Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МОVА №9

.pdf
Скачиваний:
3
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
11.64 Mб
Скачать

май 2014 №9

Слова да слова - будзе мова...

Дае параду паненка В.
НЕ ТРЭБА КАРЫСТАЦ ЦА ШПАРГАЛКАМІ.
Яны толькі перашкаджаюць. Усе думкі тады накіраваны на тое, як бы скарыстацца падказкай, каб не заўважыў выкладчык, а не на ўзнаўленне
матэрыялу. Але, магу сказаць, што напісаць іх нават трэба. Патлумачу чаму: гэта дапамагае сістэматызаваць веды.
Таксама тут спрацоўвае маторная памяць і тыя веды, якія былі засвоены не
цалкам, могуць незнарок усплыць на паверхню падчас адказу.
Дае параду паненка А.
НЕ ТРЭБА СПАДЗЯВАЦЦА,ШТО ЗАЛІКОЎКА ЗАПОЎНІЦЦА ДОБРЫМІ АДЗНАКАМІ САМА САБОЙ. На мой погляд, не трэба забываць і тое,
што, нават калі ты хадзіў на ўсе заняткі, адпаведны матэрыял сам будзе выскокваць з рота на экзамене. Не трэба дзейнічаць па прынцыпу «сесія, здайся сама», а ўсё ж такі прымусіць сябе нешта паўтарыць, прабегчыся па пытаннях.

РазмоVa

Сесiя, здайся сама

Старэйшае пакаленне заўсёды імкнулася перадаць свой вопыт малодшаму. Старшакурснікі нашага факультэтатаксамахочуцьдалучыццадагэтайтрадацыі.Кабнегаварыцьбанальныярэчытыпу«вучыцесяі вамаддасцца»,нашыя«дзядкі»раскажуцьчагонетрэбаіякнетрэбарабіцьпадчасэкзаменаў.Эксперты не захацелі раскрыць свае імёны, таму ўмоўна абазначым іх панамі і паненкамі.

Размаўляла КСЕНІЯ ПІЎНЕВА Ілюстрацыі ГАННА КІСЛУШЧАНКА

Дае параду пан К.

НЕ ТРЭБА АДЧАЙВАЦ ЦА. Не раю апускаць рукі, калі выпала тое пытанне, на якое вы не можаце даць поўны адказ. Не трэба думаць: «Я такі тупы, усё роўна на пераздачу адправяць». Пры падрыхтоцы да адказу важна настроіцца на пазітыўны лад. Паспрабуйце сканцэнтравацца, пагартаць

праграму, яшчэ раз перачытаць пытанні, краем вуха паслухайце адказ свайго аднагрупніка. Гэтыя маніпуляцыі магчыма дадуць вам падказку, навядуць на думку.

Дае пападу паненка М.

НЕ ТРЭБА РАБІЦЬ ГЛУПСТСТВЫ. Ведаю па сваім вопыце – падчас экзаменаў трэба быць сур’ёзным. Не ляпайце старонніх рэплік. Напрыклад, я аднойчы сказала экзаменатару, што ўвогуле вучыцца не люблю і мне ўсё роўна якую адзнаку мне паставяць. Вось так рабіць не трэба, ні ў якім выпадку. Яшчэ добра, што сказала гэта пасля таго, як выкладчык распісаўся ў ведамасці. Жарты жартамі, але не ўсе іх могуць зразумець.

Дае параду пан У.

НЕ ТРЭБА ХВАЛЯВАЦЦА. Узрушаныя нервы яшчэ нікому не дапамагалі здаць экзамены. Усё, што вы ведаеце застанецца пры вас, а тое, што не

дайшло раней да розуму, то і не дойдзе непасрэдна перад уваходам у аўдыторыю. Таму сэнсу накручваць сябе няма. З-за залішняй нярвовасці могуць

здарыцца самыя непрыемныя рэчы: ад ступару да страчвання прытомнасці.

«МOVA» ж раiць усiм студэнтам здаць летнюю сесiю ўпэўнена, з высока паднятай галавой!

