Джорджа. Сацыяльныя праблемы і сацыяльны канфлікт ў краіне. Барацьба Вялікабрытаніі за лідэрства ў Еўропе. Асаблівасці стабілізацыі ў Вялікабрытаніі, прычыны яе адставання па тэмпах эканамічнага развіцця ад іншых вядучых еўрапейскіх краін. Перагрупоўка палітычных сіл. Першы лейбарысцкі ўрад. Унутраная палітыка ўраду С. Болдуіна. Усеагульная забастоўка 1926 г. Закон 1927 г. аб адносінах у прамысловасці. Мандызм. Выбарчая рэформа 1928 г. Знешняя і каланіяльная палітыка Вялікабрытаніі ў перыяд стабілізацыі.

Тэма 8. Вялікабрытанія ў гады сусветнага эканамічнага крызісу

1929 – 1933 гг.

Характар і своеасаблівасці крызісу 1929 - 1933 гг. у Вялікабрытаніі. Другі лейбарысцкі ўрад і яго дзейнасць. Камісія Дж. Мэя і яе рэкамендацыі. Фарміраванне «Нацыянальнага ўрада», яго сацыяльна-эканамічная палітыка. Адмена залатога стандарту фунта стэрлінгаў, увядзенне пратэкцыянізму. Знешняя і каланіяльная палітыка Вялікабрытаніі ў перыяд сусветнага эканамічнага крызісу. Вестмінстэрскі статут. Імперская эканамічная канферэнцыя ў Атаве.

Тэма 9. Вялікабрытанія напярэдадні Другой сусветнай вайны

Эканамічнае развіццё Вялікабрытаніі. Унутраная палітыка Нацыянальнага ўрада. Крызіс брытанскай манархіі сярэдзіны 1930-х гг. Фашызм у Вялікабрытаніі. О. Мослі. Антыфашысцкі і рабочы рухі. Барацьба ў правячых колах Вялікабрытаніі вакол пытання аб адносінах да фашысцкай Германіі. Палітыка «неўмяшання» і «замірэння агрэсара» ўрада Н. Чэмберлена. Каланіяльная палітыка. Адносіны з Ірландыяй.

6

Тэма 10. Францыя ў 1918 – 1929 гг.

Вынікі Першай сусветнай вайны для Францыі. Расстаноўка палітычных сіл пасля Першай сусветнай вайны. Перамога нацыянальнага блока на парламенцкіх выбарах 1919 г., яго палітыка. Знешняя палітыка Францыі. Малая Антанта. Імкненне да гегемоніі ў Еўропе. Спецыфіка эканамічнай стабілізацыі ў Францыі. Ператварэнне Францыі ў індустрыяльна-аграрную краіну. Урады «Картэлю левых» і «Нацыянальнага яднання», іх палітыка. Знешняя палітыка Францыі ў перыяд стабілізацыі. Аслабленне пазіцый Францыі ў Еўропе. Францыя на Лакарнскай канферэнцыі. Каланіяльныя войны.

Тэма 11. Францыя ў 1929 – 1939 гг.

Асаблівасці сусветнага эканамічнага крызісу ў Францыі. Сацыяльнаэканамічныя праблемы і канфлікты. «Пазапартыйныя» кабінеты. Урад «Картэлю левых», яго палітыка. Далейшае паслабленне палітычнага ўплыву Францыі на міжнароднай арэне. Асаблівасці французскага фашызму, яго сацыяльная база, праграмныя ўстаноўкі, асноўныя арганізацыі. Спроба путчу ў лютым 1934 г. Стварэнне адзінага рабочага і шырокага Народнага фронту. Палітыка ўрада Народнага фронту. Знешняя палітыка Францыі напярэдадні Другой сусветнай вайны.

