- •Спецыфіка дзіцячай літаратуры як масацтва слова:
- •2.Дзіцячы фальклор, спецыфіка, ф-цыі яго жанраў. Вывучэнне дзіцячага фальклору.
- •4. Малыя жанры дзіцячага фальклору (пацешкі, заклічкі, дражнілкі):
- •6. Гульнёвы фальклор(лічылкі, жараб’ёвыя загаворы, гульні):
- •7. Малыя фальклорныя жанры.
- •8.Бел. Народныя казкі. Класіфікацыя, паэтыка
- •11.Развіцце бел дзіцячай літаратуры у пачатку 20 ст
- •12. Праблематыка апавяданняў Якуба Коласа для дзяцей.
- •13. Ідэйна-выхаваўчы змест паэм я. Коласа “рак-вусач” і “міхасёвы прыгоды”.
- •14. Тэматычная разнастайнасць вершаў я. Колса для дзяцей.
- •15. Янка купала – для дзяцей і пра дзяцей.
- •16. Тэма трагічнага дзяцінства ў апавяданнях з. Бядулі
- •17. Ідэйны змест і выхаваўчае значэнне казак з. Бядулі “Мурашка Палашка” і “Сярэбраная табакерка”
- •18. Алесь Якімовіч – казачнік
- •19. Янка Маўр – апавядальнік.
- •20. Пазанавальнае і выхаваўчае значэнне аповесці я. Маўра
- •21. Праблема фарміравання характару падлетка у аповесці м. Лынькова “Міколка-паравоз”
- •22. Праблематыка і жанравыя асаблівасці аповесці-казкі “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”
- •23. Ідэйна-мастацкі аналіз апавяданняў м. Лынькова
- •24. Асноўныя тэндэнцыі развіцця дзіцячай літаратуры ў 20-я гады. Дыскусія пра казку і яе згубны ўплыў на развіццё беларускай дзіцячай літаратуры
- •25.Асноўныя тэндэнці развіцця дзіцячай літаратуры ў 30-я гг.
- •26. Літаратурная дзейнасць в. Віткі для дзяцей.
- •28.Асноуныя тэндэнцыi развiцця бдл у 60-90 г.
- •29. Казачны свет в. Віткі:
- •30. Казкі Ул. Дубоукі для дзяцей, іх жанравая разнастайнасць
- •31. Максім танк для дзяцей
- •32. Творчасць с. Шушкевіча для дзяцей
- •33. Тэматыка і праблематыка казак у. Караткевіча
- •34. Праблематыка трылогіі і. Сяркова “Мы з Санькам у тыле ворага”
- •35. Жанравая і тэматычная разнастайнасць твораў п. Місько для юнага чытача
- •36. Тэматыка I праблематыка апавяданну я. Брыля для дзяцей
- •37. Сучасная паэзія для дзяцей.
- •38. Сучасная проза для дзяцей.
- •39. Сучасная літаратурная казка
- •40. Сучасная дзiцячая драматургія
Спецыфіка дзіцячай літаратуры як масацтва слова:
Мастацкая літаратура выконвае важную ролю ў жыцці асобы, у яе адносінах да свету. Дзіцячая мастацкая літаратура – гэта частка агульналітаратурнага працэсу. Яна утрымлівае ў сабе вялікі пазнавальна-выхаваўчы патэнцыял, які неабходна засвоіць будучым спецыялістам. Мэты дысцыпліны – даць уяўленне пра спецыфіку дзіцячай літаратуры, пазнаеміць з асаблівасцямі гісторыка-літаратурнага працэсу розных перыядаў. На вызначальную ролю кніг ў сваім жыцці звяртаў Я. Маўр: ен зазначыў, што і пісьменнікам мусіць стаў дзякуючы кнігам, бо яны яму адкрылі свет і людзей, абудзілі творчую фантазію.
Неабходна змалку прывабіць дзяцей кнігай, выклікаць ў іх устойлівую цікавасць да чытання. Кнігі здзіўляюць, захапляюць, цешаць вучняў-пачаткоўцаў сваім зместам…
Адна са спецыфічных асаблівасцей дзіцячай літаратуры ў тым, што творы пісьменнікаў арыентаваны на пэўны ўзрост дзіцяці. Важная асаблівасць дзіцячай літаратуры - яе сувязь з педагогікай і псіхалогіяй. Вітка падкрэсліваў, што не можа быць дзіцячым пісьменнікам аўтар, які ў самой душы сваёй не зэяўляецца педагогам. Спецыфіка дзіцячай літаратуры – паняцце, якое развіваецца, мяняе свае абрысы. Тэндэнцыі паглыблення яго зместу вызначаны яшчэ і тым, што часта дзеці атрымліваюць значана больш інфармацыі, чым іх аднагодкі ранейшых пакаленняў. Яны жывуць ў іншых умовах, растуць у век кампьтэрызацыі і іншых, амаль казачных, навуковых адкрыццяў. У такіх умовах вельмі важна для настаўніка зрабіць правільны выбар мастацкага твора для дзіцячага чытання, каб сфарміраваць чытацкую матывацыю. Формы працы з літаратурным творам павінны быць настолькі цікавымі, каб яны выклікалі жаданне аддаць перавагу чытанню мастацкага твора, а не прагляду фільма або гульні. Ад мастацкіх твораў у многім залежыць працэс фарміравання асобы дзіцяці.
У той жа час варта звярнуць увагу і на тое, што большая частка твораў бел дзіцячай літратуры – гэта творы, якія вызначаюцца сваёй мастацкай і выхаваўчай значнасцю, бо заўсёды ў бел літаратуры брула, іскрылася крынічна-светлая плынь сапраўднага мастацтва
2.Дзіцячы фальклор, спецыфіка, ф-цыі яго жанраў. Вывучэнне дзіцячага фальклору.
