Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Uch_pos.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
789.5 Кб
Скачать

Мястэчкі

Узнікненне мястэчак на землях Беларусі з’явілася заканамерным вынікам развіцця феадальнай гаспадаркі краіны. На працягу ХІІІ-ХIV стст., у час фарміравання Вялікага княства Літоўскага асноўнымі тыпамі населеных пунктаў на Беларусі былі гарады і сёлы. Пры агульнай невялікай колькасці паселішчаў гэтага перыяду яны у асноўным забяспечвалі адзін другога прадуктамі сельскай гаспадаркі і рамяства. Аднак ужо ў гэты час у адпаведных месцах узнікалі невялікія торгі, на якіх жыхары гарадоў і вёсак абменьваліся прадуктамі сваёй дзейнасці. Месцы гэтых торгаў з’яўляліся як бы правобразамі будучых паселішчаў. У ХV ст. на землях Беларусі адбываецца актыўны каланізацыйны працэс, узнікаюць новыя вёскі і двары, павялічваецца колькасць насельніцтва ў гарадах. Патрэбы ўнутранага рынку стала павялічваюцца. Беларускія землі паступова ўцягваюцца ў кола агульнаеўрапейскіх рынкавых адносін. Эканамічнае развіццё ў ХV ст. суправаджалася паляпшэннем знешне- і унутрыпалітычнай сітуацыі на Беларусі. У такіх абставінах ствараліся аб’ектыўныя перадумовы для ўзнікнення новага тыпу паселішчаў. Яны былі павінны запоўніць той тэрытарыяльна-эканамічны вакуум, які ўтварыўся паміж горадам і вёскай у выніку сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель феадальнай эпохі. Як адзначаў М.Доўнар-Запольскі, “правільная” урадавая дзейнасць па закладанню мястэчак стала праводзіцца Жыгімонтам І, хаця і да яго было заснавана нямала мястэчак. Новыя паселішчы з’яўляліся сельскагаспадарчымі па сваіх занятках, але прывілеі на іх заснаванне спрыялі развіццю ў іх гарадскіх рысаў (існаванне карчмаў, торгаў, кірмашоў)

З 80-х гг. ХХ ст. гэтая катэгорыя познесярэднявечных паселішчаў даследуецца археолагамі. Найбольш даследаваны мястэчкі Беларускага Панямоння і Падзвіння (археолагі В.У.Шаблюк, Ю.М.Бохан, В.Зайцава, А.К.Краўцэвіч, Н.У.Здановіч, З.С.Пазняк). Дзякуючы аналізу пісьмовых і археалагічных крыніц, даследчыкі вызначылі асноўныя тэндэнцыі гістарычнай тапаграфіі, планіроўкі, забудовы, матэрыяльнай культуры мястэчак Беларускага Панямоння. Гэты аналіз дапамагае стварыць агульную карціну гістарычнага развіцця мястэчак на Беларусі і вылучыць спецыфічныя рысы для асобных рэгіёнаў.

Тапаграфія мястэчак вызначалася сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі іх фарміравання. Перыяд найбольш інтэнсіўнага заснавання і развіцця мястэчак (ХVI -першай паловы XVII стст.) характарызаваўся агульным уздымам феадальнай гаспадаркі на землях Беларусі. Феадалы імкнуліся да стварэння ў сваіх уладаннях паселішчаў з гандлёва-рамеснымі функцыямі. Такія паселішчы ўзнікалі, як правіла, паблізу буйных феадальных маёнткаў. Таму геаграфічныя асаблівасці той ці іншай мясцовасці хоць і ўплывалі ў нейкай ступені на размяшчэнне мястэчак, аднак не з’яўляліся галоўнай умовай пры іх фарміраванні.

Існавалі два шляхі закладання мястэчак - на новых месцах (“на сырым корню”) і на аснове ўжо існуючых вёсак. Для новых паселішчаў выбіраліся зручныя па сваім геаграфічным палажэнні месцы паблізу феадальных двароў. Можна вылучыць два асноўныя варыянты тапаграфічнай сувязі паміж маёнткамі і мястэчкамі. Характэрным узорам для першага варыянта можна лічыць фарміраванне мястэчак на Уздзе і Валожыне. У гэтых пунктах цэнтральнай часткі мястэчак (рынкі) прымыкалі непасрэдна да маёнтку. Тут жа знаходзіліся і культавыя пабудовы (касцёлы, цэрквы). Ад рынка ўздоўж напрамкаў дарог і шляхоў фарміраваліся вуліцы адзначаных мястэчак. Іншым чынам закладаліся мястэчкі ў Магільполі, Койданаве, Рубяжэвічах, Івянцы, Дзераўной і некаторых іншых населеных пунктах. Яны ўзнікалі на пэўнай адлегласці ад феадальных двароў (часцей за ўсё, 0,5 - 1 км). У кожным канкрэтным выпадку гэта тлумачылася рознымі прычынамі. Двары феадалаў (замкі) у Магільнай і Свержані (цяпер Нова-Свержань) размяшчаліся на качагоравых узвышшах пасярод поплава правага берага Нёмана. Бліжэйшыя спрыяльныя месцы для паселішчаў знаходзіліся на больш высокім левым беразе ракі, дзе з часам і сфарміраваліся мястэчкі. Мястэчкі ў Рубяжэвічаў, Івянцы, Дзераўной у адносінах да феадальных двароў таксама размяшчаліся на працілеглых берагах рэчак. Аднак стварэнне ў гэтых пунктах мястэчак тлумачылася не адсутнасцю каля маёнткаў зручных для паселішчаў месцаў, а тым, што ўзгаданыя двары знаходзіліся ў баку ад важных гандлёвых шляхоў. Таму для мястэчак выбіраліся месцы, праз якія праходзілі такія дарогі. Тапаграфічнае палажэнне асобных мястэчак цалкам абумоўлівалася іх размяшчэннем на важных гандлёвых шляхах без сувязі з феадальнымі маёнткамі (Пясочнае, Ячэмічы). Пры гэтым, мястэчкі ўзнікалі і на не вельмі спрыяльных для жыцця месцах. Аднак эканамічныя выгады ад функцыянавання такіх мястэчак пераважалі нязручнасці іх геаграфічнага размяшчэння.

