Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

умк_Фiлiпенка_Гiсторыя навейшага часу_Ч

.1.pdf
Скачиваний:
13
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
2.42 Mб
Скачать

Тым не менш, далейшая гісторыя Германіі яскрава прадэманстравала незавершанасць буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў рэвалюцыі і хісткасць грамадска-палітычнай канструкцыі Веймарскай рэспублікі, якая паўстала на руінах імперыі.

Станаўленне Веймарскай рэспублікі. Веймарская канстытуцыя

Гэткім чынам, рэвалюцыя ішла на спад, а рэспубліка набірала моц. 19 студзеня 1919 г. адбыліся выбары у Нацыянальны ўстаноўчы сход. Пераканаўчую перамогу на іх атрымалі партыі сацыял- і буржуазна-рэфар- місцкай арыентацыі. У падтрымку СДПГ выказалася 37,9 % амаль 30-мі- льённай арміі выбаршчыкаў, за партыю Цэнтра і яе саюзнікаў з Баварскай народнай партыяй (БНП) – 19,6 %, НДП – 18,6 %. Астатнія партыі паказалі нашмат слабейшыя вынікі, а камуністычная партыя ўвогуле байкатавала выбары.

Дэпутаты вырашылі перабрацца з яшчэ неспакойнага Берліна ў правінцыйны і добрапрыстойны Веймар (Цюрынгія). І праз тры тыдні пасля выбараў (6 лютага 1919 г.) Нацыянальны Устаноўчы сход адкрыў свае паседжанні. У той жа дзень пасля нядоўгіх і дастаткова ўзважаных абмеркаванняў – становішча ў краіне заставалася скрайне няўстойлівым і цана канчатковых рашэнняў форуму была неймаверна высокай – буржуазная большасць вырашыла пайсці на супрацоўніцтва ва ўрадзе з сацыял-дэмакратамі. Тры партыі-пераможцы – НДП, Цэнтру і СДПГ – утварылі так званую «Веймарскую кааліцыю». 11 лютага 1919 г. сход абраў прэзідэнта краіны, ім стаў старшыня СДПГ Ф. Эберт. Яго паплечнік Ф. Шэйдэман заняў пасаду канцлера.

Цяпер кіруючым колам Германіі можна было перавесці дых і заняцца падрыхтоўкай рэспубліканскай канстытуцыі. Працэс яе распрацоўкі адбываўся ў не зусім спрыяльных умовах – вугальшчыкі Рура, Сярэдняй Германіі. Верхняй Сілезіі і Цюрынгіі правялі некалькі буйных стачак, усеагульную стачку і забастоўку правялі і рабочыя Берліна – яны выліліся ва ўзброеныя сутычкі з урадавымі сіламі на чале з генералам В. фон Лютвіцам. Напачатку красавіка была абвешчана Баварская Савецкая рэспубліка.

Напрыканцы зімы – напачатку вясны усё больш і больш выпукла праяўляецца тэндэнцыя да паступовага згортвання класавых бітваў. Веймарскі ўрад сам прымае некалькі рашэнняў, што мусілі забяспечыць далейшую стабілізацыю абстаноўкі ў краіне. Былі прынятыя закон аб сацыялізацыі (законным шляхам і за ўзнагароджанне), закон аб рэгуляванні вугальнай вытворчасці, акты, якія ўводзілі рэгуляванне і ў некаторых іншых галінах прамысловасці. А ў лютым 1920 г. быў прыняты закон аб вытворчых саветах, які прызнаваў за фабрычна-заводскімі камісіямі права ўдзелу ў вырашэнні пытанняў найму, звальнення і г. д.

61

31 ліпеня 1919 г. Веймарскі Нацыянальны сход прыняў канстытуцыю. 11 жніўня яна набыла моц. Германія абвяшчалася парламенцкай рэспублікай, улада ў якой зыходзіла ад народа, гарантаваліся дэмакратычныя правы і свабоды, дэкларавалася абарона працы, гаварылася і аб гарантыях дастойнага жыцця.