Тэма 12. Італія ў 1918 – 1922 гг.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя вынікі Першай сусветнай вайны для Італіі. Ператварэнне Італіі з аграрнай у аграрна-індустрыяльную краіну. Удзел Італіі ў Парыжскай мірнай канферэнцыі. Вынікі Версальскіх пагадненняў для Італіі. Расстаноўка палітычных сіл пасля вайны. Рабочы рух. Барацьба плыняў у Сацыялістычнай партыі. Стварэнне Народнай партыі. Выбары 1919 г. «Чырвонае двухгоддзе». Стварэнне кампартыі. Нарастанне палітычнага крызісу ліберальна-буржуазнай дзяржавы. Зараджэнне і развіццё фашысцкага руху, яго сацыяльная база, трансфармацыя праграмных установак. Б. Мусаліні. Прыход фашыстаў да ўлады.

Тэма 13. Італія ў 1922 – 1929 гг.

Асаблівасці пачатковага этапу дзейнасці фашысцкага рэжыму. Эканамічны курс фашысцкага рэжыму. Асаблівасці дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Нарастанне апазіцыі фашызму. «Крызіс Матэоці». Дзейнасць «Авенцінскага блоку». Кансалідацыя ўлады фашыстаў. Надзвычайныя законы 1926 г. і канчатковае афармленне таталітарнага фашысцкага рэжыму. Асаблівасці дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльных адносін. «Хартыя працы». Барацьба рэжыму супраць арганізаванай злачыннасці. Знешняя палітыка Італіі. Латэранскія пагадненні з Ватыканам.

7

Тэма14. Італія ў 1930-я гг.

Эканамічнае развіццё. Рост цэнтралізацыі і мілітарызацыі эканомікі Італіі. Палітыка аўтаркіі. Арганізацыя карпаратыўнай дзяржавы. Узмацненне таталітарных тэндэнцый напярэдадні вайны. Палітычны статус і роля італьянскай манархіі. Антыфашысцкі рух. Пакты аб адзінстве дзеянняў камуністаў і сацыялістаў 1934 і 1937 гг. Пазіцыя Італіі па пытанні аншлюсу Аўстрыі. Італа-абісінская вайна. Умяшання Італіі ў грамадзянскую вайну ў Іспаніі. Афармленне восі «Токіа – Берлін – Рым».

Тэма 15. Іспанія ў 1918 – 1929 гг.

Асаблівасці эканамічнага і палітычнага становішча Іспаніі пасля Першай сусветнай вайны. Абвастрэнне сацыяльных і нацыянальных праблем. Усталяванне дыктатуры М. Прыма дэ Рыверы і яе характар. Палітычны курс М. Прыма дэ Рыверы. Знешняя і каланіяльная палітыка Іспаніі.

Тэма 16. Буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1931 - 1939 гг. і Грамадзянская вайна ў Іспаніі

Эканамічны крызіс 1929 - 1933 гг. у Іспаніі. Пачатак буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі 1931 - 1939 гг., яе этапы. Канстытуцыя 1931 г. Нацыянальнае і аграрнае пытанні. Вайсковая рэформа. Адносіны паміж рэспублікай і касцёлам. Асаблівасці іспанскага фашызму. «Чорнае двухгоддзе». Узброеныя выступленні ў кастрычніку 1934 г. Стварэнне Народнага фронту ў Іспаніі і прыход яго да ўлады. Мяцеж генерала Франка. Інтэрвенцыя фашысцкіх дзяржаў у Іспаніі. Палітыка «неўмяшання» заходніх краін. Рух салідарнасці з Іспанскай рэспублікай. Ход Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Кансалідацыя ўлады мяцежнікамі. Прычыны паражэння рэспубліканцаў у Іспаніі. Усталяванне дыктатуры Ф. Франка. Сутнасць франкізму.

