Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

канспект урока

.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
18.31 Кб
Скачать

План-канспект урока па беларускай мове ў 7 “в” класе

Настаўнік: Гардзей Юлія Аляксандраўна

Тэма: Службовыя часціны мовы. Граматычныя асаблівасці службовых часцін мовы.

Мэты: сістэматызаваць і падагульніць веды вучняў па тэме;стварыць умовы для выпрацоўкі навыкаў правільнага ўжывання службовых часцін мовы у вусным і пісьмовым маўленні; выпрацоўваць уменне бачыць службовыя часціны мовы ў тэксце.

Абсталяванне: Вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.

Ход урока:

1.Арганізацыйны момант.

2.Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт урока, матывацыя вучэбнай дзейнасці.

Паведамленне настаўніка

Сёння на ўроку мы з вамі пазнаёмімся з службовымі часцінамі мовы і іх граматычнымі асаблівасцямі. Навучымся правільна ўжываць іх у вусным і пісьмовым маўленні.Паспрабуем навучыцца бачыць службовыя часціны мовы ў тэксце.

3. Тлумачэнне новага матэрыялу

Настаўнік: Адкрыйце свае падручнікі на старонцы 142 і ўважліва прачытайце практыкаванне 233…Прачыталі? Добра.Цяпер давайце вызначым тэму і стыль тэксту. (Тэма- службовыя часціны мовы, стыль-навуковы). Малайцы. Цяпер адкажыце на такое пытанне: - Чым адрозніваюцца паміж сабой службовыя і самастойныя часціны мовы? (Самастойныя часціны мовы маюць лексічнае значэнне, выконваюць сінтаксічную функцыю, да іх можна паставіць пытанне. Службовыя часціны мовы лексічнага значэння не маюць,членамі сказа не з’яўляюцца, пытанні да іх паставіць нельга).Цудоўна. Цяпер пярэйдзем да практыкавання 234. Уважліва прачытайце, што вам трэба зрабіць ( Прачытайце і параўнайце тэксты. Вызначце мэту іх напісання. Дзе такія тэксты выкарыстоўваюцца? Якія моўныя сродкі для іх характэрны?).Усё зразумела? Пачынайце выконваць. Хто гатоў адказваць? (Выклікаю жадаючага адказваць.Калі такіх няма выклікаю сама любога вучня).З якой мэтай напісаны тэкст?(Тэкст напісаны з мэтай апісаць беларускі народны звычай талакі.) Дзе выкарыстоўваюцца такія тэксты?(Такія тэксты выкарыстоўваюцца ў зборніках твораў пра жыццё і побыт беларусаў). Якія моўныя сродкі для іх характэрны?(Для тэкстаў характэрна ўжыванне складаных сказаў, інверсіі, тропы).Прывядзі мне,калі ласка, прыклады эпітэтаў і метафары з тэкстаў.(Эпітэты:адметная рыса,працавітая грамада,вячэра талочная,дружная праца;метафары: плечы прагнуць працы, закіпіць праца, вячэра святам абярнецца). Скажыце,ці ўжываюцца тут прымаўкі?(Ужываецца.Без талакі-як без рук). Добра. Пойдзем далей. Практыкаванне 235.Што там трэба зрабіць?( Запішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Вызначце яго тып і стыль).

Пачынайце выконваць заданне.Калі ўсе гатовы,давайце правяраць.

З усіх цудаў цудам, створаным людз.ь.мі на шляху да шчасця і будучыні ,назваў Максім Горкі кнігу. Уся ж мудрасць чалавечага генія, ўсе ж дасягненні цывілізацыі —не дзе- (небудз.ь.), а ў кнігах. I (ні) што, (ні) хто (не) можа лепей і паўней расказаць аднаму народу пра лад жыцця і мыслення, пра спадзяванні і надзеі другога народа, як кніга (Б. Сачанка).

Ці згодны вы з думкай аўтара? Прывядзіце ўласныя аргументы для пацвярджэння думкі.

Выканайце разбор сказаў па часцінах мовы. Якія часціны мовы пераважаюць? Як вы думаеце чаму?(У тэксце пераважаюць назоўнікі.Гэта звязана з тым, што назоўнікі маюць асноўнае значэнне прадмета, з’явы,яны павінны называць тое,што навокал, таму і выкарыстоўваюцца часцей).

4.Падвядзенне вынікаў урока.

5.Інфармацыя пра дамашняе заданне.

Дома вам неабходна яшчэ раздобра прачытаць параграф 31 на старонцы 142 і выканаць практыкаванне 236 або 237.