Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МАРОЗАВА Я.Н.Рыхтуемся да ЦТ - 2008 г ПОЎНЫ..doc
Скачиваний:
400
Добавлен:
25.11.2019
Размер:
1.71 Mб
Скачать

Марфалагiчнае падваенне і

Т Р Ы Ў М О В Ы П А Д А Ў Ж Э Н Н Я :

 падаўжацца могуць толькі 9 гукаў: а) тры былыя мяккія, а пазней зацвярдзе­лыя ў беларускай мове шыпячыя ж , ч , ш;

б) 4 свісцячыя мяккія з’, с’, дз’, ц’;

в) 2 санорныя мяккія л’, н’;

 гэтыя 9 зычных павінны быць у спалучэнні з ётам [ j ];

 гэтае спалучэнне з ётам павінна быць у інтэрвакальным становішчы ( г. зн. паміж галоснымі )

  

А Ж, Ч, Ш; З', С', ДЗ', Ц'; Л', Н' j А

Тут А – любы галосны гук.

Калі адсутнічае любая з трох умоў, то падаўжэння не будзе.

У іншамоўных словах няма 3-х умоў: цэлюлоза, місіянер, стэлаж

Руск. : солью – [со л'jу ]

Белар. : со л' j у  соллю – [сол'у ]

Выключэнне 1 з тэмы ”падоўжаныя зычныя ” :

Ульяна, İлья, Касьян, Юльян, Кандрацьеў + вытворныя ад іх і ад ліць (Ульянаўск, İльіч, İльічоўка, Касьянавіч, разальюць, вылье і падобныя )

Выключэнне 2 з тэмы ”падоўжаныя зычныя ” :

1) панна, 2) донна, 3) мадонна, 4) прымадонна, 5) Жанна д’Арк, 6) бела­донна (бат., фарм.), 7) манна (нябесная), 8) ванна, 9) бонна (’выхавальніца ў дваран. сем’ях’), 10) дурра (бат.: збож. расліна), 11) мецца-сапрана, 12) Мекка, 13) Ніцца, 14) Вінніца

Заданне 25. Растлумачце фанетычнае падаўжэнне зычных ці яго адсут­насць наяўнасцю або адсутнасцю трох умоў падаўжэння.

Смецце, сырасцю, асенні, адкрыццю, трысцё, паддацца, Сібір’ю, чэсцю, здароўем, паняцце, радасцю, гама, палоззе, здарэнне, бонна, выйсце, забеспячэнне, рассакрэціць, калекцыя, гуллівы, мадонна, вя­селле, суфікс, ракой Об’ю, збожжа, шасцюдзесяццю сямю, расстацца, Мекка, панна, прымадонна, İльічоўка, ураганны, Ульянаўка, г. Усурыйск, Ме­лання, Закаўказзе, выльецца, чуллівы, Запарожжа, келля.

Заданне 26. Перакладзіце на беларускую мову. Вусна растлумачце наяўнасць або адсутнасць падаўжэння зычных.

  1. понятие

  2. жильё

  3. зальёт

  4. богатство

  5. Обью

  6. трасса

  7. листья

  8. кассир

  9. раздолье

10) вытьё

11) коренной

  1. мягкий

  2. обличье

  3. потолком

  4. связью

  5. гусем

  6. медью

  7. свадьба

  8. Ильич

  9. мазью

10) сучья

11) коммунар

  1. колья

  2. Илья

  3. чувство

  4. масса

  5. затмение

  6. подножье

  7. тонна

  8. судья

  9. ванна

10) Касьян

11) семенной

  1. аттракцион

  2. столетие

  3. коллектив

4) пятьюдесятью

5) молодёжью

6) разоружение

7) грипп

8) уголья

9) безземелье

10) поддувало

11) Ульяна

1) теннис

2) заботиться

3) шитьё

4) массаж

5) каменья

6) россыпь

7) костью

8) пугаются

9) отдаться

10) перелью

11) Полесье

Заданне 27. Выпішыце па парадку пад іх нумарамі словы, у якіх ёсць фанетычнае падаўжэнне зычнага. Словы з марфалагічным падва­еннем зычнага на стыку марфем не выпісвайце.

1) бя..со..ніца, 2) прагра..ма, 3) Пале..се, 4) ажы..цяўляць, 5) ма..савы, 6) рэжы..сёр, 7) гу..лівасць, 8) шыр..ю, 9) каме..ны, 10) кало..на, 11) бя..­спрэчна, 12) бя..сэнсіца, 13) прэ..са, 14) ка..ліграфічны, 15) гру..па, 16) а..тэстат, 17) ба..лада, 18) водгу..ле, 19) мя..каваты, 20) прадчува..не, 21) па..данства, 22) надзё..ны, 23) разво..дзе, 24) се..сія, 25) ра..злава..ца, 26) свежас..цю.