АЗІЯ
Азія самая вялікая па плошчы і па насельніцтву частка свету. Частка мацерыка Еўразія. Тэрыторыя гэтай часткі свету 43,4 млн. кв. км (напрыклад, Еўропа 10, 4 млн. кв. км). Гэтая частка свету складае 30% усёй сушы планеты.
З Афрыкай Азія злучаецца Суэцкім перашэйкам, ад Паўночнай Амерыкі аддзелена Берынгавым пралівам, а з Еўропай мяжуе Уральскімі гарамі. Абмываецца водамі чатырох акіянаў. Шмат буйных астравоў: Паўночная Зямля, Навасібірскія астравы, Врангеля, Сахалін, Японскія астравы, Філіпіны, Вялікія Зондскія астравы, Шры – Ланка, Кіпр. Буйныя паўастравы – Ямал, Таймыр, Чукоцкі, Камчатка, Карэйскі, Індакітай, Малакка, Індастан, Аравійскі паўвостраў.
Горы і пласкагор’і займаюць большую частку тэрыторыі. Самыя высокія горы (ад 4 000 да 7 000 м, самая высокая гара – Джамалунгма (Эверест) – 8848 м.) у Цэнтральнай Азіі (Гімалаі, Гіндукуш, Кунь лунь, Цянь-Шань і інш.). Крупныя нагор’і – Цібецкае, Пярэднеазіяцкае. Пласкагор’і – Сярэднесібірскае, Аравійскага паўвострава, Дэкан. Нізінныя раўніны – Заходне-Сібірская, Туранская, Вялікая Кітайская, Інда-Гангская, Месапатамская. Вулканы, якія дзейнічаюць – Ключаўская Сопка (на Камчатцы), Фудзіяма ў Японіі.
Клімат надзвычай разнастайны. Тут знаходзіцца раён абсалютнага мінімума тэмпературы Паўночнага паўшар’я – Аймякон, Якуція (-68 °С), раён найбольшай колькасці ападкаў Чэрралунджы, Індыя (12`000 мм у год). На Поўнач ад 40° пн. ш. утвараецца снежны покрыў працягласцю ад 1 да 9 месяцаў, значная тэрыторыя занята шматгадовай мярзлотай. У гарах развіта аледзяненне, у Захадняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі клімат пустынны, засушлівы, таксама як і на высокіх нагор’ях Цібета і Паміра (халодныя пустыні).
Асноўныя рэкі: Обь з Іртышом, Енісей з Ангарой, Лена (Паўночны Ледавіты акіян); Амур, Хуанхэ, Янцзы, Меконг (Ціхі акіян); Тыгр, Еўфрат, Інд, Ганг, Брахмапутра (Індыйскі акіян); Амудар’я і Сырдар’я (Аральскае мора).
Буйнейшыя азёры – Каспійскае і Аральскае моры (салёныя азёры), Байкал, Ісык-Куль, Ван, Кукунор, Паянху і інш.
У Азіі больш 40 дзяржаў. Насельніцтва Азіі (на сяр. 1990-х гг.) – 4 млрд. чал. – гэта 60% усяго насельніцтва Зямлі. Найбольшая шчыльнасць насельніцтва пражывае басейне рэк Ганг, Брахмапутра, Іравадзі, а таксама Хуанхэ, Янцзы. Акрамя гэтага на востраве Ява і ў басейне ракі Меконг. У Азіі на 1 кв. км прыблізна 500 – 700 чалавек (у Беларусі, напрыклад, 48 - 49 чалавек на 1 кв. км). З другога боку ў Азіі шмат пустынных тэрыторый: пустыні Гобі, Такламакан, Аравійская, якія заселены вельмі рэдка (каля 1 чалавека на 1 кв. км) ці зусім не заселены. У Азіі самыя высокія ў свеце горы і нагор’і: Цібецкае нагор’е (4 000 м над узроўнем мора), Іранскае нагор’е, Дэканскае нагор’е (Індыя). Самыя высокія ў свеце горы – Гімалаі. Найвышэйшая вяршыня – Джамалунгма (Эверэст) – каля 9 000 м. Там вечная зіма. Азіяцкая краіна Непал – самая высакагорная дзяржава свету.
