Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист. беларуси(билеты).docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
77.1 Кб
Скачать

16. Беларускі край у гады Першай Сусветнай вайны (1914-1918гг.).

Абвастрэнне супярэчнасцей паміж Траістым саюзам і Антантай прывяло да ПСВ. Пачалі вайну Германія і Аўстра-Венгрыя. 1 жніўня Германія аб'явіла вайну Расіі. Усяго ў вайне ўдзельнічала 38 краін. Напярэдадні вайны заходнія губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. У сувязі з наступленнем нямецкіх войск на ўсход рынуўся паток бежанцаў. Да восені 1915 г. бежанцы запоунілі усю усходнюю частку Беларусі. Большасць з іх высялялася ў прымусовым парадку па загаду расійскіх улад. У жніўні 1915 г. пачаліся ваенныя дзеянні непасрэдна на тэрыторыі Беларусі. Руская армія, якая апынулася пад пагрозай акружэння, вымушана была пакінуць значную частку тэрыторыю Беларусі і адступіць. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку руская армія спыніла наступленне немцаў, і фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск-Паставы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск. Немцы акупіравалі 1/4 частку Беларусі. Тут быў устаноўлены жорсткі акупацыйны рэжым – сістэма ваенных і палітыка-эканамічных мерапрыемстваў. Нямецкія ўлады з восені 1915 г. на занятай частцы тэрыторыі загадалі мясцоваму насельніцтву здаваць прадукты харчавання, увялі значныя падаткі і штрафы, вывозілі жыхароў на прымусовыя работы ў Германіі. Немцы знішчылі гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы. У час ПСВ 1914 – 1918 г. ваенныя дзеянні вяліся і на тэрыторыі Беларусі. Яна стала арэнай ваенных дзеянняў у 1915 г. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыкі вярталі былыя ўладанні. Былі забаронены многія грамадскія арганізацыі. На мірных жыхахароў наладжваліся аблавы, карныя аперацыі. Палітычныя акупанты сутыкнуліся з супраціўленнем насельніцтва. Пачынаючы з 1915 г. назіралася нарастанне рабочага руху. Але масавасці ён не набыў. Вельмі цяжкім было таксама становішча на неакупіраванай тэрыторыі. Не хапала паліва, сыравіны, рабочых рук. У прыфрантавой паласе скапілася многа бежанцаў. Вайна прынесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты Беларусі. У с\ г назіраўся моцны заняпад. Скарацілася плошча пасеваў, зменшылася пагалоўе жывёл. 3 беларускіх вёсак было мабілізавана больш за палову працаздольных мужчын. Амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала хуткае зніжэнне жыццевага ўзроуню народа. Шмат сіл у сялян забіралі ваенныя павіннасці. Сялянскі рух набыў большы размах, чым рабочы рух, аднак яго нельга лічыць рэвалюцыйным. Амаль не было выступленняў беднякоў і сераднякоў супраць кулакоў. Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця садзейнічалі росту антываеннага настрою сярод салдат. Узмацнілася антыурадавая агітацыя сярод салдат. Для развіцця беларускага нацыянальнага руху склаліся ў гады вайны неспрыяльныя ўмовы. Выступленні рабочых і сялян ў асноўным былі разрозненыя. Такім чынам, у цэлым ПСВ абвастрыла супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.

17. Беларусь у гады рэвалюцыйных зменаў 1917г. Усталяванне савецкай улады ў Беларусі.

Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі рабочых 23 лютага 1917. 26 лютага пачалося узброеннае паустанне. Лютаўская рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла, у выніку чаго закончыла панаванне дынастыя Раманавых. Але асаблівасцю рэвалюцыі ў Петрагардзе было тое, што тут склалася своеасаблівае перапляценне двух дыктатур – дыктатуры буржуазіі, якую прадстаўляў Часовы ўрад (2 сакавіка) і рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры ў выглядзе Савецкіх рабочых і салдацкіх дэпутатаў (27 лютага). Так утварылася ў краіне двоеўладдзе. 1 сакавіка 1917 г., калі звесткі аб перамозе дайшлі да Беларусі, у гарадах і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі, акцыі непадпарадкавання ўладам. Пачалі стварацца Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 4 сакавіка быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і Часовы выканаўчы камітэт. Каб аб'ядналіся сілы пралетарыяту і салдат 8 сакавіку быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з бальшавіком Б. Позернам. Сваю асноўную задачу яны бачылі ў арганізацыі рабочых і салдат, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а разам з тым прызнавалі і Часовы ўрад. Аднак на практыцы Савет фактычна падпарадкаваўся органам Часовага урада і дапамагаў Часоваму ўраду стварыць мясцовыя органы ўлады. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі сталі з'яўляцца буржуазія і памешчыкі.

