Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
азарка прав 05_03_09.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
1.72 Mб
Скачать

1. Са сказаў выпісаць дзеясловы, вызначыць іх форму і граматычныя асаблівасці.

Конь умьрлъ есть а язъ жив (Літоўская метрыка). Въ сей книзе вси лекарства душевные и телесные знаидете (Прадмова да выданняў Ф. Скарыны. 1519 г.). Продалъ есми тыи свои сѣножати пану петру кухмистру собе вѣчно и непорушно (Грамата Янкі Багдановіча аб продажы сенажаці. 1498 г.). Ажо привѣзеть не чистый товаръ, а нелюбъ будеть поехати ему назад со своимъ товаромъ (Грамата полацкага епіскапа Якава. Каля 1300 г.).

2. Запісаць прыведзеныя дзеясловы па нормах ХІ–ХІІІ стст., вызначыць іх форму, клас, варыянт і спражэнне:

Быць, везці, вырашаць, выслаць, глядзець, забыцца, загарэць, занемагчы, звязаць, змагацца, іржавець, квітнець, класці, легчы, напісаць, нараджацца, памыць, пачаць, піхаць, размаўляць, садзіць, сказаць, смажыць, спячы, спяшацца, стагнаць, стаць, фарбаваць, шыць, узяць.

Узор: любіць– старабел.любити, інфінітыў, 4 клас, тэма -и-, ІІ спражэнне.

3. Утварыць ад названых у практыкаванні 2 дзеясловаў старабеларускія формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку абвеснага ладу цяперашняга (будучага простага) часу і загаднага ладу.

Узор: любіць – любишь, любите (абвесны лад), люби, любите (загадны лад).

4. Даць гісторыка-марфалагічны каментарый сучасным формам дзеяслова:

Бегае, выньце, гуляю, дадуць, дайце, залезем, зальём, збіраеш, ем, еш, крычы, лаўлю, ляж, малюе, малюй, махай, махайце, мокніце, носім, піхніце, пішуць, рашаеш, рэж, сеюць, сохну, хаваеце, хварэе, хістаюць, цісну, шэпча.

Узор: сцеражыце– старабел. формастерезѣтезагаднага ладу 2-й асобы множнага ліку; сучасная форма ўтварылася ў выніку фанетычных змяненняў (пераходуѣу ы, цекання, зацвярдзення і чаргавання зычных).

5. Растлумачыць паходжанне сучасных граматычных форм:

(Вы) абулі, вырашылі, далі, знайшлі, клікнулі б. (Ён) змоўк, пісаў, сціх, чакаў, шаптаў бы. (Мы) ішлі, казалі, леглі, маўчалі б, неслі. (Ты) плаваў бы, сказаў, сустрэла б, усміхалася, цалаваў. (Я) згроб, чытаў, фантазіраваў, хісталася, цікавілася б. (Яны) злезлі б, спяшаліся, стукнулі, ткалі, чакалі.

Узор: (я) памог– старабел.помоглъ есмь, перфект, звязкаесмь(паказвае на 1-ю асобу адзіночнага ліку) страцілася, страціўся і суфікс -л- у форме дзеепрыметніка мужчынскага роду ў выніку распаду рэдука­ваных.

6. Праспрагаць ў цяперашнім часе дзеясловы hсти, просити, читати.

7. Ахарактарызаваць старабеларускія формы дзеепрымет­нікаў:

Знавъши, знавъшимъ, знаючи, зная, любивъши, любимо, любичема, любичи, мочёный, мочучимъ, несуча, несучею, несучь, обувъшею, обутъ, соленого, соливъшего, хваленъ, хваля, хвалячу, читавъшемъ, читаема, читаючу.

Узор: плачучи – у старабеларускай мове кароткі дзее­прыметнік незалежнага стану цяперашняга часу, адзіночнага ліку, жаночага роду, назоўнага склону; у сучаснай беларускай мове – плачучая (рэдкаўжывальны).

Прыслоўе

Прыслоўе – адна са старажытных часцін мовы, якая ўжыва­лася для абазначэння прыметы дзеяння, прадмета ці прыметы. Гэта часціна мовы была цесна звязана па паходжанні з іншымі часцінамі мовы і гістарычна папаўнялася назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі ці без іх(въслѣдъ, кромѣ, ночью), кароткімі і поўнымі прыметнікамі з прыназоўнікамі ці без іх (выше, добрѣ, сънова, отдалеча), лічэбнікамі(дъвашьды, тришьды), займенніка­мі з корнямікъ, тъ, сь, вьсь, да якіх далучаліся суфіксы-уд-, -юд-, ‑мо- (вьсюду, покуда) ці прыстаўкіот-, до-, по- (отъкуда, доколѣ).

    • Практыкаванні