Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

MOVA№5

.pdf
Скачиваний:
4
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
7.85 Mб
Скачать

лістапад 2013 №5

Слова да слова - будзе мова...

ПадГарбату

26 лістапада Уладзіміру Сямёнавічу споўнілася б 83 гады. Ды толькі лёсам было яму адпушчана значна менш – усяго 54. І калі на хвілінку ўявіць сабе, нібы Караткевіч жывы, цікава ўявіць, што б ён сказаў нам – сучаснай беларускай моладзі, будучым філолагам… «МOVA», карыстаючыся нагодай, вырашы-

ла правесці такі ўяўны эксперымент. І вось што атрымалася.

«Я так люблюжыццё – бо проста жыву!.

Уладзімір Сямёнавіч, дазвольце ад імя нашай рэдакцыі павіншаваць Вас з днём народзінаў і задаць колькі пытанняў. Які настрой пануе ў душы пе-

рад 83-м днём народзінаў?

У.К. Я стары, я нават вельмі стары чалавек. І ніякая кніга не дасць вам таго, што на ўласныя вочы бачыў я. Кажуць, што доўгія гады лёс дае звычайна дурням, каб яны папоўнілі разумовы недахоп багатым вопытам. Ну што ж, я жадаў бы быць дурным удвая і пражыць яшчэ столькі, бо я дапытлівы суб'ект.

У самыя складаныя моманты вашага жыцця поруч заўжды была жонка – Валянціна Браніславаўна. Гісторыя вашага знаёмства даволі незвычайная. Цікава, а якім было Ваша першае ўражанне?

У.К. Маленькая ростам, худзенькая, танюткая, як галінка, з амаль неразвітымі клубамі і ўбогімі грудзямі,

зблакітнымі жылкамі на шыі і руках, у якіх зусім, здавалася, не было крыві,- яна была слабай, як сцяблінка палыну на мяжы…Вельмі тонкая скура, тонкая доўгая шыя, нават прычоска нейкая незразумела невыразная. І гэта было тым больш дзіўным, што валасы былі залацістыя, дзівоснай пышнасці і прыгажосці. Нашто быў гэты недарэчны затрапезны кукіш на патыліцы? Рысы твару былі выразныя, рэзка акрэсленыя, такія правільныя, што згадзіліся б як узор нават вялікаму скульптару. І ўсё ж я не думаю, каб які-небудзь скульптар спакусіўся б ляпіць з яе Юнону: рэдка мне здаралася бачыць такі непрыемны, варты жалю твар. Вусны дзіўна перакрыўленыя, ля носа глыбокія цені, колер твару шэры, чорныя бровы ў нейкім дзівацкім надло- ме,вочывялізныя-вялізныя,чорныя,алеіўіхнейкіне- зразумелы застыглы выраз… Яна была добрым чалавекам, і мы пражылі, як у каз-

цы: «доўга, шчасліва, пакуль не памёрлі». Але хопіць надрывацьвамсэрцасмутнымісловамі-яжказаў,ста- расць маярадасць мая,- лепей распавем вам штосьці

здалёкіх, з маладых маіх год.

Згода. Якім вы былі ў маладосці?

У.К. Дык вось, перад пачаткам я скажу, што тут праўда, шчырая праўда, толькі праўда, хоць вам давядзецца пакласціся ў гэтым толькі на адно маё слова. Сабою быў дзівосна гожы і пяшчотны, а паводзінсамых заганных. Хобаль, залётнік, піяка, задзіра, біток, бабздыр несамавіты.

Нечаканы адказ. Ваша пакаленне называюць філалагічным: пляяда таленавітых пісьменнікаў, чыя творчасць была прысвечана Радзіме, яе гістарычнаму мінуламу. Якім быў шлях да асэнсансавання, усведамлення мэты, прызначэння сваёй

творчасці?

У.К.Недумайце,аднак,штомыўтойчастолькіірабілі, што крычалі і пыталі мужыка: «Чаго бяжыш, мужычок?» і «Ты проснешься ль, исполненный сил?» Гэта прыйшло пазней - сапраўдныя пакуты за на-

род. Чалавек, як вядома, найбольш сумленны да дваццаці пяці год, у гэты час ён арганічна не выносіць несправядлівасці, але моладзь занадта прыслухоўваецца да сябе, ёй нова і цікава глядзець, як новымі думкамі і пачуццямі (яна ўпэўнена, што такога не думаў і не адчуваў ніхто) рунее душа.

