Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дмитрачков П.Ф. ВКЛ 1 часть.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
438.78 Кб
Скачать

§ 3. Унутрыпалітычнае становішча ў вкл у другой палове ху -г першай палове хуі стагоддзяў. Паўстанне м.Глінскага.

Аналізуючы княжанне Казіміра Ягайлавіча, гісторыкі ўжо даўно звярнулі ўвагу на тое, што яно было найбольш працяглым у ВКЛ — гэты князь знаходзіўся на прастоле больш за 50 гадоў, з 1440 па 1492 гады, прычым з 1447 г. ён адначасова ўзначальваў і Польскае каралеўства. Аднак не толькі гэтым стаў вядомы Казімір. Гісторыкі даволі высока ацэньваюць і ў цэлым яго кіраванне, і ў прыватнасці, унутраную палітыку. Хоць Казімір і прыйшоў да ўлады дзякуючы падтрымцы літоўскіх феадалаў, ён дзейнічаў, асабліва на першых парах, вельмі асцярожна, не адмаўляўся ад кампрамісаў, імкнуўся ўлічваць інтарэсы розных груповак і перш за ўсё мясцовых князёў. Так, ён пацвердзіў абласцям устаўныя земскія граматы, дадзеныя яшчэ Вітаўтам, некаторым з кня-зёў былі нават вернуты ўдзелы, адабраныя Жыгімонтам (напрыклад, князю Алельку Уладзіміравічу быў аддадзены яго Кіеўскі ўдзел).

Але агульным напрамкам унутранай палітыкі Казіміра стала падтрымка цэнтралізатарскіх тэндэнцый у Княстве, абмежаванне правоў феадальнай арыстакратыі, узвышэнне шляхецтва, людзей "простага стану". Аб гэтым сведчаць тыя прававыя акты, якія былі выдадзены пры Казіміры, і ў прыватнасці, прывілей 1447 г.25. Ён тычыўся жыцця ўсіх зямель Княс-тва і забяспечваў правы як асобы, так і маёмасці князёў, баяр, служылай шляхты, а таксама і мяшчан. На думку гісторыкаў, прывілей 1447 г. садзейнічаў умацаванню не толькі эканамічных, але і палітычных пазіцый феадалаў ВКЛ, Пры гэтым значна пашырыліся прававыя магчымасці феадалаў у адносінах да сялян. Менавіта гэты прывілей паклаў пачатак юрыдычнаму афармленню феадальнай залежнасці сялян.

Звяртаюць на сябе ўвагу і тыя артыкулы прывілея 1447 г., якія абера-галі ВКП ад пасягненняў з боку польскіх феадалаў на яго суверэнныя правы і адасобленасць, нягледзячы на тое, што Казімір у чэрвені 1447 г. Стаў каралем Польшчы. Так, прывілей забараняў ураду раздавацьдзяр-жаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Гэтая норма як раз і была накі-равана супраць пранікнення польскіх феадалаў у Вялікае княства Літо-ўскае. 26

Яшчэ больш шырокае значэнне меў Судзебнік Казіміра, выдадзены ім у 1468 г. Гэты Судзебнік паклаў пачатак новаму этапу ў развіцці як прававой тэорыі, так і практыкі заканадаўчай дзейнасці ВКЛ. Ён з'явіўся першай спробай правесці кадыфікацыю права ў княстве, усталяваць на ўсёй яго тэрыторыі адзіныя прававыя нормы, абмежаваць самавольства суддзяў і забяспечыць абарону правоў не толькі феадалаў, але і іншых груп насельніцтва.

3 прыходам да ўлады Казіміра ўзрасло і значэнне найвышэйшага ўрадавага органа ВКЛ — гаспадарскай Рады ці паноў-рады. Паны-рада практычна кіравала дзяржавай у малалетства Казіміра (яму было 13 гадоў, калі ён стаў вялікім князем). Як вышэйшы ўрадавы орган, яна выступала і ў час працяглых ад'ездаў Казіміра з Вялікага княства пасля таго, як ён у 1447 г. быў абраны польскім каралём.

