Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Марфалогія.doc
Скачиваний:
55
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
584.19 Кб
Скачать

Практычныя заняткі

Найбольш ужывальныя варыянты склонавых канчаткаў назоўнікаў у дзелавым маўленні

Мэты: засваенне крытэрыяў размеркавання назоўнікаў па тыпах скланення; засваенне асаблівасцей ўтварэння розных склонавых форм у рускай і беларускай мовах; удасканальванне навыкаў арфаграфічнага пісьма.

Асноўныя паняцці: скланенне назоўнікаў, асноўныя тыпы скланення і іх групы; сродкі выражэння склонавых значэнняў: флексіі, прыназоўнікі, чаргаванні ў асновах назоўнікаў; варыянтнасць канчаткаў у склонавай сістэме назоўнікаў і правілы іх ужывання; канчаткі назоўнікаў I, II і III скланенняў; канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў; словаўтварэнне назоўнікаў; назоўнікі суфіксальнага ўтварэння і іх правапіс.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, раздатачны матэрыял, сшытак, апорны канспект.

Змест і віды работ: чытанне тэкстаў, выбар правільных варыянтаў, матывацыя выбару, вызначэнне адрознення слоў з боку стылістычнага значэння, складанне словазлучэнняў, назіранне над скланеннем словазлучэнняў з назоўнікамі, вызначэнне склону назоўнікаў, тлумачэнне правапісу склонавых канчаткаў; складанне тэкстаў у афіцыйна-дзелавым стылі, знаходжанне ў тэксце назоўнікаў, вызначэнне іх сэнсава-стылістычнай ролі; запіс слоў пад дыктоўку, вызначэнне склону назоўнікаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

1. Адзначце выпадкі ўжывання варыянтных канчаткаў назоўнікаў розных тыпаў скланення:

а) мужчынскі род - назоўнікі II склання ў родным, вінавальным, творным і месным склонах адзіночнага ліку і назоўным, родным, творным склонах множнага ліку;

б) ніякі род - назоўнікі II скланення ў творным, месным склонах адзіночнага ліку і назоўным, родным склонах множнага ліку;

в) жаночы род - назоўнікі I скланення ў давальным, вінавальным, месным склонах адзіночнага ліку і родным, творным склонах множнага ліку;

г) жаночы род - назоўнікі III скланення ў творным склоне адзіночнага ліку і родным, творным склонах множнага ліку.

2. Прывядзіце прыклады залежнасці канчаткаў назоўнікаў ад лексічнага значэння адпаведных слоў.

Літаратура:

  1. Жаўняровіч П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапам. для начучэнцаў праф.-тэхн. навуч. устаноў. – Мн: Беларусь, 2006.

  2. Культура устной и письменной речи делового человека.- М., 1998.

  3. Наркевіч А.І. Практычны курс сучаснай беларускай мовы.- Мн., 1992.

  4. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- М., 1998.

  5. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы.- Мн., 1995.

Заданне 1. Пастаўце ў форме Роднага склону назоўнікі /схема №2/: аграном, вучань, герой, звер, конь, заяц, салавей; стол, заработак, нож, плашч, плуг, замок, камень, дубль, пакой, сцэнарый, верш, каментарый: райсавет, фінаддзел, гарком, мясцкам, штаб, атрад, клас, кааператыў, калгас, завод, трэст, клуб, вакзал, шпіталь; горад, раён, пункт, завулак, райцэнтр, пасёлак, Слуцк, узгорак, бугор, парог, акоп, сквер, памост, ручай; год, квартал, сезон, месяц, тыдзень, вечар, абед, май, жнівень, панядзелак, чацвер, перыяд, момант; сантыметр, дэцыметр, ампер, азімут, літр, пуд, кілаграм, цэнтнер, долар, франк, рубель; нос, рот, язык, горла, зуб, падбародак, лоб, твар; лагарыфм, радыкал, сінус, ромб, радыус, катэт, перпендыкуляр, корань, дзеяслоў, суфікс, канчатак, гук; баскетбол, біятлон, валейбол, слалам, тэніс, хакей, брас, гол; балет, вальс, марш, гімн; адасоблены зварот, вучнёўскі пераказ, абарот [кола], севазварот, "Капітал" К. Маркса, бюджэт, прагрэс, прэстыж, ідэал, крызіс, застой, прынцып, метад, канфлікт, матыў, этыкет, гонар, дазвол, даклад, дагавор, нумар, плацёж, тэлеграф, факс, фактар, юбілей, эмітэнт, этыкет, энергабаланс, экспедытар, штамп, сход, прэстыж, прыярытэт, прэзідэнт, прэс-бюлетэнь, прэйскурант, прынцып, прыём, продаж, аддзел, ордэн, ордэр, нумар, дзяржапарат, дакумент, абанент, абавязак, адрасант, адрасат, агляд, акцэнт, аналаг, доўг, рэферэнт, рэферэндум, рэцэпт, савет, штотыднёвік, штраф, штэмпель, чэк, часопіс, тэрмін, сааўтар, класіфікатар, спіс, дэфіцыт, крэдыт, графік, вопыт, ліміт, бланк, арганізатар, абарот, абмен, подпіс, тэкст, надпіс, допуск, штат, архіў, пералік, вопіс, акт, план, раздзел, журнал, заказ, дадатак, паказальнік, улік, рэестр, фонд, ліст, архівіст, горад, намеснік, экзэмпляр,арганізатар, гандаль, розум, лёс, прагноз, трагізм, спрыт, звычай; рух, бег, ход, даход, збор, укос, аб'езд, абстрэл, напад, зрыў, запал, спеў, шум, поступ, сход, мітынг, ратунак, смех, піск, спакой, бой, хмель, загад, зварот, указ, кантракт, пратакол, акт, дагавор; усход, захад, поўдзень, стэп, луг, узлесак, яр, шлях, прычал, верх, ніз, крок, след, край, строй, вырай, рост, узрост, аб'ём, мінімум, колер, сорт, гатунак; капіталізм, матэрыялізм, дарвінізм, рэалізм, сацыялізм, камунізм, марксізм; дождж, вецер, град, гром, шторм, мароз, галалёд, пажар, патоп, віхар, цень; мёд, воск, сыр, снег, цэмент, пясок, торф, азот, спірт, цынк, лён, дым, гной, клей, вугаль, хлеб, авёс, дуб, клён; калектыў, актыў, люд, пралетарый, канвой, флот, рой, лес, гай, хмыз, чарот, хвойнік, народ, лясок, барок, гаёк, садок; з роду ў род, з году ў год, з краю ў край, час ад часу, ад веку;