Але ў той час я ў глыбіні душы (хоць і лічыўся «чырвоным») быў перакананы, што не толькі з шыбеніц растуць на зямлі лясы (што, вядома, было правільным нават у часы Язафата Кунцэвіча і беларускай доказнай інквізіцыі)інетолькістогнадчуваеццаўнашыхпеснях. Для мяне ў той час было значна больш важлівым зразумець, хто я, якім багам я павінен маліцца. Я тады шукаў свой народ і пачынаў разумець, як многія ў той час, што ён тут, побач, толькі за два стагоддзі з нашай інтэлігенцыі добра выбілі гэта разуменне. Таму і працу сабе я выбраў незвычайнуюзведанне гэтага народа.

Вы з такой замілаванасцю і любасцю апісваеце нашу прыроду, нават у самых убогіх яе праявах. А ўсё ж такі ці ёсць нешта, што Вам не падабаецца ў беларускіх краявідах?

У.К. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага- і яму не павераць. Ча- лавекможасказаць,штоённелюбіцьсветлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды- і з яго толькі пасмяюцца, падумаюць, што ён арыгінальнічае, асабліва калі ў кампаніі ёсць прыгожыя дзяўчаты. А я веру, калі такое здараецца, таму што...

...Нехта можа не паверыць мне, але я і сам не люблю адной з самых прыгожых з'яў на зямлі. Не люблю лістоты каштанаў. Жоўтай, асенняй, залацістай пад сонцам, лапчастай (а за ёй сіняе-сіняе неба залатой восені). Я насцярожана стаўлюся да татарнікаў. Здаец-

1

№5, лістапад 2013 MO A

ПадГарбату

ца,штоможабыцьпрыгажэй:гордая,моцнаяраслінаўмалінавайшапцы,усянатапыраная дзідамі, калісьці сімвал нашай зямлі. Але я памятаю, як раслі яны на чыгуначным насыпе і як пасля налёту на эшалон чырванелі на іх кроплі крыві.

На сённяшні дзень можна смела падсумаваць: Беларусь за адно стагоддзе перажыла два адраджэнні – беларусізацыю 20-х і пачатак 90-х гадоў. Песімісты кажуць, што трэця- гаадраджэнняўжонебудзе–аптымістыўпартасцвярджаюць:«ЖывеБеларусь!»Ашто думаеце Вы?

У.К. О, якая жахлівая, якая вечная і нязмерная твая туга, Беларусь!..

Для інтэрв’ю былі выкарыстаны цытаты з наступных твораў: «Дзікае паляванне ка-

раля Стаха», «Ладдзя роспачы», «Лісце каштанаў».

ВІЯЛЕТА ВАШЧЫЛІНА

 

Жыццём слугуючы Айчыне

ВІЯЛЕТА ВАШЧЫЛІНА 19 лістапада на нашым факультэце адбылася ІІІ

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння», прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння прафесара Ф.М. ЯНКОЎСКАГА.

Аўтаршматлікіхпадручнікаў,слоўнікаў,мастацкіхкніг, заснавальнік беларускай фразеалогіі і пачынальнік айчыннай фразеаграфіі, Фёдар Міхайлавіч больш за дваццаць пяць год узначальваў кафедру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Шлях ад настаўніка пачатковых класаў у Буцавіцкай школе на Заслаўшчыне да прафесара, тытана айчыннай лінгвістыкі быў надзвычай складаным: удзельнічаў у савецка-фінскай вайне, падчас якой атрымаў цяжкае раненне, а ў часы Вялікай Айчыннай ўзначальваў баявую і агентурную разведку партызанскага атрада «Грозны». Гора, боль і горыч ад страты родных, блізкіх і дарагіх сэрцу людзей не зламалі яго. Як мудрага настаўніка, дыпламата ад прыроды, глыбокага даследчыка ўспаміналі на гэтай

канферэнцыі Ф.М. Янкоўскага.

На пленарным паседжанні, на якім прысутнічалі госці з Літвы, Польшчы, Чэхіі, Расіі, Украіны, Славакіі, айчынныя даследчыкі, выкладчыкі і супрацоўнікі універсітэта, а таксама маладое пакаленне – студэнты, з вітальным словам выступіў дэкан нашага факультэта, прафесар СТАРЫЧОНАК В.Д. Ён адзначыў вялікую ролю гэтай канферэнцыі як у навуковым жыцці, так і ва ўшанаванні памяці славутага даследчыка.

