- •Методыка выкладання літаратуры як навуковая дысцыпліна, яе месца сярод дысцыплін літаратуразнаўчага і педагагічнага цыклаў.
- •Беларуская літаратура як вучэбны прадмет. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
- •1. Мэта вывучэння прадмета
- •2. Задачы вывучэння прадмета
- •3. Змест адукацыі па вучэбным прадмеце “беларуская літаратура”
- •4. Патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў
- •Этапы станаўлення і развіцця методыкі выкладання беларускай літаратуры.
- •Якуб Колас
- •Іван Іванавіч Замоцін
- •Канцэпцыя літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь: асноўныя палажэнні. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
- •1. Уводзіны
- •2. Зыходныя метадалагічныя перадумовы і прынцыпы пабудовы зместу вучэбнага прадмета
- •3. Дыдактычныя асновы, прынцыпы і крытэрыі адбору ў канструяванні зместу літаратурнай адукацыі
- •4. Мэты вучэбнага прадмета
- •5. Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместу літаратурнай адукацыі па ступенях навучання
- •6. Састаў і структура вучэбна-метадычнага комплексу
- •Школьныя праграмы па беларускай літаратуры, асаблівасці іх пабудовы. Агульная характарыстыка.
- •Характарыстыка школьных падручнікаў па беларускай літаратуры. Параўнальны аспект (на прыкладзе 1 – 2 паралеляў).
- •Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання літаратуры. Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу.
- •Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу на ўроках літаратуры
- •Метады і прыёмы выкладання літаратуры. Разнастайныя прынцыпы класіфікацыі метадаў.
- •Тыпы і віды ўрокаў літаратуры, іх класіфікацыя. Адыход ад традыцыйнай структуры ў сучаснай практыцы выкладання (нетрадыцыйныя ўрокі, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі).
- •Арганізацыйныя патрабаванні да ўрока
- •Дыдактычныя патрабаванні да ўрока
- •Гігіенічныя патрабаванні да ўрока
- •Метадычныя патрабаванні да ўрока
- •Літаратуразнаўчыя патрабаванні да ўрока
- •Патрабаванні да сучаснага ўрока літаратуры:
- •На кожным уроку павінны быць вытрыманы агульнаадукацыйныя прынцыпы:
- •Класіфікацыя ўрокаў у залежнасці ад падыходаў:
- •1. Найбольшае распаўсюджванне атрымала класіфікацыя, якая адлюстроўвае этапы вывучэння літаратурнага твора (в. Галубкоў):
- •2. Вылучаецца тып урокаў у залежнасці ад роду, жанру твора:
- •3. Тып уроку абумоўліваецца спосабам яго правядзення, формай падачы матэрыялу:
- •Традыцыйная структура ўрока:
- •Нетрадыцыйныя ўрокі па літаратуры
- •Vі клас
- •Этапы работы над праектам
- •Лінія параўнання
- •Вучань як чытач. Асаблівасці ўспрымання школьнікамі мастацкіх твораў на розных узроставых ступенях.
- •Декрет № 15 от 17 июля 2008 г.
- •Падрыхтоўка вучняў да першага знаёмства з мастацкім творам (змест і методыка правядзення ўступных заняткаў). Чытанне мастацкага твора.
- •Вывучэнне чытацкага ўспрымання твора вучнямі.
- •Аналіз мастацкага твора. Прынцыпы аналізу.
- •Шляхі аналізу мастацкага твора ў школе.
- •Заключныя (абагульняючыя) заняткі ў сістэме вывучэння літаратурнага твора.
- •Вывучэнне вуснай народнай творчасці ў школе.
- •Спецыфіка вывучэння лірычных твораў у сярэдніх і старшых класах.
- •Сучасная методыка назапасіла багаты арсенал шляхоў, форм, метадаў і прыёмаў работы па вывучэнні лірычных твораў. Выпрацавана схема парадку працы над лірычным творам.
- •Вывучэнне эпічных твораў: шляхі і прыёмы аналізу.
- •Асаблівасці ўрокаў па вывучэнню драматычных твораў. Улік спецыфікі драматычнага роду і драматычных жанраў.
- •Урокі па вывучэнні аглядавых і манаграфічных тэм у гісторыка-літаратурным курсе старшых класаў, іх асаблівасці і методыка правядзення.
- •Урокі па вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, іх спецыфіка ў сярэдніх і старшых класах.
- •Тэорыя літаратуры ў школьным вывучэнні.
- •Агульны стан вуснага маўлення ў школе і сістэма работы па яе развіцці на ўроках літаратуры.
- •Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь
- •Глава 1 агульныя палажэнні
- •Глава 2 патрабаванні да правядзення навучальных і кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме
- •Прыкладны аб’ём пісьмовага выказвання па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ вызначаецца згодна з дадаткам 7.
