Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по Истории Беларуси, 1ый семестр (Гонцова Светлана Константиновна) [6262 вопросов].doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
15.06.2014
Размер:
554.5 Кб
Скачать

57. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ліквідацыя ссср: розныя погляды і меркаванні.

Вясной 1990 г . на альтэрнатыўнай аснове прайшлі выбары ў рэспубліканскія і мясцовыя органы ўлады. На выбарах вялікіх поспехаў дабіліся так званыя “дэмакраты” і нацыянал-сепаратысты. На пленуме ЦК КПСС, які адбыўся ў пачатку 1990 г., М.С. Гарбачоў прапанаваў выступіць з заканадаўчай ініцыятывай аб выключэнні з Канстытуцыі СССР яе 6-га артыкула аб кіруючай ролі КПСС, замацаваць у новай платформе партыі палітычны плюралізм, змешаную эканоміку і шматпартыйнасць, увесці пасаду прэзідэнта краіны. Удзельнікі пленума пагадзіліся з прапановай генсека. Нечарговы 3 З’езд народных дэпутатаў СССР у сакавіку 1990 г. Выканаў прапанову генсека. З’езд на безальтэрнатыўнай аснове выбраў М.С. Гарбачова Прэзідэнтам СССР. Падзеі сакавіка 1990 г. сталі сігналам для нацыянал-сепаратыстаў Эстоніі, Азербайджана, Арменіі, Латвіі, Літвы, Грузіі і іншых рэспублік. Яны аб’явілі аб суверэнітэце рэспублік. Тады прынялі Закон СССР “Аб парадку рашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзнай рэспублікі з СССР”. Рашаючы ўдар па СССР быў нанесены ў маі – чэрвені 1990 г. на першым З’ездзе народных дэпутатаў Расіі ў Маскве. У выніку напружанай палітычнай барацьбы Б.М. Ельцын быў выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета РСФСР. 12 чэрвеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР. Падзеі ў Маскве ў маі – чэрвені 1990 г. паскорылі распад СССР. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі ў складзе савецкай федэрацыі. Летам 1990 г . адбыўся апошні ХХVІІІ з’езд КПСС. Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася, калі ўрад СССР на чале з М.І. Рыжковым у сярэдзіне 1990 г. прадставіў праграму выхаду эканомікі з крызісу і пераходу да рыначных адносін. Глыбокі эканамічны крызіс было вырашана падавіць сродкамі капіталізму. Гэта была незаўважаная народам афіцыйная змена палітычнага курсу КПСС і Савецкай дзяржавы. Апазіцыйныя “дэмакратычныя” арганізацыі СССР атрымлівалі з-за мяжы матэрыяльную і фінансавую дапамогу. Палітычнае і прававое супрацьстаянне паміж Масквой і саюзнымі рэспублікамі стала набываць бесперапынны характар. ІV З’езд народных дэпутатаў СССР у снежні 1990 г. абмеркаваў ідэю Саюзнага дагавора і прыняў рашэнне аб правядзенні рэферэндума па пытанні захавання Саюза ССР. Рэферэндум адбыўся 17 сакавіка 1991 г. Ён не праводзіўся ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Арменіі, Малдавіі і Грузіі. 14 жніўня 1991 г. быў надрукаваны тэкст новага Саюзнага дагавора, які насіў супярэчлівы характар. Падпісанне дагавора павінна было адбыцца 20 жніўня 1991 г. 4 жніўня 1991 г. М.С. Гарбачоў пакінуў Маскву і паехаў адпачываць на крымскую дачу. Перад ад’ездам ён даў свайму бліжэйшаму акружэнню даручэнне рыхтаваць увядзенне надзвычайнага становішча ў шэрагу рэгіёнаў СССР. 18 жніўня 1991 г. прадстаўнікі цэнтра прыехалі ў Форас, азнаёмілі М.С. Гарбачова са складам будучага Дзяржаўнага камітэта па Надзвычайнаму становішчу (ГКЧП) і прапанавалі падпісаць адпаведны ўказ. М.С. Гарбачоў адмовіўся гэта зрабіць, чым адразу ператварыў сваіх “гасцей” у загаворшчыкаў. Тады раніцай 19 жніўня 1991 г. усе сродкі масавай інфармацыі перадалі заяву ГКЧП аб тым, што М.С. Гарбачоў не можа выконваць свае абавязкі “па стану здароўя”, а яго паўнамоцтвы пераходзяць да віцэ-прэзідэнта Г.М.Янаева. Кіраўнікі Расіі ў звароце да грамадзян назвалі ГКЧП “рэакцыйным антыканстытуцыйным пераваротам” і запатрабавалі склікання Надзвычайнага з’езда народных дэпутатаў СССР. Выступленне Б.М. Ельцына, які залез на танк, дабаўляла яму папулярнасці. Сваім указам Прэзідэнт Расіі перападпарадкаваў сабе ўсе органы выканаўчай улады СССР.. 21 жніўня 1991 г. прадстаўнікі ГКЧП вылецелі ў Форас для сустрэчы з М.С. Гарбачовым, але ён іх не прыняў. Вечарам 21 жніўня 1991 г. М.С. Гарбачоў вярнуўся ў Маскву, цалкам адмежаваўся ад сваіх саратнікаў. Вучоныя і палітыкі неадназначна ацэньваюць падзеі 19 – 21 жніўня 1991 г. Адны з іх лічаць, што гэтыя падзеі нельга кваліфікаваць як “дзяржаўны пераварот”, “путч”, “загавор”, бо члены ГКЧП СССР не планавалі карэнных змен у дзяржаўным ладзе краіны. Яны стараліся захаваць існаваўшы канстытуцыйны парадак, адзіную дзяржаву, дзяржаўны і грамадскі лад перад пагрозай яго знішчэння. Другія (былы прэм’ер-міністр В.