Выступіў з прамовай першы прарэктар БДПУ А.І.АН-

ДАРАЛА:

- Адносіны да мовы продкаў выяўляюць грамадзянскую годнасць чалавека. У нацыянальнай арыгінальнасці – неацэннае багацце інтэрнацыянальнай культуры ўсяго чалавецтва. Таму знікненне нацыянальных моў і культур можна параўнаць з высыханнем крыніц, якімі поўняцца

рэкі… Адраджэнне беларускай культуры – гэта працэс, у аснове якога – павага да роднай мовы як галоўнай духоўнай спадчыны народа, жаданне яе вывучаць і ўдасканальваць. Думаю, што Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» стане важным крокам на шляху станаўлення айчыннага мовазнаўства.

ЗагадчыккафедрыбеларускагамовазнаўстваД.В.ДЗЯТКОпрывітаўудзельнікаўканферэнцыі.Успомнілацёплым словам, распавяла прысутным пра некаторыястаронкі жыцця і дзейнасці Фёдара Міхайлавіча яго вучаніца, знакамітая даследчыца НІНА ВАСІЛЬЕЎНА ГАЎРОШ. - У гісторыі культуры кожнага народа, нацыі ёсць людзі, якіяпакідаюцьзначныслед,становяццапрарокаміўсваёй Айчыне. Такія асобы на вечна застаюцца ў кантэксце той галіны навукі, дзе найбольш раскрыўся іх талент, іх чалавечы патэнцыял. Гэта геніі, тытаны думкі, патрыёты свайгокраю,сваёйРадзімы.Датакіхасоббезперабольшання вядомыя вучоныя-славісты, грамадскія дзеячы, настаўнікі Беларусі адносяць заслужанага дзеяча навукі Беларусі,вучонага-лінгвіста,педагога,пісьменніка–Фё- дара Міхайлавіча Янкоўскага.

Таксама з вітальным словам выступілі ВЯЧАСЛАЎ ПЯТРОВІЧ РАГОЙША – загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар, ВольгаАляксееўнаЛяшчынская–прафесаркафедрыбе- ларускай мовы ГДУ імя Францыска Скарыны. Прафесар Ляшчынская выступіла з прапановай надаць кафедры беларускаймовынашагафакультэтаімяФ.М.Янкоўскага як яе заснавальніка. З цікавымі дакладамі выступілі Віктар Іванавіч Іўчанкаў – загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання БДУ («Мова і сродкі масавай інфармацыі: ад штампу да аўтарскага «я» журналіста»),

ІВАН ЯКАЎЛЕВІЧ ЛЕПЕШАЎ – прафесар кафедры бе-

ларускагаісупастаўляльнагамовазнаўстваГрдУімяЯнкі Купалы, доктар філалагічных навук («Пра некратызмы ў складзе фразеалагізмаў»).

Пасля працы ў секцыях удзельнікаў канферэнцыі прывітаў тэатр «ЖЫВОЕ СЛОВА», заснавальнікам якога (на той час гуртка) быў Ф.М.ЯНКОЎСКІ.

2

№5, лістапад 2013 MO A

ІмпрэЗа

Пачынаецца ўсё з любві…

18 лістапада на факультэце беларускай і рускай філалогіі адбылося мерапрыемства, прысвечанае 65-годдзю з дня нараджэння ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ. У 382 аўдыторыі сабраліся аматары яе паэзіі: выкладчыкі, студэнты і маладыя паэткі. Ініцыятарам літаратурнай гасцёўні стала дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Наталля Віктараўна Заяц. Удзельнікамі і непасрэднымі яе арганізатарамі – студэнты 402 групы.

Урачыстае адкрыццё паэтычнай імпрэзы распачалося вершам Я. Янішчыц «Ты пакліч мяне, пазаві». Дзякуючы нестандартнай прэзентацыі можна было даведацца пра цікавыя факты з жыцця паэтэсы. Таксама арганізатары прадставілі ўвазе ўдзельнікаўмерапрыемстваігасцейвідэафрагмент верша Я. Янішчыц «Вячэрнія радкі», дзе акцёрамі былі таксама студэнты нашага факультэта. Падчас мерапрыемства ўсе жадаючыя прачыталі вершы летуценніцы. На творы паэзіі «палескай птушкі» прагучалі песні ў выкананні пачынаючай спявачкі КАРЫНЫПАЦКО.Гасцям,якіяўпершыню знаёміліся з творчасцю Я. Янішчыц, была прапанавана выстава кніг – зборнікаў паэзіі. Высокамастацкую ўласную творчасць – верш пра каханне

– прадставіла маладая, але з вялікім патэнцыялам паэтка СВЯТЛАНА КУКУЦЬ.