1

№9, май 2014 MO A

ІмпрэЗа

Свята пяшчоты i прыгажосцi?!?

ВІКТОРЫЯ ГАБРУСЕВІЧ

11красавікананашымфакультэцепрайшоўконкурс «Місфілфак-2014». Пяцісотаяаўдыторыясабралаўсіхаматараўпрыгажосці.Наведалімерапрыемстваісупрацоўнікі«МОVы».Пратое,якпрайшоўконкурс,мыраскажам ніжэй.

Феерычны пачатак мерапрыемства абяцаў шмат цікавага. Вядучыя –

Лізавета Малажаўская і Аляксандр Снітко – забяспечвалі выдат-

нейшы настрой удзельнікам і гледачам на працягу ўсёй імпрэзы. А ўдзельнікі конкурса – ЕФІМЕНКА СВЯТЛАНА (11 гр.), МЯЦЕЛЬСКАЯ

ДАР’Я (21 гр.), МЯСЦОВА ВІКТОРЫЯ (403 гр.), ПЕТРАШЭВІЧ МАРЫЯ (21 гр.), СЫРЫЦКАЯ ІНА (403 гр.) – сваёй прысутнасцю стваралі атмасферу казкавай рэальнасці. Варта

адзначыць той факт, што некаторыя з названых студэнтак прымалі ўдзел у такіх конкурсах неаднойчы. Удзельніцы, як сапраўдныя мадэлі на міжнародных конкурсах прыгажосці, выявілі сябе ў наступных конкурсах: «Візітоўка», «Дэфіле», «Інтэлектуальны», «Творчы», «Выхад у вячэрніх сукенках». Менавіта пра конкурсы хочацца расказаць падрабязней, каб...надалей паслядоўнікі не паўтаралі нашых памылак.

Вось напрыклад, ужо падчас «Візітоўкі» было відавочна, хто з канкурсантак сур’ёзна паставіўся да падрыхтоўкі нумара. Пагадзіцеся, паважаныя чытачы, каб зрабіць тэатральную пастаноўку неабходна болей сіл, энергіі і часу, чым на “нямы” паказ відэароліка, зробленага бацькамі ў вашым дзяцінстве…

Конкурс «Інтэлектуальны» прынёс яшчэ больш расчаравання. Закраліся сумненні: або дрэнна прадуманы пытанні, або арганізатары прыдумалі неадпаведную назву. Трэба прызнацца, што ён быў больш падобны да якога-небудзь галівудскага шоу з бландынкамі, чым да конкурса, які выяўляе ўзровень IQ.

Якасць выкананання асобных творчых нумароў была далёка не на самым лепшым узроўні. Некаторыя з канкурсантак прадстаўлялі ўвазе гледачоў творчыя нумары, якія рыхтавалі да ранейшага конкурса прыгажосці колькі год таму…

І ў выніку – «ад кожнага па магчымасцях, кожнаму па здольнасцях»: тытул «Міс філфак-2014» атрымала ДАР’Я МЯЦЕЛЬСКАя(21 гр.), віцэ-міс стала ІНА СЫРЫЦКАЯ (403 гр.), «Міс глядацкіх сімпатый» МАРЫЯ ПЕТРАШЭВІЧ (21 гр.), «Міс Абаяльнасць» СВЯТЛАНА ЕФІМЕНКА (11 гр.), «Міс Грацыя» ВІКТОРЫЯ МЯСЦОВА (403 гр.).

Агульнае ўражанне ад наведанага мерапрыемства засталося не самым прыемным: убачанае не супала з тым, чаго чакалі. Аднак асобна хочацца падзякаваць удзельніцам, якія з адказнасцю аднесліся да падрыхтоўкі конкурса, і арганізатарам за тое, што нягледзячы ні на што яны працягваюць шматгадовую традыцыю правядзення падобных мерапрыемстваў.

P. S. Шматкроп’і абазначаюць недасказанасць, бо далёка не пра ўсе «мінусы» ў падрыхтоўцы канкурсантак і арганізацыі мерапрыемства мы напісалі.

