Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
3k_IST_DO_UMK_istoria_Ros_i_Ukr.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
329.73 Кб
Скачать

История россии и украины (1939 – н.В.)

Учебно-методический комплекс для студентов III курса дневного отделения истфака БГУ

Рассмотрен и рекомендован к утверждению на заседании кафедры истории России (протокол № _7_ от 15 февраля 2012 г.)

Автор-составитель – доцент, кандидат исторических наук

О.В. Бригадина

МИНСК 2012

  1. ПРОГРАММА КУРСА

РАСІЯ І УКРАІНА

З 1939 г. ДА ПАЧАТКУ ХХІ СТ.

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльносці

1-21 0301 «Гісторыя»

Эканамiчны i ваенны патэнцыял савецкага саюза напярэдаднi другой сусветнай вайны

Аслабленне ўзброеных сiл у вынiку масавых рэпрэсiй у адно­сiнах да ваенных кадраў. Новы закон аб усеагульным воiнскiм абавязку. Удасканаленне вiдаў узбраення. Рост колькасцi армii i змяненнi ў яе дыслакацыi. Памылкi I. В. Ста­лiна i яго асяроддзя ў ацэнцы ваенна-стратэгiчнага становiшча напярэдаднi вайны. Тэорыя «лёгкай перамогi». Прычыны непадрыхтаванасцi СССР да адбiцця германскай агрэсii. Мерапрыемствы па развiцці ваеннай прамысловасцi. Узмацненне жорсткай працоўнай ды­сцыплiны. Вынікі развіцця СССР у 1930-я гг.

Уступленне ссср у Другую сусветную вайну

Ваенныя дзеяннi супраць Польшчы. Далучэнне да СССР Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi. Заключэнне дагавораў аб ваенным супрацоўнiцтве з урадамi Латвii, Лiтвы i Эстонii. Анексiя Савецкiм Саюзам дзяржаў Прыбалтыкi, далучэнне Паўночнай Букавiны i Бесарабii. Савецка-фiнская вайна i яе вынiкi. Выключэнне СССР з Лiгi Нацый.

Узаемаадносiны СССР з ЗША, Англiяй, Германiяй i Японiяй. Дагавор аб нейтралiтэце з Японiяй. Падрыхтоўка Германii да вайны з СССР. Палiтычныя мэты i ваенныя планы Германii.

Пачатак Вялiкай Айчыннай вайны

Напад Германii на СССР. Стратэгiчны план германскага камандавання. Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Захоп ворагам стратэгiчнай iнiцыятывы. Абарончыя баi на Украiне i Беларусi. Абарона Брэста, Кiева i Адэсы. Разгортванне патрыятычнага руху за стварэнне народнага апалчэння. Паражэнне савецкiх войскаў пад Кiевам. Баi пад Ленiнградам. Бiтва за Смаленск. Памылкi i пралiкi I. В. Сталiна ў кi­раў­нiцтве ваеннымi дзеяннямi.

Перабудова жыцця дзяржавы. Дырэктыва ад 29 чэрвеня 1941 г. Утварэнне Дзяржаўнага Камiтэта Абароны. Стварэнне Стаўкi Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Перавод эканомiкi на ваенны лад. Стварэнне Савета па эвакуацыi. Эвакуацыя на Ус­ход насельнiцтва i прамысловых прадпрыемстваў. План раз­вiцця прамысловасцi на чацвёрты квартал 1941 г. i на 1942 г. Увя­дзенне ўcеагульнага ваеннага навучання. Збор сродкаў у фонд абароны. Масква ў ваенна-палiтычных планах Германii. Абарончыя баi Чырвонай Армii на падыходах да Масквы. Контр­наступленне савецкiх войскаў пад Масквой. Крушэнне плана «ма­ланкавай вайны». Памылковае рашэнне аб наступленнi са­вецкiх войскаў на ўсiх франтах зiмой 1941—1942 гг.

Зараджэнне партызанскага руху на акупiраванай тэрыторыi CCCР. Стаўленне антыгiтлераўскай каалiцыi. Неапраўданыя рашэннi Дзяржаўнага Камiтэта Абароны аб правядзеннi наступальных аперацый на Украiне, у Крыме i другiх месцах. Любанская аперацыя. Няўдачы савецкiх войскаў у Крыме i пад Харкавам. Пераход нямецкiх войскаў у наступленне на паўднё­ва-заходнiм участку савецка-германскага фронту.