Але і ў гэты перыяд палітычныя правы праваслаўных феадалаў за-ставаліся абмежаванымі. Яны па-ранейшаму не мелі шырокага доступу на вышэйшыя дзяржаўныя пасады, у тым ліку і ў гаспадарскую Раду. Ля штурвала дзяржаўнай улады Вялікага княства стаялі прадстаўнікі літоўскай арыстакратыі, феадапы-католікі, якія не вельмі спяшаліся падзяліць яе з прадстаўнікамі ўсходнеславянскіх зямляў, што уваходзілі ў склад ВКЛ. Не зніклі і іншыя ўнутрыпалітычныя супярэчнасці. Усё гэта стварала ўмовы для незадаволенасці, хваляванняў, адкрытых бунтаў і змоў, накіраваных супраць вялікага князя. Так, у 1481 г. некалькі праваслаўных князёў (Міхаіл Алелькавіч, яго стрыечны брат Федар Бельскі, Іван Гальшанскі і інш.) арганізавалі змову супраць Казіміра ў Кіеве. Яны хацелі скінуць Казіміра і захапіць ўладу ў Княстве, а ў выпадку няўдачы перайсці на службу да Маскоўскага князя. Сафійскі летапіс так паведамляе аб гэтай змове: "восхотеша вотчичи — Ольшанский да Олелькович, да князь Федор Бельский по Березыну реку отсести на великого князя (Московскога).27. Змова, аднак, не ўдалася, некаторыя яе ўдзельнікі былі пакараны смерцю, а князь Ф.Бельскі ўцёк у Маскву. Неабходна заўважыць, што апазіцыйныя, прамаскоўскія настроі сярод праваслаўных феадалаў асабліва шырока былі распаўсюджаны ва ўсходніх раёнах ВКЛ, якія непасрэдна прымыкалі да межаў Маскоўскага княства. Менавіта з гэтых раёнаў пачасціліся тады пераходы мясцовых князёўда маскоўскага князя Напрыклад, з 1487 па 1493 гады на бок Масквы перайшлі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія.28.

Істотна не палепшылася ўнутрыпалітычнае становішча ў ВКЛ і ў канцы ХУ — пачатку ХУІ стагоддзяў, калі вялікім князем быў абраны Аляксандр — сын Казіміра. Адбылося гэта ў 1492 годзе. Новы вялікі князь працягваў лінію на ўмацаванне дзяржавы, пашырэнне правоў феадалаў. Так, у 1492 годзе Аляксандр Казіміравіч выдаў прывілей канстыту-цыйнага характару. Такую ацэнку гэтаму прывілею давалі многія гісто-рыкі. Напрыклад, М.Доўнар-Запольскі назваў яго першай агульнадзяр-жаўнай канстытуцыйнай хартыяй шляхецкіх вольнасцяў у ВКЛ.29 На думку сучаснага беларускага гісторыка Я.Юхо, прывілей-1492 г. стаў "своеасаблівай феадальнай канстытуцыяй, якая замацавала асновы гра-мадзянскага і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, пануючага становішча класа феадалаў і яго вярхоў — паноў".30. Выключнае дзяр-жаўна-прававое значэнне гэтаму акту надавалі сучаснікі, называючы яго "генеральным прывілеем". Прывілей 1492 г. не толькі пацвердзіў усе правы і вольнасці, якія феадалы ВКЛ атрымалі раней, але і дараваў новыя. Разам з тым, у ім больш выразна былі выкладзены асноўныя прынцыпы грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага і адміністрацыйнага права. Прычым абмяжоўвалася і ўлада самаго вялікага князя на карысць гаспадарскай Рады, роля якой пры Аляксандры Казіміравічы ўзрасла.

Канстытуцыйны характар меў і агульназемскі прывілей 1506 г. 3 вы-даннем гэтага прывілея закончыўся першы этап развіцця дзяржаўнага права ў ВКЛ. Далейшая яго кадыфікацыя і сістэматызацыя была звязана з распрацоўкай Статутаў, з'яўленнем сеймавых пастаноў (ухвал і канстытуцый). Што ж тычыцца прывілеяў, дык яны або пацвярджалі законнасць раней выдадзеных, або насілі больш абмежаваны характар. Працягвала развівацца і мясцовае права. Аб гэтым сведчыць выданне шэрагу абласных, валасных і гарадскіх прывілеяў. Так, у пачатку ХУІ стагоддзя былі выдадзены прывілей Віцебскай (1503 г.,1509 г.), Полацкай (1511 г.), Смаленскай (1505 г.), Кіеўскай (1507 г.), Валынскай (1507 г., 1509 г.), Драгічынскай землям, Бельскаму павету (1501 г.).