2

№9, май 2014 MO A

ІмпрэЗа

Інтэрнат БДПУ № 8 – зона гасціннасці

Як вядома, інтэрнат БДПУ № 8 на перыяд з 9 па 25 мая з’яўляецца зонай гасціннасці для заўзятараў ЧЭМПІЯНАТУ СВЕТУ ПА ХАКЕІ-2014. Плануецца, што за гэты час у фан-вёсцы будзе пражываць каля 17 тысяч замежнікаў.

За першы тыдзень чэмпіяната інтэрнат паспеў сустрэць прадстаўнікоў 38 краін. Замежныя госці маюць усе камфортныя ўмовы для пражывання: утульныя і чыстыя пакоі інтэрната, пляцоўку для адпачынку (на 2,5 тысячы пасадачных месц), кафе, хімчыстку, абменнік і інш. На тэрыторыі студэнцкай вёскі працуюць прафесійна падрыхтаваныя валанцёры, якія дапамагаюць турыстам арыентавацца па мясцовасці. Акрамя таго наладжаны добры культурны адпачынак: працуе выстава «Выбітнасці Беларусі», сваю творчасць прэзентуюць ўніверсітэцкія калектывы, на пляцоўцы выступаюць беларускія спевакі.

Фан-вёску наведалі прэм’ер-міністр культуры Анатолій Тозік і прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі па хакею Рэне Фазель. Яны станоўча ацанілі ўзровень падрыхтаванасці і ўладкаванасці зоны гасціннасці. А. Тозік выказаў спадзяванне пратое, што заўзятарамспадабаецца ў Беларусі,іянызапомняць нашукраіну па яркіх і цікавых мерапрыемтсвах. Не толькі вынікі гульні нашай каманды па хакею, але і падрыхтаванасць краіны да сустрэчы гасцей фарміруюць імідж Беларусі за мяжой.

СВЯТЛАНА КУКУЦЬ

3

№9, май 2014 MO A

ТэАрт

«Смехірадасцьяны дорацьлюдзям»

З10па11маяўнашайсталіцы праводзіўся ІІ Мінскі форум вулічных тэатраў. Ладзіцца гэты форум з 2013 года, яго ўдзельнікі – вулічныя тэатры і перформеры з Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа (мы, напрыклад, трапілі на шоу ўкраінскага тэатра, але пра гэта пазней).

Рэдакцыя «MOVы» - дакладней кажучы, некаторыя супрацоўнікі – чакала выхадных дзён з вялікім нецярпеннем і прадчуваннем гедэнічнага экстазу. Магчымасць пабачыць на свае вочы выступленні шматлікіх тэатральных калектываў з розных краін малявалася ў нашым уяўленні вельмі спакуслівай і, галоўнае, яскравай.

Раніца суботы сустрэла нас незусім прыветна: надвор’е крыва ўсміхалася, раз-пораз наганяючы дажджавыя хмары. Але нішто ці амаль нішто не магло спыніць нас на шляху да прыгожага. Узброіўшыся парасонамі і добрым настроем, мы рушылі ў бок Нямігі…

Крышачку прамоклыя, але бадзёрыя ўрэшце рэшт знайшлі пляцоўку, на якой месціліся выступоўцы. Хаця гэта была не сапраўдная пляцоўка, а частка вуліцы – чаго хацець, калі тэатр вулічны! – на якой колагледачоўшчыльнаатульвалаартыстаў. Якраз утоймомант,калімыпадышлідапляцоўкі,цешыў гледачоў«ШальмоўскітэатрДыГрыза».З-заспінаў было толькі чуваць, як бізун свісцеў у паветры ды нейкі паніч пакутліва стагнаў, відаць што, ад моцных удараў. Затым іншы паніч гучна абвясціў: «Перамагла ведзьма!» На тым пад воплескі гледачоў сцэнка і скончылася. Наступнымі паказалі сябе суседзі з Украіны – Тэатр гістарычнага танца

