Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
148
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

11.Развіцце бел дзіцячай літаратуры у пачатку 20 ст

На пачатку ХХ ст. беларуская літаратура развівала і ўмацоўвала нацыянальна-адраджэнскую традыцыю, выспеленую ў ХІХ ст. Бел. літ. злучала ў сабе элементы рамантызму, рэалізму і мадэрнізму Увсе творы фактычна былі прасякнуты нацыянальнай ідэяй ад адкрыта патрыятычных па гучанні («Вера беларуса» Цёткі, «Родныя вобразы» Я. Коласа) да чыста артыстычных (цыкл «У зачарованым царстве», «Алокрыф» М. Багдановіча). Прафесійнае станаўленне прозы адбывалася ў формах рэалістычна-бытавога (К. Каганец, Цётка, Я. Лёсік,), псіхалагічнага апавядання (М. Гарэцкі), мастацкай алегорыі, прытчы (Я. Колас, М. Багдановіч), імпрэсій-мініяцюр (З. Бядуля). Здабыткі драматургіі ў гэты час найперш звязаны з творамі Я. Купалы («Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо»). М. Багдановіч, А. Луцкевіч, В. Ластоўскі, С. Палуян, Я. Гмырак сталі заснавальнікамі крытычнай і літаратуразнаўчай думкі.

12. Праблематыка апавяданняў Якуба Коласа для дзяцей.

Я.К. (Канстанты́н Міха́йлавіч Міцке́віч)1882. Асноўны зьмест ягоных твораў — жыцьцё й побыт, сацыяльны й нацыянальны прыгнёт беларускага народу, яго барацьба за свае правы, за лепшую будучыню. "Наш родны край" першы верш паэта (1906). У 1910 у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песьні-жальбы». Аўтар твораў для дзяцей — паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванае казкі «Раквусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданьняў «У старых дубах», «Раніца жыцьця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак. Я. К. у казках бачыў надзейны стрыжань выхавання маладога пакалення. Гэта адна з самых даходлівых формаў вобразнага пазнання свету і адначасова эстэтычная асалода, якую атрымліваюць дзеці.

13. Ідэйна-выхаваўчы змест паэм я. Коласа “рак-вусач” і “міхасёвы прыгоды”.

Міхасёвымі прыгоды названы не выпадкова. Як вядома, Канстанцін Міхайлавіч меў малодшага сына Міхася, які у дзяцінстве цяжка захварэў. Бацька вельмі хваляваўся за яго лёс. У паэме Я. Колас расказаў пра хлопчыка Міхаську, які пасля цяжкай хваробы ўлетку паехаў на адпачынак у веску. Сюжетна-кампазіцыйная будова твора – знаемства героя з вясковым жыццем. Галоўны герой Міхаська. Для яго ўсе навокал здаецца нязвыклым і таму цікавым. Гарадскі хлопчык трапляе у сітуацыі, якія ў вясковых дзяцей выклікаюць усмешку. Міхаська не толькт даведваўся шмат новага і цікавага, але і сам расказвае вясковым дзецям, як праходзяць на Чырвонай плошчы парады, пра машіны і трамваі, пра жыццё ў дзіцячым садку (ў які ен ходзіць). У гэтай паэме адлюстраваны асаблівасці грамадскага жыцця савецкай краіны даваеннага часу.

“Рак Вусач” – казка ў дастатковай ступені псіхалагічная, нават філасофская. Паэт знаеміць дзяцей з жыццем многіх населнікаў нашых вадаёмаў, з далёка напростым працэсам нараджэння з жытневых зярнят пахучага і духмянага хлеба, услаўляе таварыскасць, кемлівасць, працавітасць, калектывізм. Паэма-казка ў займальнай і гульнёвай форме развівае ў дзяцей дапытлівасць, пачуцце гумару, паэтычны погляд на рэчаіснасць.