- •Глава 3 прыкладная колькасць і прызначэнне вучнёўскіх сшыткаў
- •Глава 4 парадак афармлення I вядзення сшыткаў, афармлення экзаменацыйных работ
- •(Подпіс) у.В.Пракаповіч глава 5 парадак праверкі навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ і работ над памылкамі
- •Глава 6 патрабаванні да афармлення рэферата
- •Глава 7 патрабаванні да афармлення класнага журнала
- •Кантрольная работа ”… “ Дыктант ”…“
- •Дыктант
- •§ 14, Стар. 24 – 25
- •§ 15, 16, Стар. 34 – 39
- •Паўтарэнне. Правапіс о, а, э. Пр. 116
- •Глава 8 патрабаванні да вядзення і афармлення дзённіка
- •67. У агульнаадукацыйных установах выкарыстоўваюцца дзённікі адзінага ўзору, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дзённік вучань пачынае весці з трэцяга класа.
- •68. Усе запісы ў дзённіках павінны весціся з захаваннем наступных патрабаванняў:
- •Узоры афармлення надпiсу на вокладцы сшытка
- •Прыкладны аб’ём навучальных пераказаў, сачыненняў, слоўнікавых дыктантаў на і ступені агульнай сярэдняй адукацыі
- •Колькасць кантрольных работ на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды і прыкладны аб’ём
- •Колькасць кантрольных работ на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды
- •Прыкладны аб’ём кантрольных работ на II і III ступені агульнай сярэдняй адукацыі
- •Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“
- •Прыкладны аб’ём пісьмовага выказвання па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“
- •Аб’ём навучальнага і экзаменацыйнага рэфератаў, узор іх афармлення
- •Урокі па развіцці пісьмовага маўлення вучняў. Методыка навучання сачыненням у школе.
- •Развіццё маўлення лагічнага тыпу
- •Алгарытм працы над рэфератам
- •Алгарытм напісання даклада
- •Унутрыпрадметныя сувязі
- •Міжпрадметныя сувязі
- •Пазакласная праца па літаратуры – арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.
- •Урокі пазакласнага чытання, іх змест і методыка правядзення.
- •Літаратурнае краязнаўства ў школе як культуралагічная праблема.
- •Факультатыўныя заняткі па літаратуры: мэта, структура, формы навучання.
- •1. Уводныя.
- •2. Паглыбляючыя.
- •3. Развіваючыя курсы.
- •Педагагічная мэтазгоднасць выкарыстання тсн на ўроках літаратуры. Методыка прымянення нагляднасці.
- •Дамашняе заданне па літаратуры. Улік і ацэнка ведаў і ўменняў пры вывучэнні літаратуры.
- •Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”
- •Ацэнка вуснага і пісьмовага выказвання
- •Ацэнка выразнага чытання на памяць
- •Ацэнка тэхнікі чытання (для V—VIII класаў)*
- •Апісанне характару памылак
- •Планаванне навучальнай працы настаўніка літаратуры. Віды планаў.
- •Этапы планавання ўрока і падрыхтоўкі да яго
- •Памятка ўрок
- •Тэхналагічная карта ўрока
- •Род і жанр літаратурнага твора
- •Асноўныя стадыі развіцця беларускай літаратуры і культуры
- •Асноўныя стадыі развіцця літаратуры і мастацкія сістэмы
- •Адукацыйныя мэты і задачы:
- •Развіццёвыя мэты і задачы:
- •Выхаваўчыя мэты і задачы:
- •Віды вусных і пісьмовых работ па літаратуры:
- •Асноўныя патрабаванні да эсэ
Урокі пазакласнага чытання, іх змест і методыка правядзення.
На правядзенне ўрокаў пазакласнага чытання адводзіцца пэўная колькасць гадзін. Гэтыя заняткі маюць сваю адметнасць і спецыфіку, і пры дакладнай арганізацыі гэтыя нешматлікія ўрокі здольны зрабіць многае. Творы для пазакласнага чытання вызначаны праграмай, аднак настаўнік мае права пашырыць гэты спіс, улічваючы здольнасці і інтарэсы сваіх выхаванцаў. Урокі плануюцца на ўвесь навучальны год. Існуюць розныя падыходы да размеркавання ўрокаў пазакласнага чытання: яны могуць далучацца да ўрокаў асноўнага курса літаратуры, могуць быць прысвечаны асобным тэмам.
Урокі пазакласнага чытання ў сярэдніх класах маюць на мэце пашырыць уяўленні школьнікаў пра пісьменнікаў, з творчасцю якіх яны знаёмяцца ў асноўным курсе літаратуры.
Часам настаўнікі плануюць урокі пазакласнага чытання адносна з жанрамі твораў, якія вывучаюцца непасрэдна на ўроках літаратуры: народныя казкі, літаратурныя казкі, паэмы, апавяданні і г.д. вызначаны парадак таксама мае права на існаванне, паколькі культура чытання прадугледжвае ўменне ўспрымаць творы пэўнага роду і віду.
Мэтазгодна пры планаванні ўрокаў пазакласнага чытання аб'ядноўваць розныя падыходы, маючы на ўвазе тое, што яны павінны адкрываць школьнікам прастору для чытацкай дзейнасці: новыя, яшчэ зусім незнаёмыя бакі дзейнасці пісьменніка, жанравыя формы, стылі.