Заканадаўчая ўлада належала рэйхстагу і ландтагам 18 зямель. Выбары ў рэйхстаг праводзіліся раз на чатыры гады на базе ўсеагульнага выбарчага права (з 20 гадоў). У яго кампетэнцыю ўваходзіў кантроль за замежнымі і каланіяльнымі справамі, друкам і г.д. Правы заканадаўчага сходу былі абмежаваныя прэзідэнтам і рэйхсратам, прычым апошні з’яўляўся кантрольным органам і валодаў правам вета.

Галавой дзяржавы лічыўся прэзідэнт, які абіраўся на 7 гадоў. Ён атрымаў шырокія правы у тым ліку прызначаў урад, выконваў функцыі вярхоўнага галоўнакамандуючага, меў правы роспуску парламента, а таксама адтэрміноўваючага і поўнага вета, мог уводзіць надзвычайнае становішча і выдаваць надзвычайныя дэкрэты.

Версальскі мір

Паралельна з канстытуіраваннем рэспублікі на ўнутрыпалітычным фронце вялася барацьба за максімальна годны для Германіі мір. Аднак неабходных рэсурсаў для забеспячэння сваіх знешнепалітычных інтарэсаў у краіны не аказалася.

Мірная канферэнцыя пачалася ў Парыжы 18 студзеня 1919 г. У яе рабоце ўзяла ўдзел тысяча дэлегатаў з 27 пераможных краін свету. Германская дэлегацыя была запрошана ў Парыж толькі 7 траўня 1919 г. Ж. Клемансо самазадаволена адзначыў: «Час расплаты прыйшоў!» І сапраўды, амаль па ўсіх пазіцыях спадзяванні немцаў не спраўдзіліся. У наступныя 23 дні прадстаўленыя Германіі для азнаямлення з праектам дагавору ёю было накіравана 20 нот супраць асобных палажэнняў дагавору, але гэтыя прэтэнзіі сутыкнуліся з глухой сцяной неразумення. Тады прыйшоў ультыматум, – пагадзіцца з дагаворам на працягу 7 дзён.

Падпісанне міру выклікала бурныя дэбаты у германскім парламенце. Рэйхсканцлер заявіў: «Няхай адсохне рука, якая накладзе на сябе і нас гэтыя кайданы!» Напрыканцы чэрвеня кабінет выйшаў у адстаўку, але праз некалькі дзён рэйхстаг усё ж выказаўся за падпісанне міру на прапанаваных умовах. 28 чэрвеня ў Люстэркавай зале Версальскага палацу Германія ўсё ж падпісала прыніжальны для сябе дагавор.

Германія не проста панесла значныя тэрытарыяльныя і звязаныя з імі людскія страты. Аграмаднымі былі эканамічныя наступствы паражэння

62

ў вайне: краіна згубіла шэраг важнейшых прамысловых раёнаў. Напрыклад, на страчаныя землі прыпадала 75 % здабычы жалезнай руды і цынку, 20 % здабычы вугалю, 25 % выплаўкі чыгуна. Канчаткова рухнулі спадзяванні на стварэнне магутнай каланіяльнай імперыі. Гэта быў удар не толькі па прэстыжы краіны, але й па яе эканоміцы.

У Версалі было прынятае рашэнне аб выплаце Германіяй буйных рэпарацыйных плацяжоў у рахунак нанесеных вайной страт саюзнікампераможцам. Папярэдне ў вусных дамовах фігуравала вялікая сума каля 40 млрд. залатых марак.

Калі дадаць да ўсяго пералічанага чалавечыя ахвяры, панесеныя за чатыры гады вайны – каля 1,8 млн. забітымі, а з улікам палонных і параненых і ўвогуле – 7,5 млн. чалавек, маштабы катастрофы Германіі будуць выглядаць зусім апакаліптычна. Агульныя выдаткі на вядзенне вайны дасягнулі 150 млрд. марак. У параўнанні з 1913 г. нацыянальнае багацце зменшылася у 2 разы, агульны аб’ём прамысловай прадукцыі ўпаў на 43 %. Рэзка пагоршылася сацыяльнае становішча большасці насельніцтва, масавым стала беспрацоўе, знізіўся рэальны заробак, звыклымі сталі праблемы з харчаваннем. (Напрыклад, гадавое спажыванне мяса на душу насельніцтва знізілася з 52 кг у 1912 г. да 26 кг у 1922 г.) У сувязі з гэтым вытворчы траўматызм вырас на 50 %. Эканоміка апынулася на мяжы краху, а на тое, што яшчэ заставалася ад былой магутнасці, прэтэндавалі пераможцы.

