Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
UMK_DUK_DV.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
11.18 Mб
Скачать

Метадычныя рэкамендацыі па выкананню практычных заданняў на семінарскіх занятках

Семінар – гэта асаблівая форма групавых заняткаў па вучэбнай дысцыпліне, асноўнай характарыстыкай якой з’яўляецца абмеркаванне праблемных пытанняў курса пры самым актыўным удзеле студэнтаў. На семінары кожны студэнт павінен найбольш глыбока засяродзіцца на вывучэнні абмяркоўваемай праблемы, пазначыць галоўныя пытанні і знайсці на іх правільныя, навукова аргументаваныя і пацверджаныя гістарычнымі крыніцамі адказы.

Семінарскія заняткі прадстаўляюць студэнтам магчымасць праявіць свае веды па найбольш складаных тэмах вучэбнага курса.

Належная падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў – гэта шлях да паспя­ховага авалодання ведамі па спецкурсу “Гісторыя Полацка”. Менавіта падчас правядзення семінараў студэнты набываюць навыкі публічных выступленняў перад аўдыторыяй, вядзення дыскусіі, доказнасці сваіх пог­лядаў па шэрагу гістарычных праблем.

Падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў прадугледжвае не толькі паглыбленае вывучэнне навуковых артыкулаў, манаграфій і калектыўных прац, але і знаёмства пры дапамозе выкладчыка з першакрыніцамі – помнікамі археалогіі: рухомымі і нерухомымі артэфактамі, якія захаваліся да нашых дзён і ў якіх адлюстраваны ступень развіцця і культура грамадства на пэўным этапе яго існавання.

Падрыхтоўку да семінарскіх заняткаў неабходна пачынаць з работы над вучэбным і лекцыйным матэрыялам па дадзенай праблеме, пасля чаго перайсці да вывучэння навуковых артыкулаў, манаграфій і першакрыніц. Пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў рэкамендуецца весці кароткі канспект па найбольш важных пытаннях тэмы, гэты план-канспект можна выкарыстоўваць падчас выступлення і дыскусіі ў аўдыторыі.

Важнай формай работы з’яўляецца анатаванне манаграфій. Гэтая форма індывідуальных заняткаў прадугледжвае самакантроль ступені засваення гістарычнай інфармацыі. Веды, уменні і навыкі, атрыманыя падчас занатавання навуковых манаграфій, будуць садзейнічаць напісанню курсавых і дыпломных работ па шэрагу актуальных праблем гісторыі Беларусі. Абавязковай формай кантроля падчас гэтай працы з’яўляецца прадстаўленне і абарона самастойна распрацаванага пашыранага плана-канспекта той ці іншай навуковай манаграфіі.

Практыкум тэма 1. Гістарычныя помнікі полацка

(4 гадзіны)

План пытанняў

  1. Нанясіце на план Полацка старажытнае гарадзішча і паселішча, Верхні і Ніжні замак, полацкія пасады (Вялікі, Запалоцкі, Астроўскі, Крыўцоў, Слабадскі, Экіманскі), старажытнае русла Палаты.

  2. Гісторыя археалагічнага даследавання гістарычных помнікаў Полацка.

  3. Абарончыя збудаванні Полацка IX – XVIII стст.:

    • Старажытнага гарадзішча.

    • Верхняга замка.

    • Вялікага і Запалоцкага пасадаў.

    • Ніжняга замка: палітычныя мэты і гістарычныя рэаліі.

    • Барысаглебскага (княжацкага) манастыра.

  4. Асаблівасці тапаграфічнага размяшчэння Бельчыцкага і Спаса-Ефрасіннеўскага манастыроў.

  5. Асаблівасці размяшчэння Храма-на-рове і Царквы на стрэлцы Ніжняга замка.

  6. Манастыр Іаана Прадцечы на Востраве: гіпотэзы і факты.

Заданне для самастойнай работы

Зрабіце разгорнутыя анатацыі манаграфічных выданняў Г.В. Шты­хава “Старажытны Полацк” і С.В. Тарасава “Полацк IX – XVII стст.: гісторыя і тапаграфія”.

Тэмы рэфератаў

Навуковы лёс А.М. Ляўданскага.

Навуковая дзейнасць археолага, гісторыка Г.В. Штыхава.

Літаратура

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн, 1993.

Дук Д.У., Тарасаў С.В. Да пытання тапаграфічнага развіцця Вялікага пасада Полацка ў ХІ ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2005. № 20.

Тарасаў С.В. Полацк у IX – XVII стст.: гiсторыя i тапаграфiя. Мн., 1998.

Штыхов Г.В. Древний Полоцк (IX – XIII вв.). Мн., 1976.

ТЭМА 2. ПАХОДЖАННЕ І РАННЯЯ ГІСТОРЫЯ ПОЛАЦКА

(2 гадзіны)

План пытанняў

  1. Праблема паходжання гарадоў Усходняй Еўропы па дадзеных пісьмовых і археалагічных крыніц.

  2. Этнічная сітуацыя на тэрыторыі Беларускага Падзвіння ў VIII – IX стст.

  3. Полацк і раннегарадскія абшчынныя цэнтры (Віцебск, Лукомль) на тэрыторыі Беларускага Падзвіння: асноўныя вынікі археалагічнага вывучэння.

  4. Летапісная гісторыя Полацка (IX – XIII стст) і помнікі археалогіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]