Дакладнага раздзялення гэтай часткі свету на тыі ці іншыя рэгіёны няма, так як занадта складана перапляліся геаграфічныя і палітычныя межы азіяцкіх дзяржаў і гістарычныя лёсы народаў. Блізка адзін да аднаго тут знаходзяцца хрысціянскія і ісламскія, будыйскія і індуіскія дзяржавы, краіны з аднародным этнічным складам насельніцтва мяжуюць з шматнацыянальнымі.
Традыцыйна географы вылучаюць у Азіі наступныя рэгіёны:
Паўднёва-заходнюю Азію (уключае ў сабе – Пярэднюю Азію, Закаўказзе, Арабскі Усход):
- Іран, Ізраіль, Кіпр, Турцыя;
(Тэрмін “Пярэдняя Азія”, якім абазначаюцца краіны ад Басфора, Міжземнага і Чырвонага мораў на захадзе і да Іранскага нагор’я на усходзе, паступова выходзіць з ужывання).
Краіны Арабскага Усходу (Машрыка): Бахрэйн, Ліван, Іарданія, Ірак, Йемен, Катар, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ), Аман, Саудаўскую Аравію, Сірыю;
а таксама размешчаныя ля паўднёвых межаў Еўропы (часам адносяць да Еўропы) тры каўказкія дзяржавы – Грузію, Арменію і Азербайджан.
Цэнтральную Азію (былыя савецкія рэспублікі гэтага рэгіёну часта называюць Сярэдняй Азіяй): Афганістан, Казахстан, Туркменістан (Туркменія), Таджыкістан, Узбекістан, Кыргыстан (Кіргізія), часткова Кітай і Манголія.
Паўднёвую і Паўднёва-усходнюю Азію:
Кантынентальная частка: Бангладэш, Бутан, В’етнам, Індыя, Камбоджа, Лаос, М’янма (былая Бірма), Непал, Пакістан, Тайланд.
Астраўная частка: Бруней, Інданезія, Мальдывы, Сінгапур, Філіпіны, Шры – Ланка,
Кантынентальна–астраўная частка: Малайзія (займае паўднёвую аканечнасць Малакскага паўвострава і паўночную частку вострава Барнэа).
Усходнюю Азію: Кітай, Манголія, Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (КНДР ці Паўночная Карэя), Рэспубліка Карэя (Паўднёвая Карэя), Японія.
Паўночную і Паўночна-усходнюю Азію: азіяцкая частка Расійскай Федэрацыі.
Часам можна пачуць такое словазлучэнне як Блізкі і Сярэдні Усход. Гэта абшырны рэгіён на сутыку Азіі, Афрыкі і Еўропы, які ўключае таксама акваторыі Міжземнага і Чырвонага мораў і Персідскага заліву. На поўдні ён аддзелены ад Трапічнай Афрыкі пустыняй Сахара, на поўначы яго межы праходзяць на шырыні Чорнага і Каспійскага мораў. На усходзе – да Індыйскага субкантынента, а на захадзе – да Эгейскага мора. Егіпет і арабскія краіны, якія знаходзяцца ад яго на усход, а таксама Ізраіль, Турцыю і Іран звычайна разглядаюць як краіны Блізкага і Сярэдняга Усходу. Часам да іх далучаюць Афганістан, Пакістан, Кіпр і краіны Паўночнай Афрыкі – Алжыр, Марока, Туніс, Лівію і Судан.
Буйнейшыя краіны Азіі (па колькасці насельніцтва на 2003 год)
Кітай – 1 305 млн. (Пекін)
Індыя – 1 047 млн. (Дэлі)
Інданезія – 214 500 млн. (Джакарта)
Пакістан – 147 млн. (Ісламабад)
Бангладэш (Бенгалія) – 136 млн. (Дакка)
Японія – 127 430 млн. (Токіо)
Філіпіны – 79 850 млн. (Маніла)
В’етнам – 79 700 млн. (Ханой)
Турцыя – 68 579 млн. – (Анкара)
Іран – 65 500 млн. (Тэгеран)
Да вялікіх краін (па колькасці насельніцтва) адносяцца Тайланд – 63 500 млн. (Бангкок), Рэспубліка Карэя – 47 650 млн. (Сеул), М’янма (былая Бірма) – 45 600 млн. (Янгон), Малайзія – 24 200 млн. (Куала – Лумпур), КНДР – 22 500 млн. (Пхеньян).