Перагрупоўка палітычных сіл. Путч Каппа – Лютвіца

Далейшае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне, а таксама палярызацыя палітычных сіл паводле стаўлення да Версальскага міру выклікалі канчатковае размежаванне двух асноўных палітычных груповак. Першую прадстаўлялі партыі «веймарскай кааліцыі», а таксама памяркоўнае крыло ННП. Гэтая групоўка выступала за далейшае паглыбленне парламентарызму і рэспубліканскай сістэмы, а ў сферы знешняй палітыкі – за безумоўнае выкананне Версальскага дагавора як адзіную рэальную магчымасць адраджэння дзяржавы.

На рэвалюцыйнай і антыкайзераўскай хвалі руху за мадэрнізацыю германскай палітычнай сістэмы гэтая групоўка захапіла ў свае рукі асноўныя рычагі ўлады ў дзяржаўным і зямельных апаратах. Нават нашмат больш правыя палітыкі былі змушаныя змірыцца з яе перамогай – альтэрнатывы гэтай уладзе бачна тады не было.

Але з другой паловы 1919 г. другая групоўка, якая прадстаўляла авантурыстычна-мілітарысцкія сілы, т. зв. «чорна-бела-чырвоныя» партыі (колеры імперскай Германіі), пераходзяць у наступ. У сваёй звычайнай ры-

63

торыцы яны даводзілі краіне, што манархія найбольш падыходзіць нямецкаму народу, і заклікалі яго згуртавацца супраць здрадніцкай бальшавіцка- сацыял-дэмакратычнай «хеўры», якая спачатку нанесла «ўдар у спіну» фронту, а затым «здала» рэйх у Версалі. Яе лозунгі эканоміі і самаабмежавання (напрыклад, адмаўленне ад 8-гадзіннага працоўнага дня) таксама знаходзілі разуменне і падтрымку у некаторых слаях германскага грамадства. Актыўную дапамогу «чорна-бела-чырвоным» стала аказваць і правая буржуазія. Яна перастала лічыць мэтазгодным далейшае заляцанне з сацыял-дэмакратамі і, увогуле, з рэспубліканцамі. Пры шчодрай падтрымцы Нямецкага прамысловага саюзу, які выдаткаваў на патрэбы гэтых сіл каля 500 тыс. марак, пачынаюць гуртавацца і правыя радыкалы. Яны знайшлі ў Германіі цудоўную базу.

Калі ў 1920 г. урад прыступіў да выканання ваенных артыкулаў Версальскага дагавору, значная частка нямецкага афіцэрства часова засталася без працы. З 1919 г. актыўны ўдзел у палітычных акцыях скрайне правых сталі браць спрадвеку палітычна заангажаваныя студэнцкія саюзы. У тым жа 1919 г. спачатку пад назвай «Камітэт незалежных рабочых» з’яўляецца

Нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя (НСДАП) (яе першы лідэр – рабочы Антон Дрэкслер).

Найбольш значнай арганізацыяй, што гуртавала вакол сябе праварадыкальныя элементы, з’яўлялася «Нацыянальнае аб’яднанне». Пад кіраўніцтвам В. фон Лютвіца ствараліся «добраахвотніцкія карпусы». Падобныя фарміраванні мелі самыя далёкасяжныя намеры ў адносінах да кволай рэспублікі, і ім заставалася толькі чакаць свайго часу. Сігналам да адкрытага выступлення антырэспубліканскіх сіл стаў загад ваеннага міністра Г. Носке ад 29 лютага пра расфарміраванне аднаго з падобных карпусоў.

У нетрах «Нацыянальнага аб’яднання» быў створаны праект новай надзвычайнай канстытуцыі і вялася праца па падрыхтоўцы да перагляду ўмоваў Версальскага дагавору. На пасаду кіраўніка новага ўраду быў прапанаваны прускі юнкер Вольфганг Капп. 10 сакавіка 1920 г. путчысты накіравалі прэзідэнту Ф. Эберту і міністру ўнутраных спраў Г. Носке патрабаванне спыніць расфарміраванне вайсковых падраздзяленняў. Не дачакаўшыся адказу, у ноч з 12 на 13 сакавіка путчысты ўвялі свае «добраахвотніцкія карпусы» ў Берлін. В. Капп абвясціў сябе рэйхсканцлерам і распусціў Нацыянальны сход.