Адначасова прымаліся меры і па ўмацаванню сістэмы мясцовых ор-ганаў. Ужо ў пачатку ХУІ стагоддзя ў Княстве пачалося правядзенне рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага кіравання, на аснове ства-рэння ваяводстваў. Так, у 1503 годзе было створана Віцебскае ваяводства, праз год - Полацкае, а ў 1507 годзе з'явілася Новагародскае ваяводства,

Усё гэта, безумоўна, умацоўвала палітычна-прававыя і сацыяльныя асновы ВКЛ, але становішча тут заставалася напружаным, нестабільным, таму што па-ранейшаму заставалася нявырашаным т.зв. "рускае пытанне", звязанае з абмежаваннем палітычных правоў беларускіх, украінскіх і іншых праваслаўных феадалаў.

Працягвалі аказваць уплыў на ўнутрыпалітычнае жыццё Княства і знешнепалітычныя фактары і, у прыватнасці, абвастрэнне адносін з Масквою. 3 канца ХУ стагоддзя гэтыя дзве дзяржавы ўступілі ў паласу аомн, якія адбываліся амаль на працягу ўсяго наступнага ХУ! стагод-дзя. Прычым ваенныя канфлікты паміжімі нярэдка правакаваліся пра-васлаўнымі феадаламі прыгранічных земляў ВКЛ, якія пераходзілі на бок Масквы. Так, у канцы 90-х гадоў ХУ стагоддзя перайшлі пад упаду Маскоўскага князя Сямён Бельскі. Сямён і Іван Мажайскія, Васіль Ша-мяціч, у выніку чаго ад Вялікага княства адышло шмат зямель з гарадамі Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў, Старадуб, Гомель і інш. Такое развіццё падзей не магло не прывесці да вайны і яна неўзабаве адбылася паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам.

Сведчаннем напружанасці і нестабільнасці ўнутрыпалітычнага жыц-ця ў ВКЛ у гэты час з'явілася і такая падзея, як паўстанне М.Глінскага. Яно адбылося ў 1508 годзе і ахапіла значную тэрыторыю Княства, галоўным чынам беларускія і ўкраінскія землі. Ёсць падставы сцвярджаць, што паўстанне М.Глінскага —самае буйнае ваенна-палітычнае выступленне ў ВКЛ пасля феадальнай вайны 30-х гадоў ХУ стагоддзя.

Хто ж такі М.Глінскі, які ўзначаліў паўстанне? Чаму яно адбылося? Міхаіл Глінскі быў тады вядомы дзяржаўны дзеяч і, як адзначае М.До-ўнар-Запольскі, адзін з самых адукаваных людзей свайго часу.31 Гэту адукацыю ён атрымаў, пабыўшы за мяжою, у еўрапейскіх краінах. У Княстве М.Глінскі не толькі займаў высокія дзяржаўныя пасады, але і карыстаўся асабістай дружбаю вялікага князя Аляксандра Казіміравіча, да якога быў прыбліжаны. Тады ён практычна быў кіраўніком дзяржавы, першай асобай у Княстве.

Аднак, пасля смерці Аляксандра, М.Глінскі быў адхілены ад вялікакняжацкага двара і трапіў у няміласць да новага гаспадара, што, як лічаць некаторыя гісторыкі, і стала прычынай яго незадаволенасці, а зна-чыць, і паўстання, якое ён узначаліў.

Безумоўна, асабістыя крыўды адыгралі сваю ролю. Але прычыны паўстання нельга звесці толькі да гэтага, яны знаходзіліся глыбей і звя-заны былі зтымі супярэчнасцямі, якія ўжо даўно існавалі ўнутры пануючага класа ВКЛ.

