Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист. беларуси(билеты).docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
77.1 Кб
Скачать

10. Рэч Паспалітая у другой палове 14-18стст.

Беларусь у складзе РП не магла весці самастойную знешнюю палітыку. Але часцей за ўсе яна з’яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў. Войны:

1) Лівонская (1558-1583) – вайна Расіі супраць Лівоніі за выхад да Балтыйскага мора. Скончылася для Расіі безвынікова;

2) Смута у рускай дзяржаве у пачатку 17 ст. Ілжэдзмітрый І і гаспадаранне палякаў у Маскве у 1605-1606 гг. Ілжэдзмітрый ІІ і гаспадаранне ў Маскве палякаў у 1610-1612 гг. 17 ліпеня 1610 г. у Маскве адбыўся мяцеж Цара Васіля Шуйскага, і яго адхілілі ад улады. Да ўлады прыйшла група маскоўскіх баяр на чале з Мсціслаускімі, якія прапанавалі запрасіць на Маскоўскі прастол сына караля Польскага – каралевіча Уладзіслава. Вароты Масквы былі адчынены і ў горад увайшлі палякі. Яны рабуюць народ, разбураюць горад. Пачынаецца рух супраць палякау. Летам 1611 г. над Расіяй навісла пагроза страты ею незалежнасці. Сталіца ў руках палякаў. На паўночным захадзе гаспадараць шведы, з поўдня ў Расію урываюцца татары. Англічане планавалі захоп рускай поуначы і Паволжа. Народ бярэ лёс Айчыны у свае рукі. У Ніжнім Ноугарадзе ствараецца народнае апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным і князем Дзмітрыем Пажарскім. Польская інтэрвенцыя ў межы рускай дзяржавы скончылся паражэннем. У студзені 1613 г. Земскі сабор (сабор – з’езд свецкіх і духоуных феадалау краіны для вырашэння самых важных праблем краіны) выбраў царом 16-гадовага Міхаіла Раманава;

3) Вайна РП з Расіяй (1654-1667). Цэнтр – Смаленскі напрамак. Кампанія 1654г. праходзіла паспяхова для рускай арміі. Спробы наступлення войскаў РП на Беларусь і на Украіну не удаліся. Летам 1655 г. у вайну з РП уступіла Швецыя, хутка заняла Варшаву. У маі 1656 г. цар абвяшчае вайну Швецыі і спасае Польшчу ад поўнага яе разгрому. У 1657 памер Хмяльніцкі і прыхтльнікі Польшчы паімкнуліся парушыць дагавор з Расіяй. Але ўжо ў 1667г. знясіленыя дзяржавы ў Андрусаве падпісалі перамір’е на 13,5 гадоу;

4) Паўночная вайна (1700-1721). Данія, Расія, Саксонія і РП заключае саюз супраць Швецыі. РП імкнулася далучыць да сваёй тэрыторыі Ліфляндыю і Эстляндыю. У 1700 г. Расія заключыла мір з Турцыяй і аб’явіла вайну Швецыі. Мэты РП не былі дасягнуты. Беларусь страціла каля 700 тыс. жыхароў. Такім чынам, войны РП, якія закраналі тэрыторыю Беларусі, не прынеслі ей якіх-небудзь здабыткаў. Наадварот, руйнаваліся гарады, скарачалася насельніцтва. Але разам з тым, вызвалялася барацьба беларускага народа ў сярэдзіне 17 ст. Уз’яднанне Украіны з Расіяй засталася у народных марах і надзеях як рэальны шлях свайго вызвалення ад нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту.

11. Тры падзелы рп: далучэнне беларускіх зямель да Расійская Імперыі.

Палітычны крызіс РП – адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Меў вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiсторыя РП – гэта барацьба ў дыпламатычных, палiтычных i культурных адносiнах дзвюх дзяржаў, якая аслабляла iх у эканамічных i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай суседніх дзяржаў. Адсутнічала моцнае войска у польскага караля. У РП фактычна адсутнічаў адзіны моцны кіраўнік. Другім з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належала ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання. Трэцім была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавесцi iх з праваслаўнай ў каталiцкую веру. Чацвёрты – спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы. Пяты – барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўныя сапернiкi – Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе.

Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП у 1793г. У адказ на падзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т. Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. пацярпела паражэнне. У 1795 г. адбыўся трэцi падзел РП. Такім чынам, РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: неабмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет, рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай для суседзяў.