Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Калі ў СССР і БССР быў зроблены вывад аб пабудове сацыялістычнага грамадства? Назавіце характэрныя рысы савецкага сацыялістычнага грамадства.

2. Якія адыходы ад марксісцкай канцэпцыі сацыялізму мелі месца ў савецкім сацыялістычным грамадстве? Чым яны былі абумоўлены?

3. Як ацэньвалі асобу і дзейнасць І.В. Сталіна яго сучаснікі: У. Чэрчыль, Ф. Рузвельт, Шарль дэ Голь?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Карыстаючыся ведамі, атрыманымі на папярэдніх уроках, а таксама ў курсе сусветнай гісторыі, канкрэтызуйце кожную рысу савецкага сацыялістычнага грамадства фактамі.

2. Ці згодны вы з тэзісам, што “савецкае сацыялістычнае грамадства аказала магутнае ўздзеянне на ход сусветнай гісторыі”? Сваю думку абгрунтуйце.

3. Вызначце прычыны і перадумовы фарміравання ў савецкім грамадстве культа асобы І. Сталіна. Пакажыце іх у выглядзе лагічнай схемы.

4. Прааналізуйце ацэнкі асобы І. Сталіна, якія далі У. Чэрчыль, Ф. Рузвельт, Шарль дэ Голь. Чым, на ваш погляд, яны абумоўлены? Якія іншыя ацэнкі асобы І. Сталіна вы сустракалі ў гістарычнай літаратуры? Дайце уласную ацэнку асобы і дзейнасці гэтага савецкага дзяржаўнага дзеяча.

5. На падставе рамана А. Рыбакова “Дзеці Арбата” (альбо аднаіменнага фільма), ахарактарызуйце адносіны савецкай моладзі 30-х гг. да І. Сталіна, да палітычных рэпрэсій. Які ўплыў аказвалі апошнія на ўзаемаадносіны маладых людзей? Вызначце фактары, якія, на ваш погляд, уплывалі на фарміраванне свядомасці савецкай моладзі ў той час.

Спіс ілюстрацый

1. Партрэт І.В. Сталіна (Джугашвілі) (1879–1953 гг.). Савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1939 г.), Герой Савецкага Саюза (1945 г.), Генералісімус Савецкага Саюза (1945 г.). Член РСДРП з 1898 г., бальшавік з 1903 г. За удзел у рэвалюцыйнай дзейнасці неаднаразова арыштоўваўся і высылаўся ў Сібір. Удзельнік і адзін з кіраўнікоў Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1917–1922 гг. нарком па справах нацыянальнасцей, адначасова ў 1919–1922 гг. нарком дзяржаўнага кантролю. У гады грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі член Рэўваенсавета Рэспублікі, шэрагу франтоў і армій. У 1922–1953 гг. Генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі. З 1941 г. старшыня Саўнаркома (з 1946 г. Савета Міністраў) СССР, старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны СССР, нарком абароны СССР, Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі СССР. Быў адным з арганізатараў антыгітлераўскай кааліцыі ў час Другой сусветнай вайны, удзельнічаў у канферэнцыях кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Англіі у Тэгеране (1943 г.), Ялце і Патсдаме (1945 г.). У пасляваенны перыяд пад кіраўніцтвам І.В. Сталіна праводзілася аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі. Пахаваны на Краснай Плошчы ў Маскве.

§ 36. Заходняя беларусь пад уладай польшчы ў 1921–1939 гг.

Успомніце. 1. Калі ўтварылася Рэч Паспалітая? Якія землі ўваходзілі ў яе склад? 2. Калі адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай? Якімі былі іх вынікі?

Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель. Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г. заходнебеларускія землі ўвайшлі ў склад Польшчы. Іх раздзялілі на ваяводствы, паветы, гміны. Былі створаны Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластоцкае ваяводствы, а таксама польская адміністрацыя, падмацаваная густой сеткай паліцэйскіх устаноў – пастарункаў. Заходнюю Беларусь сталі называць “усходнімі крэсамі” Польшчы.

