Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

канспект

.doc
Скачиваний:
88
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
50.69 Кб
Скачать

План-канспект урока па літаратурнаму чытанню у 2 “А” класе

Тэма ўрока: Ідзе вясна ў шумлівых водах.

Мэты ўрока: пазнаёміць вучняў з творам Віталя Волскага “Паводка”; развіваць уменне правільна чытаць па-беларуску, з захаваннем фанетычных асаблівасцей мовы; развіваць уменне пераказваць тэкст па часткам; развіваць звязнае маўленне; пашыраць і ўдакладняць слоўнікавы запас вучняў; выхоўваць любоў да працы.

Тып урока: камбінаваны

Абсталяванне: падручнік, партрэт пісьменніка, ілюстрацыі

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант

Праверка гатоўнасці да ўрока

  1. Праверка дамашняга задання

- Як нызываецца раздзел, з якім мы з вамі зараз працуем?

- Якой поры года ён прысвечаны?

- Як называюцца творы, якія мы чыталі на папярэднім уроку?

- Які з вершаў патрэбна было вывучыць на памяць? (“Песня аб вясне”)

- Хто з’яўляецца яго аўтарам? (Я.Колас)

- Аб чым ідзе гаворка ў гэтым вершы?

- Давайце паслухаем, як вы вывучылі гэты верш.

  1. Уступая гутарка

  • Сапраўды, вясна адна з самых прыгожых, светлых, святочных пор года і не здіўна, што ёй прысвяцілі свае творы многія пісьменікі і вось адзін з такіх твораў.

  • Паслухайце верш П. Пранузы “Вясна ідзе”

Вясна ідзе

Вясна сваю спрабуе сілу,

Спускае сок з кляноў, бяроз.

Свой шлях павольна пачынае

З танюткіх, кволых ручайкоў.

З краёў далёкіх выклікае

Буслоў і ластавак, шпакоў.

Жаўрук у небе як званочак,

На рэках – бурны крыгаход,

Вясна ідзе, грыміць, булькоча,

Не ведаючы перашкод.

  • Пра якую пору года ідзе гаворка ў гэтым вершы?

  • Як вы здагадаліся? Па якіх прыкметах?

  • Ці ведаеце вы, што такое крыгаход?

  • Крыгаход – гэта такая з’ява прыроды, пры якой адбываецца рух лёду па рацэ вясной

  • Як вы разумееце выраз “вясна грыміць”?

  • Растлумачце, што значыць “вясна булькоча”?

  1. Моўная размінка

  • Пра якіх птушак узгадвае аўтар у творы?

  • Якія птушкі прылятаюць вясной?

  • Давайце прачытаем пра іх чыстагаворку і падрыхтуем нашы язычкі да чатання

  • Чытаюць дзяўчынкі. Чытаюць хлопчыкі. Чытаем разам.

Шпок- шпак, шпок- шпак,

Шпакляваў шпакоўню шпак.

Шпак –шпок, шпак – шпок,

Шпакляваў, пакуль не ўзмок.

  • Да птушак мы вернемся крышку пазней.

  1. Паведамленне тэмы ўрока

  • Мы працягваем знаёмяцца з творамі аб вясне і сення на ўроку мы будзем чытаць твор Віталя Вольскага “Паводка”

  1. Знаёмства з пісьменнікам

  • Віталь Вольскі – вядомы беларускі пісьменік. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Працаваў на заводзе. Удзельнічаў у вайне. У сваіх творах ён пісаў пра сваю Радзіму, прыроду.

(Дэманстрацыя партрэта)

  1. Праца з апавяданнем

  1. Падрыхтоўка да чытання

  • Што такое паводка?

  • Паводка – гэта з’явы прыроды, калі адбываецца павелічэнне вады ў рэках і азерах, калі растае снег ці ідуць моцныя дажджы.

  1. Падрыхтоўка да асэнсаванага ўспрымання твора. Слоўнікавая работа.

Для таго каб вы маглі прачытаць твор без памылак, мы пазнаёмімся з новымі словамі…

  • Узвышша – высокае месца.

  • Раўчук – невялікая канаўка

  • Ратавацца – пазбаўляцца ад небяспекі, гібелі.

  • Ратунак – дапамога, аказаная ў выпадку няшчасця.

  • Прачытайце усе словы. (адзін вучань)

  • Усе словы зразумелыя?