«Al´entrada».Канферансьеўсярэднявечнымубранні расказаўнедасведчанайпубліцыпрагербаносцаў,іх занятак і абавязкі. Лагічным працягам гістарычнай даведкі быў танец тых жа самых гербаносцаў. Прыгожанькія артысткі дэманстравалі шаноўнай публіцы пастановачны танец, які выглядаў надта пасучаснаму. Канешне, праз адсутнасць кішэннай машыны часу мы не маглі перанесціся на пару-тройку

 

стагоддзяў назад і параўнаць, як праслаўлялі тагачасныя гербаносцы

 

сваіх сеньёраў і ўбачаны танец. Шчыра кажучы, мы расчараваліся і

 

пайшлі куды вочы глядзяць, а глядзелі яны ў бок Траецкага прадмес-

 

ця. Нашаму прыкладу падаліся і іншыя людзі, напэўна, салідарныя

 

з намі. У дадатак да сапсаванага настрою неба насмешліва пыр-

 

скала на нас дажджом, нібы святкуючы сваю перамогу над нашымі

 

чаканнямі…

 

ВІЯЛЕТА ВАШЧЫЛІНА

4

№9, май 2014 MO A

ТэАрт

На гэты раз «MOVу» занясло… на балет! І не абы-куды, а ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр! Дарэчы, для тых, хто не ведае – музычны тэатр знаходзіцца вельмі блізка ад роднаго педа, таму грэх студэнту нашай установы ні разу за ўсе гады вучобы не наведаць яго. Так што ваша пакорная служка спахапілася і вырашыла выправіць гэта ганебнае становішча, набыўшы квіткі на балет «АСОЛЬ».

Асоль без ветразяў

Адразу ж пры ўваходзе ў музычны тэатр разбя-

це рэшт Грэй знаёміцца з Асоль, і між імі ўспыхвае

гаюцца вочы. Уся гэтая сумесь чырвані і золата

каханне. На гэтым балет і заканчваецца.

акунаенаведвальнікаўучароўнуюатмасферутэа-

Усё, канешне, глядзіцца файна. Асаблівае дзякуй

тральнай раскошы. Шкада, што ў асноўным людзі

трэба сказаць мастаку-пастаноўшчыку, які рабіў

прыходзяцьтудыўпаўсядзённымадзенні–ўтакім

дэкарацыі і касцюмы – па нашым меркаванні, яны

месцы з’яўляцца трэба, па нашым меркаванні,

склалі палавіну поспеху, які мае балет. Атмасфера

выключна ў вячэрніх туалетах.

на сцэне з-за ўсяго гэтага складаецца проста фан-

Добра, што перад балетам мы набылі праграмку.

тастычная – свята для вачэй. Таму раім кожнаму па-

Бо без яе разабрацца, што да чаго, было б скла-

бываць на гэтым і іншых спектаклях музычнага тэа-

даней. Па назве «Асоль» думаецца, што на сцэне

тра. Не пашкадуеце!

будзе адбывацца тое ж, што і ў вядомай аповесці

 

Аляксандра Грына «Пунсовыя ветразі». Але ж усё,

 

што засталося ад твора – гэта імёны галоўных

 

герояў і іх каханне. Усё астатняе дзеянне ўяўляе

 

сабой бачанне балетмейстара-пастаноўшчыка і

 

кампазітара, якое больш з’яўляецца «экшанам»,

 

а не адлюстраваннем псіхалагічнага стану герояў.

 

Балетскладаеццаз2-хактаў:1–светАсоль,2–свет

 

Грэя. Цэнтральнай фігурай паўстае Апавядальнік,

 

які праходзіць скрозь усе дзеянні і прыгоды. Да-

 

рэчы,ролюАсольвыконваеяпонка,штонастроху

 

абурыла. Не, не падумайце – часопіс «MOVA» су-

 

праць расізму, ды і дзяўчына выдавала ўсе гэтыя

 

піруэты на сцэне проста бліскуча. Аднак крыўдна,

 

бо гэта ж беларускі тэатр, як-ніяк – няўжо ж сярод

 

нашых дзяўчат-балерын не знайшлося той, якая

 

падышла б на роль Асоль?