Асобна хочацца адзначыць, што ў якасці ганаровай госці была запрошана загадчыца аддзела паэзіі часопіса «Маладосць», таленавітая паэтка ІРЫНА ЧАРНЯЎСКАЯ. Яна парадавала ўсіх прысутных уласнымі вершамі, а таксама падзялілася некаторымі сакрэтамі напісання сваіх твораў.

Пасля чаго ў радасна-ўзнёслым настроі ўсе ўдзельнікі і госці мерапрыемства частаваліся цукеркамі ды пілі чай.

Вось на такой сяброўскай нотцы і закончылася літаратурная імпрэза, з’яўленню якой паспрыяла любоў да паэзіі.

ВІКТОРЫЯ ГАБРУСЕВІЧ

3

№5, лістапад 2013 MO A

Раллі-траллі

ЗамоVа

Шляхам «рагатых»

Туманная раніца, шэрая людская маса, перапоўнены салон тралейбуса… І больш нічога? А калі прыгледзецца? Няўжо ўсё так сумна і непрыветна? Можа, час перавярнуць дагары нагамі свае погляды на свет?

1, 2, 3! Экшн!

Грамадскі транспарт – «гарачая кропка» нашага горада. Тут нараджаецца злоба, нянавісць, эгаізм. Толькі тут цябе могуць аблаяць проста за тое, што ты не так стаіш, сядзіш,

глядзіш, дыхаеш. «Я цябе прыстрэлю!» – агрызаўся з кандуктарам нейкі неадэкватны мужчына. «Я цябе заб’ю!» – крычаў ён, задыхаючыся слінай. У чым прычына такой агрэсіі? А-а-а, гэта ж усё праз тое, што дрэнны кандуктар парвала небараку білецік, які ён толькі што набыў… Якая жудасць, які жах. А я зноўку кладу новы ўспамін у капілачку пад назвай «Неадэкватныя людзі».

Чалавечая агрэсія не мае ні межаў, ні абмежаванняў. Ні полавых, ні ўзроставых, ні нацыянальных. Аніякіх. Стары, сівабароды дзед на маіх вачах падыйшоў да дзяўчыны-падлетка з зусім нахабным пытаннем: «А табе не падаецца, што ты сядзіш на маім месцы?» Вось такі вось крыштальна празрысты намёк.

Лыжка мёду

Рэдка, але сустракаецца і такое, што паездка ў грамадскім транспар-

 

це можа прынесці асалоду. Малыя дзеткі, жывёлкі, нейкія смешныя

здарэнні... А часам саступіш месца якой-небудзь бабулі і ўсю дарогу можаш слухаць кампліменты ў свой

І смех, і грэх...

адрас. Рабіце лепш дабро, яно абавязкова вам вернецца!

 

Дзівосы чалавечага інтэлекту ды і толькі! Ну вось што можна сказаць пра бабулю, якая лузгае зубамі грэцкія арэхі? Ці пра прабіты ў салоне дол, клапатліва прыкрыты крышкай ад каструлі? Ці пра людзей з прыпынку, якія з радасцю нясуцца займаць свабодныя месцы ў тралейбусе, не ведаючы, што тут толькі што сядзела не вельмі прыемная на выгляд і пах кампанія бамжэй? Ці пра дзяўчыну ў навушніках, якая на пытанне незнаёмца «ці ёсць тут кандуктар?» адказвае «так, я выходжу». Хоць ты смейся, хоць ты плач!

Усе людзі маюць права на памылкі. Ну і што, што кіроўца раптам паедзе

не па тым маршруце ці забудзе прыпыніцца, а потым раптам адчыніць дзверы на небяспечным перакрыжаванні? Жыць ужо стане весялей! Але самым крэатыўным для мяне ўсё роўна застанецца той адчайны шафёр, які, прыпыніўшыся, пабег здымаць грошы з банкамата.