  1. Чытанне твора настаўнікам

  • Зараз уважліва сачыце, я буду чытаць тэкст. Вазьміце ў рукі алоўкі і пазначайце цяжкія для чытання словы

раў-чу-ка-мі

не скон-чы-ла-ся

злу-чы-лі-ся

пе-ра-тва-ры-лі-ся

пры-ту-лі-лі-ся

не на-блі-зіц-ца

не ча-па-ю-чы

не па-дзя-ка-ваў-шы

  1. Праверка першаснага ўспрымання

  • Які настрой выклікала ў вас апавяданне?

  • Разгледзьце малюнак на ст. №78

  • Хто адлюстраваны на малюнку?

  • Як яны там апынуліся?

  • Вы за іх хваляваліся?

  • Вам спадабалася апавяданне?

Физкультхвілінка

Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.

Раз – падняцца, усміхнуцца,

Два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – галоўку ўверх падняць,

На чатыры – паківаць.

Пяць – рукамі памахаць.

Шэсць – як я – хутчэй прысесці,

  1. Самастойнае чытанне

  • Зараз прачытайце гэты твор пра сябе.

  1. Гутарка па змесце прачытанага

  • Як зайцы апынуліся на астраўку?

  • Каго часам можна ўбачыць каля зайцоў?

  • Чаму ліса не звяртае на іх увагі?

  • Чаму звяркоў на астраўку можна нават пабраць рукамі?

  • Як чалавек дапамог звяркам?

  • Як бы вы паводзілі сябе ў такой сітуацыі?

  • Як вы думаеце, чаму звяркі вельмі хутка зніклі ў лесе, як толькі лодка наблізілася да берага?

  1. Выбарачнае чытанне

  • Я падрыхтавала план твора частак “Паводка”. Прачытайце яго

План

  1. Рэкі выйшлі з берагоў

  2. Звяркі на астраўку

  3. Пасажыры шукаюць прыстанку

  • Прачытайце ўрывак, які раскрывае змест часткі “Рэкі выйшлі з берагоў”

  • Прачытайце ўрывак, які раскрывае змест часткі “Звяркі на астраўку”

  • Прачытайце ўрывак, які раскрывае змест часткі “Пасажыры шукаюць прыстанку”

  • Адзначце алоўкам межы частак.

  1. Пераказ па плане

  • Першы варыянт рыхтуе пераказ часткі “Рэкі выйшлі з берагоў”, другі - “Звяркі на астраўку”, трэці - “Пасажыры шукаюць прыстанку”.

  • Пастарайцеся расказваць цікава, выкарыстоўваюча словы з тэксту.

  1. Слоўнае маляванне

  • Уявіце сябе мастакамі. Якія іллюстрацыі вы намалявалі б да апавядання? Апішыце іх падрабязна.

  1. Складзіце апавяданне па малюнках

  • А вось зараз мы вернемся да птушак. Толькі што мы ўяўлялі малюнкі па апавяданні, а зараз давайце паспрацуем наадварот. Будзем складаць апавяданне па малюнках на тэму “Дапамога птушкам” Адгарніце старонку нумар 84.

  • Разгледзьце малюнкі. Што вы бачыце на першым малюнку. Як вы думаеце, якая гэта пара года? Дзе астатнія птушкі? (Усе птушкі паляцелі ў вырай, а шпакі засталіся.)

  • Разгледзьце другі малюнак. Што вы бачыце? Што вырашылі зрабіць дзеці? (Дзеці вырашылі дапамагчы шпакам.)

  • Разгледзьце трэцці малюнак. Што вы бачыце? Што змайстравалі дзеці? Куды яны іх павесілі? (Яны змайстравалі шпакоўні і павесілі іх ў садзе.)

  • Разгледзьце чацверты малюнак. Што вы бачыце? Чаму радуюццца дзці і шпакі?

  • Паспрабуйце ўзнавіць апавяданне, якое ў нас атрымалася, гледзячы на малюнкі.

  1. Падвядзенне вынікаў урока

  • З якім творам мы сення пазнаёміліся?

  • Хто яго аўтар?

  • Чаму ён вас навучыў? Ці патрэбна жывелам наша дапамога?

  1. Дамашняе заданне

  • Старонка нумар78-79, падрыхтаваць падрабязны пераказ.

  1. Рэфлексія

  • Падніміце руку тыя, у каго на ўроку ўсё атрымалася.

  • Падніміце руку тыя, у каго не зусім усе атрымалася.

  • Падніміце руку тыя, у каго нічога не атрымалася.