Усе краіны дзеляцца на монаэтнічныя (асноўны народ складае больш 90 % насельніцтва) – Японія, Карэя, Бангладэш, усе арабскія краіны (Саудаўская Аравія, Бахрэйн, Аман, Ірак, Сірыя, Іарданія, Йемен, Кувейт, ААЭ, Ліван і іншыя).
Поліэтнічныя (асноўныя народы тут не складаюць нават і 50 працэнтаў) – Індыя (самая шматнацыянальная, каля 500 народаў), Інданезія (300 народаў), Філіпіны, Афганістан (пуштуны, таджыкі, узбекі), Пакістан, Іран (асноўнае насельніцтва персы).
Кітай – своеасаблівая краіна. Большасць – кітайцы, іх каля 90 %.
У Азіі (не ўключаючы народы азіяцкай Расіі) пражывае больш за 1 000 народаў.
Буйнейшыя народы (на сярэдзіну 1990-х)
Кітайцы – 1 220 млн. (Кітай)
Хіндзі (хіндустанцы) – 244 млн. (цэнтр. Індыя)
Бенгальцы – 190 млн. (Бангладэш, пн.-усх. Індыя)
Японцы – 126 млн. (Японія)
Панджабцы – 100 млн. (Пакістан, пн.-цэнтр. раёны Індыі)
Біхарцы – 98 млн. (Індыя, басейн р. Ганг)
Карэйцы – 67 млн. (Карэя)
Тэлугу – 66 млн. (пд.- усх. Індыя)
Маратхі – 60 млн. (цэнтр. Індыя)
Тамілы – 58 млн. (пд. Індыя і в. Шры – Ланка)
Туркі – 50 млн. (Турцыя)
Этналінгвістычная класіфікацыя
1. Кітайска – цібецкая (сіна-цібецкая) сям’я (40 %)
Кітайская група – кітайцы
Цібета-бірманская група – цібетцы, бірманцы
2. Паратайская сям’я
Група таі – сіамцы (Тайланд), лао (Лаос), чжуаны (пд. Кітай, пн.В’етнам)
3. Індаеўрапейская сям’я
Індаарыйская (індыйская) група – хіндзі (хіндустанцы) (цэнтр. Індыя), бенгальцы (Бангладэш, пн.-усх. Індыя), біхарцы, панджабцы, раджастанцы, кашмірцы, непальцы, матрасцы, веды (в. Шры – Ланка), маратхі)
Іранская група – персы, пуштуны (Афганістан), курды, афганцы, белуджы (Пакістан, пд. – усх. Іран), таджыкі
Армянская група – армяне
4. Малайска-полінезійская (аўстанезійская) сям’я
філіпінцы, інданезійцы, малайцы паўвострава Малакка
5. Дравіцкая сям’я – тэлугу (паўднёва-усходняя Індыя), тамілы (пд. Індыі)
6. Японская сям’я – японцы
7. Аўстаазіяцкая сям’я – в’еты, кхмеры (Камбоджа, пд. В’етнам)
8. Алтайская сям’я
Цюркская група – татары, туркі, кіргізы, чувашы, азербайджанцы, туркмены, казахі, узбекі, якуты
Мангольская група – халха-манголы, калмыкі (злева ад Волгі, дзе рака ўпадае ў Каспійскае мора), бураты (на пн. Ад Манголіі, управа ад Байкала)
Тунгуса-маньчжурская група – народы Сібіры: эвенкі (тунгусы) (на усх. ад Енісея і каля Ахоцкага мора), манжуры
9. Карэйская сям’я – карэйцы