Тэма 17. Партугалія ў міжваенны перыяд, 1918 – 1939 гг.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Партугаліі пасля Першай сусветнай вайны. Цяжкасці стабілізацыі, пагаршэнне фінансавага становішча краіны ў 1925 - 1926 гг. Эканамічнае становішча пасля ўсталявання дыктатуры. Уплыў сусветнага эканамічнага крызісу 1929 - 1933 гг. на Партугалію. Няўстойлівасць палітычнага становішча Партугаліі пасля Першай сусветнай вайны. Ваенны пераварот 1926 г. Працэс фашызацыі краіны. Стварэнне А. Салазарам фашысцкай партыі. Узаконенне фашызму канстытуцыяй 1933 г. Унутраная палітыка Салазара. Умацаванне супрацоўніцтва Партугаліі з Германіяй і Італіяй, удзел у інтэрвенцыі ў Іспаніі. Іберыйскі пакт 1939 г.

Тэма 18. Аўстрыя ў 1918 – 1938 гг.

Распад Аўстра-Венгерскай імперыі. Лістападаўская рэвалюцыя 1918 г. Абвяшчэнне рэспублікі. Аўстрамарксізм. Стварэнне кампартыі. Палітыка

8

ўрадаў К. Рэнэра. Канстытуцыя Аўстрыйскай рэспублікі 1920 г. Сен-Жэр- менскі мір і міжнароднае становішча Аўстрыі. Асаблівасці эканамічнага развіцця ў першыя пасляваенныя гады. Тэорыя нежыццяздольнасці Аўстрыі, распаўсюджанне лозунгу аншлюсу. Выбары 1920 г. Выхад сацыял-дэмакратаў з урадавай кааліцыі. Аўстрыя ў перыяд стабілізацыі. Расстаноўка палітычных сіл, роля сацыял-дэмакратыі. Умацаванне пазіцый фашыстаў. Падзеі 1927 г.

Эканамічны крызіс 1929 - 1933 гг. у Аўстрыі. Абвастрэнне сацыяль- на-эканамічнага становішча. Актывізацыя хаймверу і нацыстаў. Фарміраванне ўраду Э. Дольфуса, яго надзвычайныя дэкрэты. Пазіцыя сацыял-дэ- макратаў і камуністаў. Лютаўскія падзеі 1934 г. «Травеньская Канстытуцыя». Узрастанне супярэчнасцяў паміж аўстрафашызмам і нацызмам. Аўстра-германскае пагадненне 1936 г. Аншлюс Аўстрыі 1938 г.

Тэма 19. Венгрыя ў міжваенны перыяд, 1918 – 1939 гг.

Буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1918 г. у Венгрыі. Стварэнне незалежнай рэспублікі. Утварэнне кампартыі, яе курс на сацыялістычную рэвалюцыю. Палітычны крызіс у пачатку 1919 г. Абвяшчэнне Венгерскай савецкай рэспублікі, яе ўнутраная палітыка. Інтэрвенцыя супраць Савецкай Венгрыі. Прычыны падзення савецкай улады.

Кансалідацыя рэакцыйных сіл. Усталяванне харцісцкага рэжыму, яго асаблівасці. Венгрыя ў перыяд стабілізацыі капіталізму. Выхад са знешнепалітычнай ізаляцыі. Дагавор аб дружбе з Італіяй. Уздзеянне сусветнага эканамічнага крызісу на Венгрыю. Збліжэнне Венгрыі з гітлераўскай Германіяй, ператварэнне яе ў германскага сатэліта.

Тэма 20. Румынія ў міжваенны перыяд, 1918 – 1939 гг.

Узнікненне румынскай дзяржаўнасці. Заканчэнне Першай сусветнай вайны для Румыніі. Вынікі для Румыніі Парыжскай мірнай канферэнцыі. Інтэрвенцыя ў савецкую Венгрыю. Мірныя дагаворы 1919 - 1920 гг. і новыя межы Румыніі. Румынія ў Малой Антанце. Аграрная рэформа 1921 г. Спецыфіка стабілізацыі ў Румыніі. Прычыны павелічэння прамысловага патэнцыялу ў 1920-я гг. Кансалідацыя Румынскай дзяржавы. Канстытуцыя 1923 г. Рэформы сярэдзіны 1920-х гг. Дынастычны крызіс. Стварэнне На- цыянал-цэранісцкай партыі і прыход яе да ўлады. Знешняя палітыка Румыніі ў перыяд стабілізацыі.