"Часовыя грамадскія камітэты парадку". Прыхільнікамі гэтага былі эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія пераважалі ў Саветах. Такі камітэт быў створаны ў Мінску 4 сакавіку 1917 г. Такім чынам, на Беларусі, як і ў Расіі ў цэлым, склалася двоеўладдзе. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. дала штуршок для дэмакратызацыі грамадства. Пачалі стварацца прафсаюзы, выбарныя салдацкія камітэты ў арміі. Ажывілася сялянства. 20 красавіка 1917 г. прайшоў з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерні, дзе была зроблена спроба вырашыць аграрнае пытанне. Але канчаткова рашэнне аграрарнага пытання адкладвалася да Ўстаноўчага схода. Таксама 7-17 красавіка 1917 г. прайшоў І з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фроту, які прызнаў неабходнасць працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі, падтрымліваць палітыку Часовага ўрада здзяйсняць пастаянны кантроль за ім. З’езд быў эсэра-меншавіцкім. Салдаты атрымалі усе правы і свабоды, як і ўсе грамадзяне Расіі. Быў прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на замацаванне перамогі Лютаўскай рэвалюцыі Такім чынам, Лютаўская рэвалюцыя – буржуазная дэмакратычная рэвалюцыя, рухаючай сілай быў народ. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. прывяла да звяржэння самадзяржаўя, але ў выніку асаблення абставін на Беларусі, як і ў Расіі, утварылася двоеўладдзе, з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусь адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны. Праіснавала яно з лютага-сакавіка да ліпеня 1917 г.

Галоунымі прычынамі рэвалюцыі з’явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча, незадаволенасць вайной рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной. Гаспадарчай разрухай выліліся у масавыя выступленні супраць царызму, буржуазіі і ваеншчыны.

25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброеннае паўстанне рабочых і салдат. У выніку быў звергнуты Часовы ўрад і ўлада перайшла да Саветаў рабочых і салдацкіз дэпутатаў. Звесткі аб гэтых падзеяў хутка дайшлі да Беларусі. 26 кастрычніка 1917 г. выканкам Мінскага Савета абвясціў аб пераходзе ўлады ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Але супраць новай улады выступілі буржуазныя партыі, бунд, меншавікі, эсэры і інш. Яны стварылі ў Мінску так званы Камітэт выратавання рэвалюцыі і паспрабавалі ўзяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі ўсё ж такі, апіраючыся на падтрымку войск Заходняга фронту, пераадолелі супраціўленне сваіх палітычных апанентаў і ўсталявалі свой кантроль на тэрэторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войскамі. 27 лістапада ў Мінску быў створаны АблВыканКамЗах, і фронту як вышэйшаму органу савецкай улады ў Беларусі. Яго ўзначаліў Рагазінскі. Выканаўчы орган улады стаў Саветам Народных Камісараў на чале з Ландарам. Такім чынам, на Беларусі пачаліся рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Так, быў уведзены рабочы кантроль, пачала праводзіцца зямельная рэформа, рэформа сістэма адукацыі і інш. Актыўна дзейнічаў Паўночна-Заходні абласны камітэт РСДРП(б), на чале з Мясніковым. Палітычнай сілай, якая імкнулася ўстанавіць сваю ўладу на Беларусі, былі беларускія нацыянальныя арганізацыі. Яны згуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яны разглядалі Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых і сялян. Вялікая беларуская рада выступіла за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады. Кіруючай палітычнай сілай у беларускім нацыянальным руху выступіла Беларуская сацыялістычная грамада. Партыя бальшавікоў негатыўна аднеслася да намаганняў беларускіх нацыянальных арганізацый па стварэнні органа краёвай улады. Савецкую ўладу падтрымалі з'езды многіх армейскіх камітэтаў. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі вайсковыя часці і браніраваны поезд, якія ўзялі пад ахову Мінскі Савет. У горадзе зноў была ўстаноўлена Савецкая ўлада. У кастрычніку-лістападзе 1917 г. Савецкая ўлада перамагла ў многіх гарадах Беларусі: у Віцебску, Полацку, Гомелі і інш. Такім чынам, у лістападзе 1917 г. на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў. Армія ў асноўным падтрымлівала дэкрэты Савецкай улады. Беларускія нацыянальныя партыі, якія не прынялі ўладу Саветаў, выступілі пад лозунгам поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. на Беларусі разгарнуўся рух за стварэнне беларуская дзяржаўнасці. У студзені 1918 г. быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (БНК) як аддзел народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей Расіі на чале з А. Р. Чарвяковым. Ён выступіў за пераўтварэнне Заходняй вобласці ў аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Прапанаваў Белнацкаму падтрымаць беларускія секцыі РКП(б) на чале з Жылуновічам. Аднак Аблвыкамзах адхіліў яе, даўшы вобласці назву "Заходняя Камуна". Дэбаты па пытанні аб нацыянальным вызначэннім беларусаў працягваліся да 1918 г. Урэшце рэшт дзейнасць урада БНР, пагроза з боку Польшчы прымусілі бальшавіцкіх кіраўнікоў прыслухацца да патрабаванняў нацыянальнай секцыі РКП(б) аб стварэнні беларуская дзяржавы. 30 снежня 1918 г. у Смаленску, які стаў цэнтрам Заходняй вобласці ў сувязі з германскай акупацыяй, была склікана VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). Яна прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспубліцы". 1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі на чале з Жылуновічам, які абвясціў утварэнне БССР. Яна была створана ў межах Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерній. 5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, і ўрад пераехаў 7 студзеня са Смаленску ў Мінск. Сваю дзейнасць урад БССР пачаў ў вельмі цяжккіх паліт. і эканамічных умовах. Такім чынам перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і устанауленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа, на якія паўплывалі : акупацыя частка тэрыторыі, органы савецкай улады былі ў асноўным салдацкімі. Гэтыя фактары стрымлівалі развіццё рэвалюцыйных пераутварэнняў, ускладнялі эканамічнае становішча на Беларусі, садзейнічалі размежаванню палітычных сіл.