у форме Вінавальнага склону назоўнікі: дуб, аловак, рубель, нож, хлеб, квас, сідр, ключ, трамвай, адказ, адпачынак; марш, вальс, казачок; шашаль; Марс, Юпітэр:

у форме Творнага склону назоўнікі: тунель, руль, ручай, цень;

у форме Меснага склону назоўнікі: хлеб, дуб, сад, порт, фронт, дрот, голас, лоб, небасхіл, лён, тэлефон, тыл, кут, хіб, повад, вус, маршрут, суд, квіт, раён, калектыў, пост, вугал; снег, бераг, луг, начлег, парог, плуг, астрог, кажух, верх, паверх, гарох, арэх, лопух, круг, рог; дзед, брат, сын, пан, войт, лейтэнант, паэт, салдат, гаспадар, муж, таварыш, баец, драматург, камсорг, будаўнік, кароль, госць, вучань, герой, пралетарый; сцяг, цэх, порах, шлях, сельмаг, каўчэг, дах, абух, мех, лемех, мох, мурог, пірог, тварог, пух, арэх; міг, бег, забег, доўг, торг, подзвіг, замах, подых, выбух, шорах, слых, дух, рух, смех; эпілог, абшлаг, архіпелаг, блюмінг, бульдог, браўнінг, дыфтонг, дыялог, зігзаг, ланцуг, лозунг, мітынг, ранг, рынг, саркафаг, флаг, сцяг, фланг, фартух, штрых, крах, альманах; змрок, досвітак; на ляту, на бягу, на хаду, на віду, у даўгу; мір, вецер, бор, твор, твар, рубеж, дождж, шалаш, плач, плашч, месяц, танец, двор; конь, агонь, грэбень, камень, пень, цень, дзень, стыль, край, гай, ураджай, спакой, строй, бой.

Заданне 2. Калі, у якіх стылях мовы ўжываюцца і ці з'яўляюцца нарматыўнымі ў Назоўным склоне множнага ліку формы тыпу брацці, брацце, брацця, др`угі, панове; зуб'і, палоззі, каменні, калоссі, праменні; пралетары, руччы, рукава, у Родным —нулявы канчатак і канчаткі на —оў, —ёў, -ей, —эй, —яў, напр.: (некалькі, колькі) год, раз, цыган, капыт, валос, мускул, кілаграм, аршын, партызан, салдат, клапот, гектар, яблык, чаравік, бацінак, працадзён, сандаль; таварышоў, беларусаў, зладзяёў; звярэй, жалудзей, агней, шынялей, вуллей, дней; каменняў, калоссяў, у Вінавальным адушаўлёных назоўнікаў — канчаткі неадушаўлёных тыпу даглядаць (пасвіць, паіць, губляць) коні, у Творным — канчатак —мі (коньмі, гасцьмі, ценьмі, каменьмі, звярмі), у Месным — формы на -ох, -ёх (аб гарадох, на паплавох, у барох, краёх, па канёх, аб днёх)?

Пастаўце ў форме Меснага склону назоўнікі: сяло, цела, балота, свята, возера, бездарожжа, сэрца, поле, паднябессе, узгор'е, масла, нутро; малако, вядро, месца, у форме Назоўнага склону множнага ліку назоўнікі: акно, палатно, гняздо, сяло, вясло, вядро, у форме Роднага множнага ліку — назоўнікі: ачко, вясло, крэсла, пісьмо, акно, гумно, палатно, зерне, вядро, рабро, ядро, мястэчка; гняздо, бервяно, люстра, месца, відовішча, вогнішча, імшарышча, пажарышча, папялішча, рэчышча; права, дзіва, дрэва, слова, правіла, цела, шула, крыло, сяло, віно, балота, карыта, возера, павека; воблака, брыво; войска; дно, шво, тло; лета, кола, мора, пяро; сцябло, дупло; кавадла, пекла, жэрла, горла, судна, мерапрыемства, багацтва, футра; падарожжа, узвышша, аблічча.