Нямая сцэна Нішто так не ўсхвалёўвае безбілетнікаў як апранутыя ў сінюю ўніформу з

бліскучымі флікерамі абаронцы транспартнага парадку! Гэтыя бязмежна ўпартыя людзі могуць заходзіць 3 разы за 5 прыпынкаў, могуць бязлітасна вырываць талоны з рук ў тых, хто яшчэ спрабуе выратавацца, могуць рабіць цэлыя аблавы на несумленных грамадзян. Можа, купляючы праяздны, мы аплочваем і кошт такіх вось незвычайных спектакляў? Га?

Магчыма, цяпер вы бачыце, што звычайныя транспартныя паездкі могуць стаць цэлымі вандроўкамі, неабходна толькі ўключыць сваё уяўленне. Ну што, паехалі?

Тэкст і ілюстрацыі ГАННА КІСЛУШЧАНКА

 

 

4

№5, лістапад 2013 MO A

Тэатр

У госцi да

«Фiшара»

Вечар пятніцы, вучоба ўжо канчаткова сцёрлася з галавы (а ў кагосьці, хто вучыцца ў суботу, амаль сцёрлася), выходныя наперадзе… Але нечага ўсё ж такі не хапае! А ведаеце, чаго? Не хапае ўражанняў, цяпла і сяброўскай атмасферы. І тое, і другое, і трэцяе прапануе

вам антыкафэ «Дом Фішара», лозунг якога: «Даеш дамашнюю ўтульнасць, гарачую гарбату-каву, тэпсікі-падушкі і... творчасць на адлегласці выцягнутай

рукі!».

Сапраўды, для тых, хто катэгарычна не хоча хаця б адну пятніцу на месяц прысвячаць сядзенню на канапе, у інтэрнэце, ці проста сядзенню, прапануецца завітаць у госці да «Фішара». «МOVA» была там ужо двойчы і, паверце, яна аб гэтым не пашкадавала ніводнага разу.

Што вельмі ўразіла? Па-першае, прыём. У першы раз на ўваходзе раздавалі жвачкі «Love is…», у другі раз – проста смачныя цукерачкі. Па-другое, бясплатная гарбата-кава і печыва розных відаў – у глыбіні памяшкання знаходзіцца невялічкая куханька з усім неабходным, так што вы можаце спакойна, як у сябе дома, пайсці туды і самі абслужыць сябе, толькі потым не забудзьцеся памыць за сабой посуд. Дарэчы, мілы дом нагадвае і тое, што на ўваходзе трэба разуцца і хадзіць па падлозе ў адных шкарпэтках. Пры жаданні можна ўзяць з сабой свае тэпсікі.

Сама атмасфера не можа не выклікаць «уаў!». На падлозе – каўралін, усюды цікавыя малюнкі і статуэткі, мяккія канапкі (у якіх проста можна патануць), падушачкі і нават цёплыя коўдрачкі, прытушанае святло, якое ўтварае інтымную атмасферу. Усё для камфорту!

Ну а самае галоўнае – гэта тое, што вас забаўляюць запрошаныя выступоўцы, якія знакодзяцца перад вамі

на імправізаванай сцэне. Прытым выступоўцы кожны раз розныя і вельмі цікавыя. Сярод тых запрошаных, якіх давялося пабачыць, былі гурты «БульварЪ», «HummusKiss» і тэатр «Ігвіта». Цікава, каго «Дом Фішара» запросіць у наступны раз? Дарэчы, у рамках праекта праводзяцца конкурсы. Зусім нядаўна разыгрываўся білет на канцэрт «Земфіры» і ваша пакорная служка перамагла! Так што ўсё рэальна і ўсё магчыма, з вас толькі жаданне.

Пра дату і час сустрэчы ў антыкафэ, а таксама пра выступоўцаў, якія плануюцца на той ці іншы дзень, можна даведацца ў кантакце. Квіткі магчыма набыць па змешчаных у суполцы тэлефонах або проста на месцы. У пошукавым радку набіраем «Праект “Ніткі”», бо ўсё арганізоўвае менавіта гэты праект, і праглядаем інфармацыю.

Такім чынам, «МOVA» за творчыя і цікавыя пятніцы! Мы супраць пасіўнага завяршэння тыдня! Спадзяемся, і вы з намі.