С. Паўлаў і інш.) сцвярджаюць, што падзеі 19 – 21 жніўня 1991 г. – гэта “сапраўдны дзяржаўны пераварот, добра падрыхтаваны і прафесійна праведзены Гарбачовым – Ельцыным па спецзаказу”. Галоўным у “спецзаказе” было разбурэнне СССР і перавод краіны на капіталістычны шлях развіцця. Трэцяя група даследчыкаў лічыць, што выступленне ГКЧП СССР у абарону краіны і яе Канстытуцыі было няўдалым, непрафесійным. Гэкачэпісты аказаліся пешкамі ў грандыёзнай правакацыі, якая была падрыхтавана і праведзена “сусветнай закулісай” Іх абманным шляхам уцягнулі ў заведама правальнае мерапрыемства, якому прысвоілі катэгорыю “путчу” з тым, каб прыбегнуць да немагчымых у звычайнай сітуацыі надзвычайных мер па змене існуючага ладу. Падзеі 19 – 21 жніўня 1991 г. паскорылі працэс распаду СССР. 25 – 26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца “Рэспубліка Беларусь”, а герб “Пагоня” і бела-чырвона- белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі РБ. 23 жніўня 1991 г. некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР у рэзкай форме запатрабавалі ад М.С. Гарбачова распусціць КПСС. М.С. Гарбачоў добраахвотна капітуляваў, пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС і распусціў Цэнтральны Камітэт партыі. Указамі Б.М. Ельцына ў жніўні 1991 г. дзейнасць КПСС і КП РСФСР прыпынялася. У жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы (у Віскулях Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (Б. Ельцын, С. Шушкевіч, Л. Краўчук), дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым канчаткова знішчылі вялікую і магутную дзяржаву. Савецкі Саюз прыпыніў сваё існаванне. На руінах СССР была створана Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Дакументы сустрэчы ў Віскулях былі адобраны Вярхоўнымі Саветамі Расіі, Беларусі і Украіны. 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алма-Аце кіраўнікі 11 рэспублік былога СССР падпісалі Дэкларацыю ў падтрымку Белавежскага пагаднення. Членамі СНД сталі ўсе былыя саюзныя рэспублікі, акрамя Літвы, Латвіі і Эстоніі. Даследчыкі лічаць, адказнасць за развал СССР нясуць у аднолькавай ступені М.С. Гарбачоў і Б.М. Ельцын, а таксама іх паплечнікі. Кожны з іх з улікам абставін і часу рабіў адну і тую ж справу. Палітыка перабудовы аслабіла СССР да такой ступені, што далейшае яго існаванне станавілася праблематычным. Крах савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу быў абумоўлены, па-першае, сур’ёзнымі памылкамі і пралікамі КПСС, якія былі дапушчаны ў распрацоўцы і правядзенні палітыкі перабудовы. Адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення савецкага грамадства, не былі дакладна вызначаны мэты і задачы, канчатковыя вынікі. Сацыялістычныя ідэалы ў вачах мільёнаў абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС катастрафічна падаў. Па-другое, негатыўныя працэсы і з’явы ў грамадскім жыцці суправаджаліся моцнай прапагандысцкай кампаніяй па дыскрэдытацыі КПСС, Савецкай дзяржавы, савецкага ладу жыцця, дасягненняў краіны. Па-трэцяе, шмат папрацавала на карысць распальвання антысавецкай і антыкамуністычнай істэрыі частка навуковай, творчай і тэхнічнай інтэлігенцыі. Ідэолагам “амерыканізацыі” краіны ўдалося метадам сацыяльнай дэмагогіі раз’яднаць працоўных, выклікаць схільнасць да хістанняў і крайніх дзеянняў. Людзей прымусілі паверыць, што тыя, хто не здрадзіў сваім поглядам, – гэта рэакцыянеры, кансерватары, якія заслугоўваюць пагарды, а тыя, хто за адзін дзень змяніў погляды, перафарбаваўся, – гэта сапраўдныя героі, новыя барацьбіты за “светлую будучыню народа”. Па-чацвёртае, не садзейнічалі павышэнню аўтарытэту і ўзмацненню палітычнага ўплыву КПСС адарванасць яе вярхоў ад народа і шматмільённай арміі радавых камуністаў, пратэкцыянізм, хабарніцтва, карупцыя... Памылкі ў кіраўніцтве выдаваліся за ўсеагульную некампетэнтнасць і бяздарнасць партакратаў, а недахопы ў развіцці сацыяльна-эканамічнай і духоўна-маральнай сфер – за трагедыю і катастрофу краіны. Патрэбна адзначыць, што ў час суровых выпрабаванняў генсек, Палітбюро і Сакратарыят ЦК КПСС здрадзілі сваёй партыі. Яны не звярнуліся да КПСС і народа, не зрабілі нават спробы склікаць з’езд партыі ці пленум ЦК КПСС, ніяк не супрацьдзейнічалі антыканстытуцыйным акцыям прэзідэнтаў СССР і Расіі і іх акружэння. Верхам ідэйнай і палітычнай здрады (наўмыснай ці ненаўмыснай), не маючай аналагаў у гісторыі, з’явіліся адказ у той трагічнай для КПСС сітуацыі М. Гарбачовым ад паўнамоцтваў Генеральнага сакратара ЦК КПСС і падпісанне супрацьпраўнага ўказа аб прыпыненні дзейнасці КПСС. Нічога не рабілі мясцовыя партыйныя камітэты і паслухмяныя члены партыі: капітуляцыя была масавай.