Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Детская литература белорусская.docx
Скачиваний:
148
Добавлен:
18.01.2022
Размер:
111.7 Кб
Скачать

24. Асноўныя тэндэнцыі развіцця дзіцячай літаратуры ў 20-я гады. Дыскусія пра казку і яе згубны ўплыў на развіццё беларускай дзіцячай літаратуры

Літаратура 20-х гг 20 ст. стала на шлях пошуку новых герояў, формаў і сродкаў адлюстравання новага часу: у яе імкліва пачала ўваходзіць тэма рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, жыцця беспрытульных, сацыяльных пераўтварэнняў у краіне, пошукаў новых шляхоў у жыцці. Напрыклад, у часопісе “Зоркі” ў 1921 г. была апублікавана п’еса М. Чарота “Пастушкі”. Падзеі адбываюцца ў дарэвалюцыйны час, а героямі з’яўляюцца панскія і сялянскія дзеці. Аповесць жа “Свінапас” М. Чарота (1923-1924) – гэта твор, у якім падлетак становіцца на шлях ўсвядомленай барацьбы супраць ворага, а падзеі адбываюцца ў час польскай акупацыі Беларусі. У аповесці Коласа “На прасторах жыцця” (1925-1926) створаны вобразы прадстаўнікоў новага пакалення, якое ўпэўнена ідзе ў будычыню. У творах 1920-х гг. героямі якіх з’яўляюцца дзеці, матывы змагання, сацыяльнай барацьбы выкарыстоўваюцца як фон, які дапамагае раскрыць асаблівасці дзіцячага характару. (М. Зарэцкі “Бацькаў сын” (1924)). Адраджэнскі характар нацыянальнай літаратуры ў 20-х гг. прадвызначаў асэнсаванне беларускімі аўтарамі гісторыі свайго народа, пошуку ў мінулым узораў гістарычнага ідэалу для сучаснікаў. Гэты гістарычны ідэал мусіў падкрэсліць слаўнасць мінулага бел народа, яго вартасць і годнасць; мэтаю яго было сцверджанне гіст значнасці бел мінуўшчыны. Паказальнай у гэтым сэнсе з’яшляецца творчасць В. Ластоўскага.

У пачатку ж 20-х гг. 20 ст. разгарнулася дыскусія вакол жанру казкі, яна працягвалася ажно да 30-х гг. У ходзе дыскусіі выказваліся меркаванні аб тым, што казка адцягвае ўвагу дзіцяці ад рэальнага жыцця, адлюстроўвае ідэалогію буржуазнага свету, напоўнена містычным і рэлігійным зместам, а гэта перашкаджае дзіцяці рэальна адносіцца да жыцця і самасцвярджацца ў ім. Крупская прапаноўвала даследаваць традыцыі старой казкі, творча пераасэнсаваць яе вопыт і напоўніць яе новым – камуністычным зместам. Такія погляды не падзяляў Луначарскі і расцэньваў як памылковы. У абарону казкі выступалі і рускія пісьменнікі – М.Горкі, С. Маршак, К. Чукоўскі; беларускія пісьменнікі – Я.Колас, Зм. Бядуля, С. Шушкевіч і інш.

25.Асноўныя тэндэнці развіцця дзіцячай літаратуры ў 30-я гг.

У 30-ыя гады наша літаратура становіцца нібы вуліцай з аднабаковым рухам. Знешне гэты працэс насіў характар набліжэння літаратуры да жыцця. Узрасла у 30-я гады 20стагддз. цікавасць беларуск.пісьменнікау да свету дзяцінства, гісторыі, роднай прыроды да маральна-этычных прабем(“Пасескія рабінзоны” (1930) Я.Маур, “Міколка паравоз” (1936) М.Лынькоу, “Насцечка” (1941) К.Чорны, “Гаспадарка” (1930) Зм.Бядулі). З’явіліся таленавітыя вершаваныя казкі для дзяцей (“Каваль Вярнідуб” (1936) А.Якімовіча, “Мурашка Палашка” (1939), “Сярэбраная табакерка” (1940) Зм. Бядуля, “Несцерка” (1940) В.Вольскі). У Зах.Бел. выдаваліся бел.часопісы для дзяцей “Заранка” (1927-1931), “Снапок” (1937), “Пралескі” (1934-1938). Угэтыя часы дзяржава брала на сябе усе выдаткі кніжнага выдавецтва. У Белдзяржвыдавеце стварыуся спецыяльны аддзел па выданні кніг для дзяцей. Там публікаваліся лепшыя кнігі на той час, яны выходзілі мільеннымі тыражамі. З дастатковай мастацкай перанаучасцю напісаны ў гэтыя гады аўтарамі творы для дзяцей школьнага ўзросту(пач.кл. і сяр.кл.) Было надрукавана шмат апавяданняў і аповесцяў, у якіх выяўляліся захаплені дзяцей, імкненне да спазнання таямніц, самастойных здольнасцей(В.Каваля “Санька-сігналіст”, Я.Маура “ТВТ”, апавяданні К.Чорнага)У 1931г. адкрыйся Тэатр юнага гледача ў Мінску што, значна стымулявала ўзнікненне драматычных твораў для дзяцей рознага ўзросту. З сярэдзіны 30-х гг. у гэтым напрамку пісалі І.Гурскі, М.Клімковіч, В.Вольскі. Усё больш практыкавалася пастаноука спектакляу по творах беларусскіх аутарау. Для літаратуры 30-х гг. характэрны узлёты і спады: адны жанры запавольвалі сваё развіцце, інш. імкнуліся наперад. Літаратура тога перыяду здолела выявіць своеасаблівасць адчування навакольнага свету яе героямі. Аутарамі у большасці удалося раскрыць натуральнасць паводзін дзяцей.