 

Цяперзвернемсядасюжэта.УпершымакцеАсоль

 

даводзіццаперажыцьшматпрыгод–гэтаісустрэ-

 

ча з русалкамі, і знаёмства з вясёлымі піратамі, і

 

нават дзікія танцы са злавеснымі мерцвякамі. Як

 

напісанаўпраграмцы,угэтымакцедзяўчынапаз-

 

нае саму сябе і шукае сваё «Я».

 

Другіактуяўляесабой,якмыўжосказалі,светГрэя.

 

Маладычалавекзусімнеанёл,ёнзнаходзіццапад

 

уладайшматлікіхзаган–кабакіікарты.Алеўрэш-

КАРЫНА ПАЦКО

5

№9, май 2014 MO A

Святанадарогах
Волат-самыдзікіталісман Хакейнаябойка

Фотапаляванне

Хакейлюбяць

УСЕ Цэлыхдватыднінашасталіцабылацэнтрам збору прыхільнікаў хакея. Мінчукі раптам ператварыліся ў заядлых хакеяманаў. Што казаць, калі і «MOVA» захапілася спартыўным святам. Было вельмі

прыемна бачыць за ўсмешкі жыхароў горада, выкліканыя годнасцю за сваю краіну. Не меньш цікавым супрацоўнікі нашага часопіса лічылі бляск вачэй замежных заўзятараў ад задавальненняатмасферай,беларускайгасціннасцю,аможа,і ад нашага піва. Дзелімся з вамі свамі ўражаннямі.

Тваркраіны

Беларусьрадаўсім

ГАННА КІСЛУШЧАНКА

і

КСЕНІЯ ПІЎНЕВА

Масавыпрагляд

Бываюцьітакіяхакеісты

Турыстылюбяцьфатаграфавацца

 

Брамнікітаксамаплачуць

 

 

 

6

№9, май 2014 MO A

Павуцінне

Байка пра электронную кнIгу

Падышоў да дзеда ўнук

Калі што, табе куплю

З электроннай кніжкай –

У інтэрнэце, у краме».

Падзяліцца захацеў

А ў дзедавых вачах

Навамоднай фішкай.

Зіхацяць хітрынкі:

Кажа: «Дзеда, кінь ты стос

«Дзякуй, мілы мой унучок,

Кніжак гэтых пыльных…

За тваю падтрымку.

Глянь, вось я табе прынёс

Але ж ведаеш, чаму

Агрэгат цывільны!

Нашая бабуля

У гэтай кніжачцы малой –

Адкладае грошыкі

Усе кнігарні свету.

У шафу, пад кашулю?

Столькі кніг у свой пакой

Мне яна на 70 год

Ты не змесціш, дзеда.

Цацку гэту купіць!

Ну скажы – хіба не рэч?

Вось тады ўжо буду я

Хочаш таку саму?

Супердзедам, мусіць».

Калі любіш ты чытаць, Дарагі мой дружа, Кніга электронная Дапаможа дужа!

Байкапісец і ілюстратар ГАННА КІСЛУШЧАНКА

КАРЫНА ПАЦКО

ГАННА КІСЛУШЧАНКА

7

№9, май 2014 MO A

ЦікаVa

Май і чэрвень самы зручны час для падарож-

жа. Так як MOVA заснавана на патрыятызме

і любові да мастацтва, то мы традыцыйна Дух гiсторыi накіроўваемся да беларускіх славутасцей, якія

вядомыя далёка па-за межамі нашай з вамі Радзімы. Сапраўднай перлінай на далонях беларускай зямлі з’яўляецца непаўторны па сваёй архітэктурнай выразнасці і сярэднявечнай прыгажосці Мірскі замак. Пра падарожжа па замкавай Беларусі вам раскажа наш галоўны рэдактар ПІЎНЕВА КСЕНІЯ.

