Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
XXвек.rtf
Скачиваний:
4
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
1.87 Mб
Скачать

Сацыяльная база і асноўныя мэты грамадска-палітычных лагераў Расіі ў рэвалюцыі 1905–1907 гг.

Грамадска-палітычны лагер

Сацыяльная база

Асноўныя палітычныя мэты

Урадавы (кансерватыўна-манархічны)

Дваранства, вышэйшыя пласты чыноўніцтва і арміі, буйная манархічна настроеная буржуазія

Захаваць самадзяржаўе і не дапусціць ніякіх змен у дзяржаўна-палітычным ладзе Расіі

Ліберальна-буржуазны

Буйная і сярэдняя буржуазія, памешчыкі, цесна звязаныя з капіталам, буржуазная інтэлігенцыя

Марылі аб палітычных свабодах, жадалі ліквідаваць перажыткі прыгонніцтва, але баяліся рэвалюцыі і абмяжоўваліся толькі мірнымі сродкамі ўздзеяння на самадзяржаўе

Дэмакратычны

Пралетарыят, сялянства, радыкальна настроеная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі

Знішчэнне ўсіх рэшткаў прыгонніцтва, у тым ліку і памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі

У студзеньскія дні 1905 г. ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі адбыліся забастоўкі салідарнасці, у якіх удзельнічала 34 тыс. чалавек. Ініцыятарамі і кіраўнікамі рэвалюцыйных выступленняў рабочых былі перш за ўсе Бунд і РСДРП, у некаторых месцах – эсэры і БСГ. У студзені забастоўкі рабочых мелі выразна палітычны характар.

У лютым – сакавіку агульная колькасць палітычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамічных забастовак. Новая хваля палітычных выступленняў узнялася ў сувязі са святкаваннем дня 1 Мая. У чэрвені ў Беларусі адбыліся мітынгі салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, з рэвалюцыйнымі матросамі Чарнаморскага флоту, якія ішлі ў авангардзе рэвалюцыйнага руху. Увогуле ў красавіку – чэрвені 1905 г. палітычныя выступленні ахапілі 56 гарадоў і мястэчак Беларусі, у іх удзельнічала каля 100 тыс. чалавек. У гэты ж час узмацнілася і эканамічная барацьба рабочых.

Вясною 1905 г., як вынік ўздзеяння рабочага руху, у Беларусі разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Колькасць сялянскіх выступленняў у красавіку – чэрвені ўзрасла да 237 супраць 53 у студзені – сакавіку. Галоўным патрабаваннем сялян было знішчэнне памешчыцкага землеўладання. Найбольшым уплывам сярод сялян карысталіся эсэры і Беларуская сацыялістычная грамада.

Восенню 1905 г. рэвалюцыйны рух працягваў нарастаць і ахапіў усю краіну. Шматлікія агульнагарадскія стачкі зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку. Ва ўсей Расіі баставала звыш 2 млн. чалавек. У Беларусі Кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла 32 населеныя пункты, а колькасць стачачнікаў толькі ў прамысловасці дасягнула 66 тыс. чалавек. У ходзе Усерасійскай палітычнай стачкі ў многіх гарадах Расіі ўзнікалі агульнагарадскія выбарныя стачачныя камітэты і камісіі, якія атрымалі назву Саветаў рабочых дэпутатаў. У Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гродне, Брэсце, у іншых прамысловых цэнтрах і буйных чыгуначных вузлах.

У снежні 1905 г. палітычная барацьба пралетарыяту Расіі працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. У снежаньскія дні палітычныя забастоўкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і іншых гарадах. Забастоўкі ахапілі большасць чыгуначных вузлоў Беларусі. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскі рух. У Беларусі ў кастрычніку было 54 выступленні сялян, у лістападзе – 154, а ў снежні – 286. Усерасійская палітычная стачка выклікала больш моцныя, чым раней, выступленні ў арміі. У лістападзе хваляванні салдат адбыліся ў Гродне, у Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцях. Іх удзельнікі выказвалі салідарнасць з паўстаннямі матросаў Кранштата і Севастопаля.

Аднак збіць рэвалюцыйную хвалю самадзяржаўю ўсё ж такі ўдалося. Гэтаму спрыяў царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., які абвяшчаў скліканне заканадаўчай Дзяржаўнай Думы і іншыя дэмакратычныя правы і свабоды.

Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова ідзе на спад. Усплёскі палітычных выступленняў у 1906 г. назіраліся ў студзені – у сувязі з гадавінай “Крывавай нядзелі” і ў красавіку, калі адзначалася свята 1 Мая. Адначасова ўзмацнялася эканамічная барацьба. Рабочых актыўна падтрымлівалі сяляне і вайскоўцы. У ліпені – снежні 1906 г. даволі актыўна працягвалася толькі эканамічная барацьба. Вясной 1907 г. рэвалюцыйны ўздым быў найслабейшым за ўвесь перыяд рэвалюцыі.

