Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.Семянчук.Беларуска-литоуския летаписы и польс...doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

Iзборскіх, Пскоўскіх, Белаазёрскіх, Kiеўскіх, Луцкіх,

Уладзімірскіх, Валынскіх, Галіцкіх, Падгорскіх, Падольскіх”.

Ужо з назвы відаць, што аўтар мае на ўвазе сучасныя расійскія

і ўкраінскія землі, але не беларускія. Праўда, ён узгадвае так-

сама аб “літоўскіх беларусах” (“Bielorussakach Litewskich”), aлe

нe акрэслівае дакладна іх месца жыхарства. Пад “літоўскімі бе-

ларусамі” Стрыйкоўскі разумеў праваслаўных жыхароў ВКЛ

(пасля Люблінскай уніі Украіна адышла да Польшчы). Аднак

далей Белай Руссю называе Маскоўскую Русь i вельмі рэдка –

сучасную Беларусь. Kнязь Іван Данілавіч Kaліта ў яго называ-

ецца князем “Бела-Рускім”, вялікія князі маскоўскія – “дзедзі-

чы Бела-Рускай манархii”. Адначасова, паводле Стрыйкоўска-

га, Русь Белая знаходзіцца недзе на поўдні. Прынамсі князь

Уладзімір Святаслававіч, “захапіўшы рускія княствы …усю Русь

паўночную, усходнюю i нa поўдзень лежачую Белую і Чорную,

пад сваю моц прывёў”. Далей Львоў узгадвае як “галаву ўсёй

Русі Чорнай”. Васілька Галіцкі названы сярод старшых i самых

заможных князёў Чорнай і Белай Русi. Такім чынам, у Стрый-

коўскага тэрмін Белая Русь з’яўляецца “блукаючым” тэрмінам,

як адзначаў M.Улашчык. Беларускія землі часта таксама

называюцца літоўскімі, у той час як пад уласна Літвой Стрый-

коўскі разумее тэрыторыі паміж Невяжай і Віліяй. Ад Балтый-

скага мора да Невяжы, на думку Стрыйкоўскага, жылі аўтах-

тонныя жмудзіны.

Характэрна, што ні Ф.Скарына, ні С.Будны, ні Л.Сапега,

ні іншыя нашы вучоныя ці палітычныя дзеячы таго часу не

122

ўжывалі адносна сваёй зямлі назвы Белая ці Чорная Русь. Не

ўзгадвае пра Чорную Русь і Мацей Мяхоўскі. З гэтых выказ-

ванняў розных аўтараў можна зрабіць высновы: 1) найменне

“Чорная Русь” ніколі не ўжывалася самім насельніцтвам Бела-

русі; 2) тэрмін “Белая Русь” таксама амаль не ўжываўся для

вызначэння цяперашняй Беларусі, а ў асноўным быў сінонімам

тэрміна “Вялікая Русь”.

Дык як жа называлася насельніцтва Беларусі ў ХІІІ –

ХVІІІ ст.?

У ХІ–ХІІ ст. насельніцтва цяперашняй Беларусі назы-

валася паводле галоўнага горада той ці іншае зямлі – дзяржа_______-

вы. І таму ўсё насельніцтва падзялялася на палачан, віцеблян,

берасцейцаў, слонімцаў, мянян, случан, дручан, гарадзенцаў і

г.д. Кожная такая зямля мела дзяржаўны суверэнітэт не толькі

ва ўнутраных справах, але і ў знешніх сувязях, г.зн. была са-

мастойнай дзяржавай. Пасля злучэння ўсіх беларускіх земляў

у складзе Вялікага княства Літоўскага жыхароў Беларусі, ак-

рамя мясцовых найменняў, называлі літвінамі, а беларускую

зямлю – Літвою. Гэтае найменне ўжывалася як унутры дзяр-

жавы, так і ў міжнародных дамовах. Напрыклад, у дамове ВКЛ

з Вялікім Ноўгарадам ад 1440 г. гаварылася: “Новгородцам из

всее Новгородское волости торговати без пакости по всей Ли-

товской земли. А мне, великому князю Казимиру, королеви-

чу, блюсти новгородца, как и своего литвина, тако ж и новго-

родцам блюсти литвина, как и своего новгородца… А рубеж

Новгороду з Литвою по старому рубежу земли и воды, и с по-

лочаны, и с витебляны, и с торопьчаны”. Такое ж разуменне

тэрміна “Літва” ў летапісах. У Баркулабаўскім летапісу апавя-

даецца, што ў 1585 г. летам “великий жар был: жито … все

погорело у Литве, а звлаща около Менска…” У спісе рускіх га-

радоў, складзеным _______у канцы ХІV альбо на пачатку ХV ст., такія

беларускія гарады, як Слуцк, Гродна, Клецк, Крэва, Гальша-

ны, Друцк, Орша, Лукомль, Лагойск, Полацк, Віцебск, Наваг-

рудак, Барысаў, Ліда, Мінск і інш. аднесены да літоўскіх гара-

доў. Гэтай жа тэрміналогіі прытрымліваліся і польскія храні-

сты. Мацей Мяхоўскі фактычна ўсю Беларусь называе Літвою,

а Украіну – Расіяй: “Каля Сармацкіх гор (Карпат) жыве народ

рускі… У кірунку да цэнтра Расіі ляжыць Львоўская зямля, а

ў ёй добра ўмацаваны горад таго ж імя. Гэта сталіца Русіі. На

поўнач ідуць акругі Холмская, Луцкая і Бэлзская… Абмежа-

ваная Русія – з поўдня Сармацкімі гарамі і ракою Тырсам, якую

жыхары называюць Днястром; з усходу – Танаісам (Донам),

123

Меацыдамі (Азоўскім морам) і Таўрыцкім востравам, з поўна-

чы – Літвою, з захаду – Польшчаю. Вядомая рака Барысфен,

якая называецца жыхарамі Дняпром, цячэ з Масковіі, пра-

ходзіць праз Літву і Русію”.

Літвою ў ХVІ – ХVІІ ст. называлі Беларусь і самі беларусы.

Так, Сымон Будны ў сваіх творах неаднаразова ўжываў такія

выразы: “писано в Лоске, в Литве”, “у нас в Литве, в Ивье”. Апа-

нас Філіповіч у сваім палемічным творы “Дыярыюш” пісаў: “З

Литвы, з манастыря Купятицкого, миля от Пинска лежачого”.

Сапраўднае стаўленне Мехавіты, як і іншых храністаў

XVI ст., да Русі дэманструе “прывітанне”, дасланае аўтару “Апі-

сання Сарматыі” шведскім гісторыкам, былым архіепіскапам

Упсалы, які на той час знаходзіўся ў Рыме, Янам Магнусам, у

якім ён запэўнівае, што “шведзкі народ добра ставіцца да па-

лякаў, зычыць ім поспехаў у жыцці і справах, будзе з імі ўтрым-

ліваць сталы мір, накіраваны супраць схізматыкаў і русінаў”.

Наступная вялікая праблема ў адносінах паміж Польшчай

і Усходняй Еўропай – канфесіянальнае пытанне. Гісторыя хрыс-

ціянства на Русі і так званай Русі Літоўскай, гэта значыць Бе-

ларусі, налічвае столькі ж год, што і ў Польшчы. У ВКЛ літоў-

скія князі-язычнікі клапаціліся аб праваслаўнай царкве ў сва-

ёй дзяржаве. Ужо ў часы Віценя паўстала асобная літоўская

мітраполія з цэнтрам у Наваградку. Аднак заняпала (каля