Румынія ў перыяд сусветнага эканамічнага крызісу. Узрастанне залежнасці эканомікі ад замежнага капіталу. Крызіс парламентарызму. «Жалезная гвардыя». Усталяванне каралеўскай дыктатуры і стварэнне Фронту нацыянальнага адраджэння. Знешняя палітыка Румыніі ў 1930-я гг. Усталяванне ваеннай дыктатуры І. Антанеску.

9

Тэма 21. Паўночнаеўрапейскія краіны ў 1918 – 1940 гг.

Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча скандынаўскіх краін у першыя пасляваенныя гады. Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі. Асаблівасці стабілізацыі ў краінах Паўночнай Еўропы. Умацаванне пазіцый сацыял-дэмакратыі, рост уплыву левых сіл. Знешняя палітыка краін Паўночнай Еўропы ў 1918 – 1929 гг.

Асаблівасці праяўлення сусветнага эканамічнага крызісу ў краінах Паўночнай Еўропы, яго сацыяльна-эканамічныя вынікі. Актывізацыя праварадыкальных сіл. Антыкрызісная палітыка. Рэформы сацыял-дэмакра- тычных урадаў. Знешняя палітыка Паўночных краін у 1930-х гг. Зімовая вайна 1939 – 1940 гг.

Тэма 22. ЗША ў 1918 – 1923 гг.

Змяненне фінансава-эканамічнага і міжнароднага статусу ЗША пасля Першай сусветнай вайны. Неалібералізм як ідэйная аснова палітыкі буржуазнага рэфармізму В. Вільсана. Зрух управа на прэзідэнцкіх выбарах 1920 г. Палітыка У. Гардынга. Амерыканскі фундаменталізм. Негрыцянскі рух. Разгортванне руху за незалежныя палітычныя дзеянні. Ізаляцыянізм і яго сутнасць. Вашынгтонская канферэнцыя.

Тэма 23. ЗША ў 1924 – 1929 гг.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця. Унутрыпалітычнае жыццё ЗША ва ўмовах стабілізацыі. Прэзідэнцкія выбары 1924 і 1928 гг. Заняпад рабочага і дэмакратычнага руху. Распаўсюджванне тэорый «народнага капіталізму» і «амерыканскай выключнасці». ЗнешняяпалітыкаЗШАў гады стабілізацыі.

Тэма 24. ЗША ў часы Вялікай дэпрэсіі і дзейнасці адміністрацыі Ф. Д. Рузвельта

Сусветны эканамічны крызіс у ЗША. Абвастрэнне эканамічных і сацыяльных праблем. Палітыка ўраду Г. Гувера. Сацыяльныя канфлікты. Знешняя палітыка ЗША ў перыяд крызісу. Выбары 1932 г. «Новы курс» Ф. Д. Рузвельта і яго сутнасць. Пераход да ўсеагульнага дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльных адносін. Знешняя палітыка Ф. Д. Рузвельта. Ізаляцыянізм і інтэрнацыяналізм. Палітыка нейтралітэту. Адносіны з краінамі Лацінскай Амерыкі.

Тэма 25. Міжнародныя адносіны ў 1924 – 1939 гг.

Стабілізацыя міжнародных адносін. Пацыфізм. План Даўэса. Канферэнцыя ў Лакарна. Нармалізацыя адносін СССР з буйнейшымі краінамі Захаду. Праблема раззбраення і бяспекі. Пакт Брыяна – Келлага. Абвастрэнне міжнародных супярэчнасцяў у перыяд сусветнага эканамічнага крызісу. Ідэя ПанЕўропы. План Юнга. Мараторый Гувера і крах рэпарацыйнай палітыкі. Лазанская канферэнцыя. Аслабленне міжнародных пазіцый Францыі.

10