Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Што такое двоеўладдзе? Вызначце асаблівасці двоеўладдзя ў Беларусі.

2. Назавіце асноўныя падзеі Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі.

3. Што такое “бальшавізацыя” Саветаў? Якія фактары абумовілі рост уплыву бальшавікоў Беларусі на масы?

4. У чым праявілася дэмакратызацыя беларускага грамадства пасля Лютаўскай рэвалюцыі?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Дайце азначэнне паняццяў: Часовы ўрад, Саветы, “сацыялізацыя зямлі”, нацыяналізацыя, аўтаномія.

2. Пабудуйце схему, якая адлюстроўвае структуру органаў улады ў Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі з улікам таго, што Беларусь з’яўлялася часткай Расіі.

3. Канкрэтызуйце з дапамогай фактаў вывад аб буржуазна-дэмакратычным характары Лютаўскай рэвалюцыі.

4. Сістэматызуйце свае веды аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў форме табліцы: “Палітычнае развіццё Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі”.

Палітычныя сілы

(арганізацыі, партыі, з’езды)

Адносіны

да вайны і міру

Пазіцыя па

аграрнаму

пытанню

Пазіцыя па

нацыянальнаму пытанню

Пазіцыя па

пытанню аб

далейшым развіцці краіны

5. Прадоўжыце запаўненне табліцы “Беларускі нацыянальны рух у 1914–1939 гг.”. Зрабіце вывад аб тым, якія змены адбыліся ў беларускім нацыянальным руху пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.

Перыяды

Гістарычныя ўмовы

Дзеячы

Мэты

Сродкі

дасягнення

Вынікі

люты – кастрычнік 1917 г.

Спіс ілюстрацый

1. Фатаграфія. Саборная плошча Мінска ў сакавіку 1917 г.

§ 26. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне савецкай улады ў беларусі

Успомніце. 1. Калі і як была ўстаноўлена Савецкая ўлада ў Мінску і іншых гарадах Беларусі? 2. Што вы ведаеце пра дзейнасць Камітэта выратавання рэвалюцыі? 3. Калі і як была ліквідавана Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве?

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя. З кожным годам Першай сусветнай вайны сацыяльна-эканамічнае становішча Расіі катастрафічна пагаршалася. Не была выключэннем і Беларусь. Многія фабрыкі і заводы спынілі вытворчасць ці наогул закрыліся. Працавалі толькі прадпрыемствы, звязаныя з ваеннымі заказамі. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі зменшылася амаль на 40%, больш чым напалову скарацілася пагалоўе жывёлы. Нягледзячы на тое, што царскі ўрад яшчэ ў 1916 г. увёў так званую харчовую развёрстку, а Часовы ўрад – манаполію на хлеб і іншыя мучныя вырабы, пагроза голаду нарастала. У кастрычніку 1917 г. у Мінску выдавалі па 3 фунты хлеба на чалавека на два тыдні. Яшчэ больш цяжка з харчам было ў павятовых гарадах. Не хапала паліва і прадметаў першай жыццёвай неабходнасці.

Сацыяльна-эканамічны крызіс паглыбляў крызіс палітычны. Часовы ўрад аказаўся няздольным вырашыць сацыяльна-эканамічныя і палітычныя праблемы, якія хвалявалі грамадскасць краіны. Расія працягвала ўдзельнічаць у Першай сусветнай вайне, якая давяла краіну да разрухі, а народ да галечы. Не вырашаліся аграрнае і нацыянальнае пытанні, нічога не было зроблена для паляпшэння ўмоў працы і жыцця рабочых. Усё гэта пазбавіла Часовы ўрад падтрымкі з боку расійскага народа.

Летам – восенню 1917 г. самымі папулярнымі і аўтарытэтнымі сталі партыі сацыялістычнай арыентацыі. Аб падтрымцы народам гэтых партый сведчаць вынікі выбараў ва Устаноўчы сход, якія адбыліся ў лістападзе 1917 г. (гл. дыяграму).

Гісторыя не адказвае на пытанне: “Што было б, калі б, напрыклад, не адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя?” Ніхто не ведае, як развіваўся б гістарычны працэс у Расіі і свеце, калі б Кастрычніцкая рэвалюцыя не здзейснілася. Але дакладна вядома, што Кастрычніцкая рэвалюцыя не магла не адбыцца, бо царызм, а затым буржуазія давялі расійскі народ да такой ступені адчаю, што рэвалюцыя стала непазбежнай. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. з’яўлялася заканамернай з’явай сусветна-гістарычнага значэння. Яна была падрыхтавана ўсім папярэднім развіццём расійскай дзяржавы і міжнароднай супольнасці.