Такім чынам, пры правядзенні ўрокаў пазакласнага чытання настаўніку варта памятаць наступнае:
-
тэму ўрока пазакласнага чытання, яго змест вызначае сам настаўнік, арыентуючыся на спіс твораў, прапанаваных праграмай, і на з'яўленне цікавых выданняў у друку і сучасную перыёдыку;
-
творы, вынесеныя на абмеркаванне, разглядаюцца без асаблівай дэталізацыі; настаўнік прагназуе, што можа быць найбольш складаным для ўспрымання вучняў і як падвесці іх да неабходных вывадаў;
-
па форме правядзення ўрокі пазакласнага чытання павінны быць больш яркія, арыгінальныя, запамінальныя, абсталяваныя цікавай і пазнавальнай нагляднасцю.
Тыпы ўрокаў |
Мэты |
Урокі ўводнага тыпу |
выклікаць ў вучняў цікавасць да тых твораў, якія трэба прачытаць; даць уяўленне пра пэўную эпоху, тэму, жнр, творчасць пісьменніка; пазнаёміць з фондам школьнай (гарадской) бібліятэкі, відамі каталогаў. |
Урокі навучальна-падрыхтоўчага тыпу |
сфарміраваць першаснае чытацкае ўспрыманне мастацкага твора; скіраваць увагу вучняў на стылёвыя асаблівасці, творчую манеру пісьменніка, адметнасць жанру. |
Урокі паглыблена-аналітычнага тыпу |
сфарміраваць уменні самастойна аналізаваць твор (эпізод твора), даваць разгорнутыя адказы на праблемныя пытанні; навучыць вызначаць значэнне эпізоду ў характарыстыцы персанажаў, месца твора ў сістэме літаратурнай дзейнасці пісьменніка. |
Урокі абагульняльнага тыпу |
выпрацаваць уменне самастойна сістэматызаваць і абагульняць матэрыял па пэўнай тэме, параўноўваць творчасць розных аўтараў, творы. |
На ўроках пазакласнага чытання настаўнік мае магчымасць выкарыстоўваць самыя розныя метады і прыёмы працы: гутарка (праблемная, вольная, з элементамі дыскусіі), семінары, канферэнцыі, лекцыі, віктарыны, конкурсы, турніры і інш.
У залежнасці ад абраных настаўнікам метадаў і прыёмаў працы, вызначаюцца віды ўрокаў пазакласнага чытання: урок-лекцыя, урок-гутарка, урок-прэзентацыя, урок-семінар, урок-кансультацыя, урок-конкурс, урок-гульня.
Напрыклад, урок-кансультацыя ў дзевятым класе па тэме “Адам Міцкевіч і Беларусь” плануецца напярэдадні абагульняючага ўрока-семінара па дадзенай тэме, які сістэматызуе веды школьнікаў па творчасці Адама Міцкевіча і мае на мэце падрыхтаваць вучняў да ўрока-семінара, прапанаваць ім тэмы і формы работы, даць неабходныя кансультацыі і тлумачэнні, спіс даведачнай і крытычнай літаратуры.
Этапы ўрока-семінара |
Асноўныя пытанні |
Формы справаздач |
Уступнае слова настаўніка (або вучня). |
|
|
Галоўная частка: абмеркаванне выступленняў і творчых работ дзесяцікласнікаў. |
|
1. Гісторыка-культуралагічны экскурс. 2. Літаратурнае падарожжа.
3. Завочны экскурс. 4. Літаратурнае эсэ. 5. Літаратурнае даследванне. 6. Літаратурнае даследванне.
7. Літаратурная кампазіцыя. |
Заключнае слова настаўніка. |
|
|
Урокі-кансультацыі ў межах урокаў пазакласнага чытання арыентаваны на навукова-пошукавую дзейнасць, іх змест складаюць тэмы, заданні і пытанні, якія прадугледжваюць самастойную працу вучняў падчас падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў. Пры правядзенні такіх урокаў настаўніку мэтазгодна прытрымлівацца наступнай схемы:
- вучням даецца заданне для самастойнай працы;
- указваюцца спосабы і прыёмы выканання;
- прапаноўваецца ўзор такой працы;
- на ўроках-кансультацыях замацоўваецца авалоданне вучнямі ўжо вядомым матэрыялам, спосабамі і прыёмамі працы.
Каб праца на ўроках пазакласнага чытання была эфектыўнай, настаўніку неабходна ведаць чытацкая схільнасці, інтарэсы сваіх навучэнцаў, узровень іх начытанасці. Выявіць гэта дапамогуць невялікія сачыненні, водгукі, эсэ (“Мой любімы пісьменнік”, “Самы любімы твор літаратуры”, “Мае меркаванні пра кнігу ...”), а таксама дзённікі чытачоў і анкеты, якія настаўніку пажадана правесці з мэтай атрымання інфармацыі пра чытацкія густы і прыхільнасці.