Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист. беларуси(билеты).docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
77.1 Кб
Скачать

8. Люблінская унія 1569г.: дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе Рэчы Паспалітай.

З заключэннем Люблінскай уніі ВКЛ страцiла самастойнасць, увайшла ў склад РП.

Прычыны:

1) Важнае значэнне мелi знешнепалiтычныя абставіны:

а) На поўдні - войны з крымскімі татарамі;

б) На ўсходзе ўзмацнялася маскоўская дзяржава. Яна iмкнулася да берагоў Чорнага мора i ў 1568 г. вяла вайну з Лiвонскім ордэнам, якi запрасiў дапамогі ў ВКЛ. Расiя пачала баявыя дзеяннi на тэрыторыі ВКЛ. Над княствам навiсла смяротная пагроза. Спробы заключэння мiру з Iванам Грозным не мелi поспеху. Адначасова з боку Польшчы ўзмацняліся дзеяннi па ўключэнні ВКЛ у склад адзiнай дзяржавы. У такiх умовах 10 студзеня 1569 г. пачаў працаваць Люблінскі Сейм. Кароль i яго прыхiльнікі iмкнуліся шляхам унii ўключыць ВКЛ у склад кароны. Пасля ВКЛ вымушана было iсцi на саюз з Польшчай, але iмкнулася захаваць незалежнасць сваей краiны. У снежні 1568г. на агульным Сейме у Любліне яны прапанавалі свае ўмовы аб`яднання: адзiн кароль абiраецца роўнай колькасцю паслоў ад Польшчы i ВКЛ, карануецца ў Кракаве i Вiльнi, княства i карона будуць мець свае асобныя органы ўлады i кiравання, захоўваць сваю тэрыторыю, цэласнасць i недатыкаьнасць i iнш. Гэтыя прапановы не знайшлi падтрымкі на сейме. Паслы ВКЛ ад`ехалi на месцы. Гэта выклiкала абурэнне караля i польскіх паслоў. Пад iх уцiскам, не маючы права без згоды сейма i рады прымаць рашэнні, 5 сакавіка 1569г. Жыгімонт II Аўгуст скасоўвае ўсе папярэднія прывiлеi, дадзеныя ВКЛ i шляхце, далучэе Падляшша, Валынь i Падоллю да Польшчы. Пад пагрозай пазбаўлення маёнткаў i высылкi з краю ён прымушае паслоў гэтых зямель падпiсаць унiю. У складзе ВКЛ засталася Лiтва i Беларусь;

2) Унутрыпалітычныя абставіны – шляхта ВКЛ не задавалася моцнай уладай князя, хацела такія ж правы, як і у польскай шляхты, выступала за унію;

3) Прычына дынастычнага характару – Жыгімонт II не меў нашчадкаў. Каталіцкае духавенства выкарыстоўвала Жыгімонта ў сваіх палітычна-ідэалагічных мэтах: аб’яднанне ВКЛ з Польшчай, прасоўвала каталіцтва на Усход. Нягледзячы на ўсе супрацьстаянні, Літва і Беларусь вымушаны былi таксама падпiсаць унiю. Так 1 лiпеня 1569 г. згодна Люблiнскай унii ВКЛ i Польшча злучыліся ў РП. Быў абраны адзiны гаспадар. Выбiраўся адзіны сейм, якi павiнен быў склiкацца толькi ў Польшчы. Уводзілася адзіная грашовая адзінка, агульная знешняя палiтыка. Усе жыхары РП мелi права набываць маенткi i зямлю, уласнасць у любой частцы краiны. Скасоўваліся ўсе пастановы, законы, палажэнні, якiя супярэчылi ўнii, а таксама асобны сейм ВКЛ. Такім чынам, Люблінская ўнiя была гвалтам навязана ВКЛ палякамі.

9. Рэфармацыя і контррэфармацыя у вкл. Берасцейская царкоўная унія (1596г.).

Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:

1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;

2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;

3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.

Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы. Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну. Пасля з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм. Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй. К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла. Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву. Такім чынам, на працягу ўсяго існавання РП беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Царкоўная унія уводзілася гвалтоуна, што выклікала супраціуленне праваслаўнага насельніцтва. Пасля паражэння у вызваленчай вайне 1648-1654гг. увядзенне уніяцтва узмацнілася. У канцы 18 ст. больш за 75% насельніцтва Беларусі – уніяты. На Беларусі дзейнічала толькі адна праваслаўная епархія у Магілеве. Былі цэрквы, дзе пропаведзь вялася на польскай мове, а звярталіся да народа – на беларускай. Рашэннем Замойскага царкоўнага сабора ў 1720 г. абрады уніяцкай царквы пераводзіліся на каталіцкі лад. Унiяцкая царква была лiквiдавана ў 1839 г. рашэннем Полацкага сабора. Яна пераводзілася у праваслаўную. Каталіцкая агрэсія на усходнеславянскія землі пацярпела паражэнне. Вернікі беларускіх зямель вярталіся да сваіх праваслаўных вытокаў.