Перш за ўсё супярзчнасцямі паміж феадаламі-праваслаўнымі і феа-даламі-католікамі. М.Глінскі добра ведаў насгроі праваслаўных феадалаў т.зв. "рускіх зямель" Княства і разлічваў, што яго выступленне будзе падтрымана імі. ды і не толькі імі. але і больш шырокімі слаямі насельніцтва гэтых зямель. Разлічваў ён і на дапамогу Масквы. з прад-стаўнікамі якой уступіў у перамовы.

Ужо сучаснікі адзначалі, што М.Глінскі задумаў стварыць самастой-нае княства на былых старажытнарускіх землях, якія ўваходзілі тады ў склад ВКП і ўзначаліць яго. Польскі храніст ХУІ стагоддзя Мацей Стрый-коўскі пісаў, што М.Глінскі спадзяваўся "узнавіць Вялікае княства ад Літвы да Русі і адрадзіць Кіеўскую манархію".32 Па-сутнасці, ставілася мэта, якой дабіваліся і прыхільнікі князя Свідрыгайлы ў 30-я гады ХУ стагоддзя пад час грамадзянскай ці феадальнай вайны, аб якой гаварылася раней.

Паўстанне пачалося на поўдні Беларусі, дзе ў Глінскага былі буйныя маёнткі. Цэнтрам яго стаў горад Тураў. Адсюль Глінскі са сваім атрадам пайшоў да Мазыра і, як паведамляе "Хроніка Літоўская і Жамойцкая", "Мозыр взял м своммм людмм осадмл". У хуткім часе на бок М.Глінскага перайшлі многія князі паўднёва-усходніх і ўсходніх раёнаў Беларусі. Летапісец адзначыў, што "пристали те ж до него княжата Друцкие и князь Михаил Мстиславский з замков своим, той з Друцким, а сей Мстиславский, тактеж и оршанцы, Кричев, Гомель поддались яму".33 Потым М.Глінскі, сумесна з маскоўскім войскам, узяў у аблогу Мінск, распачаліся ваенныя дзеянні і пад Слуцкам, Новагародкам і іншымі га-радамі.

Аднак гэтыя поспехі насілі часоаы характар, М.Глінскаму так і не ўдалося здзейсніць пастаўленыя мэты. Ён пацярпеў няўдачу, вымушаны быў пакінуць ВКЛ і перайсці на службуда маскоўскага князя.

Трэба заўважыць, што ў гістарычнай літаратуры выступленне М.Глінскага ацэньваецца неадназначна, а ў савецкай гісторыяграфіі яно ўвогуле ідэалізавалася, падавалася як найбольш яскравы прыклад барацьбы беларускага народа супраць літоўскага прыгнёту, за ўз'яднанне з Расіяй.

У сучасных гістарычных працах пры аналізе паўстання М.Глінскага вылучаюцца два моманты. Па-першае, у паўстанні Глінскага адлюс-травалася ўнутрыкласавая барацьба, якая была характэрна для ВКЛ. па-другое, у ім сапраўды прасочваюцца і нацыянальна-вызваленчыя рысы, знайшла адлюстраванне незадаволенасць не толькі феадалаў, але і больш шырокіх мас насельніцтва беларускіх і іншых усходне-славянскіх зямель этнічнай няроўнасцю, каталіцкай экспансіяй. "Паўстанне Глінскага, — пісаў беларускі гісторык М.Доўнар-Запольскі, — было паднята ў інтарэсах рускай дзяржаўнасці, народнасці і культуры. Гэта быў апошні акорд нацыянальнай барацьбы ў дзяржаве, запознены водгук пытанняў, якія хвалявалі грамадства на стагоддзе раней".34

Неабходна падкрэсліць, што паўстанне Глінскага, як і ўсе іншыя па-пярэднія канфлікты, не было безвыніковай з'явай. Вярхоўная ўлада ўсё больш усведамляла неабходнасць вырашэння пытанняў. якія ўзнімаліся праваслаўнай знаццю усходне-славянскіх зямель Княства. Вось чаму яна не абмежавалася толькі пакараннем удзельнікаў паўстання М.Глінскага, але і прыняла меры па дзяржаўна-палітычнай кансалідацыі грамадства, ліквідацыі каранёў сепаратызму ў Княстве. Гэта асабліва стала актуальным, відавочным у сувязі з абвастрэннем суперніцтва з Мас-коўскаю дзяржавай.