Ці нарматыўнымі з'яўляюцца формы накшталт па сялу, па возеру, у малаку, у вядрэ, на месце; два акна, дзве вядрэ; вокна, крыллі; мясцоў, марэй, кол; на бёдра; брывямі: у дуплох, у нутрох, на мясцох, аб каранёх, у палёх, па крыллях, на бярвеннях?

Заданне 3. Калі ўжываюцца ў Давальным і Месным склонах адзіночнага ліку канчаткі -е, -ы, -і, -э, у Родным множнага ліку — поўны і нулявы варыянты канчаткаў, у Творным множнага ліку — канчаткі —амі (—ямі) і —мі.

Пастаўце ў форме Давальнага і Меснага склонаў назоўнікі: вярба, ніва, вясна, хата; цемра, суша, раніца, сястра; дачка, рака, рука, шчака, дошка, рэчка, матка, кветка, кніга, заслуга, адвага, вольха, завіруха, страха, вышыня, шырыня, партыя, зброя, у форме Вінавальнага — назоўнікі: галава, морква, цэрква, у форме Роднага склону множнага ліку — назоўнікі: ніва, мова, скала, сцяна, вежа, дуга, рака, хваля, хвоя, жняя, змяя, сям'я; лічба, брытва, выдра, качарга, шабля, пожня, таможня, купальня, спальня, сталярня, харчэўня, эскадрылля, ванна; дамба, іскра, скарга, розга, шарэнга, штанга, чаромха, служба, лічба, чарга, банда, арда, казарма, форма, платформа, норма, лямпа, выспа, просьба, гільза; баразна, сястра, розга, грэбля, кухня; кветка, птушка, вёска, сцежка, думка, чайка, байка, у форме Творнага множнага ліку — назоўнікі: галава, сляза, зара, кішэня, свіння, сям'я.

Ці нарматыўнымі з'яўляюцца формы накшталт эскадрылія, флатылья; сястрэ, дачцы, вышыне, глыбіне, цішыне; голаў, моркаў, цэркаў; на гарэ, па чарцэ, у Рыге, на воле; галінаў, падзеяў, бітв, адозв, кветкаў, зоркаў; зормі, галоўмі, свіньмі, кішэньмі; у глыбінох, на вуснох?

Заданне 4. Пастаўце ў Творным склоне адзіночнага ліку і Родным, Творным склонах множнага ліку наступныя назоўнікі: сувязь, даль, плынь, гусь, ніць, косць, медзь, дэталь, спіраль, здань, рунь, далонь, рысь, сенажаць, весць, радасць; глыб, верф, кроў, свякроў; ноч, печ, рэч, ціш, суш, мыш, шыр, моц.

Ці з'яўляюцца нарматыўнымі і ў якіх стылях мовы трапляюцца формы накшталт любові; свекрывёй, далоняй (даланёй), руняй, сенажацяй, ніцяй, ночай, печай, шырру; сувязяў, асаблівасцяў, завадзяў, запаведзяў, радасцяў, адметнасцяў, непрыемнасцяў; далоньмі, восьмі, касцьмі, зданьмі, кішэньмі? Якія формы найбольш ужывальныя — быляў ці былей, пасцеляў ці пасцелей, зданяў ці зданей, далоняў ці далоней, сенажацяў ці сенажацей, весцяў ці весцей, снасцяў ці снасцей, напасцяў ці напасцей, трэляў ці трэлей, дэталяў ці дэталей, ступеняў ці ступеней, мішэняў ці мішэней, рысяў ці рысей, печаў ці пячэйі

Які канчатак у Назоўным склоне множнага ліку маюць рознаскланяльныя назоўнікі грамадзянін, армянін, мешчанін, селянін?

Заданне 6 /хатняе/. Выканайце па падручніку Жаўняровіча П.П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі.- Мн., 2006.- Пр. 22 / с. 117/.

Практычныя заняткі

Дыферэнцыяцыя значэнняў у залежнасці ад канчаткаў назоўнікаў

Мэты: фарміраванне ўменняў выяўляць значэнні назоўнікаў у залежнасці ад іх граматычных паказчыкаў, валоданне нормамі сучаснай літаратурнай беларускай і рускай моў; уменне выяўляць значэнне назоўнікаў у залежнасці ад іх граматычных паказчыкаў; павышэнне маўленчай культуры навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: назоўнікі, канчаткі назоўнікаў, залежнасць канчаткаў назоўнікаў ад лексічнага значэння слоў.

Абсталяванне рабочага месца: сшыткі, падручнікі, даведачная літаратура.

Змест і віды работ: вызначэнне граматычных паказчыкаў слоў, пастаноўка назоўніка ў неабходнай форме, выбар правільнай формы назоўніка, складанне сказаў, рэдагаванне сказаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне, напісанне самастойнай работы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]