3 чэрвеня 1907 г. Мікалай ІІ выдаў загад аб роспуску ІІ Дзяржаўнай думы і аб змяненні выбарчага закону. Паколькі па Маніфесту 17 кастрычніка 1905 г. новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Дзяржаўнай думай, то гэты крок урада з’яўляўся, па сутнасці, дзяржаўным пераваротам. Падзеі 3 чэрвеня 1907 г. сведчылі аб заканчэнні першай расійскай рэвалюцыі.

Паражэнне рэвалюцыі 1905–1907 гг. не азначала вяртання да мінулага. У Расіі, хоць і ва ўрэзаным выглядзе, існавалі палітычныя свабоды, былі створаны і атрымалі магчымасць легальнай дзейнасці розныя палітычныя партыі, засталася Дзяржаўная дума, працоўныя дабіліся значнага паляпшэння эканамічных умоў свайго жыцця. Рэвалюцыя аказала моцны ўплыў на рабочы і нацыянальна-вызваленчы рух не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце. Аднак галоўная мэта рэвалюцыі – звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне памешчыцкага землеўладання – не была дасягнута.

Грамадска-палітычная барацьба пасля рэвалюцыі. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наступленне рэакцыі пасля трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту выразілася ў дзейнасці атрадаў жандармерыі, арышце кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў рэвалюцыйных выступленняў, закрыцці рэвалюцыйных газет, забароне прафесійных саюзаў. Ад гэтага больш за ўсіх пацярпелі левыя партыі і арганізацыі, якія былі вымушаны значна скараціць ці ўвогуле прыпыніць сваю дзейнасць. Былі вельмі аслаблены і партыі ліберальна-буржуазнага цэнтра. Распаліся некаторыя правінцыяльныя арганізацыі кадэтаў, у тым ліку і ў Беларусі, скарацілася колькасць іх друкаваных органаў.

У той жа час актывізавалася дзейнасць правых манархічных арганізацый. Яны разгарнулі шырокую агітацыю супраць яўрэяў, палякаў, каталіцкага касцёла, а таксама супраць беларускага нацыянальнага руху. У гэты час адбылося арганізацыйнае афармленне “западнороссов”. Як ідэалогія “западнорусизм” узнік яшчэ пасля паўстання 1863–1864 гг. “Западнороссы” прызнавалі беларусаў народнасцю, але разглядалі іх як састаўную частку рускага народа, у які ўключалі яшчэ вялікарусаў і ўкраінцаў.

Галоўнай сваёй мэтай “западнорусизм” лічыў барацьбу супраць польскага і каталіцкага ўплыву на беларусаў. Актыўным дзеячам і ідэолагам “западнорусизма” быў Л. Саланевіч. Ён з’яўляўся адным з арганізатараў “Белорусского общества”, выдаваў газеты “Белорусская жизнь” (1909–1911 гг.) і “Северо-западная жизнь” (1911–1915 гг.). Л. Саланевіча актыўна падтрымліваў П.А. Сталыпін.

Беларускі нацыянальны рух пасля рэвалюцыі апынуўся ў цяжкім становішчы. Беларуская сацыялістычная грамада як палітычная партыя перастала існаваць. Яе кіраўнікі сканцэнтравалі сваю ўвагу на легальнай дзейнасці. У гэты час прыходзілася весці барацьбу на два фронты – супраць рускіх і польскіх нацыяналістаў, якія не жадалі прызнаваць самастойнасць беларускага народа.

У паслярэвалюцыйны перыяд цэнтрам беларускага нацыянальна-культурнага руху стала газета “Наша ніва”. Яна выдавалася з лістапада 1906 г. па жнівень 1915 г. у Вільні. У склад рэдакцыі ўваходзілі браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Уласаў. Газета друкавалася кірыліцай (для праваслаўных беларусаў) і лацінкай (для беларусаў-католікаў). “Наша ніва” займала ліберальныя асветніцкія пазіцыі. Галоўным у сваёй дзейнасці “нашаніўцы” лічылі барацьбу за захаванне адзінства беларускага народа, за пераадоленне яго рэлігійнага расколу.

Значную ўвагу рэдакцыя “Нашай нівы” надавала прапагандзе беларускай нацыянальнай культуры, развіццю беларускай мовы. Пры газеце ствараўся беларускі нацыянальны музей. З 1910 г. “Наша ніва” выдавала адрасаваны сялянам “Беларускі каляндар”, з 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты быў пераўтвораны ў самастойны часопіс “Саха”, у гэты ж час для моладзі пачаў выдавацца літаратурны месячнік “Лучынка”.

“Наша ніва” разам з другім буйным беларускім выдавецтвам “Загляне сонца і ў наша ваконца” забяспечвала выхад мастацкай і навукова-папулярнай кніжнай прадукцыі. “Наша ніва” выхавала цэлую плеяду беларускіх пісьменнікаў, грамадска-палітычных дзеячаў, навукоўцаў, сярод якіх Я. Колас і Я. Купала, А. Пашкевіч і М. Багдановіч, А. Гарун і М. Гарэцкі, З. Бядуля і Ц. Гартны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]