Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

канспект урока

.docx
Скачиваний:
70
Добавлен:
21.04.2015
Размер:
22.75 Кб
Скачать

План-канспект урока па беларускай мове ў 7 “в” класе

Настаўнік: Гардзей Юлія Аляксандраўна

Тэма: Прыназоўнік як службовая часціна мовы

Мэты: Спрыяць засваенню вучнямі значэння і сінтаксічнай ролі прыназоўніка; выпрацоўваць уменне выдзяляць са сказаў словазлучэнні, у якіх залежнае слова звязана з галоўным пры дапамозе прыназоўніка; удасканальваць уменне выконваць разбор прыназоўнікавага словазлучэння,ставіць сэнсавае пытанне ад галоўнага да залежнага слова, вызначыць сродкі сувязі, а таксама ўстанаўліваць, у састаў якога члена сказа ўваходзіць прыназоўнік;выхоўваць любоў і павагу да роднага краю .

Тып урока: Камбінаваны

Абсталяванне:Вучэбны дапаможнік па беларускай мове для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.

Ход урока:

1.Арганізацыйны момант.

2.Праверка дамашняга задання.

3.Актуалізацыя раней вывучанага.

Устаўце прапушчаныя словы

Адрозненне

Самастойныя часціны мовы

Службовыя часціны мовы

  1. Маюць ……… значэнне і абазначаюць прадмет, …..,….., ……, колькасць.

1.Нічога не абазначаюць і не маюць ярка выражанага …… ……..

  1. Змяняюцца.

2. ………..

  1. З’яўляюцца ……. …….

3.Не з’яўляюцца …….. …….

  1. Могуць ужывацца ……….. ў мове.

4.Ужываюцца толькі разам з ………. ……….

3.Арфаграфічная хвілінка

На месцы пропускаў устаўце літару або літары.

Брэс…кая крэпасць, лю…кія галасы, салда…кі сон, сакаві…кі вецер, кіргі…кі эпас, вільню…кія сябры, каўка…кія горы, нясві…кі кірмаш, кана…кія турысты, Навагру…кі замак, юна…кі клуб, турыс…кі паход.

3.Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт урока, матывацыя вучэбнай дзейнасці.

Паведамленне настаўніка

Сёння на ўрок мы больш падрабязна пазнаёмімся з такой службой часцінай мовы як прыназоўнік. Вызначым, якую сінтаксічную роль у сказе выконвае прыназоўнік.Навучымся ўстанаўліваць, у састаў якога члена сказа ўваходзіць прыназоўнік.

4. Знаёмства з новай тэмай.

Настаўнік: Давайце зачытаем верш Янкі Купалы “Бацькаўшчына”

З зямлёй і небам звязывае мяне ніць —

Неразарваная веквечна павуціна:

Зямля мяне галубіць, як вернага сына,

А сонца мне душу не кідае туліць,

Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніць

Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так мясцінах:

Што роднай нівы я мільённая часціна,

Што зоркі роднай ў сэрцы мне іскрынка тліць.

Так Бацькаўшчыну я здабыў сабе без злосці,

Узрос з яе й чужых з яе не скінуў косці,

Грудзьмі тулюсь к ёй, як да матчыных грудзей.

I калі здзекуецца нада мною хтосьці —

Над Бацькаўшчынай здзекваецца ён маей,

Калі ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй.

Скажыце, якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?

Давайце знойдзем усе прыназоўнікі, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым тэксце. Што мы можам сказаць пра іх?

І так, як вы ўжо зразумелі, прыназоўнік — гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам і лічэбнікам ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні.

Так, у сказе За ракой туманяцца лугі пры дапамозе прыназоўніка за выражаюцца адносіны паміж назоўнікам ракой ( у творным склоне) і дзеясловам туманяцца.

Сама назва гэтай часціны мовы паказвае, што прыназоўнік ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць пры ім ( пры назоўніку).

Прыназоўнік служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, кіруе формамі назоўніка (займенніка), паказваючы на залежнасць аднаго слова ад другога.

Прыназоўнік уваходзіць у састаў члена сказа разам з той часцінай мовы, у спалучэнні з якой ужываецца.

Прачытайце, калі ласка, тэарэтычны матэрыял на старонцы 146. Што новага вы даведаліся?

  1. Фарміраванне ўменняў і навыкаў.

Настаўнік: Давайце выканаем 239 практыкаванне.Прачытайце,калі ласка, тэкст. Прыдумайце яму загаловак. Магчымыя загалоўкі: “Куцця”, “Святочны вечар”, “Салодкія ўспаміны”. Выпішыце з тэксту любых 5 словазлучэнняў. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца галоўнае і залежнае словы. Вызначце, у састаў якога члена сказа ўваходзіць прыназоўнік.

Самастойная работа.

- Спішыце тэкст, падкрэсліце прыназоўнікі. Дакажыце, што прыназоўнікі выражаюць адносіны паміж словамі ў словазлучэннях.

Край з калыскі любімы:

Каля сцежкі чабор,

Жар асенняй рабіны

У блакіце азёр.

Бор палае на ветры

У сузор’і зарніц…

Як жа край гэты светлы

Нам з табой не любіць?

Паводле У. Карызны

6. Абагульненне.

Паўтаральна-абагульняючая гутарка

1.Дайце, калі ласка, азначэнне паняццю прыназоўнік.

2. Для чаго служыць прыназоўнік?

3. Ці з’яўляюцца нязменныя, асобна ўзятыя прыназоўнікі членамі сказа?

7.Падвядзенне вынікаў урока.

8.Інфармацыя пра дамашняе заданне.

Дома вам неабходна яшчэ перачытаць параграф 32 на старонцы 146 і выканаць практыкаванне241. Там вам патрэбна выпісаць толькі тыя словазлучэнні, у якіх залежнае слова звязана з галоўным па сэнсе, з дапамогай канчатка і прыназоўніка.