Як рэакцыя на гэтыя падзеі па краіне пайшла хваля акцый пратэсту. Усеагульная забастоўка ахапіла звыш 12 млн. рабочых і служачых. Найбольшай сілы дасягнула барацьба ў Рурскай вобласці, дзе нават адбыліся ўзброеныя сутычкі. Ізаляваныя сацыяльна і тэрытарыяльна путчысты склалі зброю, а іх лідары паўцякалі з краіны.

64

З гэтага часу лагер радыкальных манархістаў губляе былую згуртаванасць. У чэрвені 1920 г. ННП заявіла аб прынцыповай згодзе удзельнічаць ва ўрадзе з СДПГ. З’явілася надзея на доўгачаканую «Вялікую кааліцыю», якая б прадстаўляла шырокі спектр палітычных сіл Германіі.

Палітычная барацьба ў сярэдзіне 1920 – сярэдзіне 1921 гг.

Чэрвеньскія выбары 1920 г. засведчылі адчувальнае паправенне германскага электарату. СДПГ страціла каля 16 % галасоў, Партыя Цэнтру/БНП – каля двух, а НДП – нават 10 %. І хаця НСДПГ і КПГ атрымалі адпаведна 17,9 % і 2,1 % галасоў, створаны ў ліпні 1920 г. новы ўрад (узначаліў лідэр партыі Цэнтра К. Ферэнбах) упершыню аказаўся чыста буржуазным. Са- цыял-дэмакраты перайшлі ў апазіцыю.

Існаваўшыя да гэтага ўрады «веймарскай кааліцыі» (Шэйдэмана, Баўэра і Мюлера) не маглі пахваліцца ўстойлівасцю. Паступова ўрадавая нестабільнасць аказваецца ў непасрэднай залежнасці не столькі ад унутрыпалітычных, колькі ад знешнепалітычных падзей і фактараў. Менавіта абранне тактыкі паводзін Германіі на міжнароднай арэне становіцца для нямецкіх партый сапраўдным яблыкам разладу.

Ужо сам Капаўскі путч засведчыў узрастальнае значэнне знешнепалітычнага фактара. Выгадаваныя на перамогах прускай і германскай зброі, немцы не маглі спакойна назіраць за тым, як іх бязлітасныя ворагі ставяць «фатэрлянд» на калені. Як грыбы пасля дажджу ўзнікаюць нацыяналістычныя і патрыятычныя арганізацыі, нямецкае грамадства не можа стрымаць свайго абурэння ўмовамі міру. Не дзіва, што і многія больш памяркоўныя за натоўпы палітыкі ўсё часцей і часцей паддаюцца настроям народу і сур’ёзна разглядаюць магчымасці адхілення ад выканання ўмоў Версальскага дагавору.

Дэбаты палітыкаў і дыскусіі ў грамадстве атрымалі новы штуршок, калі ў траўні 1921 г. Лонданская канферэнцыя вызначыла суму рэпарацый з Германіі – 132 млрд. залатых марак, прычым, на працягу бліжэйшых двух гадоў краіна мусіла ўнесці ў якасці авансу ажно 20 млрд. У лік аплаты рэпарацый павінны былі праводзіцца канфіскацыі тэхнікі і жывёлы, пераможным краінам гарантаваліся гандлёвыя і інвестыцыйныя ільготы і г. д. Сусветны эканамічны крызіс 1920 – 1921 гг. толькі павялічыў абсалютную немагчымасць выканання Германіяй гэтых непрыхавана рабаўніцкіх ўмоў.

Напачатку ўрад К. Ферэнбаха прытрымліваўся «палітыкі катастроф» («чым горш, тым лепей»), г. зн. курсу на сабатаж магчымых плацяжоў, якімі б цяжкімі не былі наступствы гэтага. Але, аказаўшыся няздольным супрацьпаставіць што-небудзь пагрозам пераможцаў акупіраваць Рур, Канцлер быў вымушаны зысці ў адстаўку.

