Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
148
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

32. Творчасць с. Шушкевіча для дзяцей

Пісьменнік выдаў каля 30 кніг, больш як дваццаць з іх прысвечаны дзецям: “Лясная калыханка” (1958), “Сарочы церамок” (1959), “Будзільнік” (1966), “Вясёлыя дзятлікі” (19702), “Апавяданні пра Марата Казея” (1968, 1988), “Ліса з магнітафонам” (1979) і інш. У 2001 г. выйшла кніга вершаў і казак для дзяцей “Птушыны ранак”. У сваёй першай казцы “Звярыны баль” ён загаварыў з дзецьмі пра тое, што ліслівасць, дагаджэнне прыніжаюць чалавека, што кожны чалавек павінен мець пачуццё ўласнай годнасці і быць гатовым абараніць яго.

Творы Шушкевiча прыносяць дзецям радасць, выхоӯваюць у iх дабрыню, спагадлiвасць, любоӯ да роднай зямлi i мовы. З казкi ён пачаӯ свой шлях да бел дзiцячай лiт-ры. Зло, недобразычлiвасць, вераломнасць асуджаюцца ӯ казцы «пра лiсу-хiтруху i добрых сяброӯ Мядзведзя, Зайца i Пеӯнiка». Гераiня гэтай казкi–лiсiца –страшэнна напалохала зайчыка: абяцала, што зловiць яго i будзе бiць пугаӯём, а потым у хамут зайца запражэ ды будзе на iм поле араць. Пажалiӯся заяц мядзведзю. Далучыӯся да зайца, мядзедзя i певень. Утрох сябры добра правучылi лісу: засталася лiса без хваста, аднак звычак сваих яна не кiнула, бо бядуе: чым цяпер будзе свае сляды замятаць?

Усе лiт казкi Шушкевiча традыцыйна звязаны з народнымi. Ва ӯсiх казках i многiх вершах яго дзейнiчаюць звяры, птушкi, свойскiя жывёлы. Гэтыя лiтаратурныя героi надзелены рысамi i здольнасцямi людзей. Дзецi мiжволi супастаӯляюць паводзiны герояӯ са сваiмi, робяць адпаведныя вывады, непрыкметна засвойваюць правiлы паводзiн, узаемаадносiн. 

Тэме працы паэт надаваӯ шмат увагi. Уменне школьнiкаӯ спалучаць паспяховую вучобу з выкананнем працоӯных абавязкаӯ «Дружны клас». Толькi тая праца дасць жаданыя вынiкi, што выконваецца з зацiкаӯленнасцю, са стараннем i руплiвасцю. «Казка-быль пра рэпку» Героi верша кiнулi зярнятка ӯ зямлю i чакалi, што з яго вырасце. Не палолi, не палiвалi, а калi ӯвосень запрасiлi на поле бабку i дзедку, каб здiвiць iх сюрпрызам-ураджаем, якi давялося шукаць мiж хвашчу i асоту да сёмага поту, бо вырасла рэпка зусiм малай. З таго ӯраджая усе смяялiся. 

Тэма прыроды таксама гучыць ў вершах Шушкевiча. Шмат вершаӯ пра розныя поры года. (Лiстапад, Восень, Зазiмак, Снежны дзед i iнш). Прырода, звяры, птушкi, дрэвы, кветкi у творах надзелены пачуццямi дабрынi. Прыкметы апошняга месяца восенi перададзены ӯ вершы «Лiстапад».

Творы С.Шушкевiча далучаюць дзяцей да скарбаӯ роднай мовы. Яны насычаны элементамi гульнi, гумарам. Паэт даносiць да дзяцей агульначалавечыя iдэалы дабра, сумленнасцi, справядлiвасцi, спагады

33. Тэматыка і праблематыка казак у. Караткевіча

На пачатку творчага шляху У.Караткевiч звярнуӯся да мiнуӯшчыны i набыткаӯ фальклору. У.Караткевiч разумеӯ вялiкае выхаваӯчае значэнне казкi, яе ролю ӯ фармiраваннi любовi да радзiмы, да беларускай мовы. Патрыятычнай паводле зместу з´яӯляецца казка «Лебядзiны скiт». У ёй апавядаецца пра падзею, якая адбылася вельмi даӯно, калi татары напалi на русскую зямлю. Яны рухаюцца з нарабаваным багаццем i палоннымi. Хан Бату параӯноӯвае народ са статкам, «у якiм кожная жывёла думае толькi аб тым, каб есцi другiх i не быць з’едзеным». Яму пярэчыць паэт Юсуфi. Тады хан прапануе старому, якога яны ӯбачылi каля скiта. Зрабiць выбар: аддаць сваё жыццё дзеля выратавання людзей, альбо наадварот. Стары гатовы памерцi, але просiць пакiнуць жывымi столькi палонных, колькi змесцiцца ӯ яго скiце. Хан згаджаецца. У скiт зайшлi ӯсе палонныя i вылецелi адтуль белымi лебедзямi Стары кажа, што ён прыняӯ «слёзы i гора цэлай зямлi». Ι яшчэ ён «верыӯ i любiӯ. Калi хоць адзiн чалавек астаӯся на роднай зямлi – яна не загiне». Стары ператварыӯся ӯ камень, «з-пад якога тачылiся слёзы, збягалi ӯ ручаёк, струменьчыкам беглi да возера». Напалоханыя ворагi кiнулiся прэч. У канцы казкi пiсьменнiк прывёӯ дзве версii пра ӯзнiкненне назвы «Белая Русь». Ад лебядзiнага апярэння стала белай вопратка ӯ яе людзей. А яшчэ кажуць, што яна таму «белая», бо пад татарамi не пабыла.

Казка «Верабей, сава i птушыны суд» ӯзнiкла на аснове адной з беларускiх казак. Яна адказала на пытанне: чаму верабей скача дзвюма нагамi, чаму ӯ савы рознакаляровае пер´е… 

Казка «Вясна ӯвосень» адметная любоӯю да прыроды. Галоӯныя героi дзецi - Янка i Аленка. Янка хварэӯ i яго сястрычка пайшла па солнышка, каб яно заглянула ӯ пакой Янкi. Жывымi атрымалiся дыялогi птушак, жывёл, жабкаӯ, грыбоӯ, звяроӯ. Пiсьменнiк стварыӯ непаӯторны i чароӯны малюнак абуджанай Сонейкам асенняй прыроды.