24 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе пад кіраўніцтвам бальшавікоў пачалося ўзброенае паўстанне. У ноч на 25 кастрычніка (7 лістапада) важнейшыя аб’екты сталіцы (вакзалы, тэлефон, тэлеграф, банк, масты) былі заняты рэвалюцыйнымі атрадамі чырвонагвардзейцаў, салдат і матросаў. Увечары 25 кастрычніка 1917 г. пачаўся штурм Зімняга палаца. Часовы ўрад быў арыштаваны, а яго міністры адпраўлены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Уся ўлада перайшла ў руку Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (ВРК) – органа Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Увечары 25 кастрычніка 1917 г. пачаў работу ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Беларусь на ім прадстаўляў 51 дэлегат. З’езд прыняў Дэкрэты аб міры і зямлі, чым прадэманстраваў сваю рашучасць і здольнасць вырашаць тыя праблемы, якія хвалявалі народ. З’езд стварыў новы ўрад – Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з У.І. Леніным і выбраў заканадаўчы орган краіны – Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (УЦВК).

Разам з пытаннямі аб міры і зямлі савецкая ўлада пачала вырашаць і нацыянальнае пытанне. 2 лістапада 1917 г. была апублікавана Дэкларацыя правоў народаў Расіі. У ёй абвяшчалася раўнапраўе ўсіх народаў, іх права на самавызначэнне.

З кастрычніка 1917 г. па люты 1918 г. савецкая ўлада ўстанавілася ў буйных гарадах і прамысловых цэнтрах Расіі, прычым у многіх мясцінах – мірным шляхам. Гэты перыяд вядомы ў савецкай гістарыяграфіі як перыяд трыумфальнага шэсця Савецкай улады.

Асаблівасці ўстанаўлення савецкай ўлады ў Беларусі. У кастрычніку 1917 г. тэрыторыя Беларусі па-ранейшаму дзялілася на дзве часткі лініяй фронту, якая праходзіла праз Дзвінск – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. На захад ад лініі фронту гаспадарылі германскія акупанты, Цэнтральная і Усходняя Беларусь была прыфрантавой тэрыторыяй рускіх войск. Савецкая ўлада ўстанаўлівалася толькі на неакупіраванай частцы тэрыторыі Беларусі. Гэта – па‑першае.

Па-другое, вялікую ролю ва ўстанаўленні савецкай улады ў Беларусі адыгралі салдаты Заходняга фронту. Іх партыйныя і грамадскія арганізацыі цесна ўзаемадзейнічалі з мясцовымі бальшавіцкімі арганізацыямі і Саветамі рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з іх перш за ўсё фарміраваліся цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады і кіравання.

Па-трэцяе, барацьба за ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі ускладнялася дзеяннямі Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, якая знаходзілася ў Магілёве.

Па-чацвёртае, на ўладу ў нашым краі прэтэндавалі таксама беларускія нацыянальныя арганізацыі. Яны аб’ядналіся вакол Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый, створанай у ліпені 1917 г. замест скасаванага Беларускага нацыянальнага камітэта. У кастрычніку 1917 г. Цэнтральная рада стала называцца Вялікай беларускай радай. Кіруючай палітычнай сілай беларускага нацыянальнага руху з’яўлялася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Прызнаючы савецкую ўладу ў Расіі, беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі не прызнавалі яе на тэрыторыі Беларусі. Яны выступалі за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады.

У лістападзе 1917 г. з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на І Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў быў створаны Беларускі абласны камітэт (БАК). Ён выступаў за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай Федэрацыі. І хаця пазіцыя БАК, які арыентаваўся на Расію, была процілеглай пазіцыі Вялікай беларускай рады, іх аб’ядноўвала агульная мэта – захапіць палітычнае кіраўніцтва ў Беларусі.

На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. У лістападзе 1917 г. у Мінску быў створаны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з бальшавіком М. Рагазінскім як вышэйшы орган савецкай улады. Выканаўчым органам улады стаў Савет Народных Камісараў (СНК) Заходняй вобласці і фронту, які ўзначаліў К. Ландар. Бальшавіцкія арганізацыі, якія дзейнічалі як арганізаваная сіла, узначальваў Паўночна-Заходні абласны камітэт РСДРП(б), старшынёй якога быў А. Мяснікоў.