У фальклору адрозніваецца ўласны дзіцячы фальклор - фальклор створаны самімі дзецьмі, і фальклор для дзяцей - творы, складзеныя дарослымі, якія звычайна і выконваюць іх для дзяцей. "Фальклор для дзяцей - гэта складаная сукупнасць жанраў, розных па сваёй прыродзе, часе ўзнікнення, практычнай і функцыянальнай прызначанасці і мастацкім афармленні". Яна вылучае ў дзіцячым фальклоры наступныя жанры: "калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, лічылкі, жараб'ёвыя згаворы, гульні, маўчанкі, скорагаворкі, казкі, загадкі, прыпеўкі, дзіцячья анекдоты. Апошнім часам вылучаюцца ў асобны жанр "страшылкі" - апавяданні пра страшныя падзеі". Фальклорныя творы як найдаражэйшая духоўная спадчына беражліва перадаваліся ад аднаго пакаленя да другога. З даўніх часоў вусна-паэтычная творчасць спрыяла выхаванню высокіх маральных прынцыпаў і мастацкага гуту народа. Такую ж функцыю выконваў і дзіцячы фальклор. Узнік дзіцячы фальклор, як і ўся вусна-паэтычная творчасць, у старажытныя часы, калі чалавек навучыўся працаваць, гаварыць, свядома радавацца, нудзіць, ставіць пэўныя мэты, клапаціцца пра выхаванне дзяцей у адпаведнасці з тагачаснымі нормамі чалавечых узаемаадносін. Зразумела, што самыя раннія вусна-паэтычныя творы не дайшлі да нас: з часам адны з іх змяніліся, а некаторыя зусім зніклі. Фалькл творы спрыяюць фарміраванню ў дзяцей вобразнага мыслення, уменняў арыентавацца ў разанастайнасці лексічных значэнняў знаёмых і новых слоў, урэшце – першапачатковым уменням словатворчасці. Пачуцці, эмоцыі, якія узнікаюць у дзіцячай свядомасці пры ўспрыняцці фальклорных твораў, маюць вельмі важнае выхаваучае значэнне: яны здольныя затым праецыравацца ў дзіцяці на эмацыйны фон стасункаў з рэальнымі людзьмі, пераносіцца ў сферу адносін з роднымі, сябрамі і нават чужымі людзьмі. У гэтым сэнсе вусная народная творчасць – неацэнны выхаваўчы скарб, якім павінны карыстацца бацькі, кожны выхавацель, настаўнік, яна спрыяе выхаванню асобы, якая неабыякавая да чужой бяды, здольная суперажываць іншаму.
3. Калыханкі, іх паходжанне, прызначэнне, паэтыка: Даследчыкі дзіцячага фальклору даказалі іх сувязь з замоўнай паэзіяй, пра што сведчыць змест калыханак: яны узніклі тады, калі першабытны чалавек адухаўляў сілы прыроды, многія жыццёвыя з’явы і горача верыў у магчымасць уздзеяння на іх усхваляваным, пранікнённым словам. Песняй-калыханкай маці імкнулася уплываць на лёс дзіцяці, шчыра верыла, што яе словы ўлагодзяць звышнатуральныя сілы. Часта сустракаюцца такія героі як Сон, Дрымота, Угамон, бываюць і міфічныя. Вядома што у дзіцячых к. кот – самая папулярная істота: ен то ідзе на таржок і прыносіць малому піражок, то дапамагае маці закалыхаць малое і атрымлівае за гэта ўзнагароду, то прыносіць паясок. Пра ката так часта спявалі таму што ен быў у кожнай хаце, і дзеці яго добра ведалі, любілі, ім падабаліся яго мяккая поўсць, спрытныя рухі, гуллівасць. К. усіх народаў свету, у тым ліку і беларускія, вызначаюцца павольным рытмам, своеасаблівай аданастайнай мелодыяй, задушэўнай лірычнасцю і цеплынёй. Калыханкі спяваюцца з мэтай дапамагчы дзіцяці хутчэй заснуць. Ля калыскі зусім малога спявалі “люлі-люлі” або “ баю-баюшкі-баю”. Калі дзіця падрастала маці павінна была калыханкай зацікавіць малое. Вось чаму ўсе калыханкі маюць хоть і не скаладаны, але займальны сюжэт. Кожная калыханка нагадвае нескладанае вершавальнае апавяданне, часта ў ім называецца імя дзіцяці. Напрыклад: Пайшоў коцік на таржок, купіў Юрыку піражок, пайшоў коцік на вулку, купіў Юрыку булку, пайшоў коцік рэпку рваць, Юрку трэба крэпка спаць. Захапляе дзяцей і тое, што кот, гусі ці куры дзейнічаюць у калыханках зусім як людзі: размаўляюць, радуюцца, перажываюць.. Калыханкі не толькі даюць багаты матэрыял для развіцця фантазіі маленькіх дзяцей, але і вучаць іх вобразна мысліць і гаварыць, спрыяюць адчуванню рытму, муз тэксту. Часта ля калыскі маці спявала сваю к., якая потым пераходзіла праз пакаленні і дайшла і да нашых дзён. Звычайна ў народных к. не гаворыцца пра гора і пра трагічнае. Таму што песня пра жудаснае і трагічнае можа запалохаць дзіця, зрабіць змрочным яго настрой. Складальнікі песен-калыханак хацелі, каб дзеці адчувалі сябе ў атмасферы прыязнасці і пяшчоты, таму пераважная большасць беларускіх народных калыханак вызначаецца мяккасцю гучання, яны светлыя і пяшчотныя;