Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

МОVА №9

.pdf
Скачиваний:
3
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
11.64 Mб
Скачать

ПаЛітра

Маладым людзям падчас сесіі хочацца рабіць што заўгодна, толькі не ўтыкацца ў падручнікі. Славянская белая скура перашкаджае нам валяцца штодзень на прычасаных мінскіх газонах. Вось менавіта таму нас прыцягваюць блакітныя экраны. «МОVA» бярэ на сябе смеласць параіць вам некалькі асвяжальных серыялаў, якія можна паглядзець у чэрвені. Так як «Палітра» літаратурная рубрыка, то вашай увазе прадстаўляем мнагасерыйныя экранізацыі.

Блакітныя экраны ратуюць ад спёкі КСЕНІЯ ПІЎНЕВА

ГУЛЬНЯ ТРОНАЎ / Игра престолов / Game of Thrones

Нам думаецца, непатрэбна вас пераконваць, што гэта сапраўды захапляльная франшыза. Кожны карыстальнік інтэрнэту проста не мог ні разу не ўбачыць спалучэнне слоў «гульня тронаў» або не пабачыць вялікую колькасць мемаў на тэму серыяла. Жорсткія гульні тронаў прыцягваюць да экранаў гледачоў з усяго свету. Сродкам адцягнення студэнцкага розуму ад канспектаў, можа стаць як раз акунанне з галавой ў выдуманы, але не менш рэалістычны (хаця можна сказаць, што і гіпербалізаваны) свет твораў амерыканскага пісьменніка Джорджа Матына. Стваральнікі экранізацыі паклапаціліся, каб серыі амаль што даслоўна адпавядалі серыі кніг «Песнь льдуіполымя».Алетрэбапапярэдзіцьслабанярвовыхгледачоў:ключавымі словамі для апісання серыяла з’яўляюцца «жорсткі», «рэалістычны» і «даслоўны». Той, хто ўжо бачыў першыя тры сезоны, можа адчуць асалоду ад чацвёртага, які заканчваецца акурат у сярэдзіне чэрвеня.

САПРАЎДНАЯ КРОЎ / Настоящая кровь / True Blood

Яшчэ адзін серыял-экранізацыя, фінальны сезон якога пачнецца у канцы чэрвеня, можа стаць альтэрнатыўным адпачынкам для стомленага розуму. Сцэнарысты за аснову ўзялі серыю кніг амерыканскай пісьменніцы Шарлін Харыс.Гісторыя,насычанаяфантастычныміімістычныміэлементамі,расказвае нам пра маладую афіцыянтку Сокі, якая можа чытаць думкі іншых людзей.«Сапраўднаякроў»ахопліваелітаральнаўвесьфальклорнысвет:тутнам і вампіры, і пярэваратні, і ведзьмы, і феі, і шмат каго іншага. Яны суіснуюць з чалавекам і ў той жа момант супрацьстаяць яму.Сюжэт скіраваны не столькі на паказ фантастычнага свету, а на ілюстрацыю заганаў сучаснага чалавецтва: жорсткасць, разбэшчанасць, п’янства, непрыстойнасць. Непрывабны чалавечы бок канстрастуе с духоўнымііфізічныміздольнасцямі людзей. Можа гэта толькі «МOVA» разгледзела патаемны сэнс у гэтай экранізацыі, але несумненна нешта ёсць у гэтым серыяле з пярчынкай.

ПАД КУПАЛАМ / Под куполом / Under the Dome

Серыял стаў увасабленнем аднайменнай кнігі славутага фантаста Стывена Кінга «Пад купалам». На падходзе ўжо другі сезон гісторыі, дзе мы можам назіраць за паводзінамі чалавека ў экстрэмальнай сітуацыі, калі цэлы горад адрэзалі ад усяго свету шкляным купалам. Па ходу развіцця сюжэта мы даведваемся пра жыццё жыхароў гэтага горада. Кожны з іх мае цёмнае мінулае. Сапраўды цікава і з боку псіхалогіі, і з боку сацыялогіі назіраць за падзеямі, якія пачынаюць разготвацца з вялікай хуткасцю. Каталізатарам канфліктаў становіцца цэнтральны герой серыяла – купал. Яшчэ адной прычынай узяцца за прагляд серыяла можа быць тое, што за распрацоўку сцэнарыя ўзяўся сам аўтар арыгінальнага рамана. Гэта можа сведчыць пра тое, што антураж, атмасфера, якая пануе ў кнізе будзе захавана максімальна. Невыпадкова на розум прыходзіць наш беларускі «майстар пабудовы экстрэмальныхсітуацый»ВасільБыкаў.Такштофілолагамбудзенадчымпаразважаць пасля прагляду «Пад купалам».

10

№9, май 2014 MO A

Гумкі

10 прыкмет разгубленага іншаземца

У сталіцы нашай з вамі любімай краіны іншаземцаў можна сустрэць дастаткова часта. І гэта не дзіўна, бо Мінскздаўнаславіццачысцінёйсваіхвуліцісяброўскасцюсваіхжыхароў.Тамупрыводзімтут10прыкмет разгубленага іншаземца (РІ), якому да чорцікаў патрэбна ваша дапамога ў арыентаванні па Мінску.

1.

РІ часта мае агромністы заплечнік, які можа

6. РІ часта не разумее, як прайсці праз турнікет у ме-

быць разы ў два большы за яго самога.

тро.

2.

РІ мае даверлівыя, жаласлівыя вочкі, як у

7.

РІ ўвогуле не разбіраецца ў метрапалітэне.

Ката са «Шрэка».

8.

Па паводзінах РІ нагадвае дзіцёнка, якога згубіла

3.

Рэпліка, якую часцей за ўсё паўтарае РІ – «ду

мама.

ю спік інгліш?»

9.

РІ класіфіцыруе беларускія грошы як зялёненькія,

4.

Месца, куды часцей за ўсё трэба патрапіць

чырвоненькія, блакітненькія і г.д. паперкі.

РІ – «хотэл».

10. РІ шчодра раскідвае направа і налева чаявыя.

5.

На РІ падазрона косяцца людзі.

КАРЫНА ПАЦКО

 

 

ГАННА КІСЛУШЧАНКА

КАРЫНА ПАЦКО

студэнцкі часопіс «МОVА»

май, 2014

заснавальніккіраўніцтва факультэта беларускай і рускай філалогіі

галоўны рэдактарПіўнева Ксенія дызайн і вёрстка Піўнева Ксенія

ілюстратарыКіслушчанка Ганна, Пацко Карына супрацоўнікіГабрусевіч Вікторыя, Вашчыліна Віялета, Кукуць Святлана, Кіслушчанка Ганна, Пацко Карына, Піўнева Ксенія

11

№9, май 2014 MO A