Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
UMK_DUK_DV.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
11.18 Mб
Скачать

Археалагічнае вывучэнне сафійскага сабора

1. Калі ўпершыню полацкі Сафійскі сабор згадваецца у летапісе?

2. Пад чыім патранажам быў адбудаваны Сафійскі сабор у 1750 – 1752 гг.?

3. Хто з археолагаў вывучаў Сафійскі сабор?

4. Колькі купалоў меў Сафійскі сабор у XI – XII стст.?

5. Дзе знаходзіўся галоўны ўваход у сабор ХІ – ХVIIІ стст?

6. Якія манастыры знаходзіліся на тэрыторыі Верхняга замка ў XIV – XV стст.?

7. На якім плане адлюстравана самая ранняя графічная выява Сафійскага сабора?

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў хіі – XV стст. На верхнім і ніжнім замках

1. Дзе ў Полацку размяшчаўся храм Архангела Міхаіла? Яго дата­ванне і функцыянальная прыналежнасць?

2. Што было знойдзена археолагамі на месцы размяшчэння Царквы-на-рове?

3. Каля якога помніка размяшчалася Царква на стрэлцы Ніжняга замка?

4. Якія архітэктурныя асаблівасці Царквы на стрэлцы Ніжняга замка? Якая функцыянальная прыналежнасць царквы?

5. Што ўяўляў сабой княжацкі церам на Верхнім замку? У якім годзе ён быў пабудаваны? Да якога часу існаваў?

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў хіі ст. У спаса-ефрасіннеўскім манастыры

1. Як быў адкрыты храм-пахавальня полацкіх епіскапаў? Якія яго архітэктурныя асаблівасці і прызначэнне?

2. Колькі часу паводле “Жыція Прападобнай Еўфрасінні” спатрэбіла­ся для будаўніцтва Спаскай царквы?

3. У якіх архітэктурных прыёмах Спаскай царквы найбольш яскрава праяўляецца “метад дойліда Іаана”? Якую асноўную ідэю заклала Еўфра­сіння ў гэты помнік?

4. Калі і пад чыім кіраўніцтвам праводзіліся буйнамаштабныя работы па аднаўленню і частковай перабудове Спаскай царквы?

5. Які манастыр, акрамя Спаскага, заснавала Еўфрасіння ў Полацку?

Археалагічна-архітэктурныя даследаванні на тэрыторыі княжацкага барысаглебскага манастыра ў бельчыцы

1. Якія храмы Барысаглебскага манастыра ў часткова пашкоджаным выглядзе захаваліся да пачатку ХХ ст.?

2. Калі быў адкрыты храм-трыконх? Якія яго архітэктурныя асаблівасці?

3. У чым праяўляюцца асаблівасці фрэскавага роспісу Пятніцкай і Барысаглебскай цэркваў?

4. Якую царкву Барысаглебскага манастыра, па меркаванню даслед­чыкаў архітэктуры, пабудаваў дойлід Іаан?

Полацкая школа дойлідства

1. У якой тэхніцы пабудаваны цэрквы полацкай школы дойлідства?

2. Пералічыце рысы адрознення полацкай Сафіі ад Кіеўскай і Ноўгарадскай.

3. Якія храмы полацкай школы дойлідства былі пабудаваны ў першай палове ХІІ ст.?

4. Якія храмы полацкай школы дойлідства былі пабудаваны ў сярэдзіне – другой палове ХІІ ст.?

5. Пералічыце галоўныя рысы полацкай школы дойлідства.

Матэрыяльная культура старажытнага полацка па дадзеных археалагічных крыніц

1. Якія віды рамеснай прадукцыі палачан найбольш поўна і масава прадстаўлены ў культурным пласце Полацка?

2. Якія прынцыповыя змены адбыліся ў канструкцыі абутку ў сярэдзіне XVI ст.?

3. Якія прынцыповыя змены адбыліся ў канструкцыі полацкіх печаў у XIV – XV стст. і XVI – XVII стст.?

4. Якія цікавыя і адметныя свінцовыя пячаці былі выяўлены падчас раскопак у Полацку?

5. Якія самыя адметныя, на вашу думку, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з керамікі і каляровых металаў былі знойдзены ў Полацку падчас археалагічных раскопак?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]