Што да мястэчак, якія сфарміраваліся на тэрыторыі былых вёсак, то яны ўвасобілі ў сябе ўласцівасці геаграфічнага палажэння існаваўшых тут сельскіх паселішчаў. Планіроўка мястэчак, таксама як і тапаграфія, залежала ад шляхоў і фармавання. Мястэчкі, якія ствараліся на месцы ранейшых вёсак, першапачаткова ўспрымалі іх планіроўку (Станькава, Мікалаеўшчына, Івянец). Новай рысай планіроўкі такіх паселішчаў было з’яўленне рынкавай плошчы. Яна ўтваралася звычайна ў выніку пашырэння ў адпаведным месцы вясковай вуліцы. Тут паступова ўзнікалі культавыя пабудовы (калі іх не было раней), карчмы, крамы - гэтыя абавязковыя элементы мястэчкавай забудовы. У тых выпадках, калі ў вёсцы існавалі царква ці касцёл, рынкавыя плошчы фармаваліся побач з імі.

Для мястэчак, якія ўзнікалі на новых месцах, была ўласцівая рэгулярная планіроўка, г.зн. такія мястэчкі забудоўваліся па загадзя распрацаваным плане (Дзяляцічы, Любча, Стоўпцы). Галоўным звяном мястэчкавай планіроўкі з’яўляліся рынкавая плошча (рынак). Ад яе ў напрамках асноўных дарог, маёнткаў, замкаў разбіваліся прамыя вуліцы, шчыльна падзеленыя на асобныя мястэчковыя пляцы.

Вылучаюцца тры асноўныя тыпы гістарычнай планіроўкі мястэчак Беларускага Панямоння: аднавосевая, дзвюхвосевая і радыяльная. Узгаданыя тыпы планіроўкі сталі асновай для фармавання адпаведна, аднавулічных, дзвюх-трохвулічных і шматвулічных мястэчак. Да першага тыпу належаць мястэчкі, якія фармаваліся па адной планіровачнай лініі, як правіла, уздоўж адной дарогі (Рубяжэвічы, Лоск). Дзвюхвосевую планіроўку мелі мястэчкі, дзе вулічная забудова вялася на двух напрамках (дарогах) - Станькава, Валожын, Івянец і іншыя. Да трэцяга тыпу адносяцца мястэчкі, дзе ад рынка, які размяшчаўся ў цэнтры паселішча, у розныя бакі адыходзілі шляхі і дарогі да населеных і тапаграфічных пунктаў дадзенай мясцовасці (двароў, замкаў, млыноў, могілак і г.д.) - Койданава, Мір.

Забудова мястэчак, як і планіроўка, залежала ад сацыяльна-эканамічных умоў узнікнення паселішчаў і геаграфічных асаблівасцяў іх размяшчэння. Галоўным звяном забудовы мястэчак з’яўлялася рынкавая плошча (“рынак”). Менавіта з яе пачыналася забудова паселішчаў. На рынку назіралася шчыльнае размяшчэнне двароў. Тут знаходзіліся мястэчковыя крамы, карчмы (“дом гасцінны”, “аўстэрыя”, “стадола”), праводзіліся торгі і кірмашы. У некаторых мястэчках Цэнтральнай Беларусі на рынках размяшчаліся ратушы (Койданава, Стоўпцы, Мікалаеўшчына, Ракаў). Як правіла, на рынкавай плошчы існавалі культавыя пабудовы, перша-наперш, цэрквы і касцёлы. У большасці мястэчак Цэнтральнай Беларусі рынкі мелі квадратныя ці прамавугольныя абрысы (Койданава, Дзераўная, Нова-Свержань, Валожын і інш.). Часам рынкавыя плошчы набывалі форму трохкутніка (Рубяжэвічы, Івянец), альбо неакрэсленую форму (Гавязна).

Большасць мястэчковых вуліц начыналася з рынкавай плошчы. Як правіла, яны былі пракладзены ў накірунку да важнейшых ці бліжэйшых населеных пунктаў і насілі адпаведныя ім назвы. Асноўная частка мястэчак у першыя стагоддзі свайго існавання складалася з рынка і трох-чатырох вуліц. Такая забудова ў большасці мястэчак Цэнтральнай Беларусі захоўвалася да ХІХ ст., калі колькасць вуліц у іх прыкметна павялічваецца.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]