Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Знакi прыпынку пры адасобленых акалiчнасцях

Заданне 101. Выпішыце нумары сказаў, у якіх выдзеленыя словы трэба выдзеліць коскамі. Вусна растлумачце пунктаграмы.

Варыянт І. 1. Дзе-нідзе на паляне імшэюць у спрадвечным сне волаты-камяні. 2. Забіўшыся ў куток у адным з пакояў браў у рукі сваю ўлюбёную скрыпку. 3. Тут на хутары Вязынка ў час святкавання İвана Купалы ў сям’і арандатара нарадзіўся сын Янка. 4. Ніколі ж не быў, а то прыляцеў на ноч гледзячы. 5. Яшчэ нядаўна вось тут шапацела, шаргацела, жаўцела святкуючы свой час лагоднае бабіна лета. 6. Па-ранейшаму спакойна жыве вячысты горад, узняты над ваколіцай далонямі пагоркаў. 7. Тут на палявой Случчыне ад лесу засталіся толькі назвы палеткаў ды яшчэ ляскі. 8. Сяргей, здаецца, ішоў не датыкаючыся зямлі. 9. З усіх толькі Хведзька сядзеў неспакойна, еў хапаючыся. 10. Убіраючы воды крыніц і лясных рачулак бяжыць Віхра праз гаі і дубровы, праз жытнёвыя палі і духмяныя сенажаці. 11. İ далёка скрозь па полі гладзь снягоў бялела. 12. Спыніўся Загацкі не даехаўшы да сваёй былой вёскі на беразе колішняй рэчкі. 13. Неспадзявана аднекуль з боку лесу вырваўся парывісты вецер. 14. İ толькі ў адным месцы суцішае імклівы бег Віхра, робіць паўкруга па зарослым краскамі лузе мінаючы старажытны горад. 15. Там за невялікім ляском вясёлым і светлым ад бяроз, стаіць мая родная вёска. 16. А ў небе ўдзень і вечарамі высока поўнымі шнурамі злятаўся вырай жураўліны. 17. Паволі пралятаючы над вёскамі і пустымі палямі журавы раз-пораз падаюць свае сумныя галасы. 18. З поўдня з-пад Касішча мяккі вільготны вецер прыносіць духмяны, мядовы пах канюшыны. 19. Снег увачавідкі асядаў, змрачнеў і адсоўваўся як мага далей ад платоў і прызбаў. 20. Мікола маўчаў сцяўшы зубы. 21. Усюды загаманілі, забулькалі ручаі і ў шматгалосым шуме і звоне панеслі вясну некуды далей. 22. Пе­раступіўшы парог школы дзіця не развітваецца з маленствам. 23. Тут пад кручай было змрочна, таму раса здавалася белай. 24. Сонца паліла не шкадуючы і моцна нагрэла брук, цэглу дамоў і асфальт тратуараў. 25. Расчасаўшы пругкім ветрам косы, спаласнуўшы ногі ў расе золатагаловыя бярозы паўстаюць ва ўсёй сваёй красе. 26. İ тут у Наднямонні паказаліся нарэшце першыя ластаўкі роднай вясны. 27. Ма­ці ўсё жыццё працавала свету не бачачы. 28. Па нізкіх мясцінах чуліся днём ледзь улоўныя пералівы нябачных яшчэ ручаінак. 29. Тысячамі дарог і ў розных кірунках ідуць людзі шукаючы сабе прастору, волі і шчасця. 30. Аднекуль з-за калгаснага саду прышамацеў сюды лёгенькі-лёгенькі, ледзь улоўны ветрык. 31. Дзесьці там на тым беразе, на старой сівой званіцы прагудзеў мілагучны звон. 32. Ён ужо згодны быў і да вечара працаваць не еўшы. 33. Ці маем мы права сядзець склаўшы рукі? 34. Спакусіўшыся сонцам і цеплынёй другі раз зацвілі брусніцы, суніцы, нават крушына. 35. Там-сям з зялёнага мора маладога хвойніку высока ўзнімаліся парасоны-верхавіны старых хвой. 36. Вуліцы тут на Палессі шырокія, не вузейшыя за які мінскі праспект. 37. Ведаючы ўсе адценні слова можна лёгка перадаваць усе адценні думкі. 38. Хтосьці там у шырокім прыволлі заспяваў пра шырокае поле,― засвістаў ледзяным салаўём. 39. Сям-там па лугавых грудах раскідаліся бародкі-кудзеркі астраўкоў, дзе буяў малады, сакавіты дубняк. 40. Дзеці ў яго растуць на лес гледзячы.