Не раз лавіла сябе на думцы, што, колькі б разоў ні абыходзіла замак, колькі б не ўглядалася ў займальны арнамент на сівых мурах, колькі б часу ў пашанотнай сцішанасці ні стаяла перад імі, заўсёды знаходзіла нешта новае, дагэтуль незаўважанае. Хочацца думаць, што кожны наведвальнік зможа адчуць тое ж самае, а не

фыркаць наконт недасканаласці архітэктуры. Мір – сімвал велічы, майстэрства нашых продкаў.

Перш чым гаварыць пра перліну старажытнай беларускай архітэктуры, мне хочацца ўспомніць паэму АДАМА МІЦКЕВІЧА «Пан Тадэвуш». Не раз чула думку пра тое, што замак магнатаў Гарэшкаў ні што іншае, як Мірскі замак. Пераасэнсаваўшы звесткі пра замак, мне таксама падалося, што Адам Міцкевіч, калі пісаў свой твор трымаў перад вачыма вобраз менавіта замка Радзівілаў.

Велічныя залы, высокія вежы, змрочныя вязніцы сапраўды нібы сышлі са старонак літаратурнага твора. Хоць і ўсведамляецца розумам, што сёняшні замак – гэта толькі рэканструкцыя, але сэрца ўсё ж такіадчуваедухстаражытнасці. Стромкія прыступкі, якія вядуць у вежы, прымушаюць з заміраннемсэрцаўяўляцьжыццё тагачасных арыстакратаў. Вялікая колькасць карцін ілюструе жыццё ўладароў замка. Даспехі, фрагменты слуцкіх

8

№9, май 2014 MO A

ЦікаVa

паясоў, антыкварная мэбля, рэшткі арыгінальных сцен і столяў – усё гэта ўтрымлівае жывую гісторыю.

Можна бясконца гаварыць пра доўгі шэраг гаспадароў Мірскага замка, але найбольную цікавасць асабіста ў мяне выклівае асоба караля Станіслава Радзівіла, да якога прыліпла мянушка ПАНЕКАХАНКУ. ПакульбеларускіБаронМюнхаўзен быў гаспадаром Мірскага замка, там панавала сапраўднаераздолле.Госціпачыналіпрыязджацьна святызанекалькідзён,агаспадарусёрабіўдлятаго, каб уразіць іх: сталы ламіліся ад ястваў, даваўся салют, арганізоўвалася паляванне, танцы. І так амаль што круглы год. Трэба аддаць належнае Пане Кахан-

ку, не кожны вытрымае такі графік. Авантуры караля і легкадумнасць часам прыносілі і яму самому, і ягоным уладанням непамерную шкоду. Аднак аматар

прыгод ад свайго не адступаўся.

Акрамя пастаяннай экспазіцыі ў замкумузеі, мне пашэнціла трапіць на выставу жаночага адзення 19 – пачатку 20 стагоддзя. Дэталёвасць тагачасных убораў уражвае. Карункавыя сукенкі, майстэрскія вышыўкі, вытанчаныя аксэсуары прымусілі мяне пасаромецца маёй простай сучаснай вопраткі. ^_^

Сярод недахопаў магу адзначыць толькі наш недасканалы беларускі сервіс. Наведванне Мірскага замка прадугледжвае тое, што на знаёмства з экспазіцыяй спатрэбіцца не менш як палова дня, а то і ўвесь. Гэта значыць, што не лішнім будзе арганізаваць як мага больш месцаў для адпачынку. На знаходжанне месца, дзе можна смачна пас-

недаць, мне прыйшлося абыйсці ўвесь горад. У выніку паснедала сухамяткай на беразе Міранкі. Рэстаран, што ў самім замку вельмі дарагі, абодва кафе не працавалі, а палатачная забягалаўка зусім не настройвае на прыемнае ўсвойванне ежы. Я лічу, што перспектыў для наладжвання інфраструктуры ў мястэчку вельмі шмат, тым больш, што высокія сцены замка абавязваюць.

Хачу параіць кожнаму сумленнаму беларусу наведаць невялікі пасёлак

на Гродзеншчыне і адчуць подых гісторыі пад старажытнымі вежамі МІРСКАГА ЗАМКА.

9

№9, май 2014 MO A