65

У чэрвені 1921 г. яму была знойдзена замена. Новы кабінет быў гатовы змірыцца з існуючымі ўмовамі. Канцлер Ёзэф Вірт з’яўляўся актыўным прыхільнікам «палітыкі выканання» і тактыкі, накіраванай на ўзмацненне «усходняга вектара» германскай знешняй палітыкі. Ён і буйны прамыслоўца і фінансіст (з 1915 г. старшыня праўлення Усеагульнай кампаніі электрычнасці), а ў новым урадзе – міністр замежных спраў, Вальтэр Ратэнаў склалі ў кабінеце ядро прыхільнікаў збліжэння з Савецкай Расіяй.

Германа-савецкія адносіны. Рапальскі дагавор

Пры ўсёй непрымірымасці ідэалогій, Германія і Савецкая Расія маглі б быць нагэтулькі ж натуральнымі саюзнікамі, наколькі зацятымі ворагамі былі, скажам, Германія і Францыя.

Па-першае, гэта былі дзяржавы партыі еўрапейскага супольніцтва дзяржаваў – галоўныя ахвяры Першай сусветнай вайны і таго парадку, што быў пасля яе ўсталяваны. Па-другое, яны мусілі вырашаць падобныя знешнепалітычныя задачы, галоўнай з якіх было пераадоленне міжнароднай ізаляцыі і змаганне за знешнепалітычную эмансіпацыю, а ўрэшце рэшт, эвентуальны рэванш у форме сусветнай рэвалюцыі або пераможнай вайны за новы перадзел Еўропы. Відавочна, што першым крокам па гэтай слізкай сцежцы было іх двухбаковае збліжэнне. Гэты перспектыўны накірунак знешняй палітыкі прадугледжваў цэлую сетку афіцыйных, паўафіцыйных і неафіцыйных палітычных, вайсковых і эканамічных кантактаў, актывізацыя якіх сама па сабе магла паўплываць на настрой дзяржаваў-пераможцаў пачаць з імі больш роўны дыялог.

У перыяд 1920 – 1922 гг. завязваюцца актыўныя сувязі паміж вайскоўцамі дзвюх краін. Гэта быў толькі самы пачатак дыялогу. Прававой базай для ўсталявання сапраўды трывалых адносін стаў Рапальскі дагавор (16 красавіка 1922 г.). У заключаным пагадненні заяўлялася аб аднаўленні дыпламатычных адносін і ўзаемнай адмове ад тэрытарыяльных прэтэнзій. У гандлёва-эканамічнай частцы дакумента быў закладзены падмурак пад наладжванне двухбаковага супрацоўніцтва на базе рэжыму найбольшага спрыяння.

Да канца 1922 г. ва ўмовах паглыблення ўжо перманентнага крызісу германскай эканомікі, «палітыка выканання» страціла прыхільнасць парламенцкай большасці. Дайшло нават да забойства аднаго з яе галоўных апалагетаў В. Ратэнаў. Да ўлады прыходзіць урад яшчэ аднаго прыхільніка «палітыкі катастроф», кіраўніка ННП Вільгельма Куна. Паколькі пагражаў канфлікт з Францыяй вакол рэпарацыйных выплат, узрасло значэнне сувязяў з Савецкай Расіяй. Да канца 1922 г. была выканана вялікая праца па дасягненню прынцыповай згоды Савецкага ўраду на добразычлівы нейтралітэт, а магчыма і на непасрэдную падтрымку Германіі у надыходзячым канфлікце. А ўжо ў 1923 г. заключаны некалькі дамоўленасцяў па наладжванні вытворчасці ваенных матэрыялаў на тэрыторыі СССР.

66

Рурскі канфлікт 1923 г. Далейшае паглыбленне эканамічнага крызісу. Восеньскія путчы 1923 г. Заканчэнне палітычнага крызісу 1923 г.

Тым часам задзірыстыя заявы германскага кіраўніцтва канчаткова раззлавалі Францыю. 11 студзеня 1923 г. франка-бельгійскія войскі ўвайшлі ў Рэйнска-рурскую вобласць Германіі. Урад В. Куна абраў тактыку пасіўнага супраціўлення. Дзяржаўны афіцыёз выступіў з кампаніяй «за нацыянальнае згуртаванне». І ўсё б было цудоўна – рэзка ўзраслі патрыятычныя і шавіністычныя настроі, узнялі галаву левыя (сігнал для Францыі, што пад бокам з-за неабачлівасці можна атрымаць бальшавіцкую дзяржаву), але акупацыя аднаго з найбольш эканамічна важных раёнаў Германіі аказала катастрафічнае ўздзеянне на эканоміку краіны.