Варыянт ІІ. 1. Нахадзіўшыся да стомы ў нагах ён сядаў на пясок і сумленна дзяліў хлеб з сабакам. 2. Бабуля гаварыла не спяшаючыся, разважліва. 3. Недзе далёка на ўсходзе крыху абазначылася светласць на небе, але была яшчэ ноч, кароткая, летняя. 4. Ніхто не апіша і не намалюе ўсяго таго, што бачыш адсюль з высокага берага Шчары. 5. Там і сям на ўскраінах лясоў распускаліся маладыя лісточкі бярэзінак. 6. Тут, ля дарогі асвяжаючы душу ціха і густа шапацела ўраджайнае ў гэты год жыта. 7. Вяскоўцы лавілі шмат рыбы, білі розную звярыну і жылі прыпяваючы. 8. Тут жа каля хаты дзве вярбы старыя, дуб каржакаваты. 9. Як захлынуўся ад радасці жаўранак славячы сонца вясновага дня. 10. Пер­шыя зоры ўжо замігацелі то там, то сям у бяздонным небе. 11. Дзям’ян жыве сабе прыпяваючы. 12. На межах ды палявых дарогах улёгшыся ў карычневым быльніку і сівым палыне грэлі свае бакі старыя камяні. 13. Міма цёмнымі высокімі сценамі бясконца ішлі сосны варушачы кашлатымі лапамі. 14. Адсюль з Траецкага ўзвышша вечна малады Максім углядаецца ў сінечу веснавога неба. 15. Сцежка, па якой ён ішоў, згубілася недзе сярод папаратніку. 16. Хай жа над вамі з зары да зары радасна жаўранкі звоняць натхнёныя. 17. У хмарах кацілася то паказ­ваючыся, то хаваючыся зноў нізкае белаватае сонца. 18. İ лапця не спляцеш не ўмеючы. 19. На арэшніку можна было заўважыць на пупышках далікатныя ружовенькія вусікі цвету. 20. Папіскваючы ястраб апісваў кругі ў небе і паступова аддаляўся. 21. Даўным-даўно яшчэ ў дні юнацтва мяне зачароўвалі прасторы зямлі. 22. Мае радкі не ўбачаць свету, паснуць не ўзняўшыся з вытокаў. 23. Навальніцаю вецер дыхнуў над ракою і раптоўна прыціх у трывожным спакоі. 24. Кнігаўка кружылася над лугам, крычала, плакала не сціхаючы. 25. Вучылася Прадслава ў школе пры Сафійскім саборы. 26. Сонца ўжо купаецца праменямі недзе далёка ў росным лесе. 27. Пагоркі падступалі да ракі то паката спускаючыся зялёнымі адхонамі, то навісаючы над ёй стромымі кручамі. 28. Заіскрыліся ягады рабін, і азарыўшы вод імшарных сінь успыхнулі сузор’і журавін. 29. Вясной у спёках і дажджах пад крыламі галінак рос яблык, быццам на дражджах. 30. Там на левым беразе Сожа патанаюць у квецені лугі. 31. Снуючыся высока ў небе раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі. 32. Уладзіку закарцела не марудзячы падзяліцца з кім-небудзь сваім адкрыццём. 33. Май шумеў навальніцамі; яны пачыналіся надвячоркам ужо другі тыдзень. 34. Сонца не відно, яно ўжо там за густой барвовай смугой нібы расплавілася. 35. Чапляючыся крыллем за нізкія хмары над самым Жыцькавам ляцелі ў вырай журавы. 36. Госці вырашылі выязджаць не марудзячы. 37. Хмара падкралася ціха зусім без ветру і грымот. 38. Хочацца бегчы босаму па лузе, па халоднай мяккай траве, задыхацца і адпачываць дзе-небудзь на ўзбярэжжы ракі або каля крыніцы. 39. Павольна не махнуўшы крыламі плавалі буслы збіраючыся ў вырай. 40. З таго часу заўсёды восенню ён наведваўся ў свае грыбныя мясціны.