Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Агароднiкава С.В. Бел. мова.Практ.i тэсты.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
685.57 Кб
Скачать

Рознаскланяльныя назоўнікі

Практыкаванне 1. Спішыце. Назоўнікі ў дужках пастаўце.ў патрэбным склоне

1. Мне давялося выступаць на радыё з чытаннем сваіх твораў разам з (Купала) і (Колас). (Прудн.) 2. У ліпені сорак чацвёртага, калі прыйшло вызваленне, дзядзька Тадор быў у Ніжніх Байдунах (стараста). Адвячоркам вярнулася маці, прыйшоў бацька са сваім (сябар), (дзядзька) Іванам, зайшоў аднакласнік Міша. (Ж.) 3. Першы год вайны мы не разлучаліся з (Сеня Пясоцкі). (Шам.) 4. Мы чытаем (Купала). I ў кожнага з нас ёсць свой Купала. Менавіта такім сваім (Купала) паўстае ён у шматлікіх вершах, прысвечаных паэту... (У.Ю.) 5. Валя ехала з (Валодзя) на пляж электрычкаю, — нечакана пачаліся не па-вясноваму спякотныя дні. (Ж.) 6. Аднойчы раніцаю Сямён быў (сведка) спаткання двух старых будаўнікоў. (Пасл.)

Практыкаванне 2. Перакладзіце назоўнікі на беларускую мову і запішыце іх у давальным і творным склонах.

Дядя, Коля, З.Бедуля, старшина, староста, сирота, забияка, плакса, судья, задавака, тихоня.

Скланенне ўласных назоўнікаў

Практыкаванне 1. Спішыце, раскрываючы дужкі.

1. Цяпер у гэтай хаце жыве яго жонка Паўліна з дзецьмі — (Мішка, Каця, Галя, Надзя), маленькім Петрыкам. (Б.С.) 2. Адразу ж успомнілася размова з вучоным паштавіком (Дземідзенка). (А.А.) 3. Там, бліжэй да чыгункі, была хата старога (Дрозд), дзеда ці (дзядзька Базыль Маленда). (Б. С.) 4. Успомнілася размова з (Аксіння Пляскач), якая хоць і не хваліла (Даміра), але па-жаночаму спагадліва гаварыла аб яго сямейным горы. (А.А.) 5. Неўзабаве белыя мухі замітусяцца над зямлёй, над гэтым вось клёнам і над ім, (Хвядос Чупрыла). (А.М.) 6. Мы з (Сенька) вачэй не можам адарваць ад сяржанта. (І.С.) 7. Увішнасць (Марцін Жмура) здзіўляла і радавала Надзейку. (Т.Х.) 8. Саша паправіла шалік і стала перад (Малашкін), гатовая ў дарогу. (Петр.) 9. Антон Мікалаевіч працуе ў саўгасе пад (Барысаў).(Петр.)

Практыкаванне 2. Праскланяйце ўласныя назоўнікі.

Валя Асіпенка, Алесь Шарыба, Сяргей Ясючэня, Вольга Зязюля, Ліда Дубрава, Ганна Бярозка.

Практыкаванне 3. Запішыце назоўнікі ў творным склоне.

Магілёў, Іванава, Гродна, Шэрашава, Дарвін, Новікаў, Пысін, Лынькоў, Бураўкін, Шамякін, Барадулін, Гілевіч, Мележ, Кобрын, Талаш, Мінск, Талочын.

ЛІЧЭБІК

Практыкаванне 1. Спішыце, замяняючы лічбы словамі і ставячы назоўнік у патрэбнай форме. Пастаўце ў лічэбніках націск.

2 (тыдзень), 3 (чалавек), 4 (парася), 3 (конь), 123 (вучань), 324 (кілаграм), 2 (цяля), 14 (ягня), 12 (курыца), 121 (тоны), ад-легласць - 424 (кіламетр), 2/5 (літр), 4 (груз), 3,3 (кілаграм), 17 (верасень), 5 (снежань), 3 (новая кніжка), 4 (гарачы дзень), 2 (поўнае вядро), абедзве (родная сястра).

Практыкаванне 2. Перакладзіце спалучэнні на беларускую мову. Запішыце.

В двухстах километрах от деревни, три полных дня, две высо-кие башни, сегодня двадцатое ноября, в восьми шагах от реки, пятеро ребят, три ребенка, полутора тоннами, два с половиной дня, три смежных угла.

Практыкаванне 3. Спішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі.

(Тысяча сто пяцьдзесят) гадовы дуб, (450) мільённы народ, (семдзесят два) градусны мароз, (сто сорак восем) кватэрны дом, (2 1/2) мільённы тыраж, (2) баковая сувязь, (19) гадовы юнак, (100) мятровая дыстанцыя.

Практыкаванне 4. Запішыце лічбы словамі. Пастаўце лічэбнікі з назоўнікамі ў творным склоне.

59 яблыняў, 13 аленяў, 5 медалёў, 6 склонаў, 35 старонак, 4 саней, 59135 вучняў.