Са стратай гэтай вобласці Германія губляла 70 % здабычы вугалю, 50 % выплаўкі чыгуна і неапрацаванай сталі. Рурскі крызіс выклікаў велізарны адкат амаль па ўсіх іншых эканамічных паказчыках. Паглыбленне бездані, куды валілася краіна, паскаралася хваляй забастовак і стачак. Шэраг з іх насіў агульнагерманскі характар.

Напачатку жніўня урад В. Куна выходзіць ў адстаўку. 13 жніўня 1923 г. рэйхсканцлерам становіцца лідэр памяркоўнага крыла ННП Ф. Штрэземан. Яму ўдалося сфарміраваць урад «Вялікай кааліцыі». Аднак спробы вырашыць палітычныя праблемы традыцыйнымі сродкамі не прыносілі поспеху. Сацыяльная база палітыкі пасіўнага супраціўлення аказалася падарванай. У краіне было ўведзена надзвычайнае становішча. А 3 кастрычніка 1923 г. і гэты ўрад выйшаў у адстаўку.

Кабінет «Вялікай кааліцыі» быў рэарганізаваны (Ф. Штрэземан пагадзіўся застацца на сваёй пасадзе), а 13 кастрычніка рэйхстаг ваціраваў прадастаўленне ўраду надзвычайных паўнамоцтваў для вырашэння фінансавых, эканамічных і сацыяльных праблем. Аднак і надзвычайныя захады не маглі мець імгненнага эфекту. Маштабы эканамічнага і фінансавага калапсу перавысілі магчымасці самай шалёнай фантазіі. Вось як, напрыклад, падала вартасць маркі: у 1918 г. за 1 дойчмарку можна было набыць 10 трамвайных квіткоў, у 1920 г. – ужо толькі адзін, у ліпені 1923 г. адзін квіток каштаваў ужо тысячу марак, у жніўні – 10 тысяч, а ў лістападзе 1923 г. – 150 млрд. марак! Дзённы заробак берлінскага рабочага ў лістападзе складаў увогуле астранамічныя 3 трлн. 38 млрд. дойчмарак. Беспрацоўе тым часам дасягнула 6 млн. чалавек.

Усё гучней заяўлялі аб сабе радыкальныя элементы ўсіх палітычных арыентацый. Напрыканцы кастрычніка ў краіне адбываецца шэраг магутных выступленняў рабочых, напрыклад, у Саксоніі і Цюрынгіі. Самае моцнае, што

67

нават перарасло ў сапраўднае паўстанне, прайшло ў Гамбургу 23 – 25 кастрычніка 1923 г. пад кіраўніцтвам лідэра нямецкіх камуністаў Эрнста Тэльмана. Яно было задушана, а легальная камуністычная прэса ліквідаваная.

На іншым флангу, у лагеры скрайне правых адбываецца вельмі сімптаматычная падзея – 8 лістапада 1923 г. у мюнхенскай піўніцы «Бюргербройкеллер» успыхвае т. зв. «піўны путч» нацыстаў з НСДАП. Але ж ледзьве ён паспеў пераваліць за поўнач, як быў таксама разгромлены. 23 лістапада і камуністычная, і нацыянал-сацыялістычная партыі былі забаронены.

Тэма 5. Германія ў 1924 – 1932 гг.

Пачатак эры стабілізацыі. Роля замежнага капіталу

ў эканоміцы краіны. «План Даўэса»

Напачатку снежня 1923 г. Вільгельм Маркс сфарміраваў чыста буржуазны ўрад. Ад гэтага часу і аж да сярэдзіны 1928 г. у кабінет міністраў Германіі будуць уваходзіць толькі прадстаўнікі буржуазных партый.