Пад кіраўніцтвам савецкіх і партыйных арганізацый ажыццяўляліся рэвалюцыйныя пераўтварэнні: праводзілася нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці, устанаўліваўся рабочы кантроль над вытворчасцю і спажываннем прадуктаў, уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень, канфіскоўваліся памешчыцкія землі і ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян, пашыралася сетка школьных устаноў, уводзілася бясплатная адукацыя, разгортвалася работа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у савецкай навуковай і вучэбнай літаратуры называлася “Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй”. “Вялікай” таму, што гэтак жа, як Вялікая Французская буржуазная рэвалюцыя канца ХVІІІ ст. паклала пачатак пераходу ад феадалізму да капіталізму ў сусветным маштабе, так Кастрычніцкая рэвалюцыя паклала пачатак пераходу ад капіталізму да сацыялізму. “Сацыялістычнай” таму, што па сваіх мэтах і задачах яна насіла сацыялістычны характар – звяржэнне ўлады буржуазіі, ўстанаўленне ўлады рабочых і бяднейшых сялян, будаўніцтва сацыялістычнага грамадства. Аднак у пачатку 90‑х гадоў словы “Вялікая” і “сацыялістычная” без навуковых абмеркаванняў па палітыка-ідэалагічных матывах з назвы рэвалюцыі былі апушчаны. Цяпер гэта вызначальная падзея ХХ ст. называецца Кастрычніцкай рэвалюцыяй 1917 г.

І Усебеларускі з’езд. Кіраўніцтва найбольш уплывовых беларускіх нацыянальных партый і арганізацый не падтрымала Кастрычніцкую рэвалюцыю, лічыла яе анархіяй, стратай свабод, заваяваных у лютым 1917 г. Калі да рэвалюцыі беларускія нацыянальныя дзеячы дабіваліся для Беларусі краёвай аўтаноміі ў складзе Расійскай Федэрацыі, то цяпер яны патрабавалі стварэння незалежнай беларускай дзяржавы на буржуазнай аснове.

У гэтым накірунку вялікія надзеі імі ўскладваліся на І Усебеларускі з’езд, які прайшоў у Мінску 15–17 снежня 1917 г. Галоўным на з’ездзе было пытанне аб уладзе. Дэлегаты з’езда прынялі рашэнне стварыць са свайго складу Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў і перадаць яму ўсю ўладу ў краі. Тым самым не прызнаваліся органы савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.

СНК Заходняй вобласці і фронту ноччу 18 снежня 1917 г. распусціў з’езд, а члены прэзідыума і шэраг дэлегатаў былі арыштаваны і праз некалькі дзён выпушчаны на волю. Частка дэлегатаў, што не былі арыштаваны, на нелегальным пасяджэнні 18 снежня 1917 г. перадала краёвую ўладу Радзе Усебеларускага з’езда. 21 снежня 1917 г. са складу Рады быў выбраны Выканаўчы Камітэт з 10 чалавек як цэнтр кансалідацыі ўсіх антысавецкіх і антыбальшавіцкіх сіл у Беларусі.

Чаму так жорстка аднесліся органы Савецкай улады да І Усебеларускага з’езда? Ці была забарона далейшай работы з’езда памылкай бальшавікоў, як сцвярджаюць некаторыя гісторыкі?

Па-першае, Усебеларускі з’езд быў распушчаны не за спробу рэалізаваць права беларускага народа на самавызначэнне, як пішуць некаторыя гісторыкі, а за спробу здзейсніць дзяржаўны пераварот, ліквідаваць савецкую ўладу і адхіліць бальшавікоў ад кіраўніцтва краем. Кожная ўлада павінна ўмець сябе абараняць. У снежні 1917 г. у бальшавікоў Беларусі былі сілы і магчымасці, каб абараніць савецкую ўладу ад контррэвалюцыйных спроб яе ліквідацыі.

Па-другое, сапраўды на з’ездзе былі 1872 дэлегаты, але яны не прадстаўлялі ўвесь беларускі народ. Ён не толькі іх не выбіраў, але і мала што ведаў пра гэты з’езд. На з’ездзе былі прадстаўнікі палітычных партый і арганізацый, прафсаюзаў, органаў улады і кіравання. Таму нельга ўводзіць у зман людзей сцвярджэннем аб “небывала прадстаўнічым Усебеларускім з’ездзе”, што сустракаецца на старонках некаторых публікацый.

Па-трэцяе, улада бальшавікоў у Расіі і ўрад У. Леніна ў Петраградзе ўдзельнікамі Усебеларускага з’езда прызнаваліся, а на тэрыторыі Беларусі павінна была існаваць буржуазная ўлада, незалежная ад СНК РСФСР і ад Савецкай Расіі. З гэтым бальшавікі Беларусі не маглі пагадзіцца.

Па-чацвёртае, падзеі на з’ездзе і пасля яго сведчаць пра тое, што магчымасцей для супрацоўніцтва розных партый і арганізацый на савецкай аснове не існавала. Ішла барацьба паміж прыхільнікамі буржуазна-рэфармісцкага і рэвалюцыйна-сацыялістычнага накірункаў развіцця Беларусі. У такой сітуацыі ў розных палітычных плыняў не было іншага выбару ў барацьбе за ўладу, акрамя канфрантацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]