КАРЫНА ПАЦКО

5

№5, лістапад 2013 MO A

МузыЧок

Мабыць, кожны з вас, студэнтаў, неаднаразова звяртаў увагу на аб’явы-звароты ў крамах «Купляйце бе-

ларускае!». «МOVA» паразважала і вырашыла абыграць гэты выраз у дачыненні беларускай музыкі. Гэты топ-пяцьСмакдапаможа вам развіцьсвойроднайэстэтычны густ і адчуць смак роднайпесні.

1. Сярод бард-спевакоў мы прэзентуем вашай увазе творчасць ТАЦЦЯНАЙ БЕЛАНОГАЙ, аўтаркі альбомаў «Дзвюхкроп’е» і «Ніткі». Падарожжы, жыццёвыя і творчыя, Таццяны пачаліся з маладзечанскай камуналкі, дзе поруч жылі песні Высоцкага і Башлачова. Выконвае не толькі песні ўласнага сачынення, але і песні на вершы вядомых беларускіх паэтаў: Я. Янішчыц, І. Бродскага, Ч. Мілаша і інш. Ездзіць з выступамі па Беларусі, Польшчы і Германіі.

Раім паслухаць песні «Да цябе», «Метро», «На верш Яўгеніі Янішчыц» і інш.

2. Для аматараў хіп-хопа (рэпа) будзе даспадобы творчасць гурта «Vinsent». У гурце чатыры музыкі: два з гітарамі, адзін на бубнах і толькі адзін з мікрафонам. Ужо некалькі гадоў (з 2009 года) салісты ўпарта «талент памнажаюць на працу», бо «поспех проста так не прыходзіць», — цытаты з ранейшых тэкстаў. Гэткі беларускі сэлф-мэйд-мэн, Вінсэнт заклікае «не губляць мову» і да іншых патрыятычных дзеянняў у гонар і на карысць Бацькаўшчыны.

Раім паслухаць песні «Менск-Парыж», «Я працягваю жыць», «Адыходзяць караблі» і інш.

3. Адлятых,хтонеўяўляесвайгожыццябезрока,мыпрапаноўваемпаслухаць песні магілёўскага гурта «Akute». Створаны на аснове вядомага гурта «Глюкі» ў 2008 годзе, Акутэ хутка заняў першую пазіцыю хіт-парада «Тузін Гітоў». Песні гурта ўвайшлі ў саундтрэк першага беларускага моладзевага серыяла «Вышэй за неба» (2012 год).

Раімпаслухацьпесні «Шчасце», «Машына», «Непазбежна», «Яны пад снегам»

іінш.

4.Гурт «МУТНАЕВОКА» ўвабраў у сабе найбольш каляровые дэталi панка, рока дыпапсы.Гуртстаўдаволiсваеасаблiвайз'явайубеларускайальтэрнатыўнаймузыцы, стварыўшы свой непаўторны вобраз «змагароў-рамантыкаў». Зараз «МУТНАЕВОКА» не мае неабходнасцi ў прадстаўленнi: iх музыка гучыць на лепшых пляцоўках краiны i замяжой, а кожны выступ збiрае аншлаг.

Раім паслухаць песні «Сэрца стук», «Разрываю», «Ліхаманка» і інш.

5. Для рамантычных асоб, якія захапляюцца роднай гісторыяй і культурай, мы прапаноўваем пазнаёміцца з творчасцю гурта сярэднявечнай беларускай музыкі пад назвай «Стары Ольса». У рэпертуары гурта беларускія народныя балады і вайсковыя песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса і г.д. Для выканання песняў выкарыстоўваюцца больш дакладныя копіі беларускіх старадаўніх інструментаў. Гурт «Стары Ольса» выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях.

Раімпаслухацьпесні «Рыцар Байда», «Карчма», «Песня а князю Вітаўце» і інш.

Слухайце

СВЯТЛАНА КУКУЦЬ беларускае разам

з «МOVAй»!

6

№5, лістапад 2013 MO A

ФотаПаляванне

Абяўкі

«МОVA» настолькі абнахабнічала, што пачала вывешваць

у калідоры філалагічнага факультэта схаваную рэкламу. Такім

чынам, мы вырашылі крыху паўплываць на вашу філалагічную

свядомасць. Але не вельмі жорстка і з гумарам.

Падрыхтавалі ГАННА КІСЛУШЧАНКА і КСЕНІЯ ПІЎНЕВА

Яшчэ з першага курса мы ведаем гэтыя радкі на памяць. Наша задача зрабіць так, каб усе-ў се не толькі іх недзе чулі, але і ўсвядомілі.