Прамысловасць, разбураная вайной, не аднаўлялася, прыходзіла ў заняпад. Сярод прамысловых прадпрыемстваў пераважалі харчовыя і дрэваапрацоўчыя. У 1938 г. прамысловасць краю давала ў 9 разоў менш прадукцыі, чым прамысловасць БССР, хоць да падзелу абедзве часткі мелі аднолькавы ўзровень развіцця і былі амаль роўныя па тэрыторыі і колькасці насельніцтва.

Заходняя Беларусь ператваралася ў аграрны прыдатак прамысловых раёнаў Польшчы, у рынак збыту прадукцыі, крыніцу таннай сыравіны і рабочай сілы. На яе тэрыторыі ўладарыў іншаземны капітал. У 1922 г. польскі ўрад прадаў англійскім і французскім прадпрымальнікам права на спілоўку Белавежскай пушчы і іншых лясных масіваў. Тытунёвая вытворчасць была перададзена ў арэнду італьянскім, а запалкавая – шведскім прадпрымальнікам.

Вельмі цяжка жылося ў вёсцы. Каля паловы зямельнага фонду належала памешчыкам ці іншым буйным уладальнікам, якія складалі менш за 1% жыхароў сельскай мясцовасці. Шмат зямлі было ва ўласнасці каталіцкай царквы. Акрамя таго, за заслугі ў савецка-польскай вайне 1919–1920 гг. польскія ўлады раздавалі буйныя ўчасткі заходнебеларускіх зямель былым афіцэрам і чыноўнікам. Новых каланістаў называлі асаднікамі. Апошнія былі добра арганізаваны, узброены і выконвалі паліцэйскія функцыі адносна мясцовага насельніцтва. На тэрыторыі Заходняй Беларусі было расселена на хутарах каля 10 тыс. асаднікаў.

Пад маркай ліквідацыі цераспалосіцы і далёказямелля польскі ўрад праводзіў так званую камасацыю (землеўпарадкаванне). Сялян прымушалі высяляцца на хутары. Але каб наладзіць хутарскую гаспадарку, патрэбны былі вялікія сродкі, якіх беднякі і сераднякі не мелі. Таму пры камасацыі іх землі пераходзілі да кулакоў і асаднікаў. Праводзілася таксама ліквідацыя сервітутаў (зямель сумеснага карыстання – выганаў, выпасаў, сенажацей і іншых угоддзяў).

Сяляне Заходняй Беларусі пакутавалі ад малазямелля і беззямелля. У пачатку 30‑х гг. сярод сельскага насельніцтва Заходняй Беларусі сяляне-беднякі складалі каля 70%, сераднякі – 23%, заможныя сяляне, асаднікі, шляхта – больш чым 6%.

У пошуках заробкаў збяднелыя сяляне ад’язджалі ў краіны Заходняй Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па 1938 г. з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны выехала больш за 78 тыс. чалавек.

Цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча дапаўнялася паліцэйскім тэрорам. Па ўсёй тэрыторыі “усходніх крэсаў” лютавалі карныя экспедыцыі, якія называліся “пацыфікацыяй” (“уціхамірваннем”). У час “пацыфікацый” паліцэйскія разбуралі хаты сялян, знішчалі іх маёмасць, учынялі масавае збіванне насельніцтва. Пасля такога разбою жыхарам вёсак забаранялася запальваць святло вечарам, збірацца групамі, хадзіць у іншыя вёскі.

Вядучая роля ў правядзенні тэрору належала тайнай палітычнай паліцыі – “дэфензіве”. Яна шырока карысталася метадамі правакацый, паклёпу, запалохвання і фізічных катаванняў.

Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух. Палітычныя партыі і арганізацыі. Цяжкае становішча працоўных штурхала іх на барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У 1921–1925 гг. гэта барацьба набыла характар партызанскай вайны. Партызаны спальвалі маёнткі памешчыкаў, сядзібы асаднікаў і чыноўнікаў, рабілі напады на паліцэйскія ўчасткі. Колькасць партызан даходзіла да 6 тыс. чалавек. У 1924–1925 гг. імі было праведзена каля 280 баявых аперацый. Найбольш вядомымі арганізатарамі партызанскай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі камуністы К.П. Арлоўскі, С.А. Ваўпшасаў, В.З. Корж, А.М. Рабцэвіч.

Урад Польшчы вымушаны быў увесці надзвычайнае становішча ў краі. Усюды дзейнічалі ваенна-палявыя суды і лютавалі карныя экспедыцыі. Рэпрэсіямі і тэрорам польскім уладам удалося задушыць партызанскі рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Кіраўнікамі нацыянальна-вызваленчай барацьбы з’яўляліся Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г., іншыя партыі і арганізацыі. КПЗБ змагалася супраць падпарадкавання краю іншаземнаму капіталу, за самавызначэнне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з БССР, за дэмакратычныя правы і 8-гадзінны рабочы дзень, канфіскацыю памешчыцкіх зямель і падзел іх без выкупу паміж сялянамі, скасаванне асадніцтва, за школу на роднай мове, устанаўленне рабоча-сялянскай улады, супраць нацыянальнага прыгнёту.

У 1925 г. была ўтворана Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) – масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя. Да пачатку 1927 г. колькасць яе членаў дасягнула 120 тыс. чалавек. Праграма Грамады ўключала патрабаванні самавызначэння Заходняй Беларусі, утварэння сялянска-рабочага ўрада, перадачы зямлі сялянам без выкупу, ліквідацыі асадніцтва, аддзялення царквы ад дзяржавы, арганізацыі школы на роднай мове.

У 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога была ўстаноўлена ваенна-буржуазная дыктатура на чале з маршалам Ю. Пілсудскім.

Напалоханы размахам нацыянальна-вызваленчай барацьбы і наспяваннем рэвалюцыйнай сітуацыі, урад Польшчы ў студзені 1927 г. разграміў Беларускую сялянска-рабочую грамаду. 490 яе кіраўнікоў і актывістаў былі прыцягнуты да судовай адказнасці і пасаджаны ў турмы. Сярод асуджаных былі кіраўнікі Грамады – Б.А. Тарашкевіч, С.А. Рак-Міхайлоўскі, П.П. Валошын і П.В. Мятла.

У гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929–1933 гг. яшчэ больш пагоршылася становішча працоўных Заходняй Беларусі. Шэраг забастовак рабочых мелі палітычны характар. Найбольш масавымі былі выступленні рабочых дрэваапрацоўчай прамысловасці, лесарубаў і возчыкаў у Белавежскай пушчы, а таксама ў Слонімскім павеце. Былі выпадкі захопу прадпрыемстваў рабочымі.

Яркай старонкай вызваленчай барацьбы ў вёсцы з’явілася ўзброенае выступленне сялян Кобрынскага павета ў жніўні 1933 г. Супраць аграрнай і падатковай палітыкі польскіх улад мужна змагаліся сяляне вёсак Заполле Карэліцкай гміны, Асташына Навагрудскага, Баранава Гродзенскага, Ляплеўка Брэсцкага паветаў. Усяго за 1931–1933 гг. адбылося больш як 460 выступленняў сялян, у якіх удзельнічалі 140–150 тыс. чалавек.

У 30-х гг. вядучая роля ў арганізацыі барацьбы працоўных Заходняй Беларусі па-ранейшаму належала КПЗБ. У 1934 г. у яе шэрагах налічвалася 4 тыс. камуністаў, пры гэтым каля 3 тыс. членаў партыі пастаянна знаходзіліся ў турмах. У шэрагах КПЗБ былі выхаваны буйныя арганізатары рэвалюцыйнага руху – І.К. Лагіновіч, А.С. Славінскі, В.З. Харужая, М.С. Арэхва, С.В. Прытыцкі, У.З. Царук і інш.