У час канцлерства В. Маркса (1923 – 1924 гг.), а затым і яго пераемнікаў, кіраўніцтва дзяржавы творча і эфектыўна выкарыстоўвала свае пасутнасці неабмежаваныя ўладныя магчымасці. Надзвычайныя паўнамоцтвы, атрыманыя кабінетам міністраў і асабіста канцлерам восенню 1923 г., былі пры В. Марксе спецыяльным законам яшчэ больш пашыраны. Урад прыняў звыш 60 распараджэнняў заканадаўчага характару, накіраваных на стабілізацыю. Была ўведзена новая забяспечаная золатам марка. Курс жорсткай эканоміі быў забяспечаны ўпарадкаваннем падатковай палітыкі, глыбокай рацыяналізацыі вытворчасці і, безумоўна, наступленнем на сацы- яльна-эканамічныя правы працоўных. Найбольш яскравай праявай пагаршэння ўмоў працы стала фактычнае скасаванне 8-гадзіннага працоўнага дня.

Гаворачы пра эканамічную стабілізацыю абсалютна немагчыма абыйсці увагай ролю заходніх дзяржаў і, асабліва найбольш магутнай з іх – ЗША. Стараннямі апошняй, з прадстаўнікоў Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Бельгіі была створана Міжнародная камісія экспертаў пад кіраўніцтвам амерыканскага банкіра Чарльза Даўэса. Камісія прапанавала Лонданскай канферэнцыі пераможных дзяржаў (лета 1924 г.) свой план пагашэння Германіяй рэпарацыйнай запазычанасці. Ён увайшоў у гісторыю пад назваю «План Даўэса». Цяжар выплат, ускладзены на Германію быў паслаблены (пры гэтым агульны аб’ём рэпарацый усё яшчэ не быў канчаткова вызначаны). У 1924/1925 бюджэтным годзе Германія мусіла выплаціць 1 млрд.

68

марак, у 1925/1926 – 1,2 млрд., а затым у 1929/1930 павялічыць выплаты да 2,5 млрд. марак. Германія атрымала надзейныя гарантыі ўсіх яе законных інтарэсаў, напрыклад, забеспячэнне ўстойлівасці германскай валюты (у надзвычайных выпадках нават дазвалялася часова прыпыняць выплаты).

Акрамя таго, у эканоміку Германіі амерыканскі капітал укладаў аграмадныя сродкі. Па-першае, у краіне з высокакваліфікаваным рабочым класам, сучаснымі тэхналогіямі і выдатнай інфраструктурай гэта абяцала высокія прыбыткі. Вялікую зацікаўленасць ЗША у Германіі падкрэслівае той факт, што на 1929 г. там ужо дзейнічала 186 германа-амерыканскіх прадпрыемстваў з агульным капіталам $ 216 млн. Па-другое, інвесціраваныя ў германскую эканоміку грошы з кішэні ЗША не маглі не вярнуцца на месца, а то й даць пэўны даход. Схема, закладзеная ў «План Даўэса» спрацоўвала бездакорна: Германіі давалі грошы, вялікая іх частка ішла на выплачванне рэпарацый на карысць Вялікабрытаніі, Францыі, а тыя разлічваліся з ЗША за пазыкі ваенных часоў (гэта даўні варыянт рэструктурызацыі запазычанасцяў, што выкарыстоўваецца і па сённяшні дзень). Актыўна пранікае ў Германію і брытанскі капітал.

Канцэнтрацыя і цэнтралізацыя банкаў і вытворчасці. Асаблівасці стабілізацыі капіталізму ў Германіі

Знешнія заёмы галоўным чынам накіроўваліся для структурнай перабудовы эканомікі, развіцця новых навукаёмістых галін, інфраструктуры і камунікацый. Адбывалася інтэнсіўнае зрошчванне германскага, амерыканскага і брытанскага капіталу, ствараліся сумесныя кампаніі і банкаўскія аб’яднанні. Германскі капітал браў удзел у некалькіх сотнях міжнародных манапалістычных аб’яднанняў. Канцэрны Крупа, Хенкеля, Юнкерса не толькі паспяхова канкурыравалі на рынках, але выкарыстоўвалі міжнароднае супрацоўніцтва для вытворчасці на сваіх замежных філіялах відаў тэхнікі і ўзбраенняў, забароненых Версальскім дагаворам. Значна вырас узровень канцэнтрацыі вытворчасці. На вядучых пазіцыях знаходзіліся хімічны канцэрн «І. Г.Фарбеніндустры», электратэхнічныя канцэрны АЭГі «Сіменс» і г. д.