Хочаш не хочаш, але за такі тэрмін знаходжання ў філалагічных сценах, навучышся бачыць тое, што іншыя не заўважаюць. Нягледзячы на тое, што мы добра засвоілі правілы сучаснай беларускай мовы, трэба мець яшчэ і такт, далікатнасць пры выпраўленні чужых памылак, каб не раздражняць

не такіх пісьменных сяброў.

Усім заўсёды чаго-небудзь не хапае. А вы не стагніце дарма, а проста вазьміце сабе гэта. Янка Купала падзеліцца, як дзяліўся з намі сваімі цудоўнымі творамі.

Вядома, што складана адразу пачаць размаўляць на мове, якой ты толькі карыстаўся на школьных уроках. Першая прыступка да поспеху - гэта пачаць гаварыць, гаварыць не саромеючыся.

7

№5, лістапад 2013 MO A

Ц?каVа

«МОVA» не змагла знайсці people, якія не ведалі хоць бы

Лэнгуіч некалькі слоў на ангельскай мове. Сярод «танкаўцаў» знайшліся нават людзі , якія дасягнулі поспехаў у вывучэнні English. І што

толькі яны ні робяць для таго, каб глыбей зразумець чужую мову: глядзяць movies без перакладу, вучаць гэтыя да жудасці складаныя няправільныя дзеясловы і прагна чытаюць ангельскую literature на мове арыгінала. Але, як ні дзіўна, бясконцыя практыкаванні не толькі стамляюць іх розум, але і дазваляюць убачыць самыя незвычайныя рэчы, схаваныя ад не вельмі дапытлівага eye. Вашай увазе прадстаўляем невялікі list таго, пра што вы часам падазравалі, але сур’ёзна не задумваліся.

Тэкст: АЛЯКСАНДР СНІТКО, ПІЎНЕВА КСЕНІЯ Ілюстрацыі: ГАННА КІСЛУШЧАНКА

Самая вялікая памылка

Ангельская мова не самая папулярная сярод іншых, як нам здавалася б. Мы пазбавім вас і нас ад гэтай big mistake. Як аказалася, самая распаўсюджаная - кітайская мова. І толькі бронзу атрымлівае ангельская, носьбітамі якой з'яўляюцца 400 млн.

чалавек. Але ў гэтай мове ёсць дадатковая крыніца носьбітаў. І Вельмі вялікая куча значэнняў можа быць гэта як раз вы, бо на свеце ёсць яшчэ 700 млн. чала-

Амаль усе мовы свету маюць мнагазвек, якія выкарыстоўваюць ангельскую як другую мову.

начныя словы. А вось мова туманнага

Альбіёна можа даць фору ўсім астатнім ў гэтым плане. Мала якая lexeme, акрамя як «set», зможа памерацца колькасцю значэнняў. Гэта кароткае слова мае 44 значэнні толькі для дзеяслова. Гэта магло б здацца не такім awesome, калі б яно яшчэ не мела 17 значэнняў для прыметніка і мноства разнастайных дадатковых дэфініцый. Тактак, гэта вам не славянскія languages, дзе на кожнае значэнне прыходзіцца па некалькі сінонімаў. Таму, убачыўшы ў тэксце кароткі «set», не варта спяшацца яго перакладаць: можа, ўсё зусім не

так, як вам здаецца .

26 літар у адным сказе

У ангельскай мове ёсць пацешны сказ

«Рабскае» слова

«The quick brown fox jumps over the lazy

Аднойчы мы заўважылі, што ангельскае слова slave 'раб' нечым

dog» 'хуткая карычневая ліса скача праз

нагадвае лексему «славяне». Пагугліўшы крыху, мы высветлілі,

лянівага сабаку’. Хоць яно не мае ніякага

што slave мае прамыя адносіны да славянскіх народаў. У

сэнсу, фраза ўнікальная тым , што тут

мінулым германскія плямёны прадавалі нас у рабства рымля-

сустракаюцца ўсе літары ангельскага

нам - адсюль назоўнік slave. Усё гэта, вядома, крыху засмучае,

alphabet.

але history ёсць history.