Прыход да ўлады ў Германіі Гітлера, прыняцце ў Польшчы ў 1935 г. новай канстытуцыі, ліквідацыя рэшткаў дэмакратычных свабод, зняволенне ў турмах і канцэнтрацыйным лагеры Бяроза-Картузская тысяч камуністаў і апазіцыйна настроеных людзей карэнным чынам змянілі палітычную сітуацыю. Многія палітычныя партыі і арганізацыі краін Еўропы, у тым ліку Заходняй Беларусі і Польшчы, сталі на шлях стварэння адзінага народнага антыфашысцкага фронту, фронту барацьбы супраць рэакцыі, фашызму і вайны.

Пра салідарнасць працоўных Заходняй Беларусі з рабочымі і сялянамі іншых краін у барацьбе супраць адзінага ворага – фашызму – яскрава сведчыць той факт, што 137 яе ўраджэнцаў змагаліся ў радах інтэрнацыянальных брыгад у Іспаніі. Салідарнасць працоўных Заходняй Беларусі і Польшчы праявілася ў масавай кампаніі за выратаванне жыцця С.В. Прытыцкага.

Развіваўся сялянскі рух. Найбольш значным яго праяўленнем стала забастоўка нарачанскіх рыбакоў. Для тысяч сялян-беднякоў, якія жылі на берагах Нарачы, лоўля рыбы з’яўлялася адзіным сродкам існавання. Але польскі ўрад, устанавіўшы высокую арэндную плату, перадаў возера дырэкцыі дзяржаўных лясоў, якая забараніла рыбакам свабодную лоўлю рыбы. Забастоўка пачалася вясной 1935 г. У ёй удзельнічала каля 5 тыс. сялян з больш чым 40 навакольных вёсак. Сяляне выбралі забастовачны камітэт, стварылі дружыны самаабароны, праганялі варту і не дапускалі на возера штрэйкбрэхераў, якія пагадзіліся з польскімі правіламі лоўлі рыбы. Дзякуючы настойлівасці забастоўшчыкаў, улады вымушаны былі пайсці на ўступкі. Калі сяляне пачалі лавіць рыбу, яны не адважыліся ўжыць рэпрэсіўныя меры.

Разам з тым на развіццё нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху адмоўна паўплывалі неабгрунтаваны роспуск у жніўні 1938 г. Камінтэрнам Камуністычнай партыі Польшчы і яе састаўной часткі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, а таксама пакаранне смерцю савецкімі ўладамі многіх кіраўнікоў кампартыі Заходняй Беларусі як “агентаў польскай дэфензівы”. Абвінавачанне супраць іх было ілжывым. Добрае імя КПЗБ, яе кіраўнікоў і дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху было адноўлена ў 1956 г.

Царкоўнае жыццё. Неаунія ў Заходняй Беларусі. Пасля аднаўлення ў 1918 г. Польшчы як дзяржавы яе тэрыторыя была аб’яўлена Ватыканам місіянерскай тэрыторыяй, на якой павінна была праводзіцца работа па распаўсюджанню новай уніі – неауніі (новай у параўнанні з Брэсцкай царкоўнай уніяй 1596 г.). У адпаведнасці з неауніяй працягваўся працэс аб’яднання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў і стварэння на базе гэтага уніяцкай царквы. У суды прад’яўляліся неабгрунтаваныя іскі аб вяртанні католікам праваслаўных храмаў, манастыроў і царкоўнай маёмасці. З 500 існаваўшых у краі праваслаўных цэркваў да 1924 г. больш за 300 былі ператвораны ў каталіцкія і ўніяцкія храмы. Уніяцкаму духавенству гарантавалася аплата працы пры ўмове, калі яно прынясе прысягу на вернасць Польшчы.