Хуткаму аднаўленню германскай эканомікі спрыяла станоўчая сусветная кан’юнктура. Нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў прамысловасці 1925 – 1926 гг. тэмпы эканамічнага росту Германіі заставаліся самымі высокімі з усіх заходніх краін. У 1928 г. па агульнаму аб’ёму прамысловай вытворчасці Германія перавысіла свае паказчыкі 1913 г. на 8 % і стала другой у свеце следам за бясспрэчным лідэрам – ЗША. У 1929 г. узровень вытворчасці дасягнуў 117 % ад узроўню 1913 г. Асабліва дынамічна развівалася машынабудаванне, электратэхнічная і хімічная прамысловасці.

69

Даволі значна павысіўся рэальны заробак працоўных. У 1924 г. сярэдні тыднёвы заробак быў роўны 26,40 марак (кошт жыцця складаў 41,20 марак). У 1928 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 42,70 і 49 марак.

Гэтыя поспехі, тым не менш, не павінны ўводзіць у зман. За лічаныя гады было проста немагчыма вырашыць усе сацыяльна-эканамічныя праблемы. Краіна апынулася ў стане моцнай фінансавай залежнасці. Меў месца яўны перакос у развіцці галін прамысловасці. Вельмі высокім заставаўся узровень падаткаабкладання – 26 % ад агульнага даходу насельніцтва (самы высокі паказчык ў Еўропе). Рэальныя заробкі усё яшчэ складалі 60 – 70 % ад даваенных. Нізкімі яны былі і ў параўнанні з тым, што атрымлівалі суседзі. Напрыклад, нямецкія рабочыя зараблялі на 20 % меней за французскіх і на 40 % – за англійскіх. Значным заставалася беспрацоўе.

Стабілізацыя буржуазна-парламенцкіх інстытутаў. Прэзідэнцкія выбары 1925 г. Паправенне ўрадавага курсу і рост сацыял-рэфармісцкіх настрояў

На фоне сур’ёзнага эканамічнага аздараўлення новымі фарбамі зазіхацела палітычнае жыццё. Ужо першыя паслякрызісныя выбары, якія адбыліся 4 траўня 1924 г., паказалі значны рост папулярнасці буржуазных партый і страту гегемоніі сацыял-дэмакратаў (набралі адпаведна 18 і 8 млн. галасоў выбаршчыкаў). Пры гэтым у лагеры СДПГ і звязаных з ёю прафсаюзаў адбываецца далейшае ўзмацненне апартуністычных настрояў.

На рубяжы 1924 і 1925 гг. да ўлады прыйшоў урад пад кіраўніцтвам Германа Лютэра. Адметнасцю гэтага ўрада было тое, што партфелі міністраў упершыню атрымалі прадстаўнікі НННП. Не дзіва, што яшчэ больш права-цэнтрысцкі кабінет, што прадстаўляў буйных аграрыяў і буйную буржуазію, стаў праводзіць яшчэ больш жорсткую эканамічную лінію.

Але зусім не стварэнне ўраду Лютэра стала цэнтральнай падзеяй 1925 г. У сярэдзіне гэтага года меліся адбыцца першыя ўсенародныя выбары рэспубліканскага прэзідэнта (Ф. Эберта ў 1919 г. абіраў Нацыянальны ўстаноўчы сход). Напачатку нічога не абяцала інтрыгі. Мала хто сумняваўся ў тым, што 54-гадовы дзеючы прэзідэнт Ф. Эберт будзе абраны на другі тэрмін. Партыі «Веймарскай кааліцыі» і нават частка палітыкаў і электарату з правага-цэнтру лічылі яго сур’ёзным палітыкам, вартым прэзідэнцкага крэсла. Але заняўшыся судовымі цяжбамі з фашысцкім газетчыкам, ён занядбаў здароўе. Адкладванне неабходнай аперацыі апендыцыту аказалася фатальным. Вакантнае месца лідэра прэзідэнцкай гонкі закружыла галовы і выбаршчыкам, і палітыкам. Цяпер выбары мусілі адбыц-

70