Аналіз палітыкі вялікакняжацкага ўрада з канца ХУ — пачатку ХУІ стагоддзя, зроблены гісторыкамі, паказвае, што менавіта з таго часу ён актыўна садзейнічаў умацаванню як эканамічных, так і палітычных па-зіцый феадалаў рускай часткі дзяржавы. Так, з канца ХУ стагоддзя значна пашыраюцца зямельныя ўладанні гэтых феадалаў, асабліва знаці, галоўным чынам за кошт вялікакняжацкіх падараванняў. Яе прадстаўнікі пачалі шырэй прыцягвацца і да кіравання дзяржавай і, ў прыватнасці, да ўдзелу ў рабоце вышэйшага органа дзяржэўнай улады — гаспадарскай Рады. У першай палове ХУ стагоддзя іх колькасць, па падліках А.Грыцкевіча, фактычна зраўнялася з колькасцю літоўскіх феадалаў, а ў сярэдзіне ХУІ стагоддзя дасягнула дзвюх трэцей агульнага складу паноў-рады.35 Прадстаўнікі усходніх зямель Княства меліся нават у складзе найвышэйшай ці пярэдняй Рады, этнічную і каталіц-кую чысціню якой асабліва ахоўвала літоўская арыстакратыя. У канцы ХУ— першай палове ХУІ стагоддзя сярод палітычнай эліты Княства мы знаходзім прадстаўнікоў такіх вядомых і буйных феадальных родаў беларускага краю, як Глебавічы, Іллінічы, Сапегі, Зяноўевічы, Храптовічы, Друцкія, Солтаны. Багавіцінавічы, Адзінцэвічы і іншыя.

Выхадцы з беларускіх і іншых усходне-славянскіх зямель сталі займаць і важныя адміністрацыйныя пасады ў Княстве. Напрыклад, вядомы тады праваслаўны князь К.Астрожскі з 1522 па 1529 год займаў пасаду трок-скага ваяводы, што дазволіла яму сесці на першае месца раднай "лавіцы". У гістарычнай літаратуры прыводзіцца і такі факт, што з 20 назначэнняў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады праваслаўных феадалаў, якія адбыліся за перыяд з канца ХІУ стагоддзя па 1569 год, 14 прыходзіла-ся на час пасля 1500 г.36.

Так што вяпікакняжацкі ўрад зрабіў неабходныя вывады з паўстання М.Глінскага, а гэта значыць, што працяглая барацьба, якую вялі пра-васлаўныя феадалы "рускіх" зямель ВКЛ за палітычнае раўнапраўе з літоўска-каталіцкай арыстакратыяй, закончылася іх перамогай. Гэта перамога была замацавана і юрыдычна вялікакняжацкім прывілеем 1563 г., які адмяніў артыкул 9 Гарадзельскай пастановы. Хоць дадзены артыкул і раней ужо фактычна не дзейнічаў, з выданнем прывілея 1563 г. былі ліквідаваны і фармальна-прававыя абмежаванні палітычных пра-воў феадалаў па этнічна-рэлігійных прыкметах. У прывілеі адзначалася што з гэтага часу "достоинства и преложеньства всякие, и до рады нашое на урады дворные и земския, не только подданые костелу римскому... обираны и прекладаны быти мають, але одинаково и заровно вси рыцерского стану з народу шляхетского люди и годности своее, от нас, гоподаря, на месца зацные и преложеньства з ласки нашое браны быти иають...".37

Такім чынам, унутрыпалітычнае становішча ў Княстве на працягу усяго разглядваемага перыяду было складаным. Яно вызначалася асаблівасцямі ВКЛ якдзяржавы, рэлігійна-этнічнымі і іншымі супярэчнасцямі, існаваўшымі паміж рознымі групоўкамі пануючага класа. Аднак супярэчнасці гэтыя не з'яўляліся антаганістычнымі і паступова былі пераадолены, а само грамадства, на аснове прынятых прававых актаў, у значнай ступені кансалідавалася.