Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
азарка прав 05_03_09.doc
Скачиваний:
79
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
1.72 Mб
Скачать

1. З урыўкаў са старажытнарускіх тэкстаў выпісаць займеннікі, вызначыць іх склон, а таксама лік і род (калі ёсць) і разрад па значэнні:

Се азъ мьстиславлъ володимирь сынъ дьржа русьскую землю въ свое княжение повелѣлъ есмь сыну своему всеволоду; а се я всеволодъ дал есмь блюдо серебрьно (Грамата вялікага князя Уладзіміравіча і яго сына Усевалада. Каля 1130 г.). Святыи же моляше я да и поимуть въ слѣдъ себе и съпутьника и съ творяти и съ собою (Жыціе Феадосія Пячэрскага).

2. Пракаменціраваць формы сучасных займеннікаў з пункту гледжання іх утварэння і гістарычных змяненняў:

(Аб) табе, вас, ён, (за) яго, ім, кім, маім, мяне, (на) іх, нас, наш, ні (ў) якім (выпадку), сабе, саму, свайму, тваё, той (дзяўчыны), той (чалавек), тым, увесь, (у) ім, усякі, хто, чаго, чым, што, я, яго (ручка), яго (убачыць).

Узор: сябе – сучасны займеннік зваротны, не мае роду і ліку, ужываецца ў родным склоне. Старабеларускі займенніксебемае аналагічныя характарыстыкі.

Прыметнік

Першапачаткова прыметнікі ўжываліся ў кароткай форме. Яны скланяліся ў мужчынскім і ніякім родзе як назоўнікі з асновай на -ŏ (-jŏ), у жаночым родзе – як назоўнікі з асновай на -ā (-jā).

У агульнаславянскую эпоху ўзніклі поўныя якасныяпры­мет­нікі. Яны ўтварыліся шляхам далучэння да кароткай формы пэў­на­гароду ўказальных займеннікаўи(м. р.),я (ж. р.), е(н. р.): Н.новъ + и(jь) – новъи (новъjь); ново + е (jе) – новое (новоjе); нова + я (jа) – новая; Р. нова + его – новаего (новаjего) – мужчынскі і ніякі род; новы + еѣ – новыеѣ – жаночы род; Д. нову + ему – новуему (но­ву­jему) – мужчынскі і ніякі род, новѣ + еи – новѣи – жаночы род і г. д.

Формы новаего, новуему, новыеѣ і падобныя да іх перажылі змены, звязаныя са стратай у аснове займенніка гука[j], пры­падабненнем суседніх галосных і зліццём (сцяжэннем) іх у адзін гук:новаjего – новаего – новааго – новаго, новуjему – новуему – новууму – новуму. Скланяліся поўныя прыметнікі наступным чынам:

Цвёрдая разнавіднасць

Адзіночны лік

Мужчынскі род

Ніякі род

Жаночы род

Н.

добрыи (-ъи)

доброе

добрая

Р.

доброго (-аго)

доброго (-аго)

доброѣ(-ыѣ)

Д.

доброму

доброму

доброи

В.

добрыи (-ого)

доброе

добрую

Т.

добрымь (-ыимь)

добрымь (-ыимь)

доброю

М.

добромь (-ѣемь)

добромь (-ѣемь)

доброи

Множны лік

Н.

добрии

добрая

добрыѣ

Р.

добрыхъ (-ыихъ)

добрыхъ (-ыихъ)

добрыхъ (-ыихъ)

Д.

добрымъ (-ыимъ)

добрымъ (-ыимъ)

добрымъ (-ыимъ)

В.

добрыѣ

добрая

добрыѣ

Т.

добрыми (-ыими)

добрыми (-ыими)

добрыми (-ыими)

М.

добрыхъ (-ыихъ)

добрыхъ (-ыихъ)

добрыхъ (-ыихъ)

Парны лік

Н.-В.

добрая

добрѣи

добрѣи

Р.- М.

добрую

добрую

добрую

Д.-Т.

добрыма (-ыима)

добрыма (-ыима)

добрыма (-ыима)

Беларуская мова ў асноўным захавала агульнаславянскую сістэму скланення. Змены, што адбыліся, носяць фанетычны характар.

Прыметнікі множнага ліку ў назоўным і вінавальным склонах незалежна ад катэгорыі роду маюць адну форму тыпу добрыя, якая развілася з формы былога жаночага роду.

Мяккая разнавіднасць

Адзіночны лік

Мужчынскі род

Ніякі род

Жаночы род

Н.

синии

синее

синяя

Р.

синего (-яго)

синего (-яго)

синѣѣ

Д.

синему (-юму)

синему (-юму)

синеи

В.

синии (-его)

синее

синюю

Т.

синимь (-иимь)

синимь (-иимь)

синею

М.

синемь

синемь

синеи

Множны лік

Н.

синии

синяя

синѣѣ

Р.

синихъ (-иихъ)

синихъ (-иихъ)

синихъ (-иихъ)

Д.

синимъ (-иимъ)

синимъ (-иимъ)

синимъ (-иимъ)

В.

синѣѣ

синяя

синѣѣ

Т.

синими (-иими)

синими (-иими)

синими (-иими)

М.

синихъ (-иихъ)

синихъ (-иихъ)

синихъ (-иихъ)

Парны лік

Н.-В.

синяя

синии

синии

Р.- М.

синюю

синюю

синюю

Д.-Т.

синима (-иима)

синима (-иима)

синима (-иима)

Якасныя прыметнікі маглі ўтвараць ступені параўнання, прычым першапачаткова была толькі вышэйшая ступень параўнання. Яны была кароткай формай, мела родавыя адрозненні і скланялася наступным чынам:

Адзіночны лік

Мужчынскі род

Ніякі род

Жаночы род

Н.

смѣлѣи новѣи

смѣлѣе новѣе

смѣлѣиши новѣиши

Р.

смѣлѣиша новѣиша

смѣлѣиша новѣиша

смѣлѣишѣновѣишѣ

Д.

смѣлѣишу новѣишу

смѣлѣишу новѣишу

смѣльиши новѣиши

У беларускай мове пашырылася ўжыванне поўнай формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з суфіксамі -ейш- (-эйш-) (разумнейшы, мудрэйшы), што абумоўлена пашырэннем поўных і выцясненнем кароткіх прыметнікаў у старабеларускай мове.

Існавалі і прыналежныя прыметнікі, якія першапачаткова ўжываліся толькі ў кароткай форме, а зараз маюць кароткую (назоўны, вінавальны склоны) і поўную форму.

    • Практыкаванні