Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекцыи па МВБЛ.doc
Скачиваний:
169
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
3.17 Mб
Скачать

Спецыфіка вывучэння лірычных твораў у сярэдніх і старшых класах.

Асноўнымі асаблівасцямі лірычных твораў з’яўляюцца наступныя: адлюстраванне характару ў асобным праяўленні, у канкрэтным перажыванні; суб’ектыўнасць гэтага адлюстравання, індывідуалізацыя яго. Непасрэднае перажыванне адсоўвае на другі план жыццёвыя сітуацыі; у лірычных творах, у адрозненні ад эпічных, адсутнічае разгорнуты выразны сюжэт, для іх характэрна па-мастацку арганізаваная ў цэласную выяўленчую сістэму вершаваная мова.

На вывучэнне лірыкі ў школьным курсе адведзена прыкладна трэцяя частка часу. Уключаныя ў праграму вершы вызначаюцца тэматычнай і жанравай разнастайнасцю.

Дакладана вызначаны ў праграмах і мэты.

Навучальная – раскрыць агульныя законы лірычнай паэзіі і эстэтычную спецыфіку яе жанраў, праз знаёмства з лепшымі яе прадстаўнікамі і іх творамі, паказаць асаблівасці яе развіцця на розных этапах развіцця літаратурнага працэсу ўвогуле.

Развіваючая – падрыхтаваць удумлівых чытачоў паэзіі, развіць культуру чытання твораў гэтага літаратурнага роду, выпрацаваць уменне аналізаваць паэтычны тэкст, асэнсавана ўспрымаць аўтарскую пазіцыю; развіць уласныя творчыя здольнасці вучняў.

Выхаваўчая – спрыяць развіццю эстэтычнага густу, выхаванню высокіх пачуццяў, нацыянальнай і асабістай самапавагі, зарыетаванасці на агульначалавечыя каштоўнасці.

Матывацыйная – выбраць форму ўрока, метады і прыёмы, якія маглі б поўнасцю адпавядаць таму канкрэтнаму твору, які вывучаецца на ўроку, таму што і спасціжэнне верша павінна быць сапраўды мастацкім і адпавядаць вывучаемаму твору па эмацыянальным напружанні.

Настаўніку, вывучаючы лірычныя творы, у першую чаргу неабходна зыходзіць з таго, што мастацкі тэкст уяўляе сабой складаную структуру. У творы вучні павінны асэнсаваць розныя і разам з тым узаемазвязаныя ўзроўні:

ідэйна-эстэтычны – увасабленне ў мастацкім тэксце ў адпаведнасці з аўтарскай задумай зместу (тэмы) твора як выніку эстэтычнага асэнсавання, адлюстроўваемай рэчаіснасці. Гэты ўзровень разглядаецца як сацыяльны і ідэйны аспект. Аналізуючы яго, вучні раскрываюць ідэйна-эстэтычную задуму і змест літаратурнага твора, значэнне і ролю вобразаў;

жанрава-кампазіцыйны – гэта паэтычная структура, абумоўленая зместам і характарам жанру. Жанрава-кампазіцыйны ўзровень займае прамежкавае становішча паміж ідэйна-эстэтычным і моўным. Форму неабходна разглядаць на фоне зместавых аспектаў, якія лягчэй зразумець, але пры гэтым нельга асэнсаваць у поўнай меры без аналізу сродкаў выразнасці;

моўны – гэта сістэма мастацкіх сродкаў выразнасці, пры дапамозе якой выяўляецца ідэйна-эстэтычны змест літаратурнага твора. Настаўнік павінен давесці вучням, што моўная выразнасць як бы “разліта” па ўсім тэксце. А таму нельга зводзіць працу над мовай твора толькі да выяўлення, распазнавання мастацкіх тропаў і фігур, а ўмець вылучыць і патлумачыць ролю, мастацкую нагрузку, якую яны выконваюць, бо галоўны ў вершы не выяўленчы план (тэмы і матывы амаль не мяняюцца на працягу стагоддзяў), а форма выяўлення.

Акрамя таго, каб у поўнай меры ахапіць шматстайнасць зместу і формы верша, неабходна звяртацца і да паняцця “лірычны герой”. Для таго, каб характарызаваць лірычнага героя, неабходна абапірацца на шмат аспектаў: біяграфію паэта, адметнасць яго светаўспрымання, яго грамадзянскую пазіцыю, на адметнасць яго эпохі і г.д. Вобраз лірычнага героя, як правіла, акружаны другімі вобразамі, паясніць спецыфіку якіх дапамагае зноў жа ўвага да форм мастацкай выразнасці. Аналіз верша, такім чынам, уяўляе сабой складаны працэс разгляду мастацкага цэлага, створанага паэтам у пэўны перыяд творчасці, на аснове рэальных уражанняў ад акаляючай рэчаіснасці, ад іншых твораў, поглядаў, як вынік роздуму, перажыванняў.