Разам з тым уніяты пазбаўляліся права праводзіць місіянерскую дзейнасць. Уніяцкіх місіянераў рыхтавалі ў Любліне (Польшча) і Дубне (Валынь). У Альберціне (каля Слоніма) езуіты заснавалі уніяцкі манастыр, а таксама школу місіянераў. Для распаўсюджання уніі сярод беларусаў альберцінскія езуіты выдавалі на беларускай мове часопіс “Да Злучэньня”. У 1932 г. польскі ўрад пад націскам Ватыкана прыняў тайнае рашэнне аб тым, што “задача схілення Усходу ў каталіцтва, гэтак жа, як і ў прошлыя стагоддзі, застаецца і надалей “гістарычнай місіяй” польскай дзяржавы”.

Узмацняецца прымусовае схіленне праваслаўных у каталіцтва і уніяцтва. У 1935 г. у Пінскай епархіі налічвалася 12 святароў і каля 6 тыс. прыхаджан-уніятаў, у Альберціне – 50 місіянераў і каля 300 прыхаджан-уніятаў з навакольных вёсак.

Пад ціскам польскіх улад епіскапат праваслаўнай царквы ў Польшчы станавіўся на шлях разрыву кананічнай сувязі з Маскоўскім патрыярхатам. У гэтых умовах Канстанцінопальскі патрыярх Грыгорый VІІ дараваў праваслаўнай царкве Польшчы аўтакефалію. У 1925 г. Сінод праваслаўнай царквы ў Польшчы афіцыйна абвясціў праваслаўную царкву аўтакефальнай у складзе Канстанцінопальскага патрыярхату, што садзейнічала захаванню праваслаўя на заходнебеларускіх землях.

Заходнебеларуская культура ў 20–30-я гады. Польскія ўлады не прызнавалі беларускай нацыі і ставілі за мэту выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў і апалячыць іх. Статыстычныя звесткі аб нацыянальным складзе насельніцтва Заходняй Беларусі фальсіфікаваліся, да палякаў адносілі амаль усіх беларусаў-католікаў і шмат праваслаўных. На самой жа справе ў Навагрудскім, Палескім і Віленскім ваяводствах беларусаў было 67%, а не 22,5%, як сцвярджала афіцыйная польская статыстыка, палякаў – адпаведна 12–13%, а не 42%.

Да захопу Польшчай Заходняй Беларусі тут працавала 359 беларускіх школ, настаўніцкія семінарыі ў Свіслачы і Барунах, беларускія гімназіі ў Навагрудку, Нясвіжы, Клецку, Радашковічах і Вільні. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай навучальнай установы.

Але і польскіх школ было недастаткова. Каля 13% дзяцей школьнага ўзросту нідзе не вучыліся, 43% насельніцтва ва ўзросце звыш 10 гадоў было непісьменным. Інтэлігенцыі з ліку карэннага беларускага насельніцтва налічвалася зусім мала.

У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Не было беларускіх тэатраў. Закрываліся нешматлікія клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя ў папярэднія гады беларускай грамадскасцю. Прагрэсіўныя газеты і часопісы канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі ў турму.

Важную ролю ў жыцці Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады адыграла Таварыства беларускай школы (ТБШ) – масавая культурна-асветніцкая арганізацыя, створаная ў 1921 г. У пачатку 30-х гг. ТБШ налічвала каля 500 гурткоў і 30 тыс. актывістаў. Таварыства змагалася за пісьменнасць насельніцтва, за адкрыццё новых і захаванне існуючых беларускіх школ, стварала клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, народныя хары, выдавала падручнікі, песеннікі. Актыўна працавалі сярод насельніцтва драматычныя гурткі, створаныя мясцовымі аддзеламі ТБШ.

У цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту была падрыхтавана і выхавана значная колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Гэта – Браніслаў Тарашкевіч, Рыгор Шырма, М.І. Забэйда-Суміцкі, паэты Яўген Скурко (Максім Танк) і Валянцін Таўлай, пісьменнік Піліп Пестрак і многія іншыя дзеячы культуры. У 1937 г. дзейнасць Таварыства беларускай школы была забаронена.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]