І пры чым тут вулканічны пыл

Калі мы ўжо сказалі пра ўнікальнасць слоў і сказаў лагічна выказаць здагадку пра наяўнасць unreal вялікага слова. І яно ёсць! Самае доўгае і невымоўнае ангельскае слова з 45 літар - pneumonou ltramicroscopicsilicovolcanoconiosis. За гэ-

тай незразумелай construction хаваецца назва хваробы дыхальных шляхоў, якая развіваецца пры ўдыханні вулканічнага пылу і іншай дробнай гадасці. Так што, калі вы будзе ўдыхаць вулканічны пыл, remember пра гэта слова, калі, вядома,

зможаце.

Дапаможнік да гульні «Складзі як мага больш слоў з аднаго»

Цікавае ў плане transformation слова therein ‘у ім’. Здавалася б, такое караценькае, але з яго з лёгкасцю можна скласці 10 іншых слоў, і пры гэтым нават не трэба мяняць літары places: the ‘пэўны артыкль’, there ‘там’, he ‘ён’, in ‘у’, rein ‘лей-

цы’, her ‘яе’, here ‘тут’, ere ‘да’, therein ‘у гэтых адносінах’, herein ‘у гэтым’. Для эксперыменту самі можаце пашукаць такія словы .

8

№5, лістапад 2013 MO A

Што ёсць?
• 2, 4 тамы з 25-томнага збору твораў Караткевіча;
• «Христос приземлился в Городне» (46000 руб.)
+ Добрая назва крамы - Скудны выбар

ПаЛітра

У «МОVы» няшмат грошай, а яшчэ ў нас ёсць вялікая любоў да друкаванай прадукцыі. І па гэтаму мы заўсёды імкнемся знайсці што дзе патанней. У гэтым месяцы з нагоды дня народзінаў УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА мы шукалі ў сталічных кнігарнях творы пісьменніка па прымальным кошце. «MOVА» шчодрая і падзеліцца інфой.

Дзікае кнігарнае Што ёсць?

• 2, 4 тамы з 25-томнага паляванне збору твораў Караткевіча

(45000 руб.);

• «Зямля пад белымі крыламі» 1977 года выдання (24000 руб.)

+ Шмат кніг, прысвечаных жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча

- Мала твораў самаго пісьменніка

Кнігарня «ЭЎРЫКА» Адрас: вул. Куйбышава, 75.

Сайт: www.evrika.belkniga.by

Кнігарня «МАЛАДОСЦЬ»

Адрас: вул. Багдановіча, 68.

Сайт: www.maladost.belkniga.by

Вывад: Па сваіх уласных меркаваннях магу сказаць, што цяпер у гэтую кнігарню можна ісці толькі па канцылярскія тавары.

Аддзел з беларускай літаратурай невялічкі. Цікава, што ўсе кнігі расстаўлены ў алфавітным парадку (па першай літары прозвішча аўтара), але чамусьці кнігі Караткевіча тут туляцца побач з беларускім фальклорам (дыскрымінацыя?). Абразіла і кніга-здзек для тых, хто, напэўна, не хоча чытаць Караткевіча ў арыгінале. А вось стрыжні, алоўкі, сшыткі – гэта добра.

Вывад: Калі вы захочаце папоўніць сваю калекцыю адной-другой кніжачкай Караткевіча, відавочна, што тут вы нічога асаблівага,акрамяпылу,незнойдзеце.Аднак парадаваць дапытлівую філалагічную душу можа вельмі выдатны букіністычны аддзел,дзезаневялікікоштможнанабыць кнігі не зусім новыя, але рэдкія і карысныя (менавіта па беларускім мовазнаўстве і літаратуразнаўстве).

Што ёсць?

Кнігарня «АКАДЭМКНІГА»

Адрас: пр-т Незалежнасці, 72

• 1, 2, 4 тамы з 25-томна-

Сайт: www.akademkniga.by

га збору твораў;

 

 

 

 

 

• «Аповесці. Вершы», 2000 год

 

 

 

 

(80000 руб.);

 

 

 

 

 

 

Вывад: У

кнігарні шырока

• «Чорны замак Альшанскі» аўд.

прадстаўлена

 

беларуская

(54600 руб.);

 

літаратура,

але

Уладзімір

• «Ладдзя роспачы» аўд. (54600

Караткевіч

зноў

у

дэфіцыце.

руб.).

 

Пры жаданні можна крыху

+ Наяўнасць аўдыёкніг

 

 

патраціцца

на

аўдыёкнігі і

- Зноў-такі невялікі выбар

 

атрымаць вялікую асалоду ад

 

 

іх праслухоўвання.

 